Літаратурны рух на эміграцыі  Лявон Юрэвіч

Літаратурны рух на эміграцыі

Лявон Юрэвіч

Памер: 244с.
Мінск 2002
47.67 МБ
85 Цяўлоўскі Э. Колькі слоў пра Язэпа Альсевіча (з жыцьця беларусаў Аргентыны) // Беларус. 1977. № 237 (студзень). С. 6.
рускіх паэтаў і пісьменьнікаў на эміграцыі — мізэрныя: у нас няма сталага беларускага выдавецтва на эміграцыі, і кожны наш літаратар, калі хоча выдаць сваю кнігу, у большасьці выпадкаў павінен карыстацца выдавецтвам «Выдайсам!» (г.зн. выдаць за свой кошт) або чакаць адпаведнае нагоды, пакуль тая ці іншая арганізацыя зьбярэ троху сродкаў і зробіць яму ласкў^.
Адсутнасьць тэхнічнай базы сталася адною, але не адзінаю прычынаю таго, што літаратурная сытуацыя на эміграцыі бадай што паўтарыла літаратурную сытуацыю ў Беларусі пачатку стагодзьдзя з гэтак знаёмымі па Максіму Багдановічу паўтарыцельнымі курсамі ды заклікамі Максіма Гарэцкага «прозы, прозы».
Сапраўды, пераважная большасьць пісьменьнікаў на эміграцыі — паэты, у адрозьненьне ад сытуацыі ў сучасных ім літаратурах Амэрыкі, Францыі, Англіі, дзе заўважная перавага празаікаў над паэтамі. Па сутнасьці, толькі лічаныя зь пісьменьнікаў у дыяспары ніколі не пісалі вершаў. А. Галіна спрабаваў рыфмаваць на самым пачатку свайго літаратурнага шляху, у 1917—1920 г. Некаторыя паэты — М. Сяднёў, Я. Юхнавец, Р Казак, М. Кавыль — спрабавалі сябе ў прозе, прычым ня толькі ў апавяданьнях, але й буйнейшых формах (аўтабіяграфічныя раманы). У. Случанскі стварыў гістарычную аповесьць (дакладней, адно першую частку) «Драбы» (Мэльбурн, 1958)87. Янка Золак на-
116 Золак Янка. «Далячынь» і «Васіль Каліна» У. Клішэвіча // Беларуская думка. 1965. № 8. С. 34.
87 Козыр М. Сёе-тое // Беларус. 1963. № 81 (сьнежань). С. 5.
пісаў фантастычную аповесьць «Віталія» (1984)88. 3 часам у літаратуры зьявіліся й «чыстыя» празаікі: Аляксандра Саковіч, Гіпаліт Няміга, Янка Шакун.
Кастусь Акула, які таксама пачынаў зь вершаў (пад псэўданімам М. Козыр), — найбольш прыкметная постаць сярод празаікаў эміграцыі: ён напісаў парадакумэнтальны раман «Змагарныя дарогі» (1962)89, трылёгію «Гараватка» (1965—1981), бадай што адзіны ў эміграцыйнай літаратуры твор на тэму сучаснага жыцьця дыяспары — вострасюжэтны раман «За волю» (1991) (раман «паўстаў на руінах іншага твору, „Міс Корнфляўэр", які спачатку пісаў па-ангельску, а пасьля адкінуў»90), зборнік фэльетонаў і п'есаў «Усякая ўсячына» (1984). Падчас працы над трылёгіяй Акула напісаў раман «Tomorrow is Yesterday» («Заўтра гэта ўчора») (1968)9' — першы й тым часам адзіны створаны беларускім аўтарам па-ангельску раман. Гэта што да раману. Англамоўных твораў іншых жанраў, асабліва паэзіі, больш. Тут у першую чаргу трэба згадаць такіх аўтараў, як Вера Запруднік і Мікола Янушэвіч.
Таронцкі ўнівэрсытэцкі часапіс «Canadian Journal of the Humanities» (1969, c. 360) назваў paMan «Заўтра гэта ўчора» адной з трох кніг мастац-
““ Юрэвіч Л. Літаратурпая спадчына: новы ўгляд // Беларус. 1997. № 445 (чэрвень—ліпень). С. 7.
89 Кушаль Ф. Змагарныя дарогі // Беларус. 1962. № 75 (сакавік). С. 3; Кушаль Ф. Змагарныя дарогі // Бацькаўшчына. 1962. 20 траўня. С. 4.
90 Зь ліста К. Акулы да аўтара гэтай кнігі ад 26 ліпеня 1996. Захоўваецца ў прыватным архіве Л. Юрэвіча.
91 Юрэвіч Л. Сучасная літаратура беларускага замежжа. Кастусь Акула // Беларус. 1998. № 457 (верасень). С. 6—7.
кай літаратуры, якія прыцягнулі ўвагу чытацкай аўдыторыі ў 1968 годзе. Праз колькі гадоў у газэце «Toronto Sun» (12.07.1973) кнізе была прысьвечаная цэлая калёнка папулярнай у Канадзе аглядальніцы Труе Давідсан. Коратка перадаўшы зьмест paMany, яна зьвярнула ўвагу на тыя забойствы, зьдзекі, гвалт, што прынесьлі беларусам і бальшавікі, і фашысты. Але, як піша далей аўтарка, «кніга містэра Акулы дае надзею, бо дае любоў».
Рэцэнзія канчаецца так: «Кожны канадыец мусіць прачытаць гэтую кнігу ды зрабіць усё магчымае для гэтых параненых душ і сэрцаў, каб яны змаглі пачаць новае жыцьцё. Сьвет заўсёды быў поўны пакутаў і сьмерці, і не выпадае наракаць на чужаземцаў, калі мы ня можам даць рады са сваймі ўласнымі злачынцамі й вар'ятамі. Кожнае жыцьцё, што зноў набыло сэнс тут, ёсьць перамога для Канады».
Фінансавыя й тэхнічныя праблемы з друкам аб'ёмных твораў спрычыніліся да таго, што А. Калубовіч пачаў актыўна друкавацца толькі пасьля выхаду на пэнсію, што М. Сяднёў давёў да ладу й выдаў свае раманы, адно ачоліўшы беларускую сэкцыю радыё «Свабода», што проза А. Кавалеўскага, А. Галіны, У. Сядуры, Я. Золака, М. Цэлеша і Я. Юхнаўца, гістарычная публіцыстыка Ю. Віцьбіча засталіся ў рукапісах.
Вядома, з паэзіяй было не нашмат лягчэй (У Дудзіцкі, М. Вярба ня выдалі ніводнага зборніка, спадчына А. Салаўя была сабраная па ягонай сьмерці), але тут пэўным выйсьцем сталіся пэрыядычныя выданьні, газэты й часопісы, што друкавалі вершы, апавядапыіі, рэцэнзіі, перадрукоўвалі на сваіх бачынах
творы клясыкаў літаратуры. У першую чаргу, гэта газэты «Бацькаўшчына» й «Беларус».
VIII
Але перад тым, як разгледзець ролю пэрыядычных выданьняў у літаратурным руху, неабходна ўбачыць дынаміку таго руху у, так бы мовіць, «кніжным» варыянце, пачаўшы ад 1946 г., зь лягероў ДП, бо бэрлінскія выданьні разгледжаны ў грунтоўнай кнізе Ю. Туронка92. Пры адлюстраваньні дынамікі нас будуць цікавіць ня толькі колькасьць мастацкіх выданьняў за год, але таксама іхны жанравы падзел (проза, паэзія, драматургія, мэмуары, пераклады), суадноснасьць арыгінальных выданьняў і перадрукаў клясычных твораў.
1946. Гэты год, як і пазьнейшыя лягерныя гады, вылучаўся адметнаю актыўнасьцю друкаваньня, і ня толькі мастацкіх твораў. Пазыцый было багата, але кнігі пераважна рабіліся невялікімі па памеры, ня болей за 30 бачынак, і малым накладам. Асабліва багата выдавалася драматычных абразкоў, як арыгінальных, гэтак і з клясычнае літаратуры, што тлумачылася практычнымі
92 Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). Менск, 2002. 144 с.
коуш
БАТЭНШІЭГ WR
мэтамі, у першую чаргу школьнымі й скаўцкімі патрэбамі.
Проза: А. Змагар. РэпкаС. Коўш. Тры легэнды; С. Хмара. Аб багох крывіцкіх сказы; С. Юстапчык. Усяночная; Паэзія: А. Салавей. Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі; Драматургія: Н. Арсеньнева. Сіротка Гануля; Сьвятаслаў Залужны93. Навагоднія запросіпы; С. Залужны. У Купальскую ноч; А. Кавалеўскі. Вясновы жук, Лекар мімаволі, Ліхадзейка; Якуб Косаўскі. Да бліжніх-, В. Таполя. Сьнягурка й Мурка; Клясыка: М. Багдановіч. Апокрыф; В. ДунінМарцінкевіч. Пінская шляхта; Я. Колас. Выбраныя вершы (кірыліцаю й лацінкаю); М. Машара. Сьмерць Кастуся Каліноўскага, Тарас на Парнасе; Н. Чарнушэвіч. Дзіва; Пераклады: Р. Кіплінг. Маўглі; О. Уайльд. Дзіця-зорка.
1947. Зьявіліся першыя арыгінальныя паэтычныя зборнікі — тых паэтаў, якія на доўгія гады будуць вызначаць твар эміграцыйнай паэзіі. Проза: А. Змагар. Случчакі; Паэзія: Н. Арсеньнева. Выбраныя вершы; Хв. Ільляшэвіч. Песьні выгнаньня; М. Кавыль. Ростань; Р Крушына. Лебедзь чорная; М. Сяднёў. На край сьвятла, Спадзяваньні, У акіяне ночы, Цень Янкі Купалы; Драматургія: Н. Арсеньнева. Кастусь Каліноўскі; Н. Арсеньнева,
93
Псэўданім Хведара Ільляшэвіча.
М. Куліковіч. Бацькаўшчына; Янка Быліна. Выбары старшыні; А. Кавалеўскі. Шапка-няўгледксг, Т. Лебяда. Загубленае жыцьцё; Клясыка: М. Багдановіч. Выбраныя вершы; В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты; В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта; Я. Купала. Паўлінка; Пераклады: Д. Дэфо. Рабінзон Круза; Парсіваль, сярэдневяковая легенда; Р Сгывэнсан. Чортава бутэлька; О. Уайльд. Шчасьлівы прынц.
1948.	Патрэбы ў літаратуры былі настолькі вялікія, што адразу дзьве кнігі — зборнічак М. Сяднёва Спадзяваньні й кніга С. Хмары Аб багох крывіцкіх сказы — былі перавыдадзены наноў. Проза: Хв. Ільляшэвіч. Апавяданьні; А. Кавалеўскі. Блакітная Вілія; С. Коўш. Запавет бацькі; В. Таполя. Маці; С. Юстапчык. Каханы горад; Паэзія: А. Салавей. Сіла гневу Драматургія: А. Кавалеўскі. Госьці з Тунісу Клясыка: Тарас на Парнасе; Ф. Аляхновіч. Шчасьлівы муж; У. Дубоўка. Трысьцё; Я. Купала. Курган; В. Ластоўскі. Думы й кроў.
1949.	Гэты й наступныя гады — час разьезду зь лягероў, уладжваньня жыцьця на новых месцах. Проза: С. Хмара. Сказы Бацькаўшчыны', Паэзія: Н. Арсеньнева. Жоўтая восень; С. Хмара. Мы; Клясыка: Энэіда навыварат-, У. Дубоўка. Вершы (пяць (!) адрозных адзін ад аднаго выданьняў); У. Жылка. Тэстамэшп. Пераклады: Дж. Суіфт. Падарожжа Гулівэра да волатаў у краіне Бробзынгнаг.
1950.	Проза: Ю. Жывіца. Сын; Н. Змагарка. Памятай Бацькаўшчыну!; Клясыка: У. Жылка. Уяўленьне.
1951.	Проза: Ю. Жывіца. Празь сьлёзы; Клясыка: Я. Купала. Магіла льва; Я. Купала. Паўлінка.
1952.	Самыя прыкметныя зьявы — першае кніжнае выданьне газэты «Бацькаўшчына» і выданьне паэмы Я. Коласа з уступным артыкулам А. Адамовіча. Клясыка: М. Багдановіч. Апокрыф; М. Зьніч. Здрада; П. Нячай. Іржа; Я. Колас. Новая зямля; Л. Родзевіч. Зьбянтэжаны Саўка.
1953.	Выдавецтва «Бацькаўшчына» працягвае выдаваць грунтоўна падрыхтаваныя клясычныя творы. У працы задзейнічаныя ня толькі лепшыя прафэсійныя сілы, але й тэхнічныя ды матэрыяльныя сродкі, што пачынае выклікаць нараканьні з боку эміграцыйных пісьменьнікаў, якія ня ў стане выдаць уласныя творы94. Клясыка: У. Жылка. Творы; Я. Купала. Раскіданае гняздо; Я. Купала. Тутэйшыя; А. Мрый. Запіскі Самсона Самасуя.
1954.	Паэзія: М. Кавыль. Пад зорамі белымі; Клясыка: В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта;
Л. Калюга. Нядоля Заблоцкіх; М. Чарот. На вёсцы.
1955. У пэўнай ступені год стаўся пераломным у прызнаньні наяўнасьці эміграцыйнай літаратуры самімі эмігрантамі. Гэта выявілася ня толькі ў прыватнай ініцыятыве Ўладзімера Пелясы (выданьні на ўласныя грошы з камэрцыйнаю мэтаю зборнічкаў паэзіі М. Сяднёва, Я. Юхнаўца і, годам раней, М. Кавыля),
94 Юрэвіч Л. Архіўная кпіга. Нью Ёрк, 1997. С. 269.
але і ў выданьні «Бацькаўшчынаю» альманаху «твораў беларускіх эміграцыйных паэтаў і пісьменьнікаў» Ля чужых берагоў. Проза: Ю. Жывіца. Песьня салаўя; Паэзія: М. Сяднёў. Ля ціхай брамы; Я. Юхнавец. Шорах моўкнасьці; Драматургія: Н. Арсеньнева. Пралёг у будучыню, Сваты; П. Звонны. Спатканьне 1955 году; Клясыка: Я. Колас. Сымон Музыка; Я. Купала. Спадчына.
1956.	Проза: Ю. Віцьбіч. Плыве з-nag Сьвятое гары Нёман; Драматургія: Н. Арсеньнева. Кастусь Каліноўскі; Клясыка: Власт. Творы. Пераклады: Г. Сянкевіч. Quo vadis.