Літаратурнае прадмесце

Літаратурнае прадмесце

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 196с.
Мінск 2012
37.25 МБ
Плюс — наіўная ўсмешка, здольная змякчыць бязлітаснае сэрца янычара. Зноў спрацавала!
— Ну дык усталі хаця б і саступілі б месца людзям хаця б...
Б-б-б... Яна адназначна зразумела, што мы разам. Дастаткова пацерціся пару тыдняў сярод людзей, каб стаць і фізіянамістам, і псіхолагам. Гэтак жа лёгка людзі вызначаюць час, калі разумеюць, што зверыць яго, апроч зорнага неба або сонца, няма з чым.
Мы з кандуктаркай ведаем, што ніякага Указа няма. Але ў яе досвед не толькі жыццёвы, а і транспартны. Таму яна і вырашае нас не высаджваць — на вуліцы хлюпотная слотная вясна, а ўяе — дзеці падобнага ўзросту.
Мы падымаемся і саступаем людзям месцы, на якія ніхто не імкнецца, — трамвай напалову пусты. Заўважаю мужчыну, які быў гатовы ўступіцца за нас сказаць слова або заплаціць. Ён пакуль назірае за развіццём сюжэта, хоць і чытае «Сталічны кур’ер». Дзякуй за падтрымку, дзядзька!
Нейкі час маўчым: любая здзелка трымаецца на кампрамісе.
— Які сёння дзень?
Называю дату і дзень тыдня. Міма. Называю прозвішча румынскага міфалагіста. Ліна моршчыць носік і адмоўна хітае галавой. Называю медпрэпарат, які вынайшлі ўгэты дзень. Міма... Аказваецца, паўгода нашаму знаёмству..
Выходзім за адзін прыпынак да трамвайнага кальца — на канечнай можа быць праверка і на саму кандуктарку Яна бачыць гэта і, здаецца, неяк прыветна ківае на развітанне. Пэўна, здаецца, — з якой ласкі ёй ківаць, тым больш — прыветна?
Кафэ «У Максуда» адзін з уваходаў былога рэстарана «Пунсовая кветка». Цяпер не патрэбна столькі банкетыых залаў, таму ўстановы для масавых мерапрыемстваў дробяцца на невялікія ўтульныя закуткі, у якіх цеснавата і цемнавата. Апошняя акалічнасць, гэтак жа як і малая колькасць наведвальнікаў на пачатку работы кафэ, дазваляе гардэробшчыку-ахоўніку лічыць наш сцігілы знешні выгляд пэўнай формай гламуру, дакладней — грыамуру.
Абстаноўка — як у гіячоры Алі-Бабы, пакуль ён са сваім джыгіт-спецназам на прагулцы. Курыць тут можна — нават кальян. Мы не курым — тым болып кальян. Меню прыносяць не адразу.
Ы-ых! Вядома, прапанаваць кінуць свет да ног дзяўчыны прасцей, чым рэальна яе пачаставаць... I ўсё ж адзін антрэкот і адзін рыбны вінегрэт мы возьмем. Яшчэ і на каву з кардамонам застанецца. Аднак даю слова даме:
— Паглядзі меню, Лін! Толькі не кідай у бездань роспачы высакароднага рыцара, якога воля лёсу пазбавіла спадчыны, затое дазволіла знайсці невялікі скарб...
Лінейка — разумная дзяўчына. Яна ведае, як свята можна наладзіць і як яго не сапсаваць. Бярэ ў рукі зялёную папку з выціснутымі пяцікутнай зоркай і паўмесяцам, але глядзіць рассеяна.
Падобна. яна радая таму, што сядзіць у цяпле. I адцае перавагу нязмушанай свецкай бяседзе, а не накідванню на ўежнае. Шчочкі яе сталі румянымі і цёплымі — Ліна амаль не карыстаецца касметыкай.
— Ты ведаеш, мне падаецца, што твая мама мяне не любіць...
У-ух! Ды лепш свініна з рук мусульманіна, чым псеўдасямейныя разборкі!
...Ліна была ў мяне адзін раз. Я паказаў ёй, як умею іграць на гітары, каротка пазнаёміў з мамай, затым мы закрыліся ў маім пакоі і папілі чаю. Пабылі толькі паўгадзіны і пайшлі быццам бы па справах.
Пазней мама з уздыхамі намалявала даволі дакладны псіхалагічны партрэт Ліны. I завяршыла яшчэ больш канкрэтным, хоць і з доляй надзеі: «Але ж і ты ў мяне не кронпрынц браўншвейгскі...» У мамы заўсёды было нармальна з іроніяй і эрудыцыяй.
Клічу афіцыянта, заказваю антрэкот з бульбай. Ад вінегрэту, бадай, адмовімся — лепш у кіно схадзіць: на дзённы сеанс білеты дзешавей, ён — сацыяльны.
