Літаратурнае прадмесце

Літаратурнае прадмесце

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 196с.
Мінск 2012
37.25 МБ
Глядзеў на мяне,
Круцячы пальцам ля скроні.
Ая
Ўсё насіў на руках сваё Шчасце I не бачыў,
Што ў мяне пад нагамі.
Iтаму —
Аднойчы
Зваліўся са Шчасцем уяму.
Паглядзеў:
Рукі-ногі — цэлыя, Шчасце — таксама. Трэба цяпер выбірацца.
Але Шчасце:
Што з ім рабіць?
Зноў насіць на руках?
Пакіну яго лепей тут,
Скажу:
Разбіў сваё Шчасце...
НАСТА ГРЫШЧУК
Вучыцца на журфаку БДУ, на кафедры перыядычнага друку.
Плач Пенелопы
Дзе ты? Столькі срэбранага смутку Я наткала ў гэтыя гады.
Цягне долу стомленыя рукі, Як самотных птушак да вады.
Доўгія бязветраныя ночы Сустракаю ля дзвярэй ізноў. Раптам сэрца стане — нехта крочыць! Рэта ж толькі успамін прайшоў...
Так даўно не бачаныя рысы
Я у нашым сыне пазнаю.
I дрыжу: а што, калі ля Стыксу
Ты цяпер?
Вазьмі ж душу маю!
Ты пакліч мяне праз вусны смерці.
Страшна не памерці — страшна жыць Без цябе адной на гэтым свеце У распуснай, чорнай, злой ілжы.
Разлівае пачарнелы смутак
Горкую атруту па крыві.
Я цябе чакаць да смерці буду..
Толькі ты хутчэй за смерць плыві.
Песня пра здарожаную душу
Здарожаная душа прысела на край гасцінца...
Далоні ўгару ўзняла, набрала вады дажджавой, Паднесла да вуснаў сухіх, каб моцы прыроднай напіцца, Каб смагу спатоліць — і з тым вярнуць паўзабыты спакой.
Здарожаная душа прысела на край гасцінца...
Бы стомлены ветрам птах і вечнаю барацьбой, Што вырай шукаў шўсюль і марыў ля зор гняздзіцца, Ды шлях назаўяды згубіў, падманугы доляй злой.
Здарожаная душа прысела на край гасцінца...
Схілілася да зямлі — халоднай, сырой. Чужой.
Нібы можа даць спачын калючы дыван ігліцы.
Нібы можа пухам стаць карэнне пад галавой.
Здарожаная душа прысела на край гасцінца...
Наперадзе — шэры дождж. За спінаю — чорны лес.
А ёй роднай хаты дух і квецень вішнёвая сніцца...
Так спала яна.
I дзень,
Бы кволы агеньчык, счэз.
I ўзвіліся карані, празрыстае сцяўшы цела.
I вецер сухой рукой з грудзей вырваў горкі ўздых. Здарожаная душа на ростані скамянела,
Каб шлях — да ратунку шлях — быў бачны для ўсіх жывых.
Мая Беларусь — не балота.
Мая Беларусь — чысты бор,
Дзе ты разумееш, хто ты, Дзе сосны да самых зор. Блукае там Чорны Война.
Квітнее купальскі цуд.
I сэрцу майму спакойна, Пакуль Беларусь — тут.
У Вязынцы
Я нібыта прыйшоўдадому.
Нават вецер халодны — свой.
3 плеч здымае самоту, стому —
I кідае ў сівы сувой.
Я нібыта ўдыхнуў паветра, Што прынесла мне першы боль, Першы крык, першы плач —
I з гэтым
На вачах немаўляці соль.
Я нібыта ступіў у хату, Дзе пакінуў навек душу. Дзе на самае светлае свята Будуць продкі спраўляць імшу.
...Я стаю над жывой вадою.
Бачу сон пад песню вады: Прачынаюцца мёртвыя воі.
Гінуць чорныя халады.
pfi
8» Ш
Я толькі дома чую словы шчырыя
I ад людзей, і ад сваёй душы.
Тут думкі, нібы тыя птушкі з выраю, — Сядаюць на прадзедавы крыжы.
I слухаюць, як травы над магіламі У цішыні спрадвечнае растуць. Бярозы, сосны і крыжы пахілыя, He ў Рым — да вас мае шляхі вядуць. 25.04.2011
Я не ведаю, дзе ты. He ведаю нават, хто ты.
I яіпчэ ёсць пытанне: ці трэба мне гэта ведаць, Калі глушаць усё мацней і мацней грымоты
I маланкі штодзень паласуюць без жалю неба?
Я малюся, каб ты не патрапіўу гэты шторм, — і Разумею, што, як ні круці, ўсё адно патрапіш.
