Літаратурнае прадмесце

Літаратурнае прадмесце

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 196с.
Мінск 2012
37.25 МБ
Дыназаўрык падляцеў, На чатыры ножкі сеў I пабёг, і пабёг
У маленькі заі^чок
— Мама, а былі тыраназаўры?
— He былі, даўно ўжо не былі. Іх ніхто не помніць на Зямлі. Смачна еш і какай патаўсцей.
— Мама, а чаго з намі будзе?
— Усё з намі будзе.
Будзем і есці, будзем і какаць. He хвалюйся.
— Мама, а чаго вымерлі тыраназаўры?
— Есці не хацелі, Какаць не хацелі, Мамуне слу -ха -ліся!
III
Еш ды какай, дыназаўрык.
Вас няма на кантыненце.
На адной вялікай выспе Вы пакуль яшчэ жывеце, Што плыве ў глыбокім моры, Што вандруе ў дзікім моры. Мезазойскай засталося Эры сто тысячагоддзяў.
Старая песня
Як на Лысай гары Трое мамантаў, А на Белай гары Двое мамантаў,
А на Мохаўскай гары — Пяцёра мамантаў! Пяцёра мамантаў Ды з маманціхамі, А маманціхі ўсе 3 маманцяняткамі, Маманцяняткі з блошкамі.
А на Лысай гары Забілі мамантаў, А на Белай гары Забілі хмамантаў, А на Мохаўскай гары Забілі мамантаў.
Забілі мамантаў Ды з маманціхамі, А маманціхі ўсе 3 маманцяняткамі, Маманцяняткі з блошкамі.
Настальгія
Нашае пакаленне Іншае ўсё ж было.
Мора снягоў па калена Годна яно прайшло.
Як нам было ўсё проста, Простага нават прасцей! Моцным было сяброўства, Вербы раслі гусцей.
Ну а якія красуні Шпацыравалі паўсюль!
Вам у цяперашнім суме йткіх не ўзяць ніадкуль.
Г&х! не паўгорыцца заўтра Снег мінулай зімы.
Хутка, нібы дыназаўры, Знікнем з планеты і мы.
Аб чым пяе мерытэрый
Дайце мне хоць хто-небудзь Хобат!
Каб патрашіяў у неба
Хобат!
Каб вытыркаў між біўняў Хобат!
Каб увесь час трубіў мне Хобат!
Дапамагаў абедаць
Хобат!
I ратаваў ад бедаў
Хобат!
Дайце мне хоць хто-небудзь Хобат!
Ці хоць маім нашчадкам Хобат!
Трыялет
Ён мамант, яна — мастадонтка, Страйнюткая, быццам таполя. Кувае зязюленька тонка.
Ён мамант, яна — мастадонтка. ён толькі сябровец, не болей.
Сяброўка яна, а не жонка.
Ён мамант, яна — мастадонтка, Страйнюткая, быццам таполя.
Двухрадкоўе
Я — краманьёнец.
А ты — неандэрталец.
Дыпладок
Дыпла-дыпла-дапладок Докдокдок
Докдокдок! Дышіа-дыпла-дыпладок, Доўгі дыпладок! Дыпладойдзе-даплыве Па траве
і дрыгве, Дододойдзе
Докдокдок Лёгкі дыпладок' Дыпладок, дыпладок, Мы дамо табе пладоў, Мы дамо аладак, Дыпладоў-дыпл’а’дак! Птэрадактыль на нагу сеў, Быццам бусел або гуся.
Дыпладок і птэрадактыль — Докдокдок і давдыль-дактыль!
Птэрадактыль паляцеў, А дыпладок на попу сеў.
Ля вогнішча
Даўней было цяплей, Сланы хадзілі лысыя, I веяў ветравей, I песенькі ліліся.
Тады яшчэ зямля
He знала пітэкантрапаў — I люд лясны гуляў, I вецер лесу кант трапаў.
Тады ляцелі дні Ды доўгімі нядзелямі, Тады паміж радні Ля печы не нудзелі мы.
Істо вякоўтакжыў Наш люд паміж арэлямі, Ды вецер закружьгў Зімовымі завеямі.
Ды вецер так абняў, Што запалілі полымя, I сівер распачаў Эпоху ледніковую.
А нас не задушыць, Хоць вымерзлі атраманты, А мы працягнем жыць, Хоць не сланы, а маманты!
А мы будзем — пісаць Рандэлі выкшталцоныя!
А мы будзем — спяваць!
Сланіхам! Барытонамі!
Пакуль наша зямля
Углыб не правалілася, Пакуль сланы страляць Сланоў не навучыліся,
Пакуль вярбы паўсюль
Аб’ёмы дастатковыя — іМы вытрываем ўсю Эпоху ледніковую!
Post Scriptum
1.	Гетэратрофны планктон пратэразойскае эры (1 увах).
2.	Трылабіты (2 увах.). Канатацыі велічы і пыхлівасці.
3.	Дыназаўры (6 увах.), у тым ліку
3.1.	Тыраназаўры (1 увах.). Канатацыі легендарнасці, міфовасці, пакарання за грахі.
3.2.	Дыпладокі (1 увах.). Канатацыі гуллівасці ды нязграбнасці.
3.3.	Птэрадакгылі (1 увах). Канатацыі гуллівасці, свойскасці ды зграбнасці.
3.4.	Дыназаўры без удакладнення віду (3 увах.). Канатацыі велічы, вымерласці, пагрозы (1 увах.). У тым ліку:
3.4.1.	Дыназаўры верхняга мелу (1 увах.), паводле апісання познія заўраподы. Канатацыі спажывецтва, традыцыйнасці, спакою і прыхаванай пагрозы.
I гэтак далей: -)
ЮРАСЬ НЕРАТОК
’ Юрась Нераток (Гарбачоў Юрый Юр’еv віч) нарадзіўся ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці ў сям’і настаўнікаў-філолагаў.Дзяцінства правёўу вёсцы Хадакі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Жыве і працуе ў Мінску. Аўтар кніг вершаў «Фотаальбом» (2003) і «Споведзь струны» (2011), кніг прозы «Закуцце» (2007) і інш.
Чучмара*
Вясновая Фантазія
Ці можна любіць тое, што ненавідзіш? Напэўна, можна: немагчыма любіць тое, да чаго раўнадушны. Ці можна любіць таго, хто нічога табе не даў? Напэўна, можна: немагчыма любіць таго, каму нічога не даўты.
Юрась Нермпок
Вясна не самая лепшая часіна года... I гэта не жаданне здавацца парадаксальным і ісці насуперак звыкламу меркаванню, а суровая рэальнасць. Канец сакавіка пакуль снежны, але невыносна смаркаты. йты інфекцыйны рыніт разам з лужынамі снежнай кашы і пранізлівымі энтрапійнымі скразнякамі паспяхова пераходзіць у ненадзейна апранутае цела і пранікае ў душу, імунітэт якой клінічна слабы. Сонцасветны Ра не можа прагрэць прамерзлую
’ Прыдуманы ўсходні напой, які не ўтрымлівае наркотыкаў, алкаголю, галюцынагенаў. Забароненым прадукгам не з’яўляецца і ніколі не будзе з’яўляцца, бо чучмара — аўтарскі вымысел.
зямную кару, а ягоныя настойлівыя спробы ажывіць траву і насякомых блакуюцца нізкім парасонам набрынялай атмасферы, якая прастамоўна называецца небам.
Усё ж, як праспяваў самы паспяховы турыст краіны: «Лета — гэта маленькае жыццё». А вясна — пакутны выхад з зімовага анабіёзу, які давялося вытрываць са сціснугымі зубамі, каб не ўзвыць. Асабліва калі ты зусім не паспяховы валацуга, у якога ў актыве мама-пенсіянерка ў двухпакаёўцы, незакончаная вышэйшая адукацыя паўгуманітарнага профілю і такая ж, як сам, абтрапаная сяброўка, якая з-за адсутнасці на дадзены час лепшых варыянтаў аддала перавагу табе.
«Людзі ідуць па свеце — людзям няшмат патрэбна...» Так спяваў бацька, і насуперак майму жаданню жыць не так, як ён, давялося паўтарыць яго лёс у сваім часе. Зрэшты, ён дасягнуў большых поспехаў: уяго была сям’я і пастаянная работа — няхай за нікчэмныя грошы, аднак даволі кваліфікаваная і ў прыстойным калекгыве. I ў маім узросце ў яго быў сын-школьнік, які насычаўся жыццём без рэзкіх эмацыйных ацэнак і расчараванняў, што прыходзяць з досведам, калі пераконваешся, што свег хранічна неідэальны і паталагічна непапраўны.
Зразумела, усё вышэйсказанае ні ў якой ступені не тычыцца дынамічнага росту стабільна-сацыяльна-рынкава-дэмакратычнага грамадства, якое бачу ў перыяды хандры ў выпуклы экран старога тэлевізара, чыя электронна-прамянёвая трубка за два дзясяткі гадоў незваротна страціла палову люмінафорных трыяд. Мой статус — прыватная праблема асобнага няўдачніка, які не здолеў або не захацеў прыстасавацца да «хутказменных рэалій і сусветных крызісных з’яў».
Аднак калі аб’ектыўна паглядзець на ўласнае жыццё і паіпукаць станоўчае, раптам разумееш, што адносіны да цябе значна лепшыя, чым заслугоўваеш. Мама даўно махнула на твой лад жыцця рукой і ўсцешаная хаця б тым, што ты жывы, адносна здаровы і не сядзіш у турме або на наркотыках, амаль рэгулярна начуеш дома, а калі-нікалі і працуеш. Сяброўка, якая знайпіла часовы прытулак
каля цябе, спакойна ігнаруе твае не заўсёды дагледжаныя зубы і вымытыя валасы, непаголеныя шчокі. А нярэдка ўважліва слухае і часам — усміхаецца. Нават дзяржава доблеснымі ўсёвідушчымі органамі паглядае на вас напаўвока і не бачыць у знешнім абліччы відавочных гультаёў-паўутрыманцаў прыкметаў правапарушальнікаў ці патэнцыйных ахвяр. А грошы, што зрэдку ўсё ж з’яўляюцца, дазваляюць калі не адчуць жыццё напоўніцу, то хаця б пакарыстацца час ад часу некаторымі з яго даброт.
Ты клічаш сяброўку, як яна і назвалася, — Лінай. Або жартоўна — Лінейкай. I толькі здагадваешся, якое яе сапраўднае імя: Галіна, Эліна, Паліна, Караліна, Адэліна, Аліна, Капіталіна, Магдаліна, Эвеліна, Анжаліна? А яна цябе — хМаксам, бо па жаночай практычнасці паспела зазірнуць і ў пашпарт, быццам бы для таго, каб пераканацца, што яе часовы спадарожнік не звязаны ні ланцугамі шлюбу ні дзецьмі. Законнае жаночае жаданне... Зрэшты, характар Ліны зусім не лінейны, хутчэй лякальны — няроўны, але з плаўнымі пераходамі. Хоць зрэдку закругленні бываюць і рэзкаватымі.
— I што мы можам сабе сягоння дазволіць, сэр Максімус?
— 0 фея майго сэрца, я гатовы кінуць увесь свет да тваіх ног, толькі баюся, што ён занадта далёкі ад дасканаласці, каб служыць вартым цябе паласам!
Пэта ў нас такая гульня: калі казаць адно аднаму падобныя словы, прыемныя дробязі бачацца праз павелічальнае шкло, а каляровыя пікселі панылага і шэранькага быцця ўмоўна аднаўляюцца.
Неяк мы зайшлі ў буцік, куды нас па недаглядзе ўпусцілі.
Пытаюся:
— Што табе туг падабаецца, каралева маіх дум?
— Усё!! — адказвае Ліна.
— Я куплю табе гэты магазін, уладарка майго жыцця! — абвяшчаю ўголас. I на вушка: — Калі з’явіцца дастаткова грошай для нуцнай працэдуры пераафармлення...
Ахоўнікі не спяшаюцца, але і не дрэмлюць. Калі ўважліва прыгледзецца, многія з іх — выпадковыя людзі на пустой рабоце, а некаторыя заведама слабейшыя за мяне. Яны пакуль усміхаюцца, а ўсё
ж падумваюць аб падпісаных кайданных кантрактах і паляпваюць па кішэнях, дзе ляжаць пярцовыя балончыкі і мабільнікі — сувязь з мянтоўкай.
— ...Прапаную з’ездзіць ва ўсходняе кафэ да твайго арабскага цёзкі Максуда.
— Дзе гэта, святло маіх вачэй?
Усё ж, калі антураж гульні незнаёмы, даводзіцца спускацца на зямлю, каб вызначыць арыенціры.
— На другім краі Зямлі, дзе ў цені лістоты пад спякотным сонцам цурчаць халодныя ручаі, а шчабятанне райскіх птушак заглушае звон трамваяў...
М-дэ... Усё ж закончаная гуманітарная адукацыя надзейней незакончанай паўгуманітарнай. Та-ак трамваі ў нас ідуць у чатырох напрамках...
— У Зялёны Бор, правільна?
Лінейка ўсміхнулася і заківала. I адкуль яна ведае мой горад лепш за мяне?!
Талончыкі мы не прабіваем. Грошы ў нас ёсць, аднак не столькі, каб траціць іх на пачатку падарожжа. Кандуктарка стомлена глядзіць на мяне.
— Аплачваем праезд, маладыя людзі...
Метал у голасе — з іржавым бразгатам, але тон не выяўляе надзеі. Ліна зірнула на мяне, а затым адвярнулася да акна: перадала права вырашаць праблему за абодвух.
— Чуў, што ёсць Вышэйшы Указ, які дазваляе беспрацоўным ездзіць у грамадскім транспарце бясплатна...