Літаратурны рух на эміграцыі
Лявон Юрэвіч
Памер: 244с.
Мінск 2002
Пераходжу да ўступнае зацемкі — «Ад Выдавецтва». Перадусім ужываць у дадзеным выпадку вялікую літару ў слове «выдавецтва» — сьведчыць толькі
аб нясьціпласьці, але справа нарэшце ня ўгэтым. Ананімовы аўтар гэтае зацемкі даволі шчыра адзначае, што «прыкладам, Натальлі Арсеньневай адведзена найбольшае мейсца» (бедная беларуская мова! — Ю. В.), а іншыя аўтары ўсяго толькі фігуранты — «выразілі жаданьне фігураваць у альманаху».
Між іншым, вельмі добра тлумачыць гэты тэрмін «фігурашп» «Словарь нностранных слов» (Москва, 1949), у якім на с. 683 зазначана: «Фйгурант... 2. актёр без слов, статйст; 3. лйцо, не ймеюшее действшпельного значенйя й выдвйгаемое вперёдлішіь для вйдймостй». Увогуле гэтая зацемка складаецца вылучна з узаемназабойчых супярэчнасьцяў, якія зразумець цяжка ня толькі з дапамогай элемэнтарнае лёгікі, але, фігуральна кажучы, лёгарытмічная лінейка тут не дапаможа. Аднак нават эзопава мова не захоўвае белых ніткаў.
Далей ідзе артыкул, а можа таксама зацемка, сп. Др. Cm. Станкевіча «Аб беларускай літаратуры на эміграцыі», пра якую мне ўжо давялося прыгадваць у сваім нарысе «Ўрачыста панясём цымбалы мнагазвонныя»106. Пачынаецца гэтая зацемка страфой Натальлі Арсеньневае:
О Беларусь, хай так, мы зь верай
Цябе і ў далеч панясём...
Па-першае, складаецца такое ўражаньне, што хай ты й Беларусь (гэткая ды разгэткая), але, тым ня менш, мы, маўