Літаратурнае прадмесце

Літаратурнае прадмесце

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 196с.
Мінск 2012
37.25 МБ
Сёння ружовы парасон увасабляе Рагнеду і ўрачыста адкрываецца на кожным пасяджэнні суполкі. 3 часам у яго агаліліся два жалезныя «ражкі». Прадмесцеўцы патлумачылі, што гэта — сімвал упартага характару Рагнеды... Але частка суполкі ўпарта хацела зрабіць Рагнеду болып ахайнай, зацыраваўшы яе. Акцыя адбылася ў выніку галасавання... Аднак калі зацыраваны парасон расчынілі, з яго вытыркнулася ўжо не два, а тры ражкі! He схаваеш у спраты паэтычны характар, не замкнеш у цеснае кчетцы!
Аднойчы ў Рагнеды з’явіўся кітайскі сябар — жоўты парасон Інька (альбо Янька), прывезены паэткай Маргарытай Аляшкевіч з Кітаю. Сябар мяняе імя з жаночай формы на мужчынскую і наадварот у залежнасці ад жадання прысутных. А потым з’явіўся Блакітны Сьвін....
Усё пачалося з таго, што на нашым пасяджэнні прысутнічала вядомая расійская паэтка і журналістка, якой так спадабалася наша паэтка Ганна Федарук, што яна захацела пазнаёміць дзяўчыну са сваім сынам.
Маскоўскі госць неўзабаве сапраўды прыехаўу Мінск і прывёз у падарунак беларусцы (якая зараз займаецца рэжысурай і здьшаецца ў фільмах) сімвал года — вялізнага плюшавага парсючка.
Вобразспадабаўся... Блакітны Сьвін, беларуская птушка шчасця, стаўся героем коміксаў і даў назву першай беларускай літаратурнай антыгламурнай прэміі, якую суполка прысуджае штогод у вынжу адкрытай галасаванкі за цікавыя творчыя праекты і нонканфармізм у літаратуры. Прэмія — гэта дыплом плюс сто чаго-небудзь. Чаго сто — кожны год прыдумваецца наноў (былі алоўкі, перапяліныя яйкі, свечкі, насоўкі, запалкі).
А галоўнае — новыя і новыя юнакі і дзяўчаты прыходзяць на пасяджэнні, і пачынаюць ствараць на беларускай мове, і пачынаюць адкрываць для сябе багацце нашай літаратуры. Так што звышзадача суполкі — падтрымаць, скіраваць да нацыянальнай культуры наступнае літаратурнае пакаленне — выконваецца... Колькі будуць доўжыцца нашы сустрэчы, цяпер прадказаць немагчыма. На самым пачаткуя фармулявала гэтатак пакуль нам усім будзе цікава сустракацца, іначай атрымаецца фалып і афіцыёз, якія не прыкрыеш нічым.
Цяпер сябры суполкі выдаюць уласныя кніжкі, працуюць у літаратурных выданнях і выкладаюць ва ўніверсітэтах і інстытутах... Аксана Бязлепкіна і Маргарыта Аляшкевіч — на журфаку, Аксана Спрынчан працуе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура», Наталка Кучмель і Віктар Лупасін — ва ўніверсітэцкім выдавецтве, Віка Трэнас і Рагнед Малахоўскі — у часопісе «Маладосць», Даша Лосева — у музеі гісторыі літаратуры... Ладзяць уласныя праекты і суполкі, кшталту паэтычнага тэатра «Арт.С», якую заснавалі Аксана Спрынчан і Зміцер Арцюх, прома-групы «ВЮ» Вікі Трэнас і Юлі Новік... Адначасова з’яўляюцца зусім маладыя — як Аліна Агрэніч, што толькі спрабуе пісаць вершы. Галоўнае, усе сябры суполкі, хто б дзе ні працаваў і ні вучыўся, працуюць на папулярызацыю і прапаганду беларускай нацыянальнай культуры.
I калі прайшло дзесяць гадоў, а мы ўсё яшчэ сустракаемся — значыць, атрымалася непіта цікавае! Як некаторыя кажуць, «літаратурны дом сямейнага тапу».
Людмім РУБЛЕЎСКАЯ, кіраўнік супапкі «Літаратурнае прадмесце»
АЛІНА АГРЭНІЧ
Скончыла Мінскі дзяржаўны абласны ліцэй, зараз — студэнтка філфака БДУ.
Анёл-ахоўнік
Калі паміраць гатовы, He бачыш сэнсужыцця, Паслухай анёла прамовы Пра важкую сугнасць быцця.
Зірні ў яго нічырыя вочы, Краніся святога крыла.
I, можа, ты жыць захочаш, Спазнаўшы крыніцу святла?
МАРГАРЫТА АЛЯШКЕВІЧ
Заканчвае магістратуру журфака. Крытыка друкавалася ў «Дзеяслове», вершы — у «Тэкстах» і «СБ», журналісцкія матэрыялы — у «Маладосці», «ЛіМе», «Звяздзе», «Культуры», у газеце БДУ «Універсітэт». Нарадзілася і жыве ў Мінску.
Зіма
На крылах цішыні злятае снежань, крадзецца да канапы белы кот прыйшоў на пругкіх лапах новы год і побач лёг глядзець, яр; лепіць вежы завея-волатка. Вакол яе вальсуюць сланяты, не шкадуючы пуант.
Ад ветракоў шалее Расінант, мчыць за аблокі, што зіме пасуюць — на белай шыі мяккіх перлін нізка. А як расчэпіцца, дык паляцяць уніз, загрукацяць на дах і на карніз.
Глядзі, мой кот. Вясна яшчэ не блізка.
ж ж ж w
Прызнайся, дзьмухаўчык, чаму ты У сцябліне поўны горкае атруты? Ківае галавою дзьмухаўчык, нагой зялёнай да зямлі прыкуты. Маўчыш, зняволенае сонца? Дык Садзьму, упартае, з цябе сівы парык,
I будзеш лысінай свяціць на лузе, I сонцы новыя ўзрастуць у друзе.
Восень
Па ссівелым небасхіле ледзьве соўтаюцца хмары што бароды адрасцілі да прамоклых тратуараў і аслеплае кранае сонца пальчыкам за плечы дабрыдзе да небакраю дзе ў тузе начніца енчыць Панна Восень аксамітам туманамі засціць вочы лета ў слоіку закрыта і схавана ў царства ночы
Холідэй Crazy in Love, вольная варыяцыя
Будзе ўсё, як ты хочаш:
ты скажаш трываць — я стрываю, калі б нават нябёсы ты мне перакладваў на плечы.
Хто памерае, спраўдзіць — мне то будзе ношкаю лепшай, чым сусвет без цябе, поўны смутку ад краю да краю.
Будзе ўсё, як ты хочаш:
пакінуць ты скажіш пакіну,
хай зямля ды нябёсы сыдуцца ў даўгім пацалунку, а хто супраць, хай зматваюць вуды й пакуюць клункі ты мой пан і сусвет, і табе я адзінаму вінна.
Будзе ўсё, як ты хочаш, а скажаш — не будзе нічога з гесперыдавых яблыкаў, хліпкіх карыятыд.
Безгаловай змяёй перакурчыцца ў логі дарога. Ныюць сцёртыя плечы і сцёрты, пусты краявід.
Ox, нядобрае ў серпеня вока! Пан рандо капытком выбівае, барадзёнка зіхціць смаляная ўлісці цемры — ці мроіцца? Гаю ноч ажурам жуду заплятае — ці ўсё морак? Жалейка рыдае — пэўне, вецер... Маркотна... I рокат нарастае... I з кожным паўкрокам безуважным — бліжэй... Відмы хорам кружаць голаў, і хугка ад скокаў набрыняе дурманлівым сокам жаху й жарсці саколка. У змроку, як націнку сярпом, абдымае морак-пан... Серпень вострыць вока.
ш ш
Дні бы збіраць, нібы дробную рэшту ў кішэні фунты патолі ды радасці звонкія пені.
Во набралося б! На ровар дабрацца да зораў, на цілімпаны ды інкруставаны сцізорык, на параплан ці прынамсі на колькі заплатак, каб не намульвалі скарбы, збягаючы, пятак...
ж sw*
У чарнільнай цемры бачаць сны галеры, у празрыстай сіні сняцца галіёнам цяжкія куфэркі, бочачкі мадэры, срэбныя кірасы, шпагі ды кароны, бестурботна-сонна ў амфары амброзій мроіць, быццам сонца ўсё цалуе ружы... Пакажы мне, рыбка, ціхія абшары, дзе да хваляў зыбкіх прыгарнуцца мары, дзе Нептун наблытаў зарасцяў руінам, аб якія спруты ноччу чэшуць спіны. Хто вам, рыбка, шые залатыя лускі?
Як займець на шыю гэткіх шчэлеп вузкіх? Рыбка не пакажа акіянскіх скарбаў.
На абед мы смажым тоўстых прэсных карпаў.
ifft Н&
**
У шафе бабулінай куфар з дзівоснай разьбой, чырвонага дрэва, жалезам паўсюль акаваны — такія, напэўна, прывозяць здалёк караваны праз спёку і смагу пустыняў, самум і разбой. А што ў ім? Цікую, цягнуся з дрыготкаю рук... Духмянасці, спецыі, бутлі няведамых трункаў? Муар, ці муслін, ці запас найтанчэйшых карункаў? ...на пыльных вянках павуціны засохлы павук
ТАЦЦЯНА БАРЫСЮК
Нарадзілася 18 кастрычніка 1971 года ў Мінску. Скончыла філфак БДУ (1995) і аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (2001), дзе і пачала працаваць малодшым навуковым супрацоўнікам. Вершы друкаваліся ў часопісах «Першацвет», «Маладосць», «Крынгца», «Полымя», «Беларусь», «Беларуская думка» і штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Друкуецца з 1993 года. Аўтар паэтычнай кнігі «Аўтапартрэт» (2002) і шматлікіх паэтычных, літаратурна-крытычных і літаратуразнаўчых публікацый.
Зімовы эцюд
Ледзяшовай іглой зашывае зіма беласнежнае футра.
Пасля лета спякотнага ўжо не халодная нашая «тундра».
Выцінанкі-анёлы на вокнах, і снег зіхаціць светла-мройна.
Каб не снег на плячах, але сонца гарачага летняга промні!
Беласнежныя шапкі ў князёўн — высачэзных красуняў-ялінаў.
Шалясцяць вербы ніцыя мне ледзяшамі празрыстых галінаў.
Снег какосавай стружкай ляжыць. Верш ляплю, як сняжок, каб сагрэцца!
Новы год — як загрузка энергіі ў напрацаванае сэрца!
20.02.2011
Модніца
ёсць настрой — будзь красуняй гламурнай ці пяшчотнай пухнатаю коткай, каралеваю снежнай пахмурнай ці Кармэн з бранзалетам-бразготкай.
ёсць настрой будзь джынсовай прынцэсай ці наскрозь дзелавой бізнэс-лэдзі.
Хай народ языкамі пачэша
і пачнуць абмяркоўваць суседзі.
ёсць настрой дык магчыма дзівацтва. Хай стваральны імпэт не астыне, і фантазій агонь не тушы.
Бо жанчына — карціна мастацтва, адпаведная ўласнаму стылю, гэтаксама як стану душы.
Стыхіі танцаў
На дне агню танцуюць саламандры...
А.Сыс
У памяці гісторый старасвецкіх, на злосць усім наканаваным драмам, на балях княжацкіх велікасвецкіх, узнёслая, танцую пекнай дамай.
3 зямлі да сонца вабіць дар натхнення, не страшныя сняжынка ці дажджынка, наяве і ў чароўных лёгкіх сненнях на небе я танцую аблачынкай.
Згараць іскрыстых жоўтых зор пасевы — калі я чую водгулле вяснянкі
або вядзьмарскі дух купальскіх песень, у возеры танцую свіцязянкай.
Як мой сусвет напоўняць успаміны, працягла ноч спявае шчасця мантры і сагравае полымя каміна, на дне агню танцую саламандрай.
Калі пануе сум або шанцуе, для вас, сяброў, для любага, для Бога ў віхурах і вірах стыхій танцую — мая душа мелодый помніць многа.
Рэінкарнацыя кахання
MX.->NN
Мрояй твой намалюю партрэт, хоць даўно мы на розных планетах. Сэрца помніць — і час не сатрэ, не зруйнуе ўспамінаў дашчэнту.
Як зляціць шэрых дзён мітусня, я змагу закахацца аднойчы, бо тваё будзе мець ён імя і смарагдава-карыя вочы.
04.04.2011
Святкі-2011
(верш напісаны рэдкім сяміскладовым анапестам)
Лепш за ўсё варажыць па раманах Людмілы Рублеўскай
і Рычарда Баха.
Лёс загадкавы ў святкі паэты спрабуюць праз сімвалы-словы прадбачыць.
Іх узрокі пытальныя поўны надзеі на лепшае й золкага страху: Богам наканаванае цяжка ўсім нам прачытаць, каб пасля перайначыць!
У Людмілы Рублеўскай застолле. Трапечуцца свечкі між шчодрай вячэры.
За акном пацямнела. Йдзе снег. Як апосталаў, сёння паэтаў дванаццаць.
У натхненне, радзіму, каханне і шчырасць, у Бога і ў містыку вераць, каб Хрысту і паганскім багам, ідэалам і ідалам зноў пакланяцца.
Каб прадбачыць, год будзе пусты і няплённы ці ўрэшце ўраджайны й багаты, з-пад абруса дасталі сухія сцябліны кароткіх і доўгіх раслінаў.
Абмяркуем навіны і планы, пачуем і вершы, і песні, і жарты.