Літаратурнае прадмесце

Літаратурнае прадмесце

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 196с.
Мінск 2012
37.25 МБ
0! Вы, напэўна, спадар Арнольд! — прыгожа і адкрыта ўсміхаючыся, сказаў ён з ледзь заўважным акцэнтам.
— Так! Я — спадар Арнольд! А што, дазвольце спытацца, тут без мяне адбываецца?! нервова выкрыкнуў гаспадар.
— Вы не хвалюйцеся, калі ласка. Мы прывезлі Вам падарунак ад вельмі блізкіх Вам людзей, які Вы, здаецца, павінны былі чакаць! Я зараз патлумачу..
— Нічога я не чакаў! — рэзка перапыніў незнаёмца Ліс. — Я і чуць не хачу аб нейкіх падарунках! — Ен з лютасцю наблізіўся да свайго суразмоўцы. Той здзіўлена адказаў:
— Як нічога не чакалі?.. А зрэшты... — тон яго голасу стаў ветліва-халодным, — мая справа выканаць сваю працу. Вось тут канверт з лістом і падрабязнымі інструкцыямі...
— Якія інструкцьіі?! — працягваў абурацца стары.
Бачачы, што размова не атрымліваецца, мужчына спакойна адказаў:
— Тут усё напісана. Усяго добрага, да пабачэння.
Ён накіраваўся да трэйлера. Бразнула дзверца, рухавік набраў абароты, і ў хуткім часе цішыня апанавала наваколле.
Спадар Арнольд павольна адчыніў веснічкі. Утульны дворык прама ў цэнтры ўпрыгожвала нейкая брудная маса, падобная на вялікі праснак, кшталту цэментавага раствору вывернутага з невялікіх насілак Каб разгледзець загадкавую масу гаспадар асцярожна наблізіўся. «йта падарунак, ці што? Арнольд Ліс паціснуў плячыма і палез у кішэню за акулярамі. Але праз імгненне, хутчэй па паху ён зразумеў, у чым справа. Ьта ж спаражненні!»
Любы збой ва ўласным распарадку сталаму чалавеку даецца нялёгка. А тут такое! Пацягнуўшыся да вуха, каб сябе ўшчыкнуць, толькі зараз ён заўважыў у руцэ канверт, што перадаў яму незнаёмец. Дрыжачымі рукамі разарваў яго і выцягнуў ліст.
«Нарэшце маю магчымасць перадаць табе тое, што ты, можа быць, сам не ведаючы, шмат гадоў чакаеш. Яго завуць Хатхі...» Хрумстанне і гучнае шорганне пачулася за спінай Арнольда Ліса з боку агарода, што адцягнула яго ўвагу ад ліста. ён павярнуўся і застыў, адкрыўшы рот. Прама насупраць узвышаўся сілуэт аграмаднага слана. Жывёліна знаходзілася каля невялікай расчыненай брамы, што аддзяляла дворык ад агарода.
Спадар Арнольд нейкі час прастаяў нерухома, потым асцярожна паварушыў рукой. Слон лянотна працягваў жаваць. Тады стары зрабіў невялікі крок убок. Слон па-ранейшаму не звяртаў на яго ўвагі. Крокназад — ніякай рэакцыі, слановыя вочы, здаецца, заставаліся па-ранейшаму прыкрытыя. Ібта зусім не азначала, што ён не бачыў манеўраў дзіўнага чалавека, які выконваў нейкі незвычайны, вельмі павольны танец — рабіў адмысловае па і надоўга заміраў на месцы, — але за свой немалы век мудрая жывёліна прызвычаілася нічому не здзіўляцца ў свеце людзей.
Спадар Ліс асцярожна рушыў да вугла хаты. Слон толькі зрэдку патрасаў неверагодных памераў вушамі. Пакінуўшы зону бачнасці нечаканага госця, стары прыхіліўся да сцяны і аддыхаўся. «Здаец-
ца, я разумею, аб якім падарунку ідзе гаворка... Толькі без панікі». Гаспадар асцярожна абышоўхату і зазірнуўу агарод з іншага боку..
Слон апынуўся досыць мірным, і ўжо праз кароткі час Ліс хадзіў у непасрэднай блізкасці ад шматтоннай тушы, трымаўся рукой за галаву і назіраў, як гіне яго агарод. Грунтоўна патаптаўшы бульбу, жывёліна аблюбавала доўгі ўчастак з капустай. Была паспрабавана і морква. Гаспадар намагаўся выратаваць хоць што-небудзь, напрыклад, наглуха задраіў цяпліцу, нарабіў дзірак у цэлафане, каб гуркі і памідоры не звялі ў душнай прасторы. Дзякуй богу, пакуль што новы прадстаўнік хатняй гаспадаркі янгчэ не разабраўся, якую функцыю ў агародзе выконвае гэта збудаванне, вельмі падобнае на цыркавы шацёр, толькі ў мініяцюры, ды дзе замест брызенту нацягнута цэлафанавая плёнка.
Да канца дня гаспадар нават навучыўся пераганяць жывёліну з месца на месца. Выратавальная ідэя мільганула ў галаве атрымальніка незвычайнага падарунка, і ён паспрабаваў выгнаць свой гіганцкі набытак у вулачку. Але слон спыніўся каля яблыні, што расла на пачатку агарода, зацікавіўся яе пладамі і больш не зрушыў ні на метр, як ні намагаўся стары. За гэтым заняткам і засталі дзве несувымерныя фігуры прыцемкі, што хутка згусціліся вакол.
За кухонным сталом, пад нізкай лямпай, што свяціла жоўтым святлом, у невясёлым роздуме гаспадар узгадваў падзеі дня. Нечакана магутны глухі стук скалануў сцены хаты. «Спаць заваліўся, напэўна, Арнольд Ліс паспрабаваў вызначыць характар дзеяння. — Заўтра з раніцы паспрабую пайсці ў камунгас... Ці куды тут лепей звяртацца?.. Добра, пачнём з камунгаса...»
Ён узяў у рукі канверт, што ляжаў перад ім на стале, і выцягнуў ліст, які не дачытаў днём: «Памятаеш, табе гэта ідэя прыйшла першы раз, калі мне было восем гадоў...» Восем гадоў? Што яна можа памятаць пра той час?! Спадар Ліс быў упэўнены, што жыццё яго сям’і цалкам залежала ад яго магчымасцяў, ад яго моцы і аўтарытэту Але раптам чамусьці ўзгадаліся стосы малюнкаў. Дачка сапраўды неяк дзіўна ставілася да свайго захаплення, якраз у тым самым узросце. Малюнкаў з кожным днём рабілася ўсё болып і болып.
Потым слёзы, плач, дзіцячая крыўда і пагрозы. Аднак пазіцыя галавы сямейства — адзіная правільная і непахісная: «Ні ў якую мастацкую школу ты не пойдзеш! Паперу можаш і так псаваць, нечага губляць час на пустое. У спецыялізаваны клас замежнай мовы — яшчэ куды ні ішло, а глупства сваё выкінь з галавы, знайшла занятак — карцінкі маляваць...» Маці маленькай Алёнкі моўчкі стаяла ўбаку. Можа і хацела нешта сказаць, ды не адважылася пярэчыць. Дзяўчынка залівалася слязьмі:
— Вось вырасту, а ты будзеш стары і папросіш падарыць штонебудзь...
— Так, так! Папрашу, каб ты падаравала мне жырафу, а можа нават слана! — з’едліва здзекаваўся з яе непрабівальны тата. Яму раптам стала вельмі смешна ад уласнага жарту. Нават настрой палепшыўся, і дзіцячы плач ужо не раздражняў так, як спачатку.
— Добра. Размова скончана. Ідзі да свайго пакоя...
ён кінуў ліст на стол. Чытаць далей раптам перахацелася. Настрой чамусьці зусім сапсаваўся. Павольна ўстаў, выключыў на кухні святло і накіраваўся да дзвярэй спальні.
Спадар Ліс прачнуўся недзе каля шасці. Адчуваў сябе не вельмі хораша — з ночы ніяк не мог заснуць, таму калі падняўся з ложка, рухаўся нібыта ў забыцці. Пра ўчарашнія падзеі адразу і не ўзгадаў. Адчыніў дзверы на кухню, позірк яго трапіў на вакно. «Што з вамі, дзядуля?!» — падскочыў бы любы, каб падтрымаць старога, які неяк дзіўна таргануўся і моцна пахіснуўся. На жаль, ніхто не мог прамовіць гэтыя словы ў такі ранні час на кухні спадара Арнольда.
А той, прываліўшыся да дзвярнога вушака, адной рукой трымаўся за сэрца, а другую слаба прыўзняў, нібы хацеў адмахнуцца ад дрэннага прывіду. 3 другога боку вакна, якое выходзіла прама ў сад, вялізная галава зазірала ў пакой і пляскала гіганцкімі вушамі. «Згінь, нячысцік! — сіпла вылаяўся ўладальнік на ўласны падарунак — А я ўжо і забыўся на яго...»
Маладой дзяўчыне ў дыспетчарскай камунгаса спадар Ліс не стаў нічога тлумачыць. «Да дырэктара таксама зараз не варта ісці...» — падумаўстары і накіраваўся да дзвярэй з надпісам «Галоўны
інжынер». Гаспадар кабінета размаўляў па тэлефоне і рукой паказаў свайму наведвальніку, куды прысесці. Скончыў размову, павітаўся, спытаўся пра мэту візіту.
— Разумееце, праблема такая, — Арнольд Ліс зрабіў паўзу, — па нейкай недарэчнасці да мяне ў гарод трапіў слон.
— У сэнсе... — перапытаў галоўны інжынер.
— Вы толькі выслухайце мяне, я зараз паспрабую ўсё патлумачыць, — спешна пачаў гаварыць «дзіўны стары», як падумаў пра яго суразмоўца.
Ліс пераказаў гісторыю з «фурай».
— Пачакайце, пачакайце, — азадачаны кіраўнік імкнуўся адшукаць логіку ў словах старога, — і што, яны выгрузілі вам гэтага слана на агарод і з’ехалі?
— Менавіта так! — узрадаваўся спадар Арнольд зацікаўленасці свайго суразмоўцы.
«Некалькі месяцаў таму прыходзіў спецыяліст па пад’ёму царквы з дна возера. Казаў, што сам бачыў купал з крыжам. Таго ўдалося закадзіраваць. Яшчэ аднаго з тыдзень таму забралі адразу адсюль у псіхіятрычную клініку. Патрабаваў дастаць дзядзьку, які патануў у танку пасярод балота ў вайну. Шалёны быў, будаўнічая брыгада ледзь скруціла. А па гэтым, бачыш ты, і не сказаць — выглядае, здаецца, нармальна...»
— Ваша прозвішча, імя, імя па бацьку. Дакладны адрас...
Ліс выдаў інфармацыю не запнуўшыся і дадаў:
— Я былы кіраўнік мэблевай фабрыкі. Вы не падумайце, што я... «таго»... Разумею, сітуацыя і сапраўды ідыёцкая. Але ж да вас звяртаюся з той нагоды, што ваша служба займаецца бяздомнымі жывёламі — сабакамі, напрыклад, кошкамі рознымі... Вось і гэты беспрытульны цяпер...
Стары нарэшце падняў вочы. Той, хто сядзеў насупраць, здавалася, са спачуваннем глядзеў на незвычайнага візіцёра. Ці гэта была добра схаваная іронія?
У той дзень старому чалавеку давялося пабываць у розных установах — у ветлячэбніцы, санэпідэмстанцыі, у аддзеле экалогіі
райвыканкама, у лясгасе. Ён вельмі стаміўся ад бясконцых аповедаў пра гэтага «праклятага слана», ад рэакцыі тых, хто яго слухаў, — заўсёды аднолькавай, калі спачатку яго прымалі за вар’ята, потым на словах шкадавалі, абяцалі дапамагчы, а за спінай усміхаліся ўслед...
Увечары спадар Ліс ехаў дадому і таемна спадзяваўся, што за час яго адсутнасці з ІМ магло што-небуцзь здарыцца, Пярун забяры гэтага Хатхі... Але, калі зайшоў у двор, зразумеў — усё засталося па-ранейшаму. Гаспадар здалёк кінуўтужлівы гюзірктуды, дзе яшчэ ўчора расла капуста, і няспешна пацягнуўся дадому.
На кухні наліў сабе кілішак каньяку На вочы зноў трапіў ліст з канверта, які так і валяўся на стале. Дрыжачымі пальцамі стары разгарнуў пакамечаную паперу, начапіў акуляры і адразу ж напароўся на фразу: «...табе вельмі спадабаўся твой новы жарт, і ты стаў карыстацца ім увесь час. Болып за ўсё я ненавідзела цябе ў тыя хвіліны, калі ты пачынаў «вастрыць»...»
ён сам здзівіўся, наколькі добра ўзгадвае тое, што мелася на ўвазе. ёй было гадоў дванаццаць-трынаццаць, яна прасіла купіць гітару звычайную танную акустычную гітару. Але ў святле ідэалагічных райкамаўскіх рэкамендацыяў аб «прарошчванні расткоў сапраўднай пралетарскай культуры ў сучаснай моладзі» ён не мог дапусціць, каб яго адзіная дачка «сышла ў падваротні». Нягледзячы на ўсе забароны, дачка сама знайшла недзе старэнькую шасціструнку і старанна вывучала на ёй акорды. Ён употай лаяў сябе за тое, што «прагледзеў» такі важны выхаваўчы момант, і ўвесь час наладжваў сцэны педагагічнага зместу, як яму падавалася, націскаючы на тое, каб дачка больш не вярталася да гэтага «агіднага брынькання»...