Літаратурны рух на эміграцыі  Лявон Юрэвіч

Літаратурны рух на эміграцыі

Лявон Юрэвіч

Памер: 244с.
Мінск 2002
47.67 МБ
Памешканьне было набытае ў пачатку 30-х гадоў Хаўрусам беларускіх работнікаў у Францыі на ймя аднаго зь ягоных кіраўнікоў (верагодна, старшыні Хаўрусу Янкі Буйвілы) і адразу-ж сталася штаб-кватэраю ўсяго беларускага руху ў Францыі. У 1937—1940 г тут месьцілася рэдакцыя часапісу «Рэха» (у 1937 г. выходзіў nag назваю «Бюлетэнь Хаўрусу беларускіх работнікаў у Францыі»), У 1947 г. у гэтых сьценах паўстала Сусьветнае аб'еднаньне беларускае эміграцыі, а ў 1949 г. — Каардынацыйны камітэт беларускіх арганізацыяў у Францыі. У1945—47 г. тут рыхтаваўся першы паваенны пэрыёдык беларускае дыяспары —газэта «Беларускія Навіны», у 1948—51 г. — часапіс «Моладзь», а ў 1951 г. — газэта «За Волю». [...] Істотныя зьмены ў статусе парыскага «беларускага дому» адбыліся ў пачатку 1960-х гадоў, калі ягоным фактычным гаспадаром стаўся рэктар Беларускае каталіцкае місіі ўсходняга абраду ў Францыі а. Леў Гарошка. За часы тутэйшага жыцьця гэтага славутага бела-
55 Юрэвіч Лявон. Сьвет эміграцыйнага эпісталярыю // ARCHE-Скарына. 2001. № 3. С. 53—67.
рускага рэлігійнага й грамадзкага дзеяча, гісторыка, пісьменьніка ды філёзафа нашая кватэра ператварылася з палітычнага ў духоўны, навуковы й кулыпурны цэнтар эўрапэйскае беларускае дыяспары56.
Немалую ролю ў разьвіцьці літаратурнага руху адыгралі й літаратурныя вечары. Ужо ў 1945 г. у Рэгенсбургу (Нямеччына) адбыўся першы літаратурны вечар беларускіх пісьменьнікаў. Пазьней падобныя імпрэзы сталіся шырокай і папулярнаю зьяваю ў лягерах ДП (у іх бралі ўдзел Н. Арсеньнева, Я. Золак, М. Кавыль, М. Сяднёў, Я. Юхнавец).
3 паўстаньнем у 1951 г. Беларускага інстытуту навукі й мастацтва ў Нью Ёрку (а пазьней і філій у Канадзе й Нямеччыне) ладзіліся рэфэраты, навуковыя канфэрэнцыі, чытаньні, прысьвечаныя пісьменьнікам эміграцыі або з непасрэдным удзелам саміх літаратараў. Праўда, у параўнаньні з імпрэзамі, прысьвечанымі падсавецкай літаратуры або Ф. Скарыне ці «Нашай Ніве», іх была вельмі нязначная колькасьць.
Гэтак, з 1951 да 1976 адбыліся імпрэзы57:
15.03.1952. Вечар 30-годзьдзя літаратурнае дзейнасьці Н. Арсеньневай з рэфэратам В. Тумаша, рэцытацыяй твораў паэткі й сяброўскай бяседай;
21.02.1953. Вечар паэзіі Рыгора Крушыны з аўтарэцытацыямі;
30.10.1954. Абмеркаваньне ўрыўку аповесьці Янкі Юхнаўца, прачытанага аўтарам;
56 Лялькоў Ігар. Часьціна Беларусі ў цэнтры «сталіцы сьвету» // Беларус. 2000. № 467 (люты). С. 3.
57 Запісы БІНіМ. Нью Ёрк, 1977. № 15. С. 86—102.
13,11.1954. Абмеркаваньне паэтычнае творчасьці Рыгора Крушыны;
11.12.1954. Аўтарскі вечар паэты Масея Сяднёва;
18.12.1954. Паседжаньне, прысьвечанае абмеркаваньню літаратурнае прозы В. Бірыча (Антона Адамовіча);
19.02.1955. Абмеркаваньне адчытанага аўтаркай А. Саковіч новага апавяданьня;
7.05.1955. Абмеркаваньне зборнікаў: Міхась Кавыль «Пад зорамі белымі», Янка Юхнавец «Шорах моўкнасьці», Масей Сяднёў «Ля ціхай брамы». Рэфэрэнт — Антон Адамовіч;
16.02.1957. Абмеркаваньне новага апавяданьня Ў. Глыбіннага, прачытанага аўтарам;
16.02.1957. Аўтарскае чытаньне М. Сяднёвым новых твораў і абмеркаваньне іх;
Зьлева направа: Я. Запруднік, А. Адамовіч, Н. Арсеньнева, П. Татарыновіч. Бруклін, Нью Ёрк. Царква сьв. Кірылы Тураўскага.
4.05.1957. Вечар з нагоды 30-х угодкаў літаратурнае дзейнасьці Р. Крушыны з аўтарскімі рэцытацыямі, рэфэратам А. Адамовіча й сяброўскай пачосткай;
29.06.1957. Аўтарскі вечар паэты М. Кавыля з абмеркаваньнем літаратурнае творчасьці;
1.11.1958. У. Глыбінны. Аўтарскае чытаньне з дыскусіяй;
17.12.1961. 40 гадоў літаратурнай і грамадзкай дзейнасьці Натальлі Арсеньневай, з рэфэратам В. Тумаша, выступамі ў канцэртнай частцы праграмы Элізы Зубковіч, сьпевакоў Аізы Маркоўскай і Пётры Конюха ды сяброўскай бяседай;
5.08.1967. Разьвітальная бяседа з паэткаю Н. Арсеньневай;
21.11.1971. Вечар з нагоды 50-годзьдзя літаратурнае дзейнасьці Н. Арсеньневай. Рэфэрат, прывітаньні, рэцытацыі вершаў, песьні на словы юбіляркі ў выкананьні Лізы Маркоўскай і Галіны Орсы, пры фартэпіяне Э. Зубковіч. Рэфэрат А. Адамовіча «Аспэкты паэтычны, нацыянальны й філязафічны творчасьці Н.Арсеньневай».
Мабыць, нават больш увагі эміграцыйнай літаратуры надавалася звонку, з боку небеларускіх установаў. Гэтак,
факулыпэт славянскіх моваў Квінскага Каледжу Гарадзкога Ўнівэрсытэту Нью Ёрку ў 1973/1974 навучальным годзе даў сэрыю лекцыяў пра замежную беларускую літаратуру ды некаторыя іншыя аспэкты беларускае культуры.
Першаю была лекцыя д-ра Вітаўта Кіпеля пра беларускія ды беларусаведныя калекцыі бібліятэкаў ЗША. [...]
Лекцыя праф. Антона Адамовіча была прысьвечаная разгляду пачаткаў беларускае літаратуры на эміграцыі. Асабліва дэтальна быў прааналізаваны літаратурны профіль часапісу «Крывіч», 12 нумароў якога ў гадох 1923—1927 выйшлі ў Коўні пад рэдакцыяй Вацлава Ластоўскага. У гэтым часапісе было надрукавана шмат твораў беларускіх паэтаў і пісьменьнікаў замежжа.
Лекцыя праф. Уладзімера Сядуры з Політэхнічнага Інстытуту Рэнсэлер у Трой, штат Нью Ёрк, прысьвечаная была разгляду беларускіх драматургічных твораў, што напісаныя на эміграцыі.
Праф. Янка Запруднік з Квінскага Каледжу Гарадзкога Ўнівэрсытэту даў агляд зборнікаў паэзіі і ўсяе паэтычнае творчасьці Рыгора Крушыны.
Творчасьць паэты Масея Сяднёва разгледзела ў сваёй лекцыі праф. Зоя Юр'ева з Гарадзкога Ўнівэрсытэту Нью Ёрку.
Рыхтуецца да друку nag рэдакцыяй праф. Томаса Бэрда зборнік працаў сымпозіюму. Апрача вышэй названых рэфэратаў, у кнізе будуць надрукаваныя нарысы з гісторыі беларускае замежнае літарапгуры дадзеныя інфармацыі пра беларускія замежныя літаратурныя згуртаваньні ды пра замежныя літаратурныя часапісы — «Крывіч», «Шыпшына», «Пагоня», «Сакавік», «Наперад», «Конадні», «Віці», «Баявая Ўскалось» ды іншыя5В.
IV
Колькасьць пісьменьнікаў, што апынуліся на выгнаньні, была значнаю, і гэта патрабавала нейкіх шырэйшых формаў супрацы й дапамогі, а таксама пэўнага каардынаваньня ў наладж-
58 Запісы БІНіМ. Нью Ёрк, 1975. № 13. С. 153—154.
ваньні літаратурнага працэсу. 3 гэтаю мэтаю 6 траўня 1946 г. у Рэгенсбургу адбыўся зьезд прадстаўнікоў літаратуры й мастацтва, каб закласьці Беларускі (Крывіцкі) фронт літаратуры й мастацтва (ФЛіМ), які мусіў каардынаваць працу паасобных літаратурных ды мастацкіх групаў і садзейнічаць пашырэньню беларускага мастацтва на эміграцыі. Спроба далей за намер не пайшла, але адзін з найбольшых прыхільнікаў гэтае ідэі Янка Станкевіч разам з Лявом Акіншэвічам, Антонам Адамовічам і Аляксандрам Багдановічам 23 чэрвеня 1947 г. заклаў Крывіцкае навуковае таварыства імя Пранціша Скарыны (Рэгенсбург).
Часьцей пісьменьнікі аб'ядноўваліся вакол пэрыядычных выданьняў («Сакавік», «Веды», «Конадні», «Беларуская думка»), палітычных партыяў (БЦР, БНР або гэтак званай «трэцяй сілы») ці навуковых устаноў (Беларускі інстытут навукі і мастацтва, Крывіцкае [Беларускае] навуковае таварыства Пранціша Скарыны).
Цікавая зьява — адкрыцьцё клюбаў. Як правіла, іхнае жыцьцё й дзейнасьць — справа аднаго-двух чалавек. Гэтак, «Беларуска-амэрыканскі літаратурна-навуковы цэнтар» у горадзе Трой, штат Нью Ёрк, трымаўся выключна на У. Сядуры-Глыбінным. Троху шырэйшую дзейнасьць мела «Пагоня. Беларуска-канадыйскі выдавецка-мастацкі клюб» (старшыня — К. Акула, сакратар — Антон Маркевіч).
Вось што ў адмысловым звароце пісалася пра мэты й шляхі дзейнасьці гэтага клюбу:
Каб хоць у сьціплых рамках рэгулярна выдаваць свае кнігі, кружэлкі і інш., сёлета ў студзені паўстаўу Тароньце Выд.-маст. клюб «Пагоня». Яшчэ да афармленьня гуртка nag фірмай «Пагоні» выйшла Акулава кніга «Дзярлівая Птушка» й кружэлка цудоўных песьняў у выкананьні Забэйды Суміцкага.
Клюб «Пагоня» лічыць на Ваша зразуменьне й падтрымку. Гэтта й заклікаем Вас на помач. Калі бедныя й паўгалодныя беларускія студэнты ў Пецярбурзе паўстагодзьдзя таму назад змаглі так шмат выдаць кніжак, дык як-жа астацца могуць ззаду нашыя «багатыя Амэрыканцы»?
Каб быць сябрам. «Пагоні», трэба даць аднаразова 50 даляраў. Усе выданьні клюбу кажны сябра будзе атрымліваць задарма. Прыходны капітал за продаж кніжак ці кружэлак, зь лётарэяў і інш. будзе аставацца ў «Пагоні», каб была пастаянная фінансавая база для выданьня ў будучыні^.
Былі на эміграцыі й літаратурныя згуртаваньні. Тут абавязкова трэба згадаць два зь іх, піто адыгралі значную ролю ня толькі й мо ня столькі ў літаратуры, у стварэньні новых тэкстаў, колькі ў самім літаратурным руху, — «Шыпшыну» й «Баявую Ўскалось».
Літаратурнае згуртаваньне «Шыпшына» было заснавана яшчэ 5 студзеня 1945 г. у Бэрліне, але фактычна паўстала ўжо ў лягерах ДП 9 красавіка 1946 г. Каардынатарам і рухавіком яе стаўся Юрка Віцьбіч60.
У другім нумары часопісу «Шыпшына» (1946 г.) была зьмешчаная «Дэклярацыя Беларускага Літаратурнага Згуртаваньня „Шыпшына"»:
59 Беларус. 1967. № 120 (красавік). С. 6.
60 Юрэвіч Л. Архіўная кніга. Нью Ёрк, 1997. С. 355—364.
Недзе над шпаркаю Дзьвіною, а можа над ціхаю Ясельдаю схілілася шыпшына. Восень абскубе зь яе лісьце, але навет зіма ня здолее абдзерці зь ейных галінак чырвоныя ягады. Нібы паходня, гарыць яна над закутай ракой. У вясну падмінае пад сябе йіыпшыну крыгаход. І здаецца, як зьнікне паміж жорсткімі жорнамі зерне, таксама зьнікне і яна паміж важкімі крыгамі. Але сплыве паводка і гордая расьліна зноў выпрастае свой стан.
Хто адважыцца ўзяць шыпшыну галаруч? Сотні дзідаў бароняць яе ад ворагаў. І нарэшце паміж дзідамі і лісьцем зьяўляецца адна за аднэй чырвоныя кветкі. Яны нагадваюць сьвятую кроў суродзічаў, што аддалі ці аддадуць яе да апошняе кроплі за Беларускі Народ.
Беларускае Літаратурнае Згуртаваньне «Шыпшына», якое стварылася 9-га красавіка 1946 году ў Рэгенсбургу, мае за мэту:
1.	Згуртаваць беларускіх актыўных і творча-дасьпелых пісьменьнікаў, белетрыстых, паэтаў, драматургаў і крытыкаў, што знаходзяцца на эміграцыі;
2.	Працаваць над стварэньнем вялікай літаратуры, годнай нашага вялікага народу.
«Шыпшына» стаіць на варце поўнае творчае свабоды творчых пошукаў, але для ейных сяброў зьяўляецца абавязковым крытэры высокай мастацкасьці літаратурнага твору, імкненьне да ідэйнае насычанасьці і арыгінальнасьці, глыбокая пашана да нашае літаратурнае спадчыны і пачуцьцё спадкаемства да ўсёго лепшага ў ёй, узаемная пашана да творчасьці адзін адна-