Літаратурнае прадмесце

Літаратурнае прадмесце

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 196с.
Мінск 2012
37.25 МБ
Мі 1**4 і**4 7**5 7**5 7**5
...Толькі нехта сказаў да мяне Пра ўсё гэта. I лепшымі словамі. Нібы ўзняўшыся над галовамі, Бачыў неба блакіт па вясне, Бачыў птушак, якія дамоў Шлях шукаюць стамлёнымі крыламі Над лясамі, палямі застылымі, Над балотамі ў край сваіх сноў... Толькі нехта сказаўда мяне Пра ўсё гэта, і лепшымі словамі.
I радок той душу ахіне Пад нябёсамі вечна новымі...
1**4 4**4 4»*4 5*5 5*5 7**5
Мне пакінулі Слова, He сказаўшы — навошта. Мне пакінулі Слова Да лепшых часоў.
Я, скрывіўшыся, думаў: Лепей кінулі б грошай. А была бы нагода — Сабе б Слова знайшоў. I забыўся на Слова —
Закацілася ў дзірку, Закацілася ў цёмны I запылены кут...
I піхто не заўважыў, Што вакол пацішэла, I не Словы, а слоўцы Сёння чуюцца лут.
Рэквіем лету
Горад астывае...
Спрабуючы ўтрымаць цяпло, Наколвае неба
На парасоны і антэны, Спрабуючы закрыцца Небам, нібыта коўдрай, Ад касмічнага холаду.. Але павуцінне дажджу Ірвецца так лёгка...
Студзеньскія сны
Белыя сцягі зімы...
Толькі хто тут здаецца ў палон? Мы...
Ланцугамі скаваныя дзён, Безнадзейна спрабуем размыць Сон...
Але некалі скончыцца — і Знікне сам у кружэнні гадзін Ці
Ператворыцца ў іншыя сны... Толькі доўга яшчэ да вясны... Спі...
НАТАЛЛЯ КУЧМЕЛЬ
Нарадзілася 4 ліпеня 19б4 года ў Мінску ў сям’і медыцынскіх работнікаў. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі ў 1981 годзе паступіла на філалагічны факультэт БДУ. Працавала карэктарам, стыльрэдактарам, перакладчыкам у навуковых выдавецтвах і перыядычных выданнях. Цяпер працуе карэктарам у РУП «Выдавецкі цэнтр БДУ». Друкавалася ў часопісах «Першацвет», «Маладосць», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» і іншых. Кніга паэзіі «Імгненні» пабачыла свет у выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў 2005 годзе.
Паводле сюжэтаў «Тысячы і адной ночы»
—	Здурнела! Сорам на вачах губляеш! Пагардліва зірнуушы спадылба, Ўсясветнаму цару ты адмаўляеш I да грудзей штомоцы прыхінаеш Нахабнага і брыдкага раба!
I цар, адрынуты, абагаўляе Тваю між смецця знойдзеную рэч, А раб каравы твар свой прыкрывае Ад пацалункаў і цябе піхае, Нібы свінню: «Пайшла, пачвара, прэч!»
—	0 той, хто загаворвае сурокі, Дапамажы, бо звяну, як трава: Самаадданы, юны, яснавокі, Мне цар не мілы; нічые папрокі He дапамогуць: чую толькі крокі Карослівага чорнага раба.
іМяне не слухаюцца рыфмы, I верш — той нудны гук, калі Тужліва ўслед сапраўдным рыпнуць Калодзежныя жураўлі.
Паперы — мо на трыццаць столак, Ды аднаго няма на ёй:
Як вылузнуўся з ночы золак
I раскрываецца зарой.
if» if» V»
ХІН Wi
Туман ярам, ярам-даліною...
3 народнага
Туман ярам... Плятуцца стужкі туману Вакол чорных хмызоў, вакол елак малых. Але ім устыдацца тонкага стану I празрыстых веяў тваіх.
Пералеска ўскіне сцяблы маладыя
У глухіх вільготных ярах вясной — I падасца, быццам хлапечай шыі He ўтрымаць галавы буйной.
I, нібыта аскепак светлага лёду, Аплывае сэрца весняй парой. Толькі позна — згінулі насалоды, Толькі сцюжай цягне з яроў.
$44 Ж Ш
Піск, гоман, скокі, вогнішча ўначы — I ціхі светлы хлопчык пры плячы.
Усенькі час — праз крыкі і пяянне — Прысутнасці ягонай адчуванне.
Адданасці і прагі повен рух
Празрыстых воч і загарэлых рук I кожны міг пасоўвае няўмольна, Нібыта гайку па разьбе, павольна Насустрач: мне — яго, яму — мяне... Нас непазбежнае не абміне:
Hi разгаранне, ні згасанне страсці.
Адно ж было — на самай справе — шчасце: Піск, крык, пяянне моладзі ўначы — I незнаёмы хлопчык пры плячы.
Песня
Каханы мой вячэраўу доме маім, у сціплым і бедным пакоі; і не зайздросціла я гаспадыні маёй у пышных яе палацах.
Валасы твае пахнуць ветрам, цела тваё пахне хлебам, семя тваё пахне горкай травой палявой.
Сонца ўзыходзіць — залоціць шаты соснаў ды кіпарысаў; сонца сыходзіць — ты са мной застаешся.
Валасы твае пахнуць ветрам, цела тваё пахне хлебам, семя тваё пахне горкай травой палявой.
ж ая
ж ж
Маці сына й выправаджала, А месяцам падперазала, А зораю засцібнула, Адоляю агарнула...
Вяселышя песня
Як цяжка спалучаць
Пачуцці маці — і любоў жанчыны. Як цяжка — але толькі не з табой: Ты і ў каханні застанешся сынам. He маці — я цябе падперажу Халодным срэбным месяцам; і зору, Як фібулу, замкну пад падбароддзем (От хораша пяецца ў даўніх песнях!); I доляй агарну, нібы плашчом: Нясі старожка чару — не пралі — Да той, танюткай і доўгавалосай, Якую згадваў, толькі адступала Абдымкаў нашых злітнае шаленства. Дзе хочаш будзь. 3 кім хочаш будзь. А я Парадуюся за цябе здалёку — Бы тая, з песні, што на раздарожжы Стаіць, страчаючы вясельны поезд, 3 іконаю — і з чаркай у руцэ.
Зямля, дзе мяжуюць глыжы і будылле 3 крыжамі;
Дзе ржавыя косгкі змяшаны з жалезам Іржавым;
I ўсё гэта сплёты здзічэлых малінаў Хаваюць ад свету..
Калі Бог і праўда зляпіў мяне з гліны — To з гэтай.
ZmS ZhS глтх XWv ri’"
Цераз якую муку вызнаем,
Чым дзячаць добрым, шчырым і адцаным, I потым — выпадковым адцаем, Што не насмеліліся даць каханым.
I помняцца такіх спатканняў сны Тым саладзей, што адыходзяць з ночай... ...Як лёгка з выпадковымі — яны Запомняць нас такімі, як мы хочам.
Анёл, улёце над зямлёю Згубіўшы галаву, Упаў, абняўшыся са мною, У мокрую траву Вышыні горняга спакою Сабой разбіў, як шкло, — I ўпаў, абняўшыся са мною, Каб мне мякчэй было. Але і зрынуты з нябёсаў, Расплюснуты аб дол Звычайным чалавечым лёсам, Усё адно — анёл.
ДАР’Я ЛЁСАВА
Дар’я Лёсава (Дар’я Лосева) нарадзілася ў Мінску ў 1985 годзе, вучылася ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў, скончыла мастацтвазнаўчае аддзяленне БДУ. Працуе ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Аўтар кнігі вершаў «Туга зямная» (2012).
ая w if» ья
Я Табе не сказала так многа, Што павінна калісь сказаць! Запылілася рана дарога, Пацямнела ад слёз сенажаць.
Я стаю пад адкрытым небам, Замятае мяне туга.
Маё золата, маё срэбра, Весялковая ў небе дуга!
Што з табою? Шапні мне ў сэрца! To маланкі мне шлеш, то гром. To вясёлкаю сум здаецца, To — як птушка ўляцела ў дом!
I такая ціша над краем!
Што ў цішы мне Табе сказаць?
Я бясконца Цябе гукаю!
А нябёсы... Нябёсы маўчаць...
*44 ш
Янку Сіпакову
Мо я прывідам шчасця У пакутным жыцці? Мне былінкай завясці У асеннім лісці?
He, не згодна, не згодна!
Я паўстануўзары!
Я ж — ад сэрца народа, Яго чую знутры!
I патрэбна ж, напэўна, Мая песня цяпер. 0, вайны пакаленне, У мяне хоць павер!
Ж ж ж ш %?
Я шчасця хачу шчасця’ Такога, каб захлынуцца! Каб да зямлі прыпасці, Калі слёзы льюцца. Каб з вышыні нябеснай Думаць, што я — зямлянка, Што я — ад матчынай песні, Ад жытняе калыханкі!
ж ж. W	W5
Як жураўка — імкнуся я ў высі, Дзе заўсёдная радасць душы. Ты не ўбачыў мяне паблізу..
А здаля — цяпер не тужы!
Ды так хочацца — зырка-ярка Пасвяціць Табе з зор уначы. Глянь: танцую на хмарках! Глянь: бегаю ў небе!
Падзівіся і памаўчы...
» Ш 8$
Памяці Віталя Скалабана
Вадзіў па Кальварыі... Жыццё мне падарыла Цудоўнае знаёмства Са светам соснаў.
Я — тое задуменне Нясу, нібы праменне Святлістых сёння слоў. Удзячнасць — зноў і зноў. Ваш вобраз — паміж сноў.
I зноў Вы — як жывы, Між дрэў, сярод травы. Шчыміць мая душа...
У туманах — шаша, Навек што Вас забрала Ад нас зусім зарана.
I во ўжо ў Вашу памяць — Лірычных вершаў замець. Шчыміць мая душа...
&№ Н» Ж
Я люблю гэты снег. Што падае густа, Калі ў снезе дамы I на вуліцах пуста. Рана ўлягуцца спаць, Склаўшы ў ложак клапоты. Толькі я тут спяваць Будудоўга — употай.
Будудоўга хадзіць Ля блакітнага дома, Буду трызніць і сніць, Бы Табе ўсё вядома.
I прызнаюся горка: Мая выдумка, можа, Быццам небная зорка, Ззяе сёння прыгожа...
Колькі ўжо так было! А праз час анічога! Толькі неба святло, Толькі ў сэрцы трывога. Але хай жа — як ёсць: Гэты снег, гэта радасць. Хай і Ты — толькі госць, Але з Вышняга Саду!
Маналог Агінскага
Развітанне з Радзімай, Развітанне з сабой. Так ніхто не абдыме 3 векавечнай журбой. 0, галубка — Айчына, Ты таксама тужы! Прыгарні свайго сына і «вярніся» скажы. Ьтак блізенька далі! Неба зорнага коўш. Вось мяне й прычакалі. Я праліўся, як дождж.
о
Мне падабаецца твой сум, Самота гэта — пазалотай.
Трывожна песню я нясу Употай.
Як цесна сэрцайку ў грудзях!
Як горка, што ў Табе — імгненнем! А я хацела б — гэты шлях Дарогай песеннай, натхненнем! Ах, ды куды мяне нясе?
Пра што ізноў так дзіўна мару?
I стужка, што ў маёй касе, — Агніста-восеньскім пажарам.
РАГНЕД МАЛАХОЎСКІ
Нарадзіўся ў 1984 годзе ў пасёлку Сяймчан Магаданскай вобласці (Расія). 3 1987 года жыве ў Беларусі. Скончыў факультэт фінансаў і банкаўскай справы Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. Працаваў у часопісах «Полымя», «Бярозка». Цяпер — адказны сакратар часопіса «Маладосць». Займаецца фотамастацтвам, піша музыку. Рэгулярна выступае з літаратурнымі творамі ў рэспубліканскай перыёдыцы, калектыўных зборніках і анталогіях. Вершы перакладаліся на рускую і балгарскую мовы. Аўтар паэтычных зборнікаў «Беражніца» (2005) і <^У дзённаймітусні» (2012).
He ўмёрлі мы
Абернецца бясконцасць у імгненне, I на камлыгу лёсу лягуць слёзы, Патрэсканае вечнасцю каменне Распаліцца карой старой бярозы.
Спакус былых развеюцца пажары, Што чыстыя памкненні спапялялі.
Жыцця пад дых знянацкія удары Нас падаць на калені прымушалі.
Імчацца коні памяці бязмежнай. Глыбокай ночы высахла рака.
3 далоні немаўляці незалежнай Свет зведаў водар краскі-васілька.
Прасветліцца свядомасцю сумленне, Туман надзей ахутае дамы.
Сябе спазнаўшы, наша пакаленне Дакажа свету, што не ўмёрлі мы.
2002
ПІлях да цябе
н.н.
За кратамі касмічнай цішыні Твой голас чысты і недасягальны, У чорнай, некранутай вышыні Я страціўда каханай шлях астральны.
Блукаючы і ў ноч, і ў ясны дзень, Знікаючы ў жыцці, як думак кола, Убачыў, як надзей маіх прамень Высвечваў з цьмянай шэрані анёла.
А багна слоў
Засмоктвае мой свет.
Правал у бездань.
Шлях святла не мае.„
А недзе,
Сярод тысячы ііланет, Мігціць твая
Адзіная, жывая...
Мне вусны ценька горкі лёс кране Засохлаю гартэнзіяй настрою, Бо голас твой засгаўся для мяне За вечнасцю касмічнага спакою.
2003
Паэт і кат
Паэзія —
Душы нясцерпны боль, А плач —
Пакора прад магутным словам. Забойцу-кату знак падаў кароль, Ухвалены натоўпудзікім ровам.