Літаратурны рух на эміграцыі  Лявон Юрэвіч

Літаратурны рух на эміграцыі

Лявон Юрэвіч

Памер: 244с.
Мінск 2002
47.67 МБ
65 Час ляціць // Наша Ніва. 1906. № 5; Шпак // Наша Ніва. 1908. № 1.
Рэдакцыя газэты «Беларус». Здымак 1960-х гадоў.
Першы шэраг: М. Панькоў, а. Ч. Сіповіч. Другі шэраг: А. Адамовіч, М. Міцкевіч, Л. Савёнак.
выгнаньні; на ягонае імя ў свой час зьвяртаў увагу ў крытычных аглядах Максім Багдановіч: «Што-ж датыкаецца да паэтаў-аднаднёвак, то іх у апошнім гаду бадай ішпо не было, а тыя, што й зьявіліся, давалі найбольш добрыя рэчы («Наша Ніва», 1910 г. — гл.
Каганец, Крапіўка, Будзька і . Адвард Будзька пакінуў пісаць задоўга да сваёй сьмерці (1958 г.).
Міхась Міцкевіч (псэўданім — Антось Галіна), малодшы брат Якуба Коласа, таксама належаў да невялікага кола старэйшых пісьменьнікаў: пачаў пісаць у 1917—18 г., але друкаваўся нячаста. Зрэшты, нават нешматлікіх публікацыяў было дастаткова, каб яго прыкмецілі Максім Багдановіч і Максім Гарэцкі. У Амэрыцы ім таксама напісана небагата мастацкіх твораў; галоўны творчы набытак Міцкевіча палягае ў рэдагаваньні газэты «Беларус» ды перакладах рэлігійнай літаратуры67.
66 Багдановіч Максім. Выбраныя творы / Беларускі Кнігазбор. Мінск, 1996. С. 274.
67 Юрэвіч Л. Камэнтары. Менск, 1999. С. 205—207, 242—280; Тычка Г. Мы былі і будзем крывічамі... // Літаратура і мастацтва. 1999. 20 жніўня.
Наступная ў гзгым сьпісе — Натальля Арсеньнева, чый паэтычны дэбют адбыўся ў 1920 г.68, а пра першы зборнік «Пад сінім небам» (1927) пісалі А Навіна (Антон Луцкевіч)69 ды Янка Ліманоўскі, які першую публікацыю зрабіў таксама ў 1920 г., але па вайне фактьгчна перастаў пісаць.
Сьледам за Н. Арсеньневай і таксама ў Заходняй Беларусі пачалі пісаць Вінцук Адважны ды Анатоль Бярозка (чый творчы лёс на эміграцыі падобны да Будзькавага: фактычна А. Бярозка перастае пісаць, і толькі адзін-два паэтычныя творы паваеннага часу дазваляюць залічыць аўтара да пісьменьнікаў эміграцыі).
У 20-х г. пачалі свой шлях у літаратуры Сяргей Хмара (1925), Антон Адамовіч (1926), Ізыдар Плашчынскі (1927), Лявон Крывічанін (1927) і Рыгор Казак, які падпісваў паэтычныя творы як Рыгор Крушына, а празаічныя — як Кастусь Рамановіч (1927), Юрка Віцьбіч, Уладзімер Сядура й Мікола Цэлеш (усе — 1929).
У наступным дзесяцігодзьдзі свае першыя творы надрукавалі Міхась Кавыль і Янка Золак (абодва — 1930), Уладзімер Клішэвіч (1931), Уладзімер Дудзіцкі, Алесь Салавей і Масей Сяднёў (усе — 1937).
На эміграцыі пачалі пісаць Янка Юхнавец, Кастусь Акула, некаторыя іншыя. Зрэшты, азначэньне «некаторыя» ў дадзеным кантэксьце не’ зусім дакладнае, бо пачала пісаць на эміграцыі
68 Юрэвіч Л. Малавядомая Натальля Арсеньнева // Беларус. 1998. № 459 (сьнежань). С. 5.
69Навіна Антон. Адбітае жыцьцё. Кніжка 1. Вільня, 1929. С. 108—114.
непараўнальна большая колькасьць. Іншая справа, што мала хто зь іх працягнуў заняткі літаратураю на доўгі час ды вырабіўся на прафэсійнага70 пісьменьніка. А таленавітыя людзі былі, пра што сьведчыць хоць бы часапіс Беларускае гімназіі ў Рэгенсбургу-Міхельсдорфе «Ў выраі» з апавяданьнямі «Ў купальскую ноч» і «Мацеяў кот» М. Багуна71, п'есаю Алеся Буты «Пачатак выгнаньня»72, вершамі Сяргея Ясеня (Янкі Запрудніка) «Ты», «Гады бягуць», «Мая Беларусь», «Асеньнім днём»73, нарысамі Ўладзімера Бакуновіча «Прыпяць», «Пайшоў сьнег»74, Леаніда Карася «Чужына»75, фэльетонамі Архіпа Папліскі «Няпрошаны госьць», «Чаго-ж плакаў месяц?»76.
