Літаратурнае прадмесце
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 196с.
Мінск 2012
не можа ні слухаць, ні задаваць пытанні-падказкі і пытанні-«засыпкі», не хоча бачыць у падрыхтоўцы студэнтаў прагалы і рабіць выгляд. што не бачыць... Хацелася цішыні ці фонавай забаўкі, якая не закранала б свядомасць.
— Вера Максімаўна, я пачну свой адказ... не з першага пытання... і нават не з другога... Я пачну яго з песні!
Ігнат, не чакаючы дазволу, падскочыў да апошняй парты і выцягнуў гітару. «Калі ён паспеў яе прынесці? Пільнуеш шпаргалкі, а не заўважаеш габарытныя рэчы...»
— 3 Вайцюшкевіча. Я ведаю, вам яго песні падабаюцца. Я прашу вас пра адно — услухоўвайцеся ўважліва ў кожнае слова. іМожа быць, сёння вам адкрыюцца новыя сэнсы, — Вера ведала, што толькі шалёны выкід адрэналіну мог справакаваць такую шматслоўнасць стрыманага Ігната.
Чакаю Вас, абы паверыць цуду, Чакаю Вас, пакуль адчай не згас. Чакае вязень так свайго прысуду, Каб волю ўбачыць хоць апошні раз.
Нязграбна перабіраючы струны, Ігнат не хлусіў пра адчай. Вера зразумела гэта, калі зірнула ў яго білет. Як ні намагаешся ўкласці білеты аднолькавай складанасці, а ўсё адно заўсёды ёсць такі, выцягванне якога — адначасова і ганьба, і прысуд, і пазбаўленне стыпендыі. Ігнат, натхнёны ўдалым выступленнем, не здаваўся:
— Я пачну з практычнага задання. Аналіз верша.
Вера зазірнула ў картку з творам:
— Калі ласка.
— Між імі штосьці адбылося... — няўпэўнена зазначыў Ігнат.
— Штосьці адбылося? Хмм... «I кожны з нас струною быў і смыкам, Уадначас — і скрыпкай, і музыкам...» — Вера зацытавала радкі з верша Наталлі Кучмель. — Штосьці адбылося?.. Можна сказаць і так.
Сказаць можна было і мацней, і канкрэтней, бо далей ішлі досыць адназначныя радкі:
...Калі ж спатоліліся мы, калі
3 угрэтай падымаліся зямлі...
Ігнатжа, падтрыманы чарговым маленькім поспехам, выдыхнуу як набалелае:
— Зямлю ўгрэлі.
Вера схавала ўсмешку і зірнула на студэнта. Ігнат не жартаваў. Было незразумела, ці то ён збянтэжыўся маладой выкладчыцы, але ў хлапечай кампаніі лёгка адшукаў бы словы, каб назваць той самы працэс, ці то ён напраўду не скеміў, які менавіта магутны спосаб па саграванні планеты знаходзіўся ў арсенале закаханых.
— Ігнат, вы сёння просга зачароўваеце мяне сваёй далікатнасцю.
Хлопец уздыхнуў з палёгкай.
— Можаце пераходзіць да пытанняў. Што ў вас там? Літаратурныя дыскусіі?
— Вера Максімаўна! Ну што я буду вас падманваць! Гэтае пытанне не ведаю. Усе прозвішчы з галавы выветрыліся. А вось наступнае, пра гарадскую прозу раскажу.
I ён механічна, без уласцівай яму «мастацкасці», паўтарыў ёй слова ў слова фрагмент лекцыі. Раптам закарцела выціснуць з яго эмоцыі, сфармуляванае стаўленне да тэкстаў. Захацелася хоць раз пачуць яго меркаванне пра тэксты, меркаванне яго, Ігната, які падчас заняткаў чытаў на апошняй парце спартыўную газету, у якой сам жа і працаваў.
— А што вы скажаце пра героя апавядання Міхася Стральцова «Сена на асфальце»?
Такой падступнасці Ігнат не чакаў, і разгубленасць запанавала на ягоным абліччы.
— Ігнат, вось вы, напрыклад, пайшлі б касіць а пятай раніцы? — паспрабавала дапамагчы выкладчыца.
— Вера Максімаўна! — узрадаваўся хлопец зразумеламупытанню. — Дык я і касіў! Я ж вясковы хлопец! Я наогул касіць умею і люблю.
Вера ўмомант адчула, як уся літаратуршчына нечакана сціснулася, скурчылася і адступіла перад жыццёвай сілай хлопца. Раптам
усвядомілася ўся ненатуральнасць сітуацыі: яго, такога дужага і шырокага, змушаюць да корпання ў выдуманай рэальнасці. Такі прывабны, добры і надзейны спадарожнік для якой-небудзь паненкі... Створаны для жыцця... А што яшчэ трэба? Божа, навошта спартыўнаму журналісту ведаць пра развіццё гарадской прозы ў беларускай літаратуры?
...Адпусціўшы апошняга студэнта, Вера стомлена дараспісвалася ў ведамасці і выйшла з аўдыторыі. Пад дзвярыма на вялікай спартыўнай сумцы, абняўшы гітару ў футарале, сядзеў Ігнат.
— Вера Максімаўна, я вас да метро правяду. A то цёмна ж.
Ёсць рытарычныя пытанні, якія задае сабе кожны выкладчык чаму выдатнікі крыўдуюць за заслужаную «дзявятку» ці «васьмёрку» і чаму так радуюцца студэнты незаслужанай «чацвёрцы».
Яны ішлі па зімовай вуліцы, рэдкія сняжынкі трывала чапляліся за адзенне. Заўсёдная стрыманасць Ігната некуды знікла. Цяпер, калі фармальныя сувязі між імі зніклі, ён расказваў пра ўсё, чым жыў і што міжволі вытлумачала яго слабую падрыхтоўку да іспыту па літаратуры. Веры было прыемна, што яму важна, каб яна не думала пра яго дрэнна. ён расказваў, што займаецца спортам, што прапусціў апошні практычны занятак, бо рабіў рэпартаж з турніру па вольнай барацьбе, і прызнаўся, што не хоча больш пісаць у «Спартыўную панараму». Расказваў, якучора ўвечары ўпершыню ўзяўу рукі гітару, каб сёння сыграць на іспыце. Расказваў, як спісаў другое пытанне, і яму сорамна, але не вельмі.
— А я вам так удзячны, Вера Максімаўна. Вы ж маглі мяне на пераздачу. А так я здаў апошні іспыт. Я ўсё своечасова здаў у гэту сесію. У мяне так першы раз за тры гады. Я проста чэмпіён! — сказаў ён ужо перад уваходам у метро. Ну вось, я вас правёў. А ў мяне праз дваццаць хвілін элекгрычка дадому. Да пабачэння!
— Да пабачэння, чэмпіён!
* * *
Дома яна заварыла гарбату, села ў любімае крэсла, але не паспела адключыць тэлефоны. За два гады працы ва ўніверсітэце Вера страціла амаль усіх студэнцка-аспіранцкіх сяброў. Адбывалася гэта так паступова, што здавалася прымальным і незваротным працэсам. Напісанне лекцый, тэстаў, спісаў літаратуры і пытанняў на іспыты, укладанне праграм — тыпавых, вучэбных, рабочых, арганізаванне конкурсаў навуковых работ і конкурсаў эсэ... Ды самі практычныя і лекцыі... Сяброўкі прагнулі вясёлых сустрэч і шчырых размоў, і немагчыма было растлумачыць ім, што яе сціплыя патрэбы ў камунікаванні цалкам задавальняліся на працы. Цяпер жа яна прызнавалася (пакуль што толькі сабе), што са студэнтамі ёй нават цікавей і лягчэй. Але зазваніў тэлефон.
— Прывітанне, Верачка! Ты ўжо дома? Абяцала ж пазваніць пасля іспыту.. У колькі сустракаемся? — Юрась валодаў катастрафічнай здольнасцю да несвоечасовых тэлефанаванняў і непрымальных прапаноў.
ён быў досыць прыемным маладым чалавекам, можа быць, занадта мітуслівым і рамантычным для сваіх трыццаці гадоў, але ягоная далікатнасць заўсёды была дарэчы. Усе ягоныя вартасці былі адшліфаваныя да такой ступені дасканаласці, што часам здаваліся ненатуральнымі. Вера прыязна да яго ставілася, хоць часам у ягоным ліслівым «Верачка» ёй чуліся паблажлівасць і адначасова незаслужаная пяшчота.
— Юрась, калі ласка... У мяне сёння быў іспыт, я так стамілася...
— Тым болей! Верачка, табе трэба адпачыць ад сваіх студэнтаў, ад сваёй літаратуры.