I цяпер я не чую ні страху, ні нават стомы
I жыву як раяль. што застаўся без нот і клавіш:
Рэжуць сала на ім, а пасля прададуць за злоты. Тут надзея на цуд — да пагібелі шлях надзейны, Бо не маг ты... Ды што там! Ты нават не Гары Потэр. Я таксама мала падобная да царэўны.
Так банальна і ўсё адно безнадзейна востра, Хоць ты лезь на сцяну ў Пуціўлі і плач да скону!..
Ці ўцякай на самы далёкі і дзікі востраў, Каб убачыць, што гэткіх, як ты, там ужо мільёны.
Як сцішана, як мякка, як павольна Злятае на зямлю апошні снег.
I нават час, да нас такі няўмольны, Зачараваны, прыпыняе бег.
I дзякуеш зіме, што ў страшны вечар, Які душу нянавісцю апёк, Як рукі мамы некалі на плечы, На боль пякельны снег халодны лёг.
Паганская калыханка
Дзень — золата. Ноч — срэбра. Пушча, дзе дрэвы вечнасці рэбры. Вецер — ручай, што ваду вышіакаў. Воўк свой адчай уначы выстагнаў. А ў крумкача крылы чорныя, Вочы шэрыя, вырачоныя.
Кроў барвовая, сонцам выспела. Сонца села за чорнымі выспамі. Прамяні яго, ой, гарачыя Абпалілі крыло крумкачае.
I баліць яму ад таго агню,
I ляціць крумкач камнем на зямлю. Ляціць-падае чорнай падаллю, Стомленым знічом, зоркай малаю. Зоркай малаю, ды крываваю. Загаю, крумкач, рануя тваю Ветрам-ручаём, што без вод цячэ, Ды ваўчыным тым стогнам поўначы. А калі памрэш — вечнасці адцам, Пушчы жудаснай, векавечным снам. Будзе той курган, дзе ты замаўчыш, Залаты удзень, срэбны уначы.
I праз сотні год на сівы курган Прыляціць твой брат — вараны груган.
Анёлы вучацца лятаць: Нясмела распраўляюць крылы, Упершыню спрабуюць сілы, Уніз спалохана глядзяць.
Бяруць з аблокаў свой разбег — I прама ў зорнае бязмер’е;
Зрывае вецер з крылаў пер’е.
А на зямлю злятае... снег.
ж ш
У ноч калздную Дзяды Збіраюць зорныя пасевы, Каб не пабілі халады, Каб не астужылі залевы.
Збіраюць ульняны хатуль, Нясуць за казачную Прыпяць, Каб потым вызваліць адтуль Ды ў ноч купальскую рассыпаць.
Рассыпаць і чакаць:
Калі,
Калядныя пачуўшы спевы, На Перуновае раллі
Узыдуць зорныя пасевы.
АЛЕСЬ ЕМЯЛЬЯНАЎ
Паэт, перакладчык, бард. Вучыцца на біялагічным факультэце БДУ. Друкаваўся ў часопісах «Дзеяслоў», «Верасень», тыднёвіку «Літаратура і мастацтва», калектыўных зборніках народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца». Заснавальнік (разам з А. Вальковым) музычнага гурта «аРБа». Нарадзіўся ў 1987 годзе ў Крычаве, жыве пад Мінскам. Творы перакладаліся на польскую і сербскую мовы.
Арменія
(паэтычны трыпціх)
Оруіцнх камней государство — Армення, Арменмя.
В. Мандмьштмі
I
Караундж* глядзеў на калядныя зоры вачыма галодных каменных адтулін, нібыта цыклопы ў пярэстай прасторы з дазволу суворага часу паснулі.
Бадзяцца па зорным чужым лабірынце я ў мроях сваіх нечакана паехаў туды, дзе мацней арыяднінай ніці камення спрадвечнага зычнае рэха,
’ Караундж — найстаражытнейшая абсерваторыя.
дзе вецер салоны бядзе спачувае, зямля пад нагамі паэта спявае: «Каб музыка шчырага сэрца не ўмёрла, крычы, не шкадуючы хворае горла...»
I — крыкнуў!
Шалёная воўчая зграя жахлівыя іклы свае агаляе...
II
Крышыцца грыфель, трывае папера, крычма крычыць у паэта душа. Муза-пакутніца моўчкі сышла, каб нарадзіцца ў наступную эру. Чуеш, як гучна вібруе струна? — гэта ад сну ачуняла яна.
III
I зноўу срэбры год знікае, нібы ў трызненні прамаўляе: «Краіна, дзе крычыць каменне, — Арменія, Арменія...»
