Літаратурны рух на эміграцыі  Лявон Юрэвіч

Літаратурны рух на эміграцыі

Лявон Юрэвіч

Памер: 244с.
Мінск 2002
47.67 МБ
13 Пра Бэрлінскі камітэт і беларускі Бэрлін гл. успаміны Я. Сурвіллы «Бэрлін, Янка Сурвілла» / Публ. Л. Юрэвіча. // Беларус. 2000. № 467 (сакавік). С. 6—7; № 468 (красавік). С. 6—8.
Далейшая гісторыя паказала, што літаратура на выгнаньні фармавалася пераважна як літаратура рэалізму14, хоць у падсавецкай літаратуры, за разьвіцьцём якой пільна сачылася (у першую чаргу Станіславам Сганкевічам, творчасьць якога, што была пачалася з арыгіналыіых досьледаў,
Сям'я Сганкевічаў: Зінаіда,
Раіса, Станіслаў. Здымак 40-х гадоў.
скончылася фактычна адно назіраньнем і канстатацыяй), праявы мадэрнізму, нягледзячы на ідэалягічныя ды й мастацкія забароны ў Беларусі, несумненна былі, ня кажучы ўжо пра літаратуры краінаў, даўшых прытулак, дзе мадэрнізм на той
14 Натуральна, абмежаваць эміграцыйную літаратуру адно рамкамі рэалізму — значыць спрымітызаваць сытуацыю. Бо быў і рамантызм (раман «Драбы» У. Случанскага), і міталягічная проза (апавяданьні С. Каўша, С. Хмары), і экзыстэнцыяльная паэзія У. Дудзіцкага. Тут гаворка ідзе аб тэндэнцыі.
Лявон Юрзвіч. Літаратурны рух на эміграцыі час быў амаль пануючай плыняй; аднак заходняя літаратура, літаратура амэрыканская фактычна ня мелі аніякага ўплыву на творчасьць пісьменьнікаў беларускага замежжа. Адзіным доказам знаёмства зь літаратураю Захаду тут зьяўляюцца нешматлікія пераклады, пераважна клясычных твораў амэрыканскай, ангельскай і нямецкай літаратур15.
Нават болей, мадэрнізм актыўна не ўспрымаўся й не прымаўся, пра што гаворыць творчасьць Янкі Юхнаўца, ейны лёс ды рэакцыя крытыкаў. Але пра гэта гаворка будзе далей. Вернемся тым часам у Бэрлін.
Вагу літаратурнай частцы «Раніцы» не ў апошнюю чаргу надавалі навэлы В. Бірыча, «Вароты скрыпяць», «Нявольнік Дагамэі» ды меншыя абразкі, імпрэсіі й крытычныя артыкулы Глеба Альгердзіча. Абодва прозьвішчы — псэўданімы Антона Адамовіча, адной з ключавых постацей беларускага замежжа (і ня толькі на ягонай літаратурнай дзялянцы).
Для ілюстрацыі падамо цытату. Цытату аб'ёмную, уважаючы на цяжкадаступнасьць нумароў газэты, але важную для разуменьня карціны пачатку літаратурнага руху ў бачаньні аднаго з найбуйнейшых нашых крытыкаў — ды каб засьведчыць, наколькі правільным яно было. Нельга не адзначыць, што асобныя пастуляты і цяпер, цягам амаль шасьцідзесяці гадоў, гучаць наўзьдзіў актуальна.
15 Юрэвіч Л. Пераклады эміграцыі // ARCHE-Скарына. 2001.
№6. С. 60—66.
Цытата з артыкулу-рэцэнзіі Г. Альгердзіча «Беларускага слова жніво» (Натальля Арсеньнева. Сягоньня. Вершы 1941 —1943 г. Менск, 1944):
Дасьледжваньне паэтычнага шляху Арсеньневай, ізноў-жа, змусіць нашую крытыку паставіць і сьцяг пытаньняў, шшо выходзяць за межы толькі паэтычнае творчасьці, як — агульнае паняцьце тае самае «натуралізацыі», сваесаблівыя прэцэдэнты, якое ўжо знаныя гісторыі беларускай літаратуры (прыкладам, у пэўнай меры й паэтычны шлях Максіма Багдановіча, а таксама — вельмі спэцэфічны й багаты на цікавыя павароты й перавароты шлях Бядулі-Ясакара) і цяпер таксама мусяць быць дасьледжаныя ў гэтым сьвятле, а такжа — паняцьце тае самае «красы», якоя й сёньня ходзіць у нас у разуменьні, пушчаным марксыстамі й марксыцтвуючымі ўтылітарьістамі, да якіх належаў і наш А. Навіна (між іншага, раз назаўсёды трэба будзе выкрыць да канца й паказаць усю парадаксальнасьць безгрунтоўнага штампу «чыстае красы», якім асабліва любіў карыстацца А. Навіна і на які браў ужо ўвагу з гэтага боку ўзвышэнскі крытык А. Бабарэка).
