Літаратурнае прадмесце

Літаратурнае прадмесце

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 196с.
Мінск 2012
37.25 МБ
I зноўку цяжкі замок вісіць на дзвярах Нябёсаў. А Паўлу — разбег дарог; абапал — пяскі і росы. He крыж пры канцы, а меч вісіць непазбежнай карай. Пакуль жа — ланцуг сустрэч, пакуль жа — крыляюць мары. На Вечнасці рубікон кіруе народы Павел. Самомуж — вязніц загон і меч, што жыцця пазбавіў.
aft aft
«Што можа выйсці з Назарэта? — смяяліся так з веку ў век.
— Хто можа там з’явіцца свету, які нікчэмны чалавек?»
Што ў правінцыйным запусценні і занядбанасці дурной, дзе ад халуп кладуцца цені на камень скосай маставой?
Дзе ходзяць да крыніц пад горку, а потым цягнуць што ёсць сіл збаны жанчыны. Лёс іх горкі, як быццам Бог пра іх забыў.
А ён між тым хадзіў раздумна па вулках, дворыках чужых і назіраў са светлым сумам, і напінаў нянаскі слых.
I чуў ён кожнае стварэнне, іх недагледжанасць і боль. I малітоўна на каленях празорваў крыж галгофскі свой.
А потым доўгая дарога, каб увайсці ў Іерусалім, дзе іудзеі зганьбяць Бога, дзе будуць суд чыніць над Ім.
Зямлю і неба паяднаўшы крывёй пякучаю сваёй, разрывам сэрца душы нашы ён кліча вечна за сабой.
«Што можа выйсці з Назарэта?» — смяяліся так мімаходзь у час Старога Запавету Як аказалася — Гасподзь.
ш ш
«Ах, толькі б вам веры прыдбаць хоць крыху! — Збавіцель казаў перад шчыльным натоўпам. — Вядзі свайго сына, трымай за руку», — і бацька падлетка наперад высоўваў.
А той, толькі ўбачыў Ісуса наўпрост, імгненна зваліўся, зацяты нячыстым, то курчыўся ў пене, то гнуўся, як мост, з вачэй яго мкнулі шалёныя іскры. А бацька падлетка, што побач стаяў, усклікнуў прарэзліва: «Госпадзе, веру! Ты б толькі нявер’ю майму паспрыяў!» «Ты стукайся, дружа, адчыняцца дзверы». — прамовіў Ісус. Ціха плакаў стары,
а людзі ў здранцвенні вытрэшчвалі вочы. I голас раздаўся: «Нячысты, замры, пакінь гэта цела, што б’ецца сіроча!» Тут ахнулі ўсе, бо юнак як сканаў, на ссохлай траве ён ляжаў скамянела. Маўчанне ў натоўпе, а бацька рыдаў, уперыўшы лозірк у мёртвае цела.
«Ах, толькі б вам веры прыдбаць хоць крыху!» — паўтораны гучна Збавіцелем словы, і Ён падышоў і сказаў юнаку:
«Устань і жыві, як раней, і нанова!» Падняўся няшчасны і бацьку абняў, і доўга стаялі яны ў аняменні, глядзелі, як вучняў Збавіцель забраў і рушыўся з імі пад вечара цені.
Ж
ж Ж
Ілія і Майсей гаварылі з Ісусам, пераўтвораным, белым і срэбным, як снег. Трое вучняў стаялі знямелым хаўрусам на гары, дзе хвіліны спыняюць свой бег.
Узрушэнне і страх чаргаваліся хутка, бо настаўнік паўстаў нечакана другім.
I не ў стане спасцігнуць іх розум марудны, і не ў сілах душа жыць імгненнем такім.
0, адкуль яны ведаюць, быццам прарокі тут, на рысе нябыту, гаворку вядуць?
Ім вятры рассцілаюць пад ногі аблокі, і надзею, і радасць аднекуль нясуць.
«йта Сын Мой любімы!» — пачулася громам, з нетутэйшага воблака пырснуў прамень.
I настаўнік ізноў стаў прывычна знаёмым, і расквеціўся фарбамі звыклымі дзень.
«Толькі помніце цвёрда: пакуль не ўваскрэсну — анікому ні слова, што бачылі вы!» I пакінуў Ісус гэта дзіўнае месца, і спусціўся па схіле пад шолах травы.
XHZ
«Душа Мая пакутуе смяротна!
He сшце, маліцеся, мілыя...»
Хоць вучням Яго было холадна, слотна — валіў на зямлю іх астылую ліпучы, назойлівы сон — як быццам няўмольны закон.
«0, што ж вы спіце, калі Мне адзінока, калі папрасіў Я ў адчаі Айца яшчэ хоць крыху вінаградныя сокі папіць, не прыспешваць дарогі канца. I ўсё ж падыходжу, відаць, да парога, які пераскочу праз крыж і цвікі, каб сталася марай для жыццяў убогіх калісьці вось гэты парог перайсці.
0, што ж вы спіце гэтай ноччу цямравай, калі немінучая варта ідзе!
Я чую, абугак іх шоргае ў травах, і быць праз хвіліну жахлівай бядзе! (Паверце, зыначыцца тая бяда, і будзе для вас яна хлеб і вада.) Хай будзе, як Ты, а не Я захачу хай страшна ў апошні Я міг закрычу хай люта праколе і сэрца Маё калянае вострае рымлян кап’ё!
Цяпер прачынайцеся! Голас Іуды разносіцца ўночы прысудам Маім.
I ўсіх вас чакаюць вялікія цуды.
I ўсе мы нязгасна цяпер узгарым».
Ж цы && ж
Пячора. I камень грувасткі на ёй.
I Марфа з Марыяй рыдалі па Лазару, што свой смяротны спакой знайшоў, і яго пахавалі.
«А дзе ж наш Ісусе, чаічу не спяшаў да хворага на дапамогу?
Ах, страшна глядзець, як любімы канаў, як скручваўся ў сутаргах рогам!
Ён поўны быў сіл маладых і надзей, у некалькі дзён згас як свечка...» Марыя і хМарфа ў нясцерпнай бядзе клялі гэты свет недарэчны.
Але не прайшло і паўдня, як яны стаялі ў святым недаўменні, тады як Ісус гаварыў: «ён жывы! Хай выйдзе сюды з царства ценяу!»
I камень адвалены ўніз паляцеў.
3 пячоры магільнай і стылай на радасць і страх самых блізкіх людзей з’яўляецца Лазар іх мілы.
ЯНА ЯВІЧ
Нарадзілася ў 1983 годзе ў Мінску. У 2006 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (факультэт рускай філалогіі). У друку выступае з 2002 года. Друкаваласяў газетах «Знамя юностй», «Літаратура і мастацтва», часопісах «Маладосць», «Полымя», «Бярозка». Працавала ў цэнтры творчасці дзяцей і моладзі «Эўрыка» Фрунзенскага раёна Мінска, цяпер — у рэдакцыйна-выдавецкай установе «Літаратура і Мастацтва». Аўтар паэтычнага зборніка «Сувязь жыццяў» (2011).
НЯ Hfi
Аднойчы — адназначна! — адпрэчыш адзіноту. Агеньчык адмыслова адорыць асалодай.
Аранжавым алоўкам адзенне афарбуеш — Адразу адчуваеш: адольвае адліга.
Ганак Гучныя галасы.
Горкіх гронак гарэнне...
Гаспадар?.. Госць?.. Глядач?..
Гастралёр!
Грацыёзнасць гітары...
Камедыйнасць карэляцый. Канструктыўнасць катэгорый. Караблі-курсоры крочаць Краявідамі круізаў...
Крытык кпіча канкурэнтаў, Кандыдаты камплексуюць, Кіламетрамі катрэнаў Крыюць кадры кінастужак...
Кропкі... Коскі... Контур казкі — Коўдра каляровых крылаў... Край канкрэтыкі капрызаў Кантралюецца кур’ёзам Каралеўскае кароны...
Канцэнтрычнасць кругаглядаў?..
О» W *}і
Паўднёвым промнеім, птушкай папяровай Перажывеш прыгоды падарожжаў...
Прычына палымянасці пачуццяў — Пераварот прывычнае патрэбы... Прыстасаванка?! Проста прыгажуня!
Палон... Празмернасць прынцыпаў... Пакуты... Прыхільнік празаічных парадоксаў Пасуе першы. Правілы — пасля...
Струны спяваюць санату.. Сонца святлом сагравае... Сентыментальны сатырык
Сумна сыходзіць са сцэны.
Сэнс сарамлівасці — словы...
if» if» if» w «5
Таемнай тактыкай трагедыі тандэму — Туманнасць тлумачэння тэарэмы... Трактоўка тэмы тэксгу — толькі талент. Тыповасць твораў — тэзіс традыцыйны... Так, творчасць — тыпалогія тэндэнцый.
if» if» «5 «5
Мроямі поўніцца сэрца... А я зноў збіраю пялёсткі Ласкавага летняга сонца, Юнай дажджлівай вясны. Ніколі не ўбачыцца зноўку.. Адзначу, што гэта сур’ёзна, Калі сапраўды — назаўжды...
if» if»
wi «15
Пад вечар на вуліцы ціха... Аднак, калі хочацца вершаў, Лунае ў паветры натхненне I просіцца ў рукі пяро... Тады трэба проста падумаць: Разгадваць не мноства загадак, А з іх выбраць толькі сваю.
