Літаратурнае прадмесце

Літаратурнае прадмесце

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 196с.
Мінск 2012
37.25 МБ
I над паэтам меч, нібы крумкач... Заплакала цнатлівая гартэнзія. Боль, выліты праз слёзы, — Проста плач, А словам выказаны боль — Паэзія.
2004
&&	РЯ
Ж	Ж
На Плошчы Незалежнасці — туман, I катлаван, як пастка для Кінг-Конга. Спікіраваў сівы, як сталь, груган Да бронзы свайго роднага парога.
Тут стогны самазвалаў — люты крык Зямлі, што сілы нечысці склікала.
А птах ужо да пеклішча прывык I не зважаў на колы самазвалаў.
Звінелі ланцугі, хрыпеў бетон, Драбнюткі дожджык крапнуў на далоні. Жыццё — імгнення дрогкага палон На змрочным і халодным часу ўлонні.
Туман праз брук сачыўся ўзабыццё, Нібы зямлі пякучая абраза.
Бязмоўна страпянулася жыццё — Стары груган пад колам «Супер-МАЗа».
2005
Як %?
Небійку Дзянісу
Дзе Радзіма,
там хочацца жыць,
дзе пакута — надзеі няма?
Добра там,
дзе не трэба грашыць, дзе сумленная праўда адна.
Мы збіваемся з лёгкіх шляхоў, дзе зіхцяць маладыя гады.
Мы ідзём, покуль гордая кроў беражз ад нязванай бяды.
Мы хаваем забіты адчай у атруце людской мітусні.
Няхай
ворагі плішчацца ў рай, — адлюструецца вечнасць удні.
.Між стыхійных няшчасцяў
чужых
адшукаем няшчасці свае.
Над галовамі снег закружыў.
Ён растане.
Вясна запяе.
2006
Янка Купала на Нарачы
Ружы хваляў, паэзіі водар...
Ноч купальская свет ахінала, I гучала мінуушчыны ода — Крочыў берагам Янка Купала.
Перашэптваў чарот яго крокі, Здані вогнішчаў смутна ўздыхалі. А паэта натхнялі аблокі, Што паданне пра Нарач шапталі.
Задуменная поўня-каханка Супярэчлівы шлях асвятляла.
У прыроды свая калыханка — Захапляўся Нароччам Купала.
Прытуліліся сонныя сосны Да загадкавай бездані млявай.
Ткалі вершы нябесныя кросны, I паэзія сталася явай.
Песню даўнюю голасам горкім Беражніца на выспе спявала.
Над пачуццямі ўспыхвалі зоркі, I шчаслівы быў Янка Купала.
J	J
2007
Глыток ахалоджанай колы На плошчы Якуба Коласа... Грукоча трамвайчык вясёлы — He чутна каханай голасу.
He бачна каханай постаці, Навокал народ спяшаецца.
Народ на адвечнай ростані Пад лёсам сваім прагінаецца.
А хтосьці сядзіць на лавачках
I ловіць пырскі фантанныя. Кропелькі ў сонечных зайчыках... Дзе ты блукаеш, каханая?
Дрыжыць невыносная спёка, Адзін за адным — трамвайчыкі.
Цяпер ты ў маім полі зроку, Асвечаная зайчыкамі.
Скрыжуюцца позіркі нашы На плошчы Якуба Коласа, Дзе сонечны зайчык
вушасты Блукае без мапы і компаса.
2008
Ж ж ж ш
Мой чорны парасон —
Акраец ночы —
Растане ў навальнічным даляглядзе, Настане час,
Якога не захочаш
Ты бачыць у маім нямым паглядзе.
Мой чорны парасон —
Крыло анёла,
Што здрадзіў на зямлі адвечнай веры.
Грымотаў бой.
На твары мёртвы сполах.
За мной адчайна зачыняеш дзверы...
Мой чорны парасон — Мой паратунак.
Падорыць ноч
Нявыплаканы сон нам -
Апошні развітальны пацалунак.
Іду апошні раз Пад парасонам...
2009
Полымя рабіны
Уладзіміру Маруку
I няма даўно ўжо той краіны, Дзе дарогі ўсе вялі да Храма.
Падыдуда полымя рабіны Праз белабярозавую браму
Прыхінуся да ствала шчакою, Заблукаюць думкі недзе ў кроне.
I стаіць рабіна прада мною, Бы князёўна ў велічнай кароне.
Гэтыя чароўныя хвіліны Ісціну нашэптваюць таксама, Што ішоў да простае рабіны, А прыйшоў —
Прасветлены — Да Храма.
Галасы пачую ў кожнай гронцы — Душы продкаў лучацца з прыродай. Над рабінай хмары-абаронцы Адганяюць беды і нягоды.
Так сустрэну вечар парыжэлы, Каб забыць надзённыя турботы.
У дыханні ветрыку нясмела Скалыхнуцца крыжыкі лістоты.
I на сэрцы болей не трывожна...
I падоўжуўзнёслыя імгненні — Пасаджу з пяшчотай, асцярожна Цень рабіны на свае калені.
2010
Рэкі
Віталю Скалабану
Калісьці і сонца
Ў сцюдзёных нябёсах астыне... Ды сёння жыццё Нам умовы дыктуе свае.
I рэкі ў нямы тагасвет Накіроўваюць плыні... Бяссонныя рэкі... Ім сілы даўно нестае.
Адкуль тая сіла...
Яна, як стагоддзяу магіла.
Равуць па-над безданню-прорвай Вятры-змагары.
Прымружыцца неба, Што наша жыццё бараніла, — I рэкі выкручваюць плыні Ў кругыя віры.
Над прорваю — людзі, Як дрэвы.
I пахне жывіцай.
I выкрыкне хтосьці ў пустэчу Надрыўна:
«Жыві!»
А неба самотна і стомлена Ў рэкі глядзіцца... Блакітнае неба —
У рэкі блакітнай крыві.
2011
Стаю пад раем На краі вады. Адлюстраванне берагоў не адчувае. Зямля аблапічана вадой.
Пад раем — край.
Камусьці тут жыццё — Прамая каляіна, Але ж для большасці — Суцэльны вір, Выпрабаванне на трываласць Перад смерцю.
Ад краю адыду..
Блішчаць аблокі
У праменні раю.
А дажджу не бачна, Толькі чутныя ледзь-ледзь Грымотаў насцярожаныя крокі Намяжы
Паміж зямлёй, Аблокамі і раем.
Я разумею:
Край мой пачынаецца
На ўскрайку
Незлічонае вады.
2012
Р. Малахоўскі. 2 pad: Т. Барысюк, Н. Kana, К. Тычына, А. Бязлепкіна,
Л. Рублеўская, Д. Лосева, В. Трэнас, В. Шніп. 1 pad. М. Кандратаў, I. Клепікаў, Я. Рамяніца, Н. Кучмель, А. Ключнікаў, 3. Арцюх, П. Астравух, У. Гарачка.

У Мядзслі ini прыступках музся. Перад прэзентацыяй першай кнігі Рагнсда Малахоўскага «Беражніца»
I Рагнеда Крышталюк і Янька
Добра адпачываць на роднай зямлі пад родным нсбам
На Лысай гары з Рагнедай Крышталюк і Сяргеем Верацілам
За гарбатай у Шніпоў
Л
Мікола Каіідратаўяшчэ нс всрыць. што гэта яму ссння давядзецца ісці дамоў з «Блакітным Сьвінам»
■ «Блакітны Сьвін» і прыз (сто перапяліных яйкаў) ддя Міколы Кандратава
Лаўрэат прэміі «Блакітны Сьвін» Мікола Кандратаў з сябрамі «Літаратурнага прадмесця»
Віншаванне Маргарыты Аляшкевіч, якая стала лаўрэатам «Блакітнага Сьвіна» у 2010 годзе і атрымала прыз 100 насовак
На Кальварыйскіх могілках каля магілы Генадзя Кісялёва.
На здымку: М. Кандратаў, Н. Кучмель, Т. Барысюк, Л. Рублеўская, В. Шніп, Д. Лосева, М. Аляшкевіч
На Лысай гары каля вогнішча g
ВІКТАР ЛУПАСІН
Нарадзіўся ў 1982 годзе ў Мінску, дзе жыве і цяпер. Працуе ў літаратуры з 1998 года, да 2002 выступаў пад імем Віктар Іваноў, да 2008 — як Віктар Ываноў. У 1999-2001 вучыўся на мехмаце БДУ, у 2003-2008 — на філалагічным факультэце БДУ, які паспяхова скончыў. Аўтар блізу 400 вершаў і больш чым 25 паэм, а таксама значнага аб’ёму прозы. Выступаў і як драматург, і наватяк перакладчык. Аўтар кнігі «Асарці». Таксама распачынальнік разнастайных музычных праектаў.
ГАЛАСЫ ПРОДКАЎ
Прысвячэнне
«Вершаваная вікіпедыя, вершаваная вікіпедыя, —
Вы прымружыцеся пагардліва ў тэатральны ларнет. -
He паэзія, а камедыя, не паэзія, а камедыя:
Між мянтузамі і мяншынямі у яго менуэт».
He для вас, паны выкшталцоныя, я пішу тэнцоны з канцонамі, I санеты свае з верлібрамі я пішу не для вас,
А для нігераў з насарогамі, што трушчобамі ды бярлогамі Загароджаны ад паэзіяў вашых кволенькіх рас.
Сустрэча
Самы канец кайназойскае эры.
Гомель. Зіма. Плейстацэн.
Снегу паўсюль наваліла без меры, Ўсюды суладнасць і сэнс.
Думаю думу пра ўчора і заўтра, Думу пра норы мае.
Раптам з кустоў малады пітэкантрап
Наперарэз паўстае.
Ў новае шкуры, з вялікай сякерай, Шнар паляўнічы на лбе.
Дружа! He трэба! Другім павячэрай!
Я не патрэбен табе.
Вершаў маіх у маленькай галоўцы
He ператравіш, ні-ні!
He перакажаш на вашае моўцы
Песню пра доўгія дні.
Што ж ты, нябога, ўзнікаеш пад носам, Шкодзіш натхненню майму?
Мы ж з табой тут у лагчыне сам-насам —
Ну а калі абдыму?
Сцісну ў абдымках — і пырснуць вантробы, Пырснуць на снег і галлё, I ад тваёй застанецца асобы
Толькі згаданне маё.
...Далей ступаю па роднаму краю,
Цела гаю і душу.
Мілыя далі мае аглядаю, Хобатам вершы пііпу
Напіс
Я сам сабе нерукатворны помнік, Я цар прыроды, я другое сонца, Я сам сабе і мармур і іраніт,
Я дзіва свету у зіхоткіх промнях, Я уладар усёй зямлі бясконца, Я цар цароў — магутны Трылабіт!
Махайрод
Махайрод махае ротам, Мяса рэжа пасярод.
Рухі лапаў — быццам ротар, Сам нібы барвовы рот, Крыважэрны махайрод.
Сёння ўгору сёння ўдолу Папабегаў ён, як хорт.
To закон усіх жывёлаў: Калі быў слабы і кволы, Будзеш смачны, быццам торт.
Вус абліжа, памарудзіць, Замуркоча пад ракой.
Рэшту кіне ваўкам, людзям, Каб не смелі запаскудзіць Адпачынак і спакой.
Сябры
Па плошчы ідзе чалавек.
Насустрач — аўстралапітэк.
— Як маешся, брат чалавек?
— Звычайна, аўстралапітэк.
— Чым зоймемся, брат чалавек?
— Як хочаш, аўстралапітэк
— Дайграешся, брат чалавек!
— Як зробіш, аўстралапітэк.
— He моцна я, брат чалавек?
— Як знаеш, аўстралапітэк
Перад пачаткам
Зямля была пад чорным небам.
Ніхто на ёй не жыў.
Сонца было маленькае.
Месяц ледзь не ўпаў на зямлю.
А потым зямля правалілася ў магму, Магма застыла,
I пачалася гісторыя.
800 000 000 год да н. э.
Зямля пад лёдам. Па-над лёдам неба.
Ад полюсу да полюсу зіма.
На ўсёй прасторы ні вады, ні хлеба Няма — мільён гадоў вады няма. Вялікі Месяц і малое Сонца He грэюць снегу белага. Зіма.
Зіма, якая цягнецца бясконца, I іншага нічога тут няма.
Усё ў мінулым: і гетэратрофы, Што склалі маладой Зямлі планктон, I вулканічных жахаў катастрофы У тысячы магутных гігатон;
Усё у будучыні: трылабіты, Якіх дагэтуль не было нідзе, I дыназаўры, і метэарыты, I ўсё, што ё цяпер сярод людзей.
Марш міяцэнавых сланоў
Трубі,
Труба!
Трубі,
Труба!
Трубі,
Труба
Даўгая'
Скачы,
Скакуй
Скачы,
Скакуй
Адсюль
Да небакраю!
Лясы
Пяюць,
Лугі
Пяюць
I песнямі
Палаюць:
Сланы
Цяпер,
Усе
Цяпер
На носе
Трубы Маюць!
Івось
I я,
I вось
Ія
Сваю
Трубу
Уздзену
I пра-
Трублю,
I пра-
'фублю
Эпоху
Міяцэну!
Паэза верхняга мелу
I
Наша справа — еш ды какай, Дыназаўрык, дыназаўрык
Нам усё жыццё за ранак, Нам паўсюль хваёнак смачных,
Кветак-папарацяў хопіць, Каб напружыць свой жывоцік Hi садоў, ні агародаў
Нам не трэба агародзійь.
Як ты вылупіўся з яйка, Трэба дзеіць: еш ды какай. Хітрасці яно ніякай Ад цябе не вымагае.
Гэта выгадуе сілу, Каб нага цябе насіла; йта выгадуе шыю, Каб дастала да галінак
Быў маленькі дыназаўрык — Пройдзе заўтра і пазаўтра, Станеш мажны і цыбаты, Будзеш думаць і пра самак.
Каб адну хаця паймеці, Трэба нам хвастом грымеці I страсаць усё паветра, Прабіваючы бар’еры.
Адля гэтага — парада, Маё мілае дзіцятка: Еш ды какай, еш ды какай, He турбуйся пра парадак.
II
Усяго па калена, а нічога няма. Усяго па пояс, а нічога няма.
Усяго па шыйку, а нічога няма. Па са-ме-нькую шыйку!
Чагосьці не стае.