Літаратурнае прадмесце

Літаратурнае прадмесце

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 196с.
Мінск 2012
37.25 МБ
Дарога ў апраметную
гэта ён — час раскіданых гнёздаў зазірае мне ў вочы па-воўчы і пытае ці смачная кава
на шляху Гродна — Вільня — Варшава так — у горле камяк, а на дне філіжанкі — туга гэта я — па шляхах як па лёзах з асцярогай дзялю дні і ночы каб было нам пароўну ліўняў, сонца і поўні каб адна на дваіх — смуга
гэта ён — важна важка сур’ёзна і з прарочага шляху не збочыць плойма лоўчых у словаў процьма пастак для нотаў калі ў словах і нотах — пяшчота
гэта я — разлітыя слёзы
па кілішках у тых, хто сочыць
за свабодай і пестуе жах ці не мы на іхніх шляхах каб халодным абліцца потам каб пачысціць зброю — на потым
покуль вернуцца птушкі гаротныя Варшава. Вільня. Гародня
Ж
Ты кажаш: змагайся! Трымае мяне за руку Пяшчота маланак і здушаны шэпт навальніц. Усмешкаю ветлай, няхай мы заціснуты ў кут, Збалелае сэрца крані.
Няхай не сабраць раскіданых для нас камянёў — Маўчы, мой анёл.
Калі каралі без каронаў, а дрэвы без каранёў Цярпі, мой анёл.
Ш Ж 3W
Называй ты гэта як хочаш.
Цяжкая туга ці чуйная роспач, чуццё. пачуццё ці голас крыві, бо прыйдзе само — заві не заві.
Ісці за ім след у след — галоўнае, бо калі завіруха ў галовах — не ўратавацца — хіба што спёкай у сэрцы, пясчынкай у пустцы ці птушкай у клетцы, хоць і смага ад зноў не прамоўленых слоў. У сутве не хапае ні сноў, ні слёз, а стае толькі — рэха ад слоў, прорваў ад сноў, солі ад слёз.
Ды не знаеш: ці ў вырай вярнуцца, ці з віру напіцца, ці жвірам засыпацца.
Перабіраеш горы драбніцаў.
Гора драбніцца.
Прыпавесць
Ты, верная, не спала па начах.
Плылі перад вачыма карцінкі з выстаўкі ўніз па цячэнні Леты.
Ты ў соты раз заходзіла ў раку, вылоўлівала згадкі, а яны цяклі скрозь пальцы.
'Гваё жыццё — то плыткі, то глыбокі сум плюс сума папярэдніх жыццяў.
Ты, шчырая, свайго імя ў газетных загалоўках баялася.
Ці шчасце жыць з распранутай душой? Яна сатканая з гіяшчоты, бы скура немаўляці, і мае дзіўнаваты прысмак ці то крыві, ці то сакуры. А насамрэч смак вершаў, бо слова стала тваім целам.
Ты, чысгая, — скарбонка яго пажадных позіркаў, ледзь заўважных дотыкаў і няўлоўных подыхаў, разменьваеш свой свет на медзякі, не чакаючы падзякі, толькі таму, што з глыбіні яго вачэй на цябе глядзіць заспаная свабода.
Застацца
Калі б хтосьці ведаў, які гэта боль —
аддаць тое, што не належыць табе, і застацца з самім сабой,
бы стоўпнік на вежы.
I зліцца з ценем чужым, і сном
душу чужую наведваць, прычым ад самога сябе крадком —
калі б хтосьці ведаў.
Цалую ў вільготныя вусны, а тут — і людзі, і рэчы ў пустэльні сусвету паціху растуць, няйначай,
з цямрэчы.
Па хвілі штодзённа ў табе зноў яны выспельваюць вусціш.
Кранаю, каб свет не пазбегнуў маны, вільготныя вусны.
шторанак са дна маіх вачніц ты чэрпаеш слёзы поўнымі прыгаршчамі і з іх нараджаюцца словы
кожнае слова — аголенае і прыўкраснае бы Венера якая выйшла на бераг разам з бурлівай хваляй штовечар я зноў
нікім не адкрытая нікім не адрынугая і ў бяссонных вільготных вачах маіх — бездань
ш
Будзь палахлівы, мне вочы завязвай стужкай, Будзь асцярожны і не кранай мне раны. Як па лязе, я хадзіла па небакраі, Я падкідала вершы маўклівым птушкам
У занядбаныя, разрабаваныя гнёзды. Бог даруе табе, бо я не дарую, Ссохлай зямлі жменьку слёз сваіх ахвярую. Бегла паўз зоркі — ды толькі не зоркі, а лёзы
Там, дзе шукаеш ты, а цябе не шукаюць, Там, дзе спаткаеш ты, а цябе не спаткаюць.
«Й WJ WS
болю пабітае шкло крывяцца вусны
доўга не бачыць цябе — гэта памяць навобмацак я з ланцуга пекных сноў хутка сарвуся мне пяшчоты тваёй засталося вобмаль
дайце адолець тужлівую душную далеч там ты сышоў з цягніка і, пакрыўджаны некім, доўга ўзіраешся ў постаці на вакзале ветрык кранае пужлівыя дрогкія вейкі
як да анёла ў нямое дагрукацца неба?
быццам бы позняй вясны, як цябе дагукацца? верш, я і ты — нас навучаць па сходнай цане танга ўтраіх па законах класічнага танца
ліпа ўсміхаецца нованароджаным лісцем душы гняздуюць няхай, дзе крумкач начуе дождж-чужаніца табе за каўнер будзе ліцца ў шэпце прарослай травы ты мяне пачуеш
Моўкны свет
Пах скошанай травы. У цэнтры горада.
Стаю, збялелая ад гора, гордая, I ў твары выпадковых слухачоў
Крычу. I чуе нават хмарачос.
Мне набалелы белы бэз. Мой толькі смугак.
Май мае што сказаць, ды сумутак
Няёмка перад ім, і ён дажджом прайшоў. Мне млосна без цябе. I ў гэтым шоу
Я стану мурашом на той травінцы, Якую ты сарвеш. Ты ў навальніцу Ідзі. Там будзе верш. Там горад наш увесь. Знайдзі. Разгавары мой моўкны свет.
ГАННА ФЕДАРУК
Нарадзілася ў Мінску, скончыла педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка, зараз працуе рэжысёрам, здымаецца ў кіно. Займаецца ўсходнімі танцамі.
Ратаванне
Сівер знадворку суровы. Брама шчанём рыпіць. Печ, затуляючы дровы, Грэе старанна, не спіць.
Зоркі звіняць быццам хорам, Клічуць стары ліхтар.
Той адгукаецца, хворы, Гоніць далоў пачвар.
Вечар, здаецца, быў ціхі. Спаў-пазяхаў наш край, Толькі шапталі мне кнігі: «Ёсць што чытаць. Чытай».
Казкі розныя чытала. Казкі чула, і нямала, Асабліва ад мужчын, Але быў такі адзін: Я за праўду з казак словы Усе прымала адмыслова. I аднойчы ноччу мне
Прынц з’явіўся у акне. Ну дык вось і з той пары Мой кумір — Экзюперы.
Нябачную коўдру спляту
3 маіх успамінаў і веры.
Аддам я старому кату, Хай цешыцца ўзімку мой шэры.
Гадзіннік праб’е, за душой Пануе час восені кволай.
I думы ляцяць чарадой.
Рыпіць адзінокае кола.
Калыханка
Чуеш, дзіця, як апошні цягнік Песню пра долю сваю нам спявае? Сонечны вусік пад коўдраю знік. Вецер дзесь кроны-калыскі гайдае.
Вочы павольна заплюшчы свае, Думкі няхай быццам з дрэваў злятаюць. Сон каляровы анёл прынясе, I пакладзе ён на ложак твой з краю.
Спі, мой маленькі, спі, залаты.
Там ты убачыш блакітную птушку. Хай прыляцяць да цябе журавы, Песню пяшчотна курлычуць на вушка.
Вочы павольна заплюшчы свае, Думкі няхай быццам з дрэваў злятаюць.
Сон каляровы анёл прынясе, I пакладзе ён на ложак твой з краю.
ж ня
Як
He насміхайся моцна, бабіна ты лета.
He пакідай на вейках павуцінне.
Я не хачу падманам быць сагрэтай. Прашу не замінай на пуцявіне.
He казычы мяне ты прамянямі, Бо слёзы капаюць ужо нястрымна.
He бі халодным ветрам, камянямі
I не пужай сваім ваўчыным гімнам.
He засцілай чырвоным лісцем мне дарогу.
He бачу ў гэтым гонару і ласкі.
Я адчуваю толькі горкую трывогу I позірк часу адчуваю цяжкі.
Душа мая паўнюткая кахання, Нібы рачулка ранняю вясной, Імкнецца і не ведае чакання, Бо ты прагнаў зімовы мой спакой.
Прагнаў і не спытаў майго дазволу.
Ты праляцеў магутным карпіуком. Крылом разрэзаў сэрца напалову I цішыню змяніў на летні гром.
А я ўздымаю зноў далоні ў неба, Каб дакрануцца да ружовых мар
I паляцець вышэй за тое срэбра, I наталіць дажджом душы пажар.
У час кахання...
У цёпленькім ложку на золку прачнуся... Ахвотна адкінуўшы коўдру сваю, Святой Багародзіцы я пакланюся...
Успомню, як сонца, усмешку тваю...
Раскрыю я вочы маленькае хаткі, Пушчу цеплыню я ў абдымкі яе...
Нібыта вавёрка навёўшы парадкі, Скажу прывітанне жыццёвай вясне.
Пакрочу да студні сцяжынкаю роснай, Дзе шэпча паданні разгалісты дуб.
Каб дзень усміхаўся вам сонечным лёсам, Дарогу я з поўным вядром перайду.
Й» Ж 4**4
W
Усмешка твая, нібы павуцінка,
У зрэнках маіх.
Немагчыма так жыць -
Замінае.
IHA ФРАЛОВА
Нарадзілася 6 жніўня 1972 года ў Мінску. Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Друкавалася ў часопісе «Алеся», газеце «Літаратура і мастацтва», аўтар кнігі паэзіі «Чакаю першы снег» (2011). Спявае ў гурце народнай песні «Вербіца».
7*5
7W5 *1$
Я скажу табе, восень: бывай!
Мне сягоння збірацца ў дарогу.
I са шчырай малітваю Богу На дарожку прысядзем давай!
Ляжа шырака, восень, мой крок — Па вярсце праз мароз і завеі, Бо з мяне халады-скарабеі Жыватворны высмоктваюць сок.
He зраслося, за ўсё выбачай!
3 пералётнымі я адлятаю.
Загараецца ранак. Світае.
Ты мяне з новым днём не чакай!
Я скажу табе, восень: бывай!
Будзь зычлівай, мне сёння ў вандроўку. Пакладзі ліст юіяновы ў паштоўку..
Я пайду. Зачакаецца май!
Як па вокнах вясковых узоры Размалюе мароз малады, Як узыдуць калядныя зоры, Мы спаткаемся, дружа, тады.
Мы спаткаемся, дружа, з табою — Адагрэцца пяшчотаю слоў!
Да твайго я пляча галавою Прыхінуся шчасліва ізноў.
Будзе радасцю звонкай спавіта Гэта стрэча. I зорка, як знак Блаславення нябёсаў нібыта, На імгненне асветліць бальшак
Як па вокнах вясковых узоры Размалюе мароз малады, Як узыдуць калядныя зоры, Мы спаткаемся, дружа, тады.
Мой майскі сад, вясновы сад, Сягоння адзічэлы.
Стаіш, маркоцішся ля хат, Расквечаны і белы.
Да рук не лашчышся галлём, Як малады калісыді — Мяне сустрэўшы гожым днём, Шумеў зялёным лісцем. Цяпер чаго, мой бедны сад, Дрыжыш стары, збуцвелы? Каго чакаеш ты назад, Мой сад асірацелы?
ж
Ірдзела лісцё сарамлівай таполі У час, калі мы абяцалі кахаць Навекі адзін аднаго. I ніколі Пярсцёнак кляліся з рукі не здымаць. А часам, бывала, жыццёвую просінь Заносіла снегам, а потым і скронь. Усё як раней! Толькі ў гэтую восень Тваю больш пяшчотна сціскаю далонь. Нясмела ірдзелі лісты на таполі...
Чакаю першы снег
He хапае дакладнасці выцертых слоў, Ад няздольнасці душыць знямога.
I пад цяжкаю коўдрай бурштынавых сноў — Абрываецца ў заўтра дарога...
He хачу забываць пра прывабнасць жыцця, I размах яго крылаў свабодны.
Я чакаю цябе, ратавалыіік быцця — Першы снег, малады і халодны.
Зранку котка трэцца каля ног, Hi на крок мяне не адпускае. Развітаемся, прысеўшы на парог. Бо цягнік нікога не чакае.
Застануцца ў квецені сады I лясоў сасновых доўгі шэраг. Я вярнуся, котачка, сюды — На свой белы ад туманаў бераг.
Я вярнуся да сваёй вясны, Завітаю ў хату на світанні. А пакуль аб Беларусі сны Забяру з сабой у вандраванні.
$"4
7W
Асенні вечар. Манастырскі двор.
I непагадзь бязмесячна-сляпая Далонямі абветраны прастор Шалёна лапае, як быццам бы жывая...
На тым дзядзінцы толькі я і ты Укленчана стаялі ля парога.
Маліуся ты, а я нясла лісты
У вершах-споведзях да Найсвятога Бога.
Лісцё ляцела мокрае у твар, Дажджы змывалі літары з паперы. «Мір вам!» — пяяў сівы святар, Калі у Храм мы адчынілі дзверы.