— I чучмару вазьмі...
Што?
Ліна раскрывае папку з Венерай і сыходным Месяцам, якія асвятлялі хіджру Вялікага Прарока, і беспамылкова падкрэслівае пальцам радок у «Напоях». Насамрэч, «чучмара».
Афіцыянт тлумачыць, што чучмара — па сутнасці шарбет або сарбет, аднак апроч традыцыйных шыпшыны і кізілу ён гатуецца з дабаўленнем карэньчыкаў чучмары — травы закаханых.
Здаецца, яму няма каму дэманстраваць веданне фальклору Усходу. Пачынаецца доўгая рамантычная легенда пра хлопца і дзяўчыну з племені чучмар, якім лёс доўга не дазваляў быць
разам. Слухаю нават з цікаўнасцю — паспеў заўважыць, што цана чучмары трохі вышэйшая за каву па-арабску, звараную ў імбрыку. Добра-такі, калі хапае грошай!
Пакуль заказ выконваецца, можна агледзецца. Тым больш, вочы прывыклі да паўзмроку: сталі бачнымі дэталі, якія напачатку не прыцягнулі ўвагу. I мая спадарожніца адчувае сябе ўтульна: позірк мяккі і прамяністы. ёй таксама ўсё цікава. Пытанні пра маму зніклі самі сабой дзякуючы лякальнаму характару Лінейкі і загадкавай чучмары. Лёгкім фонам гучыць рытмічная песня «Хабібі». Сышліся Усход і Захад, а, Кіплінг?!
Усё ж нядрэнна іМаксуд стылізаваў куток! У кафэ не толькі прахалода лістоты, сонечнае цяпло і бесклапотнае папіскванне птушак над вёрткімі ручаінкамі. Тут многа зацішных мясцінак, што прывабліваюць закаханых йта не міраж і не аазіс — межаў у яго не бачна: за ляском пачынаецца квітнеючая даліна, на якой разам пасвяцца дзікія драмадэры і бактрыяны і шныпараць паласатыя шакалы. Даліна заканчваецца горным хрыбтом. Да яго не дойдзеш ніколі, але бліскучыя храмітавыя скалы, люстраныя вадаспады, снежныя капюшоны і сінявата-блакітныя піхты бачны гэтак жа выразна, калі б іх стварыла рука вялікага мастака або скампілявала сігмаўская оптыка.
Мы з Лінай ідзём, трымаючыся за рукі. 3 таго, што чалавек нацягвае на цела, каб абараніцца ад варожай чужой прыроды, застаўся толькі абутак — лёгкія, сплеценыя з азёрнага чароту сланцы, — таму што на траве трапляюцца калючкі і вострыя каменьчыкі. Заафагібарсы засталіся ў лесе; пантэры, якія з цікаўнасцю выглядваюць з-за пагорачкаў, добразычліва ставяцца да нас. Ядавітым бунгарам і скарпіёнам іхнія Каралі і Імператары не дазваляюць выпаўзаць з-пад кахмянёў днём. А начэй тут не бывае.
Здаецца, Даліна існавала заўсёды — з таго нябыту калі людзей на Пангеі было толькі двое — Я і Яна: Мужчына і Жанчына, Макс і Ліна. А Усявышні стварыў Сусвет, Зямлю і нас, таму адпачывае — сёння сёмы дзень. I дзень гэты вечны, бо мы непазнавальна нікчэмныя на фоне Божай задумы і недасяжна велічныя ўласнай унікальнасцю.
Салаўі-лючыніі не проста выводзяць рулады, а апяваюць летуценна-ўзвышаную мелодыю спрадвечнай прыроды — упрыгожваюць плаўную грандыёзную музыку варыяцыямі і абертонамі.
Сонца завісла высока над перавалам. Яно будзе стаяць там заўсёды. Па той бок горнай грады плёскаецца бяскрайняе і бяздоннае Мора — і Сонцу трэба грэць і яго, а не толькі нашу Даліну. Мы ніколі не пабачым Мора, затое ў нас заўжды будзе Даліна...
Вочы Ліны праменяцца лагодай і шчасцем. Мне хочацца патануць у гэтым позірку, але тады мы знікнем у сабе, а Даліна застанецца звонку, бо яна з’яўляецца прасторай для нашых душаў. I ніяк не наадварот! Я пачынаю заплюшчваць свае вочы і скрозь павекі бачу, як яна закрывае свае...
— Ну і нахабная пайшла моладзь! — безасабовая буркатня аддысцыплінаванай жыццём бабкі вяртае нас з Даліны ў пад’езд незнаёмай пяціпавярхоўкі са сценамі, распісанымі дылетантамірайтарамі, — Заняцца хіба няма чым, апроч як у чужым пад’ездзе лізацца? Працаваць бы ішлі, развялося лайдакоў-абарванцаў! Толькі б ім... — Яна ўстаўляе слова, якое ў прыстойных кніжках не друкуюць. — Калі ўжо ўлады да іх дабяруцца...
У голасе больш зайздрасці і спачування, чым злосці і раздражнення.
Я казаў, што не люблю Вясну. Брудны мокры снег падцякае праз патрэсканыя падэшвы і робіць вільготнымі шкарпэткі, якія нармальны чалавек здымае-надзявае толькі сам-насам. Вулічныя скразнякі карозіяй пранікаюць за каўнер і пад крысо кароткай пацёртай курткі. I не зусім зразумелая чучмара, пасля якой можаш апынуцца на другім краі горада і дзеянне якой здольная перарваць бяскрыўдная бабуля.
Хугчэй за ўсё, гэта звычайны сарбет з сушанай шыпшыны і кізілу. Ну, магчыма, Максуд яшчэ на імбір і пялёсткі ружы расшчодрыўся. А надбаўка на цану — за гісторыю, якую расказаў гаварлівы афіцыянт.
...А Лінейка пакуль нічога не чуе. Напэўна, яна яшчэ ў Даліне...
ЮРЫЙ НЕСЦЯРЭНКА
Нарадзіўся ў 1965 годзе ў Быхаўскім раёне. Скончыў Мінскі інстытут культуры. Музыкант, лідар гурта «White Night Blues».
Падарунак здалёк
Экалагічная рок-навела
Цяжкі пакунак з прадукгамі замінаў руху і Арнольд Ліс спыніўся, каб адпачыць. Так, пенсіянерам, на жаль, персанальны транспарт з асабістым кіроўцам не выдзяляецца. Нават калі нехта з гэтых самых ветэранаў працы шмат гадоў адбыў кіраўніком аднаго з прадпрыемстваў горада. У справе назапашвання харчавання і жонка ўжо не дапаможа. Яе дзевяць гадоў як няма на гэтым свеце. Адзіная дачка даўно з’ехала на сталае месца жыхарства за мяжу, калі выйшла замуж за нябеднага замежніка.
Па чутках, яе адносіны з бацькам і раней былі не дужа добрыя. А ўжо пасля таго як яна «звязалася з гэтым фрыцам» (магчыма, самы бяскрыўдны эпітэт, якім тата адзначыў з’яўленне зяця ва ўласным жыцці), кажуць, што і ўвогуле адбыўся скандал. Ускосна гэта маглі пацвердзіць работнікі мясцовага адцзялення сувязі, якія дакладна ведалі аб наяўнасці не частых, але рэгулярных паштовак «з таго боку» і жорсткім іх ігнараванні «з боку гэтага».
Нягледзячы на такое доўгае адступленне, а можа быць нават дзякуючы яму, вось-вось павінен быў паказацца паварот у маленькі завулачак, амаль што непрыкметны ў гэтай часгцы прыватнага секгара. У самай глыбіні яго, пасярод шыкоўнага сада, асабліва прыгожага ў другой палове лета, месціўся досыць вялікі і прасторны дом. I вось, пару крокаў не дайшоўшы да свайго павароту, Арнольд Ліс са здзіўленнем спыніўся, калі пачуў гук моцнага рухавіка ў тым
баку, дзе акрамя яго ўладанняў і быць нічога не можа. А завярнуушы за рог, увогуле разгу біўся ад выгляду замежыага трэйлера, што стаяў прама каля яго брамы. Аграмадная машына быццам дачакалася з'яўлення гаспадара — узраўла рухавіком і рушыла яму насустрач.
Было чаму здзівіцца: калісьці службовая легкавушка не без цяжкасцяў трапляла ў вузкую прастору паміж агароджамі. А вось аказваецца, што і такая вялізная машына здолела заехаць у завулачак, што пэўна пацвярджала высокі клас кіроўцы. Стары падаўся назад, таму што адлегласці паміж бартамі трэйлера і плотам як злева, так і справа амаль што не было. Кіроўца сядзеў у высокай кабіне, нібыта недзе на другім паверсе, засяроджана ўглядаўся ў люстэркі задняга віду, заклапочаны якасцю выезду з вузкай прасторы, і не звяртаў увагі на старога, які недзе ўнізе махаў рукамі. Доўгае цела аўтафургона вельмі павольна выпаўзала з вулачкі спадара Ліса, нарэшце павярнулася да яго нязвыклымі нумарнымі знакамі і пачало няспешна аддаляцца. Зразумела, што стары чалавек вельмі расхваляваўся. ён хутка накіраваўся да хаты. Насустрач яму з веснічак выйшаў незнаёмы мужчына сярэдніх гадоў: