Літаратурны рух на эміграцыі  Лявон Юрэвіч

Літаратурны рух на эміграцыі

Лявон Юрэвіч

Памер: 244с.
Мінск 2002
47.67 МБ
1957.	Проза: Я. Шакун. Сьлед пяра; Паэзія: Р. Крушына. Выбраныя творы; Драматургія: Данат Баян. Сьвяты вечар; Д. Баян. Цяжкія дні; Клясыка: Я. Колас. У Палескай глушы; Мэмуары: В. Рагуля. Успаміны.
1958.	Проза: У. Случанскі. Драбы; Драматургія: Д. Баян. Падарунак; Д. Баян. Бяссонны; Клясыка: Л. Случанін. Рагнеда.
1959.	Драматургія: Д. Баян. Цыганскае шчасьце; В. Пануцэвіч. Дзед Мароз; Клясыка: А. Кулакоўскі. Дабрасельцы.
1960.	Паэзія: М. Кавыль. Першая рансг, Клясыка: М. Багдановіч. Вянок.
1961.	Проза: Я. Юхнавец. Новая элегія; 6 зборнікаў Ю. Жывіцы: Адгалосьсе; Кошык', Расказы (вып. 1—3); У санаторнай белі; Паэзія: М. Кавыль. Цяжкія думы.
1962.	У гэтым годзе выйшаў першы эміграцыйны раман і апошняя кніга з сэрыі перавыданьняў «Бацькаўшчынаю» клясыкі. 3 гэтага часу пера-
вага ў выданьні літаратуры дыяспары відавочная. Проза: К. Акула. Змагарныя дарогі; яшчэ 8 зборнікаў прозы Ю. Жывіцы: Журавель; Па чужых куткох; Сын; Сьвеціць у тумане (3 выпускі); Умелы падыход; Паэзія: А. Змагар. Да згоды', У. Сноп. Маці маёй роднай; Драматургія: А. Змагар. Змагарны шлях; М. Міцкевіч. Калядны вечар; М. Міцкевіч. Цудоўная ноч; Клясыка: А. Гарун. Матчын Дар; Мэмуары: Я. Гэрмановіч. Кітай—Сібір—Масква.
1963.	Проза: ІО. Жывіца. Зь вінтоўкай у руках; Песьні салаўя; Пушча шуміць; Паэзія: А. Змагар. Да згоды; Р Крушына. Вячорная лірыка.
1964.	Проза: У. Глыбінны. На берагох nag сонцам; Ю. Жывіца. Новая хата; Носьбіт ідэі; Паэзія: В. Адважны. Князь ілапаць; У. Клішэвіч. Далячынь; Драматургія: А. Змагар. Дзень маці.
1965. Проза: К. Акула. Гараватка: Дзярлівая птушка; А. Змагар. Вызвольныя шляхі; М. Цэлеш. Дзесяць апавяданьняў; Паэзія: У. Клішэвіч. Васіль Каліна; Клясыка: В. Быкаў. Мёртвым не баліць; Мэмуары: П. Сыч. Сьмерць і салаўі.
1966. Пабачыла сьвет толькі адна кніга, але надта важная для
літаратурнага руху: успаміны Я. Германовіча ў перакладзе ў польскую мову.
і-я
ДЗЯР/1ІВЛЯ ПТУШКД
ТАРОНТА-1965
1967.	Проза: А. Жменя. Кветкі і церні жыцьця; Паэзія: Я. Ролсан. Паэма пра Міхася і Ахрэма; Я. Юхнавец. Калюмбы; Драматургія: М. Кавыль. Лясная казка; Пераклады: Плятон. Выбраныя дыялёгі.
1968.	Яшчэ адна важная падзея ў прозе: выданьне англамоўнага рамана К. Акулы Tomorrow is Yesterday, Паэзія: Р. Крушына. Хвіліна роздуму, Мэмуары: П. Палягошка. Успаміны з жыцьця nag савецкай уладай і з пабудовы Беламорскага каналу.
1969.	Мэмуары: Успаміны Я. Гэрмановіча (выдадзены ў літоўскай і італійскай мовах).
1970.	Пераклады: Плятон. Выбраныя дыялёгі.
1972.	Проза: У. Глыбінны. На Сьвятой зямлі; Ю. Жывіца. За белым плотам', Паэзія: Р. Крушына. Вясна ўвосень.
1973.	Проза: А. Змагар. Лесавікі; А. Саковіч. Браты; Паэзія: В. Адважны. Байкі і іншыя вершы; Пераклады: Плятон. Выбраныя дыялёгі.
1974.	Проза: К. Акула. Гараватка: Закрываўленае сонца; Паэзія: Р Крушына. Дарогі.
1975.	Проза: Ю. Стукалнч. Мы дойдём!; Паэзія: Р. Крушына. Сны і мары; М. Сяднёў. Патушаныя зоры; Клясыка: М. Гарэцкі. Выбраныя творы; Пераклады: Плятон. Выбраныя дыялёгі.
1976.	Мастацкая проза пачынае саступаць месца ўспамінам. Мэмуары: С. Коўш. Лягер Ватэнштэт; Я. Малецкі. Пад знакам Пагоні; Пераклады: Плятон. Выбраныя дыялёгі.
1977.	Пераклады: Плятон. Выбраныя дыялёгі.
1978.	Мэмуары: В. Жук-Грышкевіч. 25-га Сакавіка', Пераклады: Марк Аўрэліюс. Роздумы.
1979.	3 гэтага году БІНіМ распачынае сэрыю «Беларускія пісьменьнікі на эміграцыі», якая ня толькі актывізуе літаратурны працэс, але й пэўным чынам падсумоўвае яго. Пачынаюць падрахоўваць уласныя набыткі й самі пісьменьнікі. Паэзія: Н. Арсеньнева. Між берагамі; Я. Золак. Творы. Том першы; Мэмуары: У. Глыбінны. Паэта з Божай ласкі. Успаміны і роздум пра Язэпа Пушчу.
1980.	Проза: С. Коўш. Русальчына бальляда; Паэзія: Я. Ролсан. Кліч.
1981.	Проза: К. Акула. Гараватка: Беларусы, вас чакае зямля; Паэзія: Недапетая песьня. Жыцьцё й літаратурная спадчына Хведара Ільляшэвіча; Я. Золак. Творы. Том другі; Мэмуары: С. Коўш. Беларускі лягер у Ватэнштэт; Пераклады: Плятон. Політэя.
1982.	Паэзія: А. Салавей. Нятускная краса. Збор твораў; Мэмуары: Л. Галяк. Успаміны. Кн. 1; Янка Купала і Якуб Колас. Вянок успамінаў пра іх.
1983.	Проза: У. Глыбінны. Пад лебядзіным знакам. Аповесьць пра Максіма Багдановіча; Мэмуары: Л. Галяк. Успаміны. Кн. 2.
1984.	Проза: К. Акула. Усякая ўсячына; Мэмуары: Я. Ролсан. 3 глыбінь мінулага.
1985.	Проза: М. Сяднёў Раман Корзюк; Паэзія: М. Сяднёў. Ачышчэньне агнём; Мэмуары: А. Змагар. Mae ўспаміны.
1986.	Проза: А. Змагар. Случчына ў вагні. Раман у 4-х квадрах; А. Саковіч. У пошуках праўды; С. Хмара. Аб Багох Крывіцкіх сказы; Мэмуары: А. Калубовіч. На крыжовай дарозе.
1987,	Проза: М. Сяднёў. І той дзень надышоў; Паэзія: Я. Юхнавец. Творы. Том першы.
1988.	Мэмуары: Я. Пятроўскі. Мэмуары. Стагодзьдзе ў рэтраспэкце. Кніга першая.
1989.	Паэзія: А. Бярозка. Адзінаццаць вершаў; М. Сяднёў. А часу больш, чым вечнасьць; Я. Юхнавец. Творы. Том другі; Пераклады: Яр Славутыч. Выбранае.
1990.	Паэзія: М. Кавыль. Міжагнёўе. Выбраныя шворы; Я. Юхнавец. Творы. Том трэці.
1991.	Проза: К. Акула. За волю; Паэзія: У. Случанскі. Аброк Кіеву, У. Случанскі. Братчына; Мэмуары: Я. Пятроўскі. Мэмуары. Кніга другая.
1992.	Мэмуары: К. Мерляк. Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі. Праніклівасьць і практычны падыход; Клясыка: Л. Геніюш. Вершы.
1993.	Год, калі палітычныя зьмены ў Беларусі карэнным чынам паўплывалі на літаратурны рух на эміграцыі. 3 гэтага часу пісьменьнікі дыяспары імкнуцца выдаваць і перавыдаваць свае творы ў Беларусі. У краінах расьсяленьня друкуецца няшмат, але надрукаванае мае свае адметнасьці: гэта або сапраўды новыя мастацкія тэксты, або ўзятыя з архіваў і ўпарадкаваныя з мэтаю падвесьці рысу пад творчасьцю памерлага пісьменьніка. Паэзія: Я. Юхнавец. Дань майго часу.
1994.	Паэзія: У. Дудзіцкі. Напярэймы жаданьням. Збор твораў.
1995.	Проза: М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынаю.
1996.	Драматургія: Я. Юхнавец. Драматычныя начыркі; Мэмуары: Б. Рагуля. Беларускае студэнцтва на чужыне; Ю. Віцьбіч. Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі.
1997.	Выданьнем Архіўнай кнігі БІНіМ распачынае мэтанакіраваны збор і апрацоўку архіваў пісьменьнікаў дыяспары. Проза: У. Глыбінны. Вялікія дарогі (таксама «архіўнае» выданьне); Мэмуары: Я. Пятроўскі. Мэмуары. Кніга трэцяя.
1998.	Проза: Л. Крывічанін. Беларусізацыя пад№; Мэмуары: Я. Кіпель. Эпізоды.
1999.	Мэмуары: Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі.
Як няцяжка заўважыць, значная частка аўтараў з складзенага намі сьпісу Пісьменьнікі на эміграцыі не адлюстравана ў «кніжным» сьпісе, г.зн. яны не выдрукавалі ніводнай мастацкай кнігі, хоць актыўна друкаваліся на бачынах газэтаў і часопісаў — «Конадняў», «Сакавіка», «Баявой Ускалосі», «Бацькаўшчыны», «Беларуса» ды іншых. Сярод імёнаў, міма якіх звычайна праходзяць дасьледчыкі літаратуры эміграцыі нават у аглядных артыкулах, варта згадаць паэтаў Рыгора Данілеўскага95, А. Будзіча96, Я. Макарэвіча97, Я. Сокала98, празаікаў М. Вольнага", Н. Змагарку100, Г. Нямігу101, Міхася Дубка102, Сьвітазянку103, С. Жамойду104.
95 Бацькаўшчына. 1948. 11 красавіка. С. 3, 30 траўня. С. 3; Беларус. 1977. № 247 (лістапад). С. 5—6.
96 Бацькаўшчына. 1952. № 15—16 (Вялікдзень). С. 9; 7—14 верасьня. С. 4; 1954. 5 сьнежня. С. 2.
97 Новае жыцьцё. 1952. № 13—14. С. 5, 7—8.
98 Напагатове. 1949. № 3 (сакавік). С. 5.
99 Бацькаўшчына. 1948. 16 траўня. С. 3.
100 Тамсама. 1952. 16 лістапада. С. 3.
'°' Тамсама. 1952. 7—14 верасьня. С. 5—6.
102 Віці. 1953—1954, № 5—6.
103 Бацькаўшчына. 1948. 5 чэрвеня.
104 Шыпшына. 1950. № 9. С. 26—28.
Далёка не заўсёды адсутнасьць уласнай кнігі ці часьцейшых публікацый у друку тлумачылася творчай неактыўнасьцю. Унутранае жыцьцё супольнасьці эміграцыйных пісьменьнікаў мела адмоўныя бакі, характэрныя, відаць, для ўсіх творчых калектываў. Гэткія нехрэстаматыйныя старонкі гісторыі літаратуры дыяспары, разам з паглядамі на творчасьць асобных яе прадстаўнікоў, — у
Р. і В. Жук-Грышкевічы каля помніка тысячагодзьдзя Беларусі ў Мідлэндзе (штат Антарыё, Канада). Здымак 1980—х гадоў.
лісьце-рэцэнзіі Юркі Віцьбіча да А. Каханоўскага (23.06.1956 г.) на адну з найбольш клясычных, нібыта ўзорных літаратурных публікацый — мюнхенскі альманах «Ля чужых берагоў»105:
Глыбокапаважаны Спадар Каханоўскі!
Бадай цалкам падзяляю Ваш пагляд на альманах «Ля чужых берагоў». У ім гэтулькі хібаў, што цяжка ўлісьце на ўсіх нават коратка затрымацца, але ўсёж паспрабую.
Па-першае, чаму «Ля чужых берагоў»? Хіба чужыя для нас, беларускіх палітычных эмігрантаў, de­part ЗША, якія сымбалізуе сабой Статуя Волі — падарунак Дзядзьку Сэму ад Марыянны ў фрыгійскім
105 Юрэвіч Л. Архіўная кніга. Нью Ёрк, 1997. С. 391—401.
каўпаку? Няўжо чужыя для нас Нотр-Дам і Лувр? Хіба не расчуляць сапраўднага беларуса Вэстмінстэрскае Абацтва й Брытанскі Музэй, у якім ён убачыць Біблію Францішка Скарыны? А можа, чужы для нас Адвечны горад з крушнямі Калізею? Мы арганічна ня можам не любіць сваю родную Сьвятую Сафію, але, разам з тым, мы паважаем, любім і Айя-Сафію ў Стамбуле й сабор Сьвятога Пётры ў Ватыкане. A хіба чужыя для нас Джордж Ноэл Гардон Байран і Ісаак Ньютон, Онорэ дэ Бальзак і Эжэн Дэлякруа, Іммануіл Кант і Людвіг ван Бэтховэн, Санты Рафаэль і Алігьеры Дантэ? Яны зьяўляюцца агульначалавецкім, а значыцца, і нашым беларускім здабыткам ды гонарам. Няма нічога больш шкоднага, як самаізаляваны ад чалавецтва ўвогуле, а ў сувязі з гэтым абмежаваны, падсьлепаваты патрыятызм. Напрыклад, вельмі прыгожая нашая нацыянальная вопратка, але мы ўсё-ж не дадаем да яе лапці ды ў дадатак не прычэсваемся пры гэтым nag каўтун. Таму тыя местачковыя мудрагелі, што вынайшлі гэты загаловак, нагадваюць мне толькі «володймерского богомаза» з апавяданьня Івана Гарбунова, які заўважыў: «Конечно, Рйм, чай, хорошйй город, но далеко ему go нашего Володймера». [...]
Няўдалы загаловак падкрэсьлівае ня менш няўдалы малюнак Міхася Наўмовіча на агортцы, дзе хваля (беларуская палітычная эміграцыя) б'ецца грудзьмі аб чужы, каменны, жорсткі, няўтульны бераг. А зьверху над хваляй горда лётаюць два птахі, якія чамусьці падобныя да альбатросаў, хоць, як вядома, яны найбольш пашыраныя ў паўднёвым паўкульлі. Прыпушчаю, што Вы згадваеце, якія літаратары маюцца тут на ўвазе, але ва ўсякім разе ня Віцьбіч.