Літаратурны рух на эміграцыі
Лявон Юрэвіч
Памер: 244с.
Мінск 2002
Цікава, што парад сёньняшняй беларускай паэзіі вядуць жанчыны: Натальля Арсеньнева й Ларыса Геніюш.
Дарма што вайна, а за апошнія паўтары гады беларуская літаратура ўзбагацілася ня толькі дробнымі вершамі, але й большымі рэчамі, як «Лясное возера» Н.Арсеньневай, раманамі «Таварышы» М. Загорскага й «Наўсуперак лёсу» М. Дуброўскага.
6 Падрабязьней пра літаратурны рух і гісторыю літаратуры на эміграцыі гл.: Юрэвіч Л. Літаратурны рух беларускай эміграцыі // Кантакты і дыялогі. 1998. № 5. С. 7—10; № 6. С. 6—12.
7 Рукапіс артыкулу перахоўваецца ў архіве БІНіМа (Нью Ёрк).
Пэўна, недалёкі й той час, калі беларуская літаратура здолее ізноў сабраць свае старыя сілы і ўзнавіць тую сваю простую дарогу да ўзвышэныія да Эўропы, якую ёй былі перапынілі.
Антон Адамовіч заканчвае артыкул на фактычным зародку эміграцыйнае літаратуры найноўшага часу. Згаданыя ім паэты — Ларыса Геніюш, Юльлян Сергіевіч, Янка Палонны — свае паэтычныя дэбюты заўдзячваюць бэрлінскай газэце «Раніца», якая не была адзінай, што друкавала мастацкія творы, але рабіла тое пасьлядоўна й мэтанакіравана. Таму ад гэтага выданьня й можна адлічваць пачатак літаратурнага руху на выгнаньні цікавага для нас пэрыяду.
Рэдакцыя часопісу «Ўзвышша». Менск, вясна 1944 г.
Сядзяць: Ю. Віцьбіч, Л. Геніюш, К. Езавітаў, Н. Арсеньнева, Я. Станкевіч. Стаяць: М. Шчаглоў, .... 3. Калубовіч
II
Рэдакцыя «Раніцы», перш за ўсё ў асобе адказнага рэдактара Мікалая Шкялёнка, да мастацкіх твораў, дасыланых у газэту, ставілася даволі цьвяроза. Гэтак, друкуючы вялікі (на два нумары8) матэрыял «Зь літаратуры» зь вершамі Базыля Камароўскага, А. Падуна, Івана Баўдзея, Уладзімера Скуркі, Янкі Палоннага, Уладзімера Мікалайчыка, адзначаючы асноўныя тэмы й матывы («вялікая любоў да Беларусі, да Роднага Краю, да свайго кутка», «туга за Краем здумеваючая», «аднаўленьне прыроды вясной», «грамадзкія матывы»), пісала:
Аўтары вершаў — гэта нашыя палонныя з былой польскай арміі. Некаторыя зь іх ужо працуюць як цывільныя работнікі, іншыя яшчэ дагэтуль сядзяць у лягерах. Паходзячы зь сялянскіх гушчаў беларускага народу, перанёсшы нягоды польска-нямецкае вайны, пазнаўшыя палоннае жыцьцё, як і наагул жыцьцё на чужыне, яны не згасілі ў сабе тэй паэтыцкай іскры, якую ім дала прырода, і прабуюць у зусім зьмененых, ненармальных умовах сваіх паэтыцкіх здольнасьцяў. Думкі іх для ўсяго беларускага грамадзянства маюць незвычайна вялікую вагу. Гэта голас эліты шэрай масы нашых палонных, голас запраўднай беларускай інтэлігенцыі з народжаньня. Яна думае, разумее, дзеіць, але ня ў собскім эгаістычным інтарэсе, як гэта вельмі часта спатыкаецца ў тэй інтэлігенцыі, што за азнаку прымае скончаную вышэйшую школу, або запас каракулёвых, ці іншых хутраў, але ў інтарэсе агульным, народным. Яна заклікае беларускую масу да гэтай супольнай працы, да чыну.
8 Раніца. 1941. 10 траўня і 10 чэрвеня.
Ужо на самым пачатку свайго існаваньня эміграцыйная літаратура фактычна артыкулявала тыя тэмы, што стануцца асноўнымі на працягу ўсяго ейнага існаваньня, у тым ліку й тугу па радзіме, якая з часам сталася нібы заменьнікам самое літаратуры, тэмаю, безь якой быццам немагчымая сама літаратура (прынамсі ў пераважнай большасьці чытачоў). І хоць падобная думка існуе й сёньня, варта сказаць, што ўжо ў лягерох ДП ейная слушнасьць (а разам з тым уяўная віна перад пакінутаю Бацькаўшчынаю) для асобных пісьменьнікаў была больш як сумніўнаю, a таму зьяўлялася прыдатнаю тэмаю да сатыры, як у вершы-пародыі Р. Бэза (Палікарпа Манькова), напісаным 10 сакавіка 19469:
Цяжка, цяжка сіраціне У чужой, сухой краіне, Дзе ў людзей у небарак Усё ня гэтак, ўсё ня так. Ды няма у іх балотаў, Hi асотаў, ні чаротаў, Ані купін, ані мхоў, Hi лапцей, ні армякоў. Няма гэтакіх аладак, Ад якіх я быў так гладак На маёй ды на радзіме У каханай у краіне.
Ой, хачу я, ой, хачу я...
Проста птушкай палячу я На маю ды на радзіму
9 Юрэвіч Л. Літаратурная спадчына: новы ўгляд // Беларус. 1998. № 455 (чэрвень—ліпень). С. 7. Пародыя напісана на Р Крушыну.
У прыгожую краіну. Сьціпла там сіпяць асіны, Між сучкоў — капшук асіны. У ім восы, нібы пчолкі, Хор вядуць, як амазонкі. Цецярук там на дубе Ды цяцёрачку дзяўбе, А друтая падбягае: «Дзёўбані-ж ты і мяне».
У дупле гняздо удода, А зь яго нясецца водар. І пахучы-ж такі ён, Лепшы за адэкалён.
У крапіве, дзе ня суха, Сядзіць пекная рапуха. Сьлімакі вакол яе Гладзяць лысіны свае. Смачна пахне пахам плесьні, Як ля лазьні на прадвесьні. Зачароўваюць бары Бляскам рудае кары.
Па гразі ў рудую восень Пекна хлюпаюць калёсы. Пад карчамі сьлізкі гад, Хіба-ж ты яму ня рад? Ёсьць свабода там і воля, Захацеў — пайшоў у поле. І шчасьлівы там народ — што яму вадаправод! Вось краіна дык краіна! Гэта й ёсьць мая радзіма. Ай люлі, ай люлі — Я люблю, і ты любі!
Аднак вернемся да «Раніцы» — газэты, дзе была створаная нават адмысловая рубрыка «Тры-
буна маладога аўтара» (першы выпуск зьмешчаны ў № 12/46, 20.06.1941), у якой разам зь вершамі, абразкамі (што падаваліся як кірыліцаю, гэтак і лацінкаю) Мікалая Ленкі, В. С., Яські Кібіца, І. Невядомскага, М. Мазало, Я. Мышкі, Зосі Дабрынскай, Алімпіяды Панасік, М. Паўлоўскага, А. Рудога, Паўла Мікалайчыка, Мацкевіча, Сяргея Надзеіна, Д. Пучынскага ды іншых друкаваліся парады аўтарам, заахвочваньні дасылаць новыя творы.
Пры тым, што пераважную большасьць дасыланых у рэдакцыю твораў складалі вершы, ставала й рознажанравай прозы: Бывалы «Гутарка зь... Леніным. Маленькі фэльетон»10, «Мэдаль. Апавяданьне з часоў фінска-бальшавіцкае вайны ў 1939—40 г.»11, Андрэй Ламанскі «Беларуская праўда. Казка»12.
Але сярод сапраўды вялікай колькасьці аўтараў і твораў рэдакцыя, да свайго гонару, адразу вылучыла траіх згаданых вышэй паэтаў — нікому не вядомую Ларысу Геніюш, Янку Палоннага і Юльляна Сергіевіча, часьцей за іншых зьмяшчаючы іх вершы. Менавіта гэтыя паэты, іхныя творы і невялічкія аўтабіяграфіі сталіся зьместам першага выпуску «Літаратурнага дадатку» «Раніцы» з праграмным артыкулам «Аб заданьнях літаратуры» аўтарства М. Шк. (Мікалай Шкялёнак):
Знаць душу, інакш псыхалёгію собскага народу, павінен імкнуцца кажны Беларус, а асабліва той, які працуе на грамадзка-палітычнай ніве. Гэтая знаёмасьць паможа яму ў працы для свайго народу ісьці
10 Раніца. 1944. 6 лютага.
11 Раніца. 1944. 23 студзеня.
12 Раніца. 1944. 30 студзеня.
за яго хаценьнямі, а не наадварот. Першы-лепшы прыклад можа пацьвердзіць правільнасьць гэтага вываду. Беларус, каторы ведае собскую літаратуру, а значыцца, душу народу, хочучы, прыкладам, разьвязаць зямелыіае пытаньне ў Беларусі, ніколі не наважыцца на заводжаньне нейкай камунізацыі, бо адбітым у літаратуры жаданьнем нашага народу ёсьць дастаць больш зямлі й справядліва яе падзяліць між працуючымі на ей.
Але, каб літаратура была гэтым люстрам душы, яна павінна стаяць на адпаведнай вышыні і адзначацца глыбокім рэалізмам. Пісьменьнікі павінны ў творсьтве сваім ніколі не разьмінацца з праўдай. Яны павінны вывесьці на дзённы сьвет нашу запраўднасьць добрую й благую, так, якой яна ёсьць. Нічога ня варта літаратура, каторая не адказвае гэтаму вымаганьню. Нічога ня варта, прыкладам, савецкая літаратура (за малымі выняткамі), бо яна малюе жыцьцё такім, якім хацелі яго бачыць камуністычныя кіраўнікі, а не такім, якім яно ёсьць у запраўднасьці. Вывучэньне гэтакай літаратуры не дае нічога. Яна можа быць цікавым матар'ялам, скажам, для псыхіятра дзеля вывучэньня розных паталёгічных адхілаў людзкога розуму ад нармальнага стану, але нічога не дае самому народу, нават горш — прызвычайвае яго найлепшых сыноў маніць сабе й другім».
У якасьці ўзораў літаратуры, на думку рэдакцыі, супрацьлеглай савецкай, зьмяшчаліся вершы Л. Геніюш «Думы мае, думы», «Нішто так ня міла», «Як хмарны дзень», «Няхай у гору», «Залаціста ўсьміхаюцца далі...», «Не зязюлька куе», «Гэй зпад рук», «Дзявочае сэрца», «Маладыя крыльля», «Было сьвята», Юльляна Сергіевіча «Сон месяца», «Наша песьня», «Шалясьцела лісьце», «Я —
сфінкс», «Асеньні вечар», «Сны аб Беларусі», «Для цябе, Беларускі Народ», «Беларуская вёска», «Хацеў-бы», «Вясна ў палоне», «Веснавая раніца», Янкі Палоннага «3 цыклю „Восеныію злой"», «Пачулі», «На шаўковых лугох», «Сьцелецца павуціна», «Месяц», заканчэньне паэмы «Паўлюк Бахрым». І гэта ўсё ў адным нумары!
Побач быў зьмешчаны адказ чытача на рэдакцыйнае пытаньне «Якія вершы мне найбольш падабаюцца й чаму», падпісаны крыптонімам Ул. Б. — адказ, што мусіў рэпрэзэнтаваць ня толькі сувязь газэты з чытачом і ейную ролю ў выгнаньніцкім жыцьці беларусаў, але і апраўдаць (або патлумачыць) тое месца, што займала мастацкая
Група беларускіх пісьменьнікаў. Менск, травень 1943. Першы шэраг: С. Хмара, М. Сяднёў. Другі шэраг: В. Таўлай, Т. Лебяда, А. Салавей, У. Глыбінны, X. Ільляшэвіч, А. Чэмер.
літаратура, пераважна вершы, на бачынах выданьня. Акрамя таго — і гэта ці не найбольш істотна для нас сёньня, бо сьведчыць аб фармаваньні адзінага пагляду на літаратуру эміграцыі, — падкрэсьлівала салідарызавапасьць з тэзамі артыкулу Міколы Шкялёнка ў асноўііым — у сьцьверджаньні ідэі нацыянальнай літаратуры як літаратуры рэалістычнай:
Хочучы адказаць на пастаўленае пытаньне, я закрану справу, як я, наагул, пазнёміўся з творчасьцю нашых замежных паэтаў. Праз два гады майго быцьця ў Нямеччыне я быў адарваны ад сьвету і людзей, ня мог знайсьці адрасу Беларускага Прадстаўніцтва ў Нямеччыне13, а тым больш ня мог дастаць адрасу газэты, аб выхадзе якой ведаў яшчэ перад гэтым. Цяжка было жыць так аднаму, закіненаму, бо душа рвалася да свайго роднага краю, да сваіх людзей. Хацелася ведаць, што робіцца на Бацькаўшчыне, пачуць і пабачыць сваё друкаванае слова. Але вось аднаго разу паклікаў мяне кіраўнік нашага лягеру й даў мне адрас Беларускага Прадстаўніцтва ў Нямеччыне. Ад гэтага часу жыцьцё маё зусім зьмянілася. Тры разы ў месяц дастаю газэту, сваю родную газэту, і чытаю ў ёй ад пачатку да канца ўсё, каб не прапусьціць ані аднаго слова, ані аднае думкі. Вершы чытаю амаль кажны дзень. І чым больш чытаю, тын больш падабаюцца мне яны, тым больш хараства й мастацтва я знаходжу ў іх. Трудна так казаць аб адньім вершы, што мне найлепей падабаецца, калі побач і другі вабіць сваім прыгожым зьместам, сваёй добра апрацаванай формай.