4«4 4»4 4«4
Сыходжу адсюль.
Тут — цёмна.
Утойваю думкі...
Жадаю сагрэцца...
Кірую сваёй Адзінотай.
±J4 4»»4 4**4
Забяры мяне ў горад спаткання! Акварэллю малюю на вокнах. Верагодна, я зноў пазбягаю...
Еднасць думак, пачуццяў і вуснаў... Я ўяўляю цябе...
Дзіўна: я не кахаю, А забыць не магу Лагодныя вочы твае... Я проста ўглядваюся; Гляджу праз аконнае шкло: Ліхтары на адкрытым паветры Як нябесныя светлякі...
Думак — процьма...
4<й 4*4 4%
Надакучыла паўсядзённасць? Адзінае выйсце змяніць абстаноўку! Сугучна жаданню сэрца —
Любіць ці кахаць? —
Асабісты выбар...
Надарыцца хвілінка —
Налі сабе гарбаты: Ёсць размова.
I пра Блакітнага Сьвіна...
I як самавітая суполка магла абысціся без уласнай літаратурнай прэміі? Вось толькі пафасу і афіцыёзу ў нас на прадмесці не любяць, а пачуццё гумару (нават чорнага) вітаецца. I суполка «Літаратурнае прадмесце» заснавала першую на Беларусі антыгламурную літаратурную прэмію. Яна ўручаецца за нонканфармізм і праяўленую здольнасць захаваць творчую «самасць».
Блакітны Сьвін стаўся болей чым назвай прэміі — але й яшчэ адным сімулякрам суполкі і ўлюбёным персанажам прадмесцеўцаў. Пра Блакітнага Сьвіна напісаныя вершы. казкі і паэмы... Ён з’яўляўся «ўцялесненым» і віртуальным, як і Рагнеда Крышталюк, ён мае сваю біяграфію і напісаныя ўласнакапытна творы, і ўрэшце ўвасобіўся ў коміксы. У самім ягоным імені ёсць выклік і сімволіка, спроба абвергнуць стэрэатыпы. Блакітны Сьвін, як напісаў паэт Рагнед Малахоўскі, «аматар піва і жанчын». У адрозненне ад сваёй сяброўкі Рагнеды, Сьвін піша прозу, адзін толькі раз напісаўпаэму, якую прысвяціў Рагнедзе Крышталюк. Дарэмна, аднак: віртуальная паэтка толькі раз’юшылася...
Блакітны Сьвін — беларуская птушка шчасця. У яго скура рамантычнага і наіўнага колеру неба, а пад ёю хаваецца дыхтоўнае тутэйшае сала з белымі і чырвонымі праспойкамі.
Блакітны Сьвін падазрае, што многія пры поглядзе на яго ўяўляюць дзяльбу кабанчыка, але па сваёй шчырай рамантычнай натуры (і некаторай таўстаскурасці) у гэта ўсё-ткі не верыць і заўжды гатовы на любыя авантуры і новыя знаёмствы.
Ён жыццярадасны аптыміст, але ведае, што праўдзіваму пісьменніку трэба час ад часу ўпадаць у дэпрэсію. У дэпрэсіі Сьвіну сумна,
і тады ён выпадае з яе проста ў піўнушку ці ў паэтычную тусоўку. Там ад яго робіцца настолькі шумна, што Сьвіна пачынаюць крытыкаваць і размазваць, але ён, напіты півам, толькі шчаслівы агульнай увагай, працягвае чытаць свае опусы і заляцацца да паэтак
Прэмія «Блакітны Сьвін» выглядае так дыплом плюс сто чагонебудзь... На дыпломе на фоне неба выява пятачка — электрычнай разеткі: падключайся да натхнення... А што сто? йта як узбрыдзе ў галовы прадмесцеўцам. 3 2001 года акрамя асноўнага лаўрэата прысуджаецца яшчэ і званне «Ганаровага Блакітнага Сьвіна».
Блакітны Сьвін — экстравагантны, трохі брутальны, але вельмі ўдалы вобраз, які цалкам можа стацца архетыпам. Тут і авангард, і нацыянальная традыцыя, і вялікія магчымасці для фантазіі. Так, зубр, вядома, істота больш высакародная для ўвасаблення нацыянальнага бестыярыю... Але Сьвін увайшоў у кожную беларускую хату як і бульба. Гэта — зразумелы ўсім персанаж народнага карнавалу, частка нашага побыту. На ягоных капытах — спрадвечная беларуская дрыгва, след балота. Ягоны пятачок задзёрты да аблокаў. Яднанне фарсу і трагедыі, кічу і высокага мастацтва — канапкі са свойскім салам на прэзентацыі ўзнёслага паэтычнага зборніка...