VI
Вывучэньне літаратуры дыяспары, спробы ейнага асэнсаваньня пачаліся рана, але асаблівымі набыткамі пахваліцца тут нельга (асабліва ў параўнаньні з працамі, прысьвечанымі беларускай клясычнай ці падсавецкай літаратуры); за выняткам рэцэнзій на асобныя творы, трэба згадаць хіба толькі лекцыю Міколы Вярбы (Сільвановіча) ва Ўкраінскай Вольнай Акадэміі Навук у Вініпэгу
70 Прафэсійны тут не абазначае чалавека, што зарабляў на жыцьцё творчасьцю; маецца на ўвазе чалавек, які займаўся пісьменьніцтвам працяглы час, а ня толькі, напрыклад, у гады навучаньня ў гімназіі.
71 У выраі. 1947. № 1. С. 21—26.
72 Тамсама. С. 7—15.
73 Тамсама. C.16—17, 22—23.
74 Тамсама. С. 20—21, 23—24.
75 Тамсама. С. 15—16.
76 Тамсама. С. 26—28.
(Канада) «Сучасная беларуская літаратура на эміграцыі», прачытаны ў Бірмінгеме й Лёндане (Вялікая Брытанія) даклад біскупа Часлава Сіповіча «Сучасная беларуская літаратура на Бацькаўшчыне й на эміграцыі», даклад на Канфэрэнцыі славістаў у Пітсбурскім унівэрсытэце Ўладзіслава РыжагаРыскага пра беларускі літаратурны рух на эміграцыі, лекцыі Янкі Садоўскага «Беларуская эміграцыйная літаратуоа ў Канадзе» і Антона Адамовіча «Вацлаў Ластоўскі» ў Куінс-Каледжы (Нью Ёрк) ды артыкул М. Панькова «Шляхі разьвіцьця новае беларускае літаратуры», асобна выдадзены рататарным друкам у 1947 г.
Магчыма, наступная тэза падасца троху парадаксальнай, але літаратурны рух на эміграцыі быў пазбаўлены менавіта руху. Агулам беручы, пісьменьнікі апынуліся на выгнаньні ня толькі
У. Пеляса, Л. Юрэвіч. 1990-я гады.
сфармаванымі асобамі, але й сфармаванымі як пісьменьнікі, са сваймі творчымі стылямі, тэмамі, адметнасьцямі. Што гэта так, сьведчыць названая лекцыя М. Вярбы (на жаль, пераважная большасьць пералічаных у папярэднім абзацы тэкстаў не захавалася), прачытаная ў 1951 г., ацэнкі зь якой можна лічыць слушнымі без асаблівых зьменаў у дачыненьні да творчасьці згаданых пісьменьнікаў пэрыяду 70—90-х гадоў:
Беларускую літаратуру на выгнаньні сёньня рэпрэзэшпуюць:
У прозе — Юрка Віцьбіч (псэўданім), навэліст і майстар кароткага апавяданьня, сябра «Ўзвышша». Сёньня — рэдактар часапісу «Шыпшына» і старшыня літаратурнага аб'еднаньня гэтае ж назвы. Ягоныя высокамастацкія, поўныя патрыятычнай насычанасьці і арыгінальнасьці, пазбаўленыя ўсялякіх «ізмаў», заўсёды рэальныя творы карыстаюцца вялікай папулярнасьцю ў чытачоў. Падрыхтоўвае да друкукнігу «Не чарнілам, a крывёю», зь якой ужо дзясяткі навэляў і нарысаў былі надрукаваныя ў розных часапісах. Сёньня ў ЗША.
Юстапчык (псэўданім), выдатны празаік. Ягонаму пяру прынадлежыць завязка раману «Каханы горад» (1948) і вельмі шмат палітычных публікацый з тэматыкай адраджэньня Беларусі. У сучаснасьці падрыхтаваў да друку «Гісторыю Беларускай літаратуры за апошніх 50 гадоў». Сёньня ў ЗША.
Уладзімер Сядура, літарапгурны крытык і аўтар вялікай працы ў нямецкай мове Weisruthenische Folks Art, на жаль, яшчэ ня выданай, але па выданьні прыносячай вялікую пазыцыю ў беларускай літаратуры. Сёньня ў ЗША.
Мікола Панькоў, або Мікола Вольны, празаік, аўтар шматлікіх апавяданьняў і некалькіх раманаў, чакаючых ужо гадамі выдаўцоў. Сёньня — старшыня
Беларускай бібліяграфічнай службы. Ягонаму пяру таксама прынадлежыць шмат публіцыстычных артыкулаў з галіны палітыкі.
Сымон Жамойда, аўтар бытавога апавяданьня, і Сьвятаслаў Коўш, аўтар паэтычнай прозы. Абодва ў ЗША.
У драматургіі сёньня працуець пяро Аўгена Кавалеўскага, яму таксама прынадляжаць некалькі апавяданьняў для моладзі, а таксама, дзякуючы ягонай энэргіі, яму заўдзячвае сваё існаваньне й «Беларуская тэатральная студыя», якая існавала на працягу двух гадоў у Нямеччыне. Цяпер пражывае ў Парыжы.
Але хіба найбольш зарэпрэзэнтаваная ўвыгнаньні паэзія. Ня будучы крытыкам, цяжка сказаць, хто ў ёй трымае прым /першынство — рэд./ але ня будзець вялікай памылкі, калі паставім на першае месца вядомую на выгнаньні беларускую паэтэсу Натальлю Арсеньневу. [...]
Масей Сяднёў яшчэ нядаўна быў малаведамы паэта ў беларускай літаратуры, сёньня-ж — у першых радох літаратурнага пакаленьня. Пачаў ён пісаць вершы яшчэ вясковым хлопцам. А пасьля, ужо будучы ў Менску, у Пэдагагічным Інстытуце, ён уваходзіць у рады прызнаных паэтаў і пачынае друкавацца. Але ўмовы жыцьця не дазволілі свабодна расьцьвісьці паэтыцкаму таленту Сяднёва. І яму, як усім праўдзівым беларускім паэтам, давялося пайсьці шляхам пакутаў. Вершы свае ён складаў у жудасных умовах побыту ў канцэнтрацыйным лягеры дзікай і халоднай Калымы. Яму прыходзілася складаць іх у сваім сэрцы, .перахоўваць у сваёй галаве. Белая папера й цёплы кут уДоме пісьменьніка былі не для Сяднёва. He для тых, хто любіў Беларусь. [...] Аднак Сяднёву ўдалося вырвацца на вольны сьвет. І ён шпарка распрастоўвае крылы да творчага лёту. За некалькі апошніх гадоў Сяднёў вырас на першароднага песьняра. Ён ужо выдаў доб-
рыя два зборнікі «У акіяне ночы» і «Спадзяваньні», напісаў паэмы «На край сьвятла», «Цень Янкі Купалы» — перад ім вялікая будучыня. [...]
Алесь Салавей, непараўнаны мастак слова, майстар клясычнай формы, гэтак званай у беларускай літаратуры «багдановічавай», пяру якога належаць зборнікі вершаў «Мае песьні», «Сіла гневу», паэмы «На хуткіх крылах вольнага Пегаса», «Зьвіняць званы Сьвятой Сафіі».
Уладзімер Клішэвіч, паэта старых клясычных формаў, беларуская крытыка яго характарызуе як спадкаемцу вялікага эўрапэйца, клясыка нашае літаратуры Максіма Багдановіча. Ягонай улюбёнай формай ёсьць трыялет, газэла, санэт і другія клясычныя формы. Зьяўляецца спаўаўтарам анталёгіі «Песьняры Случчыны».
Сяргей Хмара, паэт-барацьбіт, ён большасьць вершаў напісаў на сьценах польскіх турмаў, як на паперы. 3 саракапяцігадовага жыцьця й дваццаціпяцігадовай літаратурнай творчасьці 11 прыйшлося правясьці ў Вільні на Лукішках, у Карнове, Грудзенцы й другіх няслаўнай памяці польскіх турмах. Выдаў два зборнікі вершаў— «Жураўліным шляхам» і «Мы», а такжа вялікае мноства публіцыстычных артыкулаў, апавяданьняў.
Тодар Лебяда, вечны вязень савецкіх канцэнтрацыйных лягероў. Ягонаму пяру належыць зборнік «Песьні выгнаньня» і п'еса «Загубленае жыцьцё».
Рыгор Крушына, аўтар зборніка вершаў «Лебедзь чорная», паэм «Пэрсыдзкая лягенда», «Эротава скрыпка».
Міхась Кавыль, Уладзімер Дудзіцкі, Мікола Вярба, Янка Юхнавец, Янка ЗолакУ.
Натуральна, што пісьменьнікі-эмігранты, часам агулам адмаўляючы падсавецкую літаратуру, часам хоць і крытыкуючы відавочныя пракамуністычныя
77 Захоўваецца ў архіве БІНіМа (Нью Ёрк).
тэмы ды матывы, аднак, радуючыся кожнаму новаму таленавітаму твору, працавалі не ў ізаляванай прасторы, а зь веданьнем літаратурнай сытуацыі ў Беларусі, і па-магчымасьці, у залежнасьці ад жыцьцёвых абставінаў78, таленту, а нярэдка й фінансаў прычыняліся да разьвіцьця літаратуры.
І тут маецца на ўвазе ня толькі зразумелая ў дадзеных варунках прабеларускасьць аўтараў, антыбальшавіцкасьць, антысавецкасьць іхных твораў, выкрывальніцкая факталёгія рэжыму, іія толькі агульная — за надта рэдкім выняткам (як прыклад, дзейнасьць К. Якуба-Птаха) — дзяржаўніцкая думка пісьменьнікаў, што клалася ў аснову мастацкіх рэчаў і ўспамінаў, пра што слушна пісаў С. Станкевіч: