• Газеты, часопісы і г.д.
  • Літаратурнае прадмесце

    Літаратурнае прадмесце


    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 196с.
    Мінск 2012
    37.25 МБ
    Ціха смяецца скрыпка, А людзям здаецца — плача.
    3 прорвы паспею крыкнуцы «Гэта не ваша справа!» Толькі ў адказ пачую:
    «Брава, актрыса, брава!»
    7
    He адзінокі ты, не адзінокі: Табе прадаў свой меч апошні вой. Снег запарушыць вогненныя крокі, Схаваны хлеб пакрышыцца ў сувой.
    He адзінокі ты, не адзічэлы: Твой век глытае золата і медзь.
    А ў тваім целе зноў крывавяць стрэлы, He даючы навекі ачарсцвець.
    8
    Мой спакой.
    Снег ляціць,
    Як мільён матылькоў
    На вячэрняга Мінска агні.
    Сівізной пакрываюцца скроні Чарговай зімы.
    Ты з усімі, і ўсё ж ты адзін,
    Як мастак у палоне карцін.
    Дні гараць ад марозу.
    Знаёмыя твары ўсміхацца не хочуць. Мой спакой нараджаецца з болю. Мой спакой нараджаецца з ночы.
    9
    Восеньскае віно — Келіх смутку і сноў — Пілі мы з табой даўно, Свабодныя ад высноў.
    Цяпер у тваіх лістах I смак яго ёсць, і пах, Цяпер у вершах сівых П’ю яго я за дваіх.
    10
    Сонца болю, Якое ты светлае!
    Ты адзіна ўладарыш над нетрамі. I вятрамі, што душы схалоджваюць, Ты кіруеш — ты іх улагоджваеш. Сонца болю, Спалі мае думкі, Тыя, за якія сорамна.
    Ты аплоціш мае рахункі, I голуб не стане воранам. Сонца болю!
    Адвечнае,
    Ты свеціш ад рання да рання. Тым, хто прымае цябе, Узыходзіш ты, ведаю, Сонцам Кахання.
    ТАЦЦЯНА ПРАТАСЕВІЧ
    Нарадзілася 17 лістапада 1967 года ў Мінску. Дзяцінства і школьныя гады прайшлі на Лагойшчыне. У 1985 годзе скончыла Косінскую сярэднюю школу, праз год — Жодзінскае СПТВ імя братоў Купрыянавых. Вершы пачала пісаць у 2001 годзе. Друкавалася ў рэспубліканскіх газетах і часопісах, калектыўных зборніках. Жыве і працуе ў Мінску. Арганізатар серыі імпрэз «А верш імкнецца да нябёсаў...» (Сумесны праект Паэтычнага тэатра «Арт.С» і Сацыяльнага аддзела Мінскай Епархіі Беларускай праваслаўнай царквы).
    Камяні
    Тут камяні растуць з зямлі, Бо тут — таксама іх краіна. Над імі леднікі былі, Як нас і не было ў паміне.
    Як сімвал вечнасці яны Зямлёй узрошчаны, як памяць. Як захаванне ад маны, Якая часта часам правіць.
    I над магіламі ўстаюць Каменні, пліты, абеліскі,
    I з цягам часу не даюць Забыць людзей вялікіх, блізкіх.
    Тут камяні растуць з зямлі, Бо тут — таксама іх краіна. Тут доўга камяні жылі, Пакуль нас не было ў паміне.
    utt ж a# «5
    Пах мядовы, ліпы квецень, Слоў салодкіх смак падманны. Загайдаў галінкі вецер, Разганяючы туманы.
    Памяркоўна крэсліш думкі, 3 нот складаеш звон душэўны. Ненароджаныя гукі Для струны — нібы мішэні. Трапны дотык — загучала, Заспявала асяроддзе.
    Hot, здаецца, вельмі мала — Гўкаў тысячу народзяць.
    Пах мядовы, ліпы квецень.
    He плывуць ужо туманы. Назаўсёды ў гэтым леце Пакідаем мы падманнасць.
    Ж Ці Ж WJ w?
    Ты пахнеш рамонкамі зноў варажыла сяброўка мая на каханне і лёс. I летнімі звонкімі днямі расшыла сукенку сваю, не шкадуючы слёз.
    Ты марыш аблокамі,
    Кветка зямная,
    He з іншых сусветаў прыйшоўшы любіць.
    Маленькімі крокамі,
    Як паспяваеш,
    Ідзеш да таго, з кім жадаецца быць.
    Ты пахнеш рамонкамі...
    Ты іх палола!
    He рвала пялёсткі, спытаўшы адказ.
    Прыгожа пад вокнамі,
    Белены золак.
    Прыходзьце, глядзіце, вось кветкі для вас!
    Папараць-кветка, поўня і цень.
    Толькі апоўнач, не ўбачыш удзень. Толькі адна ноч падорыць дзівосы. Папараць, сосны, яліны, бярозы.
    Я ж 'гуіо кветку не ў лесе шукаю, Як расквітнее ў пакоі, чакаю. Папараць-кветкай здаюцца лісточкі Дзіўнай Купала-Іванаўскай ночкай.
    Поўня на цені ўскрывае бутон! Нават не ведаю: ява ці сон?
    Кветку ж сарваць са сцяны немагчыма, Здзіўлена толькі ўглядацца вачыма.
    Вецер па небе зноў воблакі гоне, I захінаецца срэбная поўня.
    Знікла і кветка з-за хмаркі высокай, Што не паспела міргнуць нават вока.
    Вось летуценнае шчасце зямное
    У рукі не ўзяць, проста прывід і мроя.
    ая	й»
    W5	%?
    Сум генетычна разбаўлены ў нашай крыві.
    ЛеанідДранько-Майсюк. «Паэтаграфічны раман»
    Сум генетычна разбаўлены ў нашай крыві.
    Мне прапаноўваюць лекі: віно і каханне. А выбіраю я вершы, душой што крывіць!
    Гэта маё безназоўнае выратаванне.
    He называю, каму, для чаго і нашто Вершы запісаны з думак, пачуццяў і слёзаў.
    Як перасаджана кветка ў другое кашпо, Ібтым змяніўшы жыццё, ды насуперак лёсу.
    Сум падмацую самотай у дзённым жыцці.
    Тут не атрута, а пэўнае суіснаванне.
    Час застывае, ці крыху марудней ляціць...
    Добры мой сум, яму дзякуй за ўсе вершаванні.
    А кветкі не сумуюць. Толькі, Калі засмягне горла іх, Галовы схіляць. I ўсе сокі Загуснуць. Стане горка ім.
    I горка мне. Атрутнай кветкай, Каханнем званаю між вас, Я абпілася. Сэрца рэдка I моцна грукае падчас.
    I не трапляюцца мне лекі.
    Палю ў сабе душэўны боль...
    Калі перасыхаюць рэкі —
    Ратуе вечная любоў.
    ж ж «6
    Вы — камета мая.
    Праімчалі, хвастом апаліўшы,
    Падарыўшы каханне і зорных часцінак святло.
    Ды не ведала я,
    Што, любоўю жыццё асвяціўшы,
    He забуду спаткання, якое б жыццё ні было.
    Вы — камета мая,
    А перыяд мне ваш невядомы.
    I шукаю дарма ў цёмным небе знаёмы агонь.
    He пакутую я,
    А чакаю, чакаю да стомы,
    Як празрысты прамень ваш ласкава сагрэе далонь.
    АКСАНА СПРЫНЧАН
    Нарадзілася ў паэзіі Лунінца. Пасля філфака БДУ і аспірантуры Інстытута літаратуры НАН Беларусі працавала ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя», цяпер — у «Мастацкай літаратуры». Пачала пісаць 13.04.2000. Аўтар кніг паэзіі «Вершы ад А.» (2004), «ЖываЯ» (2008), «Нелінейнае» (2012), «Хата для Моўчы» (2007), SMS-n’ecKI з антрактам-размовай праз тэлефон «Дарога і Шлях» (2009, з А.Анціпенкам), «жаноцкагарамана» «Беларускі дурань» (2011). Піша для дзяцей, разам з Я. Малішэўскім стварыла «Незвычайную энцыклапедыю беларускіх народных інструментаў» (2010). Дырэктарка Паэтычнага тэатра <Арт.С» (art-s.by). Пераможца разнастайных конкурсаў і ўладальніца Гран-пры Аднаго кахання. Уважае жабак за сімвал Беларусі, а Лысую гару — за еышыню, у якой лёгка лунаць пасля доўгага жыцця.
    аа ня ж Sift Зй? ж
    цела маё стане
    зямлёю
    душа мая стане небам
    а пакуль я —
    рыса далягляду — колькі ні набліжайся
    аддаляюся
    каб застацца сабою
    АЭС: А.С.
    аблокі нагадваюць блокі АЭС сваячкі —
    паводле гучання ініцыялаў я таксама AC.
    згодна майго
    ўлюбёнага прынцыпу трох «Э» усё ўжыцці павінна быць энергетычна, эратычна і эстэтычна
    у ім няма месца ніякім блокам апрача Аляксандра які пакутаваў на Палессі дзе пасля ў пакутах нарадзілася я аблокі нагадваюць блокі АЭС энергетыка і выпраменьванне-атрута найболыпыя ўва мне распад праз самоту гадоў радкоў і ніякіх падкоў хіба што дэталі
    ў сеялках і камбайнах 1950-х гадоў выкаваныя на «Гоімсельмашы» маім дзедам кавалём
    іржавеюць у свеце, дзе ёсць АЭС
    AC.
    Лунінцу — роднаму чыгуначнаму вузлу
    весці рэй
    рэйкам і шпалам
    шалу
    (які са мной сувымерны)
    цягнікоў
    з нікамі местаў, мястэчак
    з нумарамі месцаў
    згары і здолу
    бочных і з боку ад бочных у СВ ці ў агульным вагоне палі і гоні
    купэ ці плацкарта
    віновая карта
    мапа на століку
    маштаб: адзін да аднаго жыцця
    сувымернасці вымя
    смокчуць вужакі-рэйкі а кропля застаецца табе зліжы язы.сом
    «Котш zu тіг!>>
    не паспеў на цягнік
    стоп-кран
    стоп-рана
    спуск, платформа
    адпаведнасць-неадпаведнасць формы і зместу
    мы
    завязаныя ў вузел начны
    as « м
    я абіраю бульбу я абіраю Беларусь не трэба іншага раю ды і пекла іншага не трэба гэтак жа думаюць каларадскія жукі неўзабаве пачнецца сезон змагання з аднадумцамі
    Ж S’*
    Tiff
    Скрыжаванне са снежнем — белым крыжам і чорным. Скрыжаванне з самотай — светлым крыжам і цёмным. Скрыжаванне з Радзімай — вечным крыжам і буднім. Скрыжаванне з сабою — белым крыжам і чорным, светлым крыжам і цёмным, вечным крыжам і буднім.
    I зноўку ратуюць Каляды...
    на ±*»
    Сонца — бяскснца, дзень — цень, ночы — вочы, глеба — неба, трывога — дарога, людзей — надзей, воля — доля, чалавек — век, краіна — сына...
    У найбанальнейшых рыфмах — глыбокі верлібр жыцця.
    У адзіноце ўзгадваю назвы нотаў.
    ДО, РЭ,
    МІ, ФА соль, ля, ср досыць называць непатрэбнае, бо не спяю паводле нотаў ніводнага імгнення жыцця. Але з душою спяю пра
    ДОлю, і РЭха, і МІлаванне, і ФАнтазію,
    і СОЛЬ зямлі,
    і ЛЯсы,
    і СІнечу, іДО-
    сыць...
    Прыбіраючы кватэру
    У сонечным промні, які ўварваўся ў кватэру праз фіранку на акне, выконваюць апошні танец пылінкі.
    He кожнаму дадзена танцаваць перад смерцю.
    Падалося — ужо не жыву. Ды сняжынкі на мне паміралі.
    Шчасце
    Пакарміце маленькую птушку —
    сінічку. I пасля
    да вас прыляціць вялікая сіняя птушка — сініца.
    
    Я хачу стаць гэтым дажджом, бо мне не стае маіх слёз...
    Ты хочаш стаць гэтым дажджом, каб не бачыць маіх слёз...
    Up
    Ш Ш
    Да яшчаркі так пяшчотна дакранулася, што хвост мне не пакінула.
    Думала — да (пра) цябе...
    і«4 Ж Ш
    Аўтваёйруцэ — не мая рука, а ў маёй рацэ — камяні на дне. Камяні, што кідалі мы, шчаслівыя, а кругі ад іх разышліся, згінулі...
    У тваёй рацэ камень, што не тоне, на маёй руцэ крыжык, каб успомніць...
    Н.Ч && Ш
    Так даўно не прыходзілі словы — Дзве поўні паспелі Неба напоўніць тугою
    I знікнуць.
    Неаднойчы мне снілася —
    Зорка ляціць
    I разбіваецца
    Аб чужыя жаданні кахання і славы.
    I я шукаю яе, Каб пахаваць Згодна звычаям зорным Паміж словаў і сноў...
    2$ ІЧН ж
    Вы казалі — мядовыя,
    Вы казалі — чайныя, Арэхавыя і шакаладныя Вочы мае.
    Вы кахалі — мядовыя.
    Вы кахалі — чайныя.
    Арэхавыя і шакаладныя Вочы мае.
    He казалі — самотныя.
    He кахалі — самотныя.
    SAi
    3W Ш
    I малявала сонца на ім прамянямі ігрыстымі, весялілася...
    I знікала.
    I вецер гуляў па ім подыхам бестурботным — і знікаў,
    I толькі дождж плакаў, гледзячы на чысты аркуш і разумеючы сваю бездапаможнасць.
    I выпадкова маляваў слязьмі бачны малюнак.
    Мастак, які пакутаваў.
    ВІКА ТРЭНАС
    Віка Трэнас (Вікторыя Ляйкоўская) нарадзілася ў Мінску. Скончыла філалагічны факультэт Белдзяржунгверсітэта. Цяпер працуе рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Аўтар паэтычных кніг «Цуд канфіскаванага дзяцінства» (2005), «Экзістэнцыйны пейзаж» (2008). Творы перакладаліся на рускую, нямецкую, балгарскую, шведскую, французскую, літоўскую і польскую мовы. Сябра суполкі «Літаратурнае прадмесце» фактычна з nepmux яе пасяджэнняў.
    &
    мы не біліся галавой аб мур не імкнуліся яго абысці быць замкнёным ва ўласнай сутнасці значна лепей, бо выйсце ўнутры, таму час спыніцца, каб карані пусціць у прамерзлую глебу пад мурам час адно ў аднаго пусціць карані і яны гэты мур разбураць