Літаратурны рух на эміграцыі
Лявон Юрэвіч
Памер: 244с.
Мінск 2002
го, аўгаліне ідэёвай — самаахвярная адданасьць Найвышэйшаму ідэалу нашага Народу. «Шыпшына» заклікае братоў-пісьменьнікаў далучыцца да яе, каб супольна тварыць на карысьць нашае Маці-Беларусі.
У 1949 г. была зарганізавана «Літаратурная Сустань Баявая Ўскалось», што таксама мела сваю дэклярацыю61 й па сваіх мастацкіх паглядах займала недзе прамежкавую ступень паміж «Маладняком» і «Ўзвышшам». Яе ачоліў Сяргей Хмара.
Розьніцу паміж «Шыпшынаю» й «Баявой Ускалосьсю» вызначалі ня толькі адрозныя мастацкія задачы,
С. Хмара (Сіняк). 1930-я гады
выкладзеныя ў дэклярацыях згуртаваньняў, але й постаці лідэраў: калі С. Хмара застаўся на ўзроўні літаратуры змаганьня Заходняй Беларусі, дык Юрка Віцьбіч здолеў прайсьці шлях ад апантанага праваслаўнага артадокса й прыхільніка БЦР да пісьменьніка беларуса, што паставіў менавіта беларускасьць найвышэйшым і найгалоўнейшым крытэрам. Праз гэта «Шыпшына» здолела аб'-
61 Юрэвіч Л. Камэнтары. Менск, 1999. С. 166—176.
яднаць на сваіх старонках людзей розных палітычных, рэлігійных ды мастацкіх арыентацый, а таксама — што асабліва істотна, нават, можна сказаць, вызначальна ў варунках эміграцыйных, калі колькасьць удзельнікаў працэсу абмежаваная, — няпростых асабістых адносінаў®2.
02 У якасьці прыкладу можна прывесьці гісторыю зь Янкам Ліманоўскім, які адзін час нават узначальваў БІНіМ, але розьніца паглядаў былога літаратурнага чыноўніка й былых літаратурных апазыцыянэраў непазьбежна выявіла сябе, што й прывяло да фактычнай ізаляцыі Я. Ліманоўскага. Іншым, але таксама красамоўным фактам ёсьць гісторыя з У. Клішэвічам, даволі звычайная, напрыклад, сярод расейскай эміграцыі розных хваляў, але ўнікальная для беларускай, — гісторыя эмігранта, які пачаў супрацоўнічаць з бальшавіцка-камуністычным урадам, друкуючы вершы на старонках газэты «Голас Радзімы» (эмігранты называлі яе «завяртанкаю», па старым назове выданьня «За вяртаньне на Радзіму»), а потым выдаўшы ў савецкай Беларусі зборнічак сваіх прапагандысцкіх твораў.
Гэта — прыклады адносінаў, угрунтаваных на палітычных разыходжаньнях. Асабістыя стасункі на эміграцыі сваімі каранямі таксама часта сягалі ў даваенныя гады. Вось што пісаў Юрка Віцьбіч Антону Адамовічу (ліст захоўваецца ў архіве Фундацыі Пётры Крэчэўскага): «Прыгадваецца, як калісьці ў Менску, у Доме пісьменьніка, седзячы за «круглым сталом», Хадыка, Кляшторны, Маракоў, Багун і я моўчкі слухалі, як Рыгор Казак з вылучным запалам расказваў пра сваю вайсковую службу ў нейкім эскадроне. Гэтую далікатную маўчанку парушыў няўпрыцям падыйшоўшы дзядзька Зьмітрок Бядуля, які сказаў: «Прыгоды бравага жаўнера Швэйка ў беларускім выданьні?». Аднак дзядзька памыляўся. Швэйк, які, між іншым, паводдя Гашэка, ганддяваў у родным мне Віцебску на Полацкім рынку пярсьцёнкамі, толькі (што агульнавядома) шыўся ў дурні, а тут, магчыма, ня трэба шыцца.
Няпростых, бо надта ж непадобныя былі іхныя лёсы, жыцьцёвы вопыт (гэта знайшло пазьней сваё адлюстраваньне ў канфлікце ўсходнікаў і заходнікаў, ня гэткім жорсткім, як супрацьстаяньне крывічоў і зарубежнікаў, але канфлікце зацятым, працяглым), розьніліся нават пазыцыі пісьменьнікаў, адны зь якіх у свой час друкаваліся ва «Ўзвышшы», a другія належалі да літаратурнае намэнклятуры.
Пераходжу ў сувязі з Рыгорам Казаком ад Яраслава Гашэка да Джавані Бакача. У пачатку 30-х гадоў нашага 20-га стагодзьдзя тэй самы эскадрон, да якога належаў «певец во стане русскнх воннов» Рыгор Казак, затрымаўся ў часе манэўраў у аднэй вёсцы. Рыгор разам з трыма кавалерыстамі апынуўся ў хаце самотнае маладое ўдавы. Жартуючы са сваімі начлежнікамі, яна зьмешвала цеста ў дзяжы, якую потым паставіла на печку, прыкрыўшы зьверху дзяружкай і кажушком. Потым яна няўпрыцям для трох зьнікла, нядвухсэнсоўна падміргнуўшы чацьвертаму. Рыгору Казаку, які ўжо тады меў плеш, здалося, што менавіта яму. Празь некаторы час Казак палез на печку, а пасьля, зьлезшы зь яе, узьняўшы дагары вялікі палец і прычмокнуўшы, сказаў: «Яна, бадай, і не супраціўлялася».
Ураньні зьявілася ўдава: яна ня зьлезла з печкі, а палезла на яе! І адразу-ж у хаце ўзьняўся вэрхал. Зірнуўшы на дзяружку й дзяжу, яна адразу «обнаружнла следы преступлення». На каленках, як той старац з бабінцу, стаяў перад ёй Рыгор і прасіў дараваньня, бо справа пагражала скончыцца ў вайсковым судзе. He адразу, але ўдава засьмяялася, зухавата махнула рукой і зноў падміргнула чацьвертаму, зь якім яна ўволю пацешылася ўначы. А праз гадзіну тэй самы эскадрон, «оружьем на солнце сверкая», спакідаў тую вёску, а разам зь ім і «Эротаў смык» — Рыгор Казак. Хіба гэта ня добры матар'ял для навэлі ў дэкамэронаўскім пляне пад назовам «Згвалчаная дзяжа» ?
Тут, мабыць, варта адцеміць наступнае, што звычайна застаецца па-за паглядам дасьледнікаў эміграцыі: далёка ня ўсе прадстаўнікі дыяспары, сфармаваўшыся ў СССР як асобы, былі гатовыя прыняць эміграцыю маральна і ідэалягічна. Магчыма, яны й не прымалі палітыччую сыстэму савецкай дзяржавы, сыстэму гвалту, але ўяўленьне аб каштоўнасьцях у іх было абсалютна савецкім.
Гэта датычыцца й Р Казака, і У. Клішэвіча. Стасуецца сказанае й Масея Сяднёва, цудам пазьбеглага расстрэлу: застацца ў Беларусі значыла для яго выракчы сябе на страту. Ён мусіў бегчы на Захад, дзе сфармаваўся як пісьменьнік, ладзіў сабе жыцвцё як прадстаўнік вольнага грамадзтва, але ў ягонай паэзіі, ягоных дачыненьнях зь іншымі прадстаўнікамі беларускае дыяспары, ад якой паэт фактычна адмежаваўся, нават у працы дырэктарам радыё «Свабода», калі ў перадачах загадам Сяднёва «Менск» бьгў зьменены на «Мінск», — ва ўсёй ягонай дзейнасьці праступалі крыўда на неатрыманае, але быццам абяцанае савецкім ладам жыцьця шчасьце ды думка пра сваё ўласнае месца каля тых, хто дажыў да «прабачэньня» савецкай сыстэмы.
Ад навэляў Бакача, маючы на ўвазе таго самага Казака, ня цяжка перайсьці да анэкдотаў Брачоліні. Неяк у самым пачатку 30-годзьдзя сваёй творчай дзейнасьці Рыгор уздымаўся па лесьвіцы Дому пісьменьніка на другі паверх. Насустрач яму зь Вішнеўскай разам спушчаўся Дудар. Ад шчырага сэрца, бяз хітрыкаў, Рыгор гукнуў апошняму: «Здароў, сперматазоід!»... Расказваў мне сьведка гэтае падзеі годны даверу Васіль Каваль, што ў адказ на сваё віншаваньне Рыгор дастаў гучную аплявуху. Аднак нават тагачасныя слупы Дому пісьменьніка ня ўгледзелі ў гэтым учынку Алеся Дудара «очередной вылазкн классового врага».
He разьвіваючы гэтае тэмы, праілюструем яе рэцэнзіяй Я. Сыманчука (А. Адамовіча) на зборнік вершаў М. Сяднёва «Ля ціхае брамы» (1955):
Зборнік пачынаецца словамі:
Баюся тых дарог, што я прайшоў аднойчы...
Так аўтар ацэньвае сваё калішняе ўдзельнічаньне ў беларускім нацыянальным руху, за які як паэт трапіў у савецкі канцэнтрацыйны лягер. Мінуліся часы, калі ён
І славячы камлі хваін і пух гусіны, ішоў я па зямлі, нібы ў небе сінім.
Зьнявераны, уважаючыся за пакрыўджанага, што яго не паставілі на п'едэстал нейкага «прарока», што яму ня б'юць паклоны, ён ненавідзіць усіх і ўся:
Нашых збаўцаў і сьвятых з паўценяў выстаўлялі нішы на паказ.
Госпадзі, даруй мае хаценьні. Незаслужаных пастаў і нас.
Але вось усяго таго няма. Няма помнікаў, «лаўровых вянкоў», прэміяў:
Таго ўсяго няма.
Лёс нахлусіў паганы...
Кудысь у глухамань Качу зямлю нагамі.
І вось, апынуўшыся, у сілу выніклых абставін, на эміграцыі, з разьбітым карытам сваіх прэтэнсыянальных мрояў, аўтар, бачачы, што ня можа стацца ляўрэатам багатых прэшяў, пераканаўшыся, што тут няма каму для яго ставіць помнікаў, пачынае сваю жоўць выліваць на сваіх-жа суродзічаў. Ён з нянавісьцяй кідае масе эміграцыі словы зласьлівых дакораў:
Адкуль-жа будзе брацца і ў мяне да вас любоў, спагада і замілаваньне? Так сама, як і вы, я дыхаю адным сваім маленькім Я, зласьлівым і зайздросным. Адкуль-жа будзе брацца і ў мяне Ня толькі ў заўтрае, а ў сяньняшняе вера..
Паэт добра знае, што тое, што ён робіць, мяжуе з здрадай. Нацыянальнай здрадай! Ён гэтага і не ўкрывае. Ён ужо дайшоў і да гэтакага цынізму, каб гаварыць аб гэтым адкрыта. Ён і верш, дзе аб гэтым гаворыць, назваў словам «Здрада»:
Вунь і цяпер тых дзён настыглая чарга, нібы на подступах, стаіць за мною.
І абясьсіленая, як мага завець мяне стаць перадам, а не сьпіною. Ды днём пражытым страшна паказаць аблічча —
няма на ім ні мужнасьці і ні адвагі.
Азьвярэлы за няўрэчаісьненьне сваіх славалюбівых прэтэнсіяў, ён кідае масе з позаю недачалавека Ніцшэ лацАІвыя словы «нікчэмных душ патоп», не адчуваючы ўсёй нікчэмнасьці гэтага вярзеньня з вуснаў паэты.
Ён, як і кожная мізэра, выабражаючая сябе выйіэйшым за простых сьмяротных («надчалавек», пакрыўджаны лёсам «геній»), адмяжоўваецца ад масы сваіх суродзічаў, ён іх ня хоча знаць, каб у натхнёным адзіноцтве зноў Вас абмінаць і не спыняцца...
Вось гэтае самаізаляваньне ад народу, ад ягонай барацьбы за вызваленьне, ізаляваньне ад свайго прошлага, зьвязанага з нацыянальным рухам, і ёсьць тая «Ціхая Брама» паэты.
Застаўся я на перасядцы і не сагрэюся ў плашчы.
І досьвіткі ўжо не прысьняцца на гэтым беразе начы63.
V
Адрознасьць паміж прадстаўнікамі літаратуры на выгнаньні будзе бачная выразьней, калі прыгледзімся да найбольш прыкметных пісьменьнікаў, паклаўшы ў аснову троху незвычайны для падобных аглядаў прынцып — прынцып літаратурнага старшынства. Натуральна, сам па сабе век, чалавечы ўзрост адыгрывае не настолькі вялікую ролю — ва ўмовах спакойнага паступовага разьвіцьця краіны ці літаратуры. Але ў беларускай сытуацыі пісьменьнікі рознага веку — гэта людзі ня проста рознага лёсу, а прыйшоўшыя ў літаратуру ў пэрыяды розных мастацкіх плыняў і кірункаў, а таксама розных этапаў нацыянальнага будаўніцтва.
Першым беларускім пісьменьнікам эміграцыі трэба, напэўна, лічыць Дубровіка, чые тыпова эміграцыйныя творы друкаваліся ў «Нашай Ніве» ў 1909—1911 г.64. Цікава, што сярод пісьменьнікаў выгнаныія найноўшага часу гэтаксама былі й тыя, хто друкаваўся на бачынах тае самае «Нашае Нівы».
Адвард (Эдвард) Будзька, чые вершы зьявіліся ў «Нашай Ніве» на самым пачатку ейнага існаваньня65, быў старэйшым сярод пісьменьнікаў на
63 Арыгінал захоўваецца ў архіве Фундацыі Пётры Крэчэўскага.
64 Кіпель Вітаўт. Эміграцыя зь Беларусі й газэта «Наша Ніва» // Запісы БІНіМ. 1989. № 19. С. 66—96; Бэрд Томас Э. Злучаныя Штаты Амэрыкі і эміграцыйная тэматыка ў публіцыстыцы й паэзіі «Нашай Нівы» // Запісы БІНіМ. 1999. № 23. С. 5—36.