Гэтае-ж дасьледжаньне дазволіць і абгрунтавана адказаць на пытаньне — «якое будзе творчае Заўтра Арсеньневай», над якім баяцца галовіцца некаторыя крытыкі дзеля цяжкасьці быццам-бы ягонага разьвязаньня сягоньня (хоць іхнае «цяжка сказаць» не перашкаджаець ім-жа і зараз-жа пасьля гэтага зусім правільна назначаць некаторыя, праўда, вельмі відавочныя й цяпер кірункі заўтрашняга творчага разьвіцьця паэткі). Тут-жа і ачышчанае ад марксысцкага пакосту паняцьце «красы» павінна будзе атрымаць асэнсаваньне ня толькі як сталы элемэнт паэзіі Арсеньневай (да якога зусім ня трэба будзе ёй варочацца заўтра, бо яна не пакідала яго й
сягоньня), — але і як паэтычнае вырашэньне самое канчальнае мэты вялікай нацыянальнай. рэвалюцыі і, значыцца, таксама мэты таго «творчага заўтра» (такое разуменьне гэтага паняцьця можна знайсьці ня толькі ў Арсеньневае, але і ў некаторых ейных маладзейшых сяброў у паэзіі, як, скажам, у ваднаго із «слуцкіх песьняроў» Лявона Случаніна — гл., прыкладам, верш «Краса» ўзборніку «Песьняры Случчыны»), Дасьледжаньне-ж пэрспэктывы сягоньняшняе «мастацкае школы» паэткі, асабліва ў параўнальным разглядзе з творчасьцяй тых паэтаў, што ўжо прайшлі былі ці далей за яе пайшліў гэтай школе, калі й прадкажа паступовае згортаньне некаторых асаблівасьцяў і якраз із тых, што выдаюцца сяньня частцы крытыкі «залішнімі», дык, із другога боку, павінна падчыркнуць усю заканамернасьць і навет неабміннасьць гэтых «асаблівасьцяў на дадзеным этапе і для Арсеньневае, і для ўсяе беларускае паэзіі (таксама як і дабрадзейнасьць іх для ўспамінанага ўжо намі таго «ўзгадаваньня чытача» навет).
Нарэшце, «Сягоньня» дае крытыцы поўную магчымасьць і для ўстанаўленьня месца Арсеньневае ў беларускім літаратурным працэсе, сярод ягоных прамінулых і сучасных удзельнікаў. У паасобку, трэба будзе ўзяць nag увагу й на моднае ў крытыцы параўнаньне Натальлі Арсеньневай і Ларысы Геніюш, якое дасюль часамі выліваецца ў форму да анэкдатычнасьці камічных «паралеляў», што вельмі нагадваюць чыста гогалеўскія супаставы Івана Іванавіча з Іванам Нікіфаравічам.. У сувязі з гэтым давядзецца закрануць і блізу нечапаную, нажаль, аж дагэтуль, Ha­inan крытыкай цікавую і яскравую паэзію Ларысы Геніюш — малодшае ўва ўсіх дачыненьнях паэтычнае сястры Арсеньневай, муза якое нарадзілася на эміграцыі ў гадох падрыхтовы да сягоньняшняга этапу нацыянальнае рэвалюцыі ў краі ды дасюль бадай дыхае атмасфэрай таго пэрыяду. Параўнаньне між
дзьвюмя нашымі сяньняшнімі перадавымі паэткамі павінна будзе завесьці і ў псыхалёгічную роўніну ды памагчы яшчэ больш адценявіць тып таленпгу Натальлі Арсеньневай, як тып сьведама-творчасны, характэрны актыўным дачыненьнем да матар ялу, сьведамай і волевай працай над перамаганьнем BroHara, сказаць бы, супраціву, — тып паэта — удумлівага майстра, які, паводля надзвычай трапнага выразу Арсеньневай, «падумаўшы, выплавіць гімн», тып, які яскрава прадстаўлены ў нашай літаратуры талентамі М. Багдановіча і Ў Дубоўкі (тымчасам як талент Л. Геніюш прадстаўляе сабой ледзь не працілежны гэтаму тыпу г.зв. «паэт з Божае ласкі», «песьняра-птушкі», таксама рэдкі ў нашай паэзіі)'6.
У другой рэцэнзіі «Не зарасьці пракладзенаму сьледу!» (Лявон Случанін. Рагнеда. Паэма. Менск, 1944)»17 Адамовіч у адным кантэксьце зьвязваў паэму Случаніна зь іншымі творамі беларускіх паэтаў — паэмаю Л. Геніюш «Рагнеда» (газэта «Раніца»), драмаю С. Каўша «Рагнеда» («Баранавіцкая газэта»), «Словам пра паход Ігаравы» і «Курганом» Янкі Купалы, ствараючы тым самым адзінае агульнае поле — поле беларускае літаратуры. У гэтым — тлумачэньне выдавецкай палітыкі газэты «Бацькаўшчына» ў 1950—1960-я гады: публікацыямі твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Уладзімера Жылкі, Вацлава Ластоўскага, Лукаша Калюгі, Андрэя Мрыя — ня проста й ня толькі высокамастацкіх, але асьвечаных нацыянальнай ідэяй, — аднаўлялася нацыянальнае поле літаратуры, якое гэтай ідэяй было акрэсьлена.
16 Раніца. 1944. 30 ліпеня.
17 Раніца. 1944. № 42 (кастрычнік).
«Раніца» наагул была надзвычай багатаю на добрыя й разнастайныя літаратурныя публікацыі; спэктар тэмаў уражвае:
гісторыя: В. Будзіловіч (псэўданім кс. Адама Сганкевіча? — Л. Ю.) «Гісторыя Беларусі ў расказах»18, М. Шкялёнак «Беларусь—Літва—Крывія»19, В. Б. «25-я ўгодкі Горадзенскае Губэрнскае Беларускае Ўправы»20, «Чвэрцьвечча Віленскае Беларускае Гімназіі»21,3-а «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі»22, 3-а «Беларусь, Былая Крывія»23, Ш. «Аб нашым нацыянальным назове»24, Б. «Беларускі рух у Беласточчыне»25, Заходні «Трыста год слуцкае гімназіі»26;
падзеі ў Беларусі: «Беларускі зьезд у Беластоку»27, М. Карабан «Хай будзе пераможным» (Агляд беларускае арганізацыйнае дзейнасьці ў Беларусі. Статыстычныя дадзеныя, даты стварэньня беларускіх установаў — Л. Ю.)28, «Мастацкае жыцьцё ў Слоніме» (пра заснаваньне мастацкай студыі з удзелам Р. Бялецкай, К. Хруцкай, А. Саўчыка, А. Карніцкага — Л. Ю.)29, «Пад клічам
18 Раніца. 1944. 9 студзеня.
19 Раніца. 1941. 10 красавіка; 1942. 18 студзеня.
20 Раніца. 1944. 9 студзеня.
21 Раніца. 1944. 23 студзеня.
22 Раніца. 1940. 18 і 25 лютага, 10 сакавіка.
23 Раніца. 1940. 11 лютага.
24 Раніца. 1941. 15 сакавіка.
25 Раніца. 1944. 16 студзеня.
26 Раніца. 1944. 9 студзеня.
27 Раніца. 1944. 16 студзеня.
28 Раніца. 1944. 9 студзеня.
29 Раніца. 1944. 16 студзеня.
Крывіцкае стыхіі» (заснаваньне Беларускага Таварыства Культуры ў Вялейцы — Л. Ю.)30, «Паховіны Сьв. Памяці прафэсара Вацлава Іваноўскага» (з кароткай біяграфіяй і апісаньнем паховінаў — Л. Ю.)3';
жыцьцё беларусаў па-за межамі Беларусі: артыкулы М. Зінука (Кастусь Езавітаў? — Л. Ю.) «Беларускае грамадзкае жыцьцё ў Вільні»32, «Беларусы ў Латвіі»33, «Беларусы ў Амэрыцы»34, «Беларусы ў Францыі»35;
нацыянальнае выхаваньне й пытаньні адукацыі: Сг. Жвірблянка «Праз узгадаваньне да культуры»36 і «Калі-ж яны гэта зразумеюць?»37, Ф. А. «Школы й пазашкольная асьвета ў Заходняй Беларусі»38;
пытаньні кулыпуры: Мікола Шчаглоў «Сялянка. Першая беларуская опэра»39, М. Зінук «Францішак Багушэвіч і беларускі рух»40 і «Мікалай Нікіфароўскі і ягоная праца ў вывучэньні Беларусі»41, Уладзімер Глыбінны «Пётра Мірановіч — мастак беларускае вёскі»42, А. Верасень «Вялік-
30 Раніца. 1944. 6 лютага.
31 Раніца. 1944. 9 студзеня.
32 Раніца. 1940. 19 і 26 мая.
33 Раніца. 1941. 30 кастрычніка, 10 і 20 лістапада.
34 Раніца. 1940. 28 красавіка, 12 мая, 2 і 9 чэрвеня, 14 ліпеня.
35 Раніца. 1941. 20 і 30 верасьня, 20 кастрычніка.
36 Раніца. 1944. 16 студзеня.
37 Раніца. 1944. 23 студзеня.
38 Раніца. 1940. 18 і 25 лютага.
39 Раніца. 1944. 6 лютага.
40 Раніца. 1940. 14 красавіка.
41 Раніца. 1940. 21 ліпеня і 4 жніўня.