Літаратурнае прадмесце

Літаратурнае прадмесце

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 196с.
Мінск 2012
37.25 МБ
Касых дажджоў заенчылі басы.
Вятры, як воі, білі сцены Храма. I стаў спакой, што дораць абразы, Нібыта ў рай расчыненая брама.
Ж 'Ж
W ZW5
Адышло. Болып не вернецца цёплае лета.
Ад яго босых ног я дарэмна шукаю сляды.
А яны, быццам з яблыні белым прываблівым цветам, Зацярушаны снегам. Лютуюць вакол халады.
Хто падкажа, дзе спяць патаемныя сцежкі,
I куды, і адкуль яны шумнае лета завуць?
Можа, там маладосць, што дарыла каханым усмешкі?
Можа, мне маладосць тыя сцежкі назад прывядуць...
АЛЕНА ХАРУК
Нарадзілася ў 1988 годзе ў вёсцы Дубравы Маладзечанскага раёна. У 2011 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт. Зараз працуе настаўніцай англійскай мовы. Першы апублікаваны верш з’явіўся ў 2006 годзе. У «Літаратурным прадмесці» — з 2008 года.
ПерапІска
Табе адрасую вечар У трэцім маім лісце. Няхай мае словы сведчаць, Што змрок за вакном згусцеў.
I неба старой тканінай Абвісла крыху з бакоў.
Я пісьмы пісаць пакіну!
...А потым пачну ізноў.
I мне не шкада паперы, Пішу чыставік жыцця, I кожным радком я веру: Мы разам складзём працяг.
I восені дні пустыя Нарэшце згараць датла, Як толькі ўсе пісьмы тыя Насмелюся я даслаць.
Ліхтары
Горад забыўся на вечар. Тут, у святле ліхтароў, Неяк зусім недарэчна — Дзень, што яшчэ не сышоў.
Сонца, нібы астраўкамі Колеру якасці лямп, Свеціцца пад ліхтарамі Сотнямі жоўтых плям.
Зараз мне вельмі нязручна Верыць і марыць услых, Бо атрымаюцца штучна Некалькі гукаў пустых.
Штучныя радасць і гора Добра ідуць да пары...
Хочацца-хочацца зорак, Толькі вакол ліхтары.
Радок
На адвароце старой той паштоўкі — Вось жа знайшлася ў пісьмовым стале — Хтосьці размашыста простым алоўкам Словы надрапаў: кахаю, але...
Што за сумненне выказвае аўтар?
Хто ён? I хто быў яго адрасат?
Зноў спрабавала зацята ды ўпарта Час павярнуць хоць бы крышку назад.
Мабыць, за гэтым пасланнем кароткім Мноства старонак, мо’ цэлы раман?
Толькі, на жаль, не знаходзіцца сродкаў, Каб разгадаць, што хавае туман.
Час, як галоўны судцзя і свавольнік, Нават не ўспрыме мой ціхі папрок, Бо, не жадаючы, вельмі павольна ён ад пачуццяў пакінуў радок.
Ад твайго парога
Ад твайго парога да майго — Некалькі гадзін у цягніку.
Цягнуцца нібыта цэлы год.
Падпіраю ля вакна шчаку.
Зрэдзь калі змяняецца пейзаж Лес, палі, сяло; ізноў папі.
I чырвонай ніткаю наўсцяж Восеньскі настрой па ўсёй зямлі.
Быццам бы не верачы вачам, Я бясконца еду ўсё далей, Каб знайсці таго, хто распачаў Фарбаваць у жоўты колер лес.
Бессэнсоўны пошук наўздагон.
Мой прыпынак. Вецер. Дождж нудзіць.
Ад твайго парога да майго Восені на некалькі гадзін.
Снежаньскае
Ha крэсле кот прылёг, і звесіўлапу,
I пазірае ўдумліва ў вакно.
Як быццам бы са стомай на канапу, Так з неба на зямлю кладзецца ноч —
Па-снежаньску багатая на зоры, Халодная, празрыстая, бы шкло.
I чуцен гук далёка на прасторы,
I бачна нават цьмянае святло.
I хочацца сарвацца і пабегчы
Па сцежках, што іскрысты снег збяліў, Да месяца, да зораў на сустрэчу На край зімы, дзе неба ля зямлі.
Стаміўся коцік цікаваць за ноччу, Заснуў, схаваўшы ў фугра цёплы нос.
А я нібы кудысь па зорках крочу: Вачэй не адрываю ад нябёс.
Ж Ж
Ш
Хіба пачуцці сэрца не шчымяць?
I кіламетраўтысячы — то мала?
Я засынаю і шапчу імя, Якое ўголас часта называла.
Цяпер яно — малітва і сакрэт, Альтэрнатыва антыдэпрэсантам, А час няўмольны і бясконцы свет He пакідаюць ніякіх гарантый.
I як пасля сыдуцца лёс і шлях?
I як не стаць пужлівай малаверцай?
Тут пішуць, стала меншаю Зямля.
To можа быць, ды толькі не для сэрца.
£»* &№
Ж Ж
Я так легкадумна пакінула лета
На тым, на далёкім падманлівым беразе. Падобны крыху, ды цяплом не сагрэты, Стагоддзямі цягнецца-цягнецца верасень.
А сон як лякарства, што стала атрутай. Мне бачыцца возера з лёгкімі хвалямі. Там вечар, і сцежка, і човен... і смугак, Бо на маяку аганёк не запалены.
Я стала сабе незнаёмай, не чулай, А памяць пакорліва ставіла клічнікі. Цяпер невылечна хварэю мінулым. ...А хутка пачнуцца стагодцзі кастрычніка.
Душуаддаць
Аддаць сябе за рэха Вашых слоў, За прывід шчасця блізкі і далёкі, Душу аддаць, каб толькі зноў і зноў Іўчалі дзесьці побач Вашы крокі.
I неба ў колер зорнага святла He бачыла мяне у адзіноце, Каб поўня ўсю бяду маю звяла I месца не пакінула самоце...
Аддаць, не патрабуючы назад Hi цёплы подых ветру, ні спатканне,
Hi тое, што хацелася сказаць, Hi сумны погляд мой на развітанне.
Стаць летуценніцай і марыць аб жыцці, Ці ў небе прамільгнуць мільёнам знічак... Душу аддаць, а потым прэч пайсці 3 надзеяю, што ты мяне паклічаш.
Імгненне
Дазвольце зазірнуць у Вашы вочы, Дазвольце дакрануцца да рукі.
Каханне гэта хтосьці напрарочыў, А можа, проста лёс у нас такі —
Спыніцца на салодкую хвіліну
У свеце незвычайнай мітусні.
А потым знікнуць зноў і не пакінуць ІІасля сябе ні праўды, ні хлусні.
Дзвюх пар вачэй хвілінная сустрэча У натоўпе несупыннага вакзала...
Вы будзеце смяяцца... Ўсё ж, дарэчы, Я цэлае імгненне Вас кахала.
АДАМ ШОСТАК
Працуе мастацтвазнаўцам, займаецца перформансамі. Жыве ў Мінску. Сцвярджае: «Для мяне асабіста «Літаратурнае прадмесце» — гэта і маніфест, і лірычная споведзь»... Аўтар двух зборкікаў вершаў.
W Ж *(5 Wf
Дзяучына плача ў царкве, нямымі слязьмі засцінае паветра, а побач ідуць цягнікі у малавядомую шэрань.
Цягнікі адыходзяць з перонау — іх грукат ужо невыносны; вядома, зноў нехта заплача між гэтае процьмы вагонаў.
Туман нам сядае на скроні і засціць вочы нам употай...
У храме — нямая дзяўчынка нібыта плача уголас.
Брукаванка
...Ты скраў каменне са старой брукаванкі; на кавалкі пакрышыў яго. А тыя кавалкі памножыў на... ксераксе і выклаў паркетам.
...Іхдоўга паліравалі абцасы салонных паненак, але зарастала пустазельнай зграяй паркетная глеба.
...А па старой брукаванцы, як і стагоддзі таму, імчаць коні, фурманкі...
...I людзі не зразумеюць, чаго
бракуе зараз ёй...
Пухнатая
1
Хочаш, мы пагуляем уздоўж трамвайных шляхоў? Мьг. людзі, трамваі, і месяц, і зоркі?..
Хочаш, толькі адчуй: нараджаецца нешта ізноў.
I вецер, і ветразь,
і думкі лунаюць навокал, праменьчык цябе — мой лірычны герой — вяртае святло ўздоўж пухнатых аблокаў...
2
Дзень сціраецца промнямі хмараў, самотным позіркам засынае ў сусвеце, покрывам шэрым па срэбным па лісці плача высока натхнёнае неба.
У самой велізарнай сталіцы нікога няма без цябе;
твая пухнатая ўсмешка знікае, бы ў Льюіса Кэрала.
Намалюй мне начныя дажджы і блакітны кратар мЬк хмараў.
He знікай, калі ласка, прашу, я цябе невыносна кахаю...
«4 й» *** ZmX	ZmK
ri’’ Г’Г’	v
калі адыходзіць цягнік спазняюся часам і я застаюся
і гэта не страшна
мяне
ТАМ
ніхто не чакае
а што тыя вершы
зусім нічога не значаць яны і знікаюць
і гэта не страшна
боіх
ТУТ
ніхто не пачуе
спяшацца не трэба
не плач
забыцца на ўсё
шкадаваць больш не варта і сон наш не страшны
бо зараз
чакаем адзін аднаго
МЫ
бо мы спазніліся
на цягнік у напрамку ТУДЫ
бо нас ніхто не чакае
ТАМ
з’язджаў са старой кватэры
пакінуў сухія кветкі
на люстэрку нямым і не мытым даўно
з’язджаў са старой кватэры апошні раз азірнуўся на ганку галаслівым і гучным калісьці
і ўгледзеў хмаленькі
шкляны слоічак
уякім
як колькі год таму
стаялі кветкі ад цябе
з’язджаў са старой кватэры заўсёды праблемы з ключамі ты ж ведаеш
і валізы вытрымаць вантажу* не могуць
пакінуў слоік поўны сухіх кветак у кватэры пустой
і з’ехаў
нас частавалі
з фамільнага срэбра адной толькі стравай зусім небагатай
ты лічыш дні-тыдні дарма у кішэні мацаеш пашпарт з транзітнаю візай
а пасля абеду
шляхта з-над Піны моўчкі разышлася нам пакінуўшы посуд нямыты з клеймамі сівых стагоддзяў
ты лічыш дні-тыдні дарма на струменьчык павольна глядзіш у пясочны гадзіннік
* Багажу.
перад заходам сонца
мы чысцілі клеймы старыя мылі срэбны посуд
і складалі яго па паліцах
ты лічыла дні-тыдні дарма
з доння Чырвонага мора
на памяць трымаеш жменю пяску Майсей ўсё адно цябе вывеў з палону
ты лічыла дні-тыдні дарма
Пятнаццаць
з астрыжаных маіх валасоў віюць гнёзды дзікія птушкі мурашы будуюць мурашнікі а твая лагоднасць ЗДЗЕКУЕЦЦА
на адвечных штяхах-забабонах гараць сінім полымем
астрыжанай кіпай лісця пажоўклага цудадзейнага ПАДАРОЖЖА
што шляхамі вядзе незнаёмымі сцежкамі багны балотнае астрыжаных галін ДРАПЕЖНІКАЎ зламаных гнёзд і мурашнікаў калі па ўсім целе ВЕЧНАСЦІ
прагрыміць незнарокам ПАЖАР што паганцаў вядзе па ІНЕРЦЫІ
КЦЛ
хта
^ft 3ft
зрабі мне некамерцыйную
прапанову
забыцца
на правілы завязвання гальштукаў забіць
на інтэлігентную помпу
амаль пяць хвілін да пачатку абеду амаль паўгадзіны да пачатку вясны
прачнуцца па звычцы а невядомай гадзіне і зразумець
што сёння выходны выключна для цябе і табе няма куды спяшацца
дый навошта чэргі на прыпынках прачнуцца па звычцы вельмі-вельмі рана і ўсвядоміць штоты
магчыма
зараз камусьці патрэбны
МІХАСЬ ЮЖЫК
Нарадзіўся ў Мінску ў 1969 годзе. Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут. Працаваў на ВА «Гарызонт». 3 1997 года — у рэдакцыі грамадскапубліцыстычнага часопіса «Акно». Аўтар кнігі паэзіі «АнтыРЫФМАР», кніг прозы «Мёртвае дрэва», «Перакулены час», «Марыянеткі і лялькаводы», а таксама раманаў і аповесцей, што з’яўляліся ў перыядычным друку.
ш *** Ш зду
Гулялі сялом вяселле, дзе сонца на ўсіх адно.
Усмак і пілі і елі, ды скончылася віно.
I Маці сказала сумна: «Віна на стале няма...» Ісус паглядзеў раздумна, пасунуўся ад стала.
«Не час яшчэ, рана, рана!» сумнеў прыпыняў Яго.
Ды вельмі хацела Мама, каб ладам усё было.
Пакласці пачатак цудам прыйшлося Яму тады.
Падумаў: «Ствараць ім буду віно з найпустой вады».
«Наліце ў збаны да верху ваду, і — за стол гасцям!» — сказаў; паляцела рэха дрыготкае ў Новы Храм.
Дзівіліся ўсе: такое адкуль жа віно знайшлі? Памкнуліся думкі роем па гэтай святой зямлі.
Тым часам жа распарадчык цішком жаніху казаў: «Такое віно — астачай?!» — дзівіўся і папракаў.
Хто ж мог Першы цуд уведаць скрозь п’яную каламуць... Бясконцыя цуды следам у Вечнае пацякуць.
4**4 4**4 4й* ш ш afc
«За што ты гоніш мяне? — пытаўся Хрыстос у Паўла. — Як сябра майго кранеш — мне след нанясеш крывавы. Крывавай дарогай ісці табе ў накірунку іншым, няходжаных пуцявін адольваць балюча вышы. Язычнікаў цытадэль даю табе ва ўладанне...» I Павел з калень глядзеў, як Госпад раптоўна кануў.