Літаратурнае прадмесце

Літаратурнае прадмесце

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 196с.
Мінск 2012
37.25 МБ
Аднойчы, калі бацька знаходзіўся ў добрым настроі, дачка паспрабавала завесці размову аб электрагітары. Здаецца, перад сваім шаснаццацігоддзем... Пасля скандалу, які адбыўся пасля гэтай размовы, яна першы раз сышла з дому. Яна вярталася і сыходзіла япічэ шмат разоў. А ён са здзіўленнем назіраў, што кожны раз дома з’яўляўся ўсё больш дарослы і самастойны чалавек. ён не жадаў здаваць сваіх пазіцый сямейнага лідара. Кожны раз сутыкненне
прынцыпова розных пунктаў гледжання прыводзіла да новага скандалу.
Як паважаны работнік абласнога ўзроўню і сур’ёзны кіраўнік, бацька запатрабаваў працягу адукацыі ў тэхнічнай ВНУ пасля заканчэння школы. Ён чамусьці лічыў, што толькі тэхнічная адукацыя мае сур’ёзныя перспектывы для грунтоўнай кар’еры. Яна паступіла на адзін з гуманітарных факультэтаў сталічнага ўніверсітэта. ён палічыў, што гэта ўчынак насуперак бацьку.
Ён ніяк не суадносіў паступленне ва ўніверсітэт з захапленнем дачкі стварэннем тэкстаў і напісаннем песень. Хаця і ведаў аб яе стасунках з «патлатымі» музыкантамі, а таксама пра тое, што яна, нібыта, спявае ў нейкай «камандзе» (і не ведаў аб шалёнай папулярнасці яе каманды ў сталіцы і пра тое, што ў іншых гарадах яе запісы перапісваліся з касеты на касету, як сапраўдныя рарытэты). Ён не мог дапусціць, што ў гэтыя «бірулькі» можна гуляць сур’ёзна. Хаця крыху пазней адзін тэлефонны званок парушыў яго меркаванні. У хуткім часе з ім «у неафіцыйных абставінах» сустрэўся чалавек з вядомага камітэта і давярона, па-свойску параіў прыняць захады ў адносінах да дачкі. Але тата занадта доўга думаў — дачку ўжо адлічылі з шэрагаў студэнцтва. Пасля чаго яна ўвогуле надоўга знікла (але ж да хворай маці рэгулярна тэлефанавала, прыязджала да яе ў бальніцу а калі-небуцзь і на хвіліначку дадому). На той час бацька выйшаў на пенсію. Але працягваў займаць пасаду. Дачка самастойна падала заяву на працяг навучання ва ўніверсітэце. Хугка памерла маці. На пахаванні побач з дачкой увесь час быў нейкі піжон, нібыта нямецкі прадусар. 3 бацькам размовы не атрымалася.
У хуткім часе дачка з’ехала ў Нямеччыну, дзе досыць паспяхова для эмігранткі працягвала займацца музыкай і запісвала альбомы на ангельскай і нямецкай мовах. Ды бацька пра гэта ўжо не ведаў.
Але зараз, за кухонным сталом, нават тое нямногае, што было вядома спадару Арнольду, моцна ўсхвалявала яго. Нялёгка даваліся гэтыя ўспаміны. ён разнерваваўся, скамечыў канверт з лістом і шпурнуў кудысьці ў куток.
Наступныя два дні Арнольд Ліс, па яго ўласнаму выразу, правёў у «хаджэннях па пакутах» — так ён назваў свае спробы дабіцца хоць якой-небудзь увагі да сваёй праблемы. Нарэшце, скарыстаўшы свае старыя сувязі, ён трапіў на прыём да старшыні гарвыканкама. Высокапастаўленай асобе далажылі, хто да яго зайшоў, і раптам старшыня першы пачаў размову
— Пачакайце, пачакайце! Да мяне якраз учора ці пазаўчора прыйшла дзіўная папера ад нямецкага агенцтва «Мюзік-Сервіс»...
ён знайшоў патрэбны ліст і зачытаў
Так... Так.. «перадаеўпадарунакспадаруАрнольдуЛісужыхару горада... так, слана па мянушцы Хатхі...» І^та вашы імя і прозвішча напісаны туг? Таксама як і адрас?
— Імя, прозвішча і адрас мае... — сумна адказаў наведвальнік высокай установы.
— А Элен Майсен -вось такое імя і прозвішча вам ні аб чым не нагадвае?
— He, упершыню чую, — шчыра прызнаўся спадар Арнольд. — Але ж вельмі вас прашу, зрабіце што-небудзь. ён жа есць!
— Хто? — здзіўлена падняў бровы старшыня.
Ну Хатхі гэты... Ён ужо з’еў амаль увесь гарод, і не ведаю, што будзе далей!
— Цікавая сітуацыя... Добра, абавязкова што-небудзь прыдумаем! — упэўнена заверыў свайго наведвальніка важны кіраўнік.
Тым часам чугкі пра слана, што жыве ў старога на агародзе, разнесліся па ўсім раёне. Быццам выпадкова ў двор да спадара Арнольда спрабавалі зазірнуць зусім незнаёмыя людзі. А што казаць пра дзяцей? Яны акупавалі ўсю бліжэйшую тэрыторыю і з самага ранку не давалі спакою гаспадару. Ён намагаўся іх ганяць, але дзейнічала гэта не надта эфектыўна. Нечакана на падмогу змучанаму старому прыйшла яго сталая суседка цётка Нора:
— Арнольд! I трэба табе ваяваць з гэтай ардой? Грошы з іх трэба браць, і ўсё будзе нармальна!
Стары толькі адмахнуўся:
— Пра што ты гаворыш, Нора! Яшчэ не хапала мне толькі цыркам заняцца!
Але цётка Нора сама наладзіла справу і стала браць з хлапцоў сімвалічную плату за ўваход. Да вялікага задавальнення дзяцей, слон умеў станавіцца на адно калена, і хлапчукі з лёгкасцю ўзбіраліся яму на спіну. Увечары цётка Нора зайшла на кухню, дзе сядзеў яе вельмі сумны сусед, і высыпала на стол ладную суму дробнымі купюрамі.
— Прыбрацца тут трэба было б... гаспадарчым поглядам агледзелася жанчына вакол.
— Ды гары яно ўсё гарам... прабурчэў стары.
— He сумуй, Арнольд, я табе дапамагу!
Развязка адбылася хутка і нечакана. Аднойчы раніцай слон раптам перастаў есці і праляжаў цэлы дзень у кугку сада. Цётка Нора не падпускала да яго нікога з дзяцей. Насгупным днём слон таксама не падняўся. Ляжаў з заплюшчанымі вачамі і цяжка дыхаў. Ноччу ён памёр. Жанчына пабачыла гэта з самага ранку. Яна палічыла, што ён памёр ад старасці. Арнольд Ліс выказаў меркаванне, што жывёліна магла атруціцца чымсьці на агародзе. Ніхто, зразумела, і не падумаў пра тое, што нават жывёліну маглі дастаць разборкі адных людзей з другімі. Пазіраючы са сваёй прыжыццёвай вышыні на тое, што адбываецца, слон меў поўнае права падумаць: «3 якой нагоды я прыноіпу пакуты гэтым людзям і пакутую сам? За што мяне так занадта актыўна спрабуюць збыць з рук адны і з усёй моцы адбіваюцца іншыя? Навошта я быў так патрэбен спачатку каб аказацца нікому не патрэбным у канцы? Ці калі я жывёліна, дык я не зразумею, што адбываецца?..»
Так здарылася, што якраз на гэты момант службы, да якіх раней беспаспяхова звяртаўся Арнольд Ліс, праявілі дзіўную актыўнасць, і пры сумесных дзеяннях тушу гіганцкай жывёліны тэрмінова разабралі і вывезлі. Цётка Нора ўвесь час дапамагала гаспадару наводзіць парадак у двары і ў хаце. Дайшоўшы ўвечары да ўборкі на кухні, яна выпадкова вымела скамечаны канверт. Ад вялікай цікавасці начапіла не свае акуляры і прачытала: «...Ддя мяне ар-
ганізавалі гастролі ў Варшаве, Вільні, Кіеве і Мінску. Я папрасіла менеджараў дазволіць вылучыць час на паездку да бацькі. Яны пагадзіліся, але папрасілі пацвярджэння ад цябе. Я даслала тры лісты, але з твайго боку поўнае маўчанне. Я вельмі раззлавалася! Ведаеш, я была проста раз’юшаная. У Мінску, у заапарку, я выкупіла старога слана. Зрабіць гэта было вельмі проста былыя гаспадары ледзь зводзілі канцы з канцамі і з задавальненнем пазбазіліся ад аднаго з сур’ёзных пунктаў сваіх расходаў. Я дасылаю яго табе ў гонар тваёй таўстаскурасці. Ты заўсёды казаў, што я па жыцці раблю бязглуздыя ўчынкі. Ведаеш, ёсць такі выраз — «накаркаць». У дадзеным выпадку гэта адносіцца да цябе. Але ж як бы там ні было, ведай — я ніколі не забываюся пра цябе і, напэўна, вельмі цябе люблю. Твая дачка Алена».
На другім баку ліста знаходзілася нейкая інструкцыя. Цётка Нора паціснула плячыма, пакруціла паперу ў руках і кінула ў сметніцу. У той вечар яны са спадаром Арнольдам пачалі глядзець шматсерыйны ці то індыйскі, ці то афрыканскі серыял. Галоўным персанажам у ім, як ні дзіўна, апынуўся слон, які заўсёды рабіў правільныя і добрыя ўчынкі — шукаўдзяцей, што згубіліся ў джунглях, ратаваў дарослых ад бандытаў, тушыў пажары, перавозіў хворых, абараняў сваіх гаспадароў ад драпежнікаў. Праз кожныя пяцьдзесяць хвілін трансляцыя перарывалася бясконцымі рэкламнымі блокамі. У кожным з гэтых блокаў пракручвалі ролік, дзе на фоне запамінальнага гітарнага рыфа гучаў голас дыктара: «Гарачы рок з сэрца Еўропы! Элен Майсен з канцэртамі ў Варшаве, Вільні, Кіеве, Мінску!» Але як ні заглядала Пятроўна паўзверх акуляраў у бок спадара Арнольда, выраз яго твару не мяняўся. Здаецца, ніякія алегорыі тут не праходзілі. У сэнсе — спадар Арнольд так і не зразумеў, пра што размова...
ЮЛІЯ НОВІК
Нарадзілася ў 1985 годзе ў Салігорску. Да суполкі «Літаратурнае прадмесце» далучылася ў 2003 годзе, калі вучылася на першым курсе Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, факультэта міжкультурных камунікацый. Друкавалася ў салігорскіх газетах, у часопісах «Полымя», «Маладосць», «Вожык», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», у калектыўным зборніку «Свет на дваіх». Аўтар кнігі вершаў «Сонца за тэрыконамі» (2007). Разам з Вікай Трэнас з’яўляецца арганізатарам культурных мерапрыемстваў, у тымліку франка-беларускіх, у межах нефармальнай творчай суполкі «Прома-група ВЮ».
йй ж W5 7Й5 Ш
1
Горад,
Тваё віно
Разліта ўва мне на дне.
Голас тваіх званоў Зноўку прачне мяне. Шум твой суцішыць боль. Шум твой — жыццёвы крык Застаўся той, хто прывык. Горад, твая сляза
Пад колам тваіх машын. Прыгожым засне вакзал. Прахожы, спяшайся жыць.
Горад,
Тваё імя —
У сонцах тваіх і днях. Згараю ў тваіх агнях Жывая, пакуль твая.
2
Дзве святлафорныя хвіліны — Й запаліцца святло тваёй усмешкі. Ды вецер дзіўны Шлях адзіны
Раскладвае на дзве сляпыя сцежкі. Зверху ноты
Званоў ляцяць удалячынь.
Мы знойдзем тысячу прычын Для апраўдання адзіноты.
Хацелі б крыху адпачыць Mae фантазіі, але
Твой погляд быццам пісталет. Ён забівае напавал.
Маленькі свет — дзявяты вал.
Тваёй усмешкі не было — Гарыць чырвонае святло.
3
Плачуць рукі твае, туляцца Да агню.
Захінае сабой вуліца Цішыню.
За табою — зямля зорная.
За мной — снег.
Будзем вершамі мы створаны, Каб страх збег.
4
Восень слепа звужае ранак Твар знаёмы здаецца цьмяным За туманам. Ты апантаны.
Светласкуры і адзінокі, Ты на сэрцы схаваў аблокі.
Проста ў вочы прарочыш моўчкі.
Светласкуры і дарагі, Дай напіцца тваёй тугі.
5
Горад, якому верныя я і ты, Ствараецца.
Кніга, з якой у восень лятуць лісты, — To раніца.
Кранаю адбіткі нябачныя
Тваіх рук,
Аднымі маршрутамі
Страчаныя.
Прыступкі
Збяруць нашы крокі.
Сплываюць папрокі, Ідэі і меркаванні.
Восень за намі.
Сонца паўзе.
Пальчаткі губляюцца па чарзе.
Губляемся мы за імі
У вулічным дыме.
6
3 твару не пазнаеш мяне, Ды сонца тваё начлежнае Свяціла мне проста ў вокны Так, што хацелася змоўкнуць Аповесцю абарванай.
Годзе заказваць танец — Музыка яго перайначыў.