Парасонечнасць
Л. Рублеўскай
парасон пакінуты гаспадаром у вітальні чужой кватэры падчас святочнае вечарыны жадае быць скарыстаным належным чынам раскрывацца ад дотыкаў дажджу і ўбіраць празрысты атрамант
якім піша вершы непаслухмяны вецер а потым сядзець на падлозе выпраўляць памылкі дапушчаныя нябачным аўтарам рабіць найнатуральнейшую рэдактуру
{tramwaj}
Рахманы паўночны трамвай, які не ідзе на поўнач, прывык уначы вандраваць і цемраю вочы поўніць, як рэйкі раптоўна ўверх выструньваюцца ў нябёсы. Ну вось вам і свежы верш пра незвычайнасць лёсу.
Рамантыка, скажаце вы? Магчыма — не запярэчу. Трамваю таксама карціць хоць раз зазірнуць у вечнасць.
Содні дзяжурства прайшлі амаль незаўважна: у аддзяленні для хворых з ВПМК* ніхто не памёр.
Кагосьці кармілі праз зонд, і праз гэта сяструледзь не зблажыла, кагось ратавалі,
* Вострае парушэнне мазгавога кровазвароту.
а хтосьці ў хваравітым трызненні ляцеў да зор.
Пацыенту з чацвёртай здымалі кардыяграму, а ў суседа ягонага бралі тым часам кроў; хадзячыя бегалі па «пладова-выгоднае» ў краму, а ўвечары пад звон кілішкаў чулася: «Будзь здароў!»
Нямоглых лекавалі кропельніцамі, пігулкамі і суцяшэннем, на што тыя злаваліся й лаяліся: «Мацеру тваю так!» ...Содні дзяжурства прабеглі амаль без здарэнняў ну, дзякуй Богу, вось каб заўсёды так.
4»
Віталю Скалабану
сябе шкадуючы пакугна разумець што ўсё мінае а калісьці й ты мінеш алеж
пакінуць мусіш па сабе
хоць невялічкі верш
пра тое што калісьці ўсё мінае
і можа твой нашчадак прачытае
і тэж захоча ў напамін пакінуць верш алеж
ён будзе думаць толькі пра сябе
як некалі і ты
разлічваў застацца назаўжды
алеж
ты існуеш пакуль ты выпраўляеш свой адзіны верш бо ўсё часова а калісьці й ты мінеш
18.08.2011
Радаўніца
Ідучы праз поле нашай памяці, мы не ведаем, па чыіх костках ступаем, але ж дакладна ведаем, што ідзем па парэштках.
Радуемся, бо ведаем, што мы яшчэ не зямля, дакладней, што яшчэ не мы.
Сцяжына ў лесе, паабапал каторай крыжы. Сцяжына вядзе да трох крыжоў.
Ценькаюць птушкі, шныраць звяры, зелянее трава, красуюць пралескі, сонца, як велікоднае яйка, малюе ў небе крыж мы глядзім і падаем ніц, бо яшчэ жывём, маркоцімся, бо ведаем, чаго чакаць; крыжы не патрабуюць шчырасці.
Я на...
(трыпціх трохасабовы)
I
Калі яна прачынаецца ў ложку з любым, устае і глядзіць на сонца — яно заплюшчвае вочы. — 3 кім ты, мілы, цягаўся заўчора паўночы? — яна, як ніхто, ўмее ставіць пытанне рубам.
— Ты што, мне не верыш?!
— Ды дзеўкі гурмою
за табою ўпадаюць — дай табе толькі волю!
ён хапаецца за галаву, лаецца, як ніколі не лаяўся, смачна плюецца ў столь і з усмешкаю кажа:
— Заўчора я здраджваў табе з табою...
II
яна ў вёсцы сваёй першая прыгажуня. яе рукам пазайздросціла б нават Джуна, яе дом атачаюць прылуцкія джунглі, і чыгунка струною пяе;
вывучаеш упарта расклад электрычак: развітанне — прыемная ўсё ж акалічнасць, калі заўтра спатканне за шчасце палічыш — ты не можаш ужо без яе.
выглядаеш, магчыма, крыху апантаным, выдзіраючы з клумбаў усе туліпаны;
што ж датычьшца псіхічнага стану — вар’яцееш і ў краме вітрыны б’еш.
з ёю побач жыве дух раўнівіцы Геры, яе атакуюць першыя кавалеры, табе меней даводзіцца крэмзаць паперы,
а яшчэ ты не верыш, не верыш, не верыш, што прачнешся калісь без яе.
III
..я хотел бы, чтоб *меня нашлн оставшнмся навек в твонх обьятьях, засыпанного новою золой.
ІосіфБродскі
па вясне пачынаюць усе пакрысе вар’яцець, і смерць ужо не ўспрымаецца менавіта як смерць, асабліва калі жлукціш пятую пляшку за вечар, бо каштуе танней, чым пачак звычайнай паперы; што тут скажаш яшчэ, ну, па крайняй меры, — auf Wiedersehen, мая шматпакутная печань. і калі б не ты, маё шчасце, я б, напэўна загінуў, менавіта! радасць мая, я мушу сказаць табе — ты кахаешся, як багіня!