Вера яскрава адчувала, што ёй трэба адпачыць ад усяго наогул, ад іншых людзей у першую чаргу, але, вядома ж, не сказала пра гэта хлопцу. Юрась — добры, цікавы, прынамсі, быў такім у іх апошнюю сустрэчу на дні народзінаў агульнай сяброўкі. Калі ж гэта было? У снежні... два месяцы таму.. і ўсё-ткі стома так трывала завалодала ёю, што сама думка пра неабходнасць выйсці з кватэры здавалася блюзнерствам.
— Юрась, — Bepa наважылася адмовіць яму канчаткова, але ў суседзяў зверху пачаўся вячэрні ўрок ігры на фартэпіяна. — Добра, давай сустрэнемся.
...Яны шпацыравалі па праспекце, ён распавядаў... так, ён распавядаў пра кнігу, якую нядаўна прачытаў. Вядома, гэта цудоўна, што ён чытае кнігі, падумалася Веры, але за што гэта мне? У мяне сёння ўсё гэта ўжо было, і нашмат цікавей, весялей. I на адзнаку, дарэчы. Спаборнічаць са студэнтамі на гэтым полі немагчыма. Такое адчуванне, што я для яго нават на спатканні не дзяўчына, а выкладчыца літаратуры... А ці пераказваў бы ён мне твор, калі б я не была філолагам? А калі б ён сустракаўся з прыбіралылчыцай, то прасіў бы па-сяброўску памыць яму падлогу? I як толькі Вера падумала, што яна несправядлівая да яго, Юрась, скончыўшы апавяданне, нарэшце зв'ярнуў на яе ўвагу:
— Верачка, чаму ты маўчыш? Распавядзі што-небудзь! Толькі не пра студэнтаў...
— У мяне на гэтым тыдні яшчэ тры лекцыі ў завочнікаў. Я не магу размаўляць на марозе.
Юрась пакрыўдзіўся і знарочыста замаўчаў, каб яна ўсвядоміла сваю віну. A Вера віны не адчувала. Больш за тое, яго неразуменне і дзіцячыя паводзіны выклікалі хвалю раздражнення: ён выцягнуўяе, стомленую, з цёплай кватэры на забойчую для яе голасу халадэчу і хоча, каб яна яго забаўляла. I каб не пра студэнтаў... А пра што? Пра каго яшчэ яна можа расказваць?..
He, вядома ж, можна было скарыстацца прафесійнымі навыкамі, сабрацца і роўна адну гадзіну дваццаць хвілін (працягласць лекцыі!) расказваць, жартаваць, трымацца, як на сцэне. Але гэты спектакль яна прывыкла граць для сотні студэнтаў, выдаткоўваць столькі ж сіл на аднаго Юрася здавалася марнатраўствам.
Ва ўтульнасці кавярні яна канчаткова расклеілася і чхнула, ледзь паспеўшы затуліцца насоўкай. Юрась засмяяўся:
— А яшчэ кандыдат навук.
— Я так разумею, няма сэнсу прасіцца ў прыбіральню.
— Чаму?
— Я ж кандыдат навук
Дзіўна, яна раптам зразумела, што Юрась, з ягонай фармальнай слоўнай далікатнасцю, з ягонымі «Верачка» і «табе трэба адпачыць», насамрэч ні секунды не падумаў пра яе. Hi пра яе знясіленасць іспытам, фізічную і эмацыянальную: усіх выслухаць, распытаць і часам узяць на сябе адказнасць пакрыўдзіць нізкай адзнакай неблагога чалавека... Hi пра неабходнасць берагчы голас... Hi пра натуральную патрэбу на спатканні быць проста чалавекам, а не выкладчыкам ці кандыдатам навук... Раздражненне нарастала, Вера ведала, што для яе спатканне незваротна сапсавана і цяпер галоўнае — стрымаць свае эмоцыі, бо ў гэты напраўду цяжкі для яе дзень Юрась мог стаць вінаватым ва ўсім: і ў сваёй інфантыльнасці, і ў сваім эгаізме, і ў тым, што выдатніца Валя Каўтанюк прыйшла на іспыт без падрыхтоўкі, але не паставіць ёй «восем» было немагчыма. Хацелася дадому (хай нават з аднастайнымі фартэпіяннымі гамамі) і плакаць...
Кампанія за суседнім столікам запаліла цыгарэты. Юрась пацягнуў носам павегра.
— Як там у Барадуліна, якога спявае твой любімы Вайцюшкевіч:
Цыгарэтны туман ападае ў кавярні, I канкрэтны раман круціць хітры ліхвяр, Пані трошкі ў гадах, вочы, быццам ліхтарні, Тут слугуе туга, тут настрой — гаспадар.
— Адкуль ты ведаеш, што мне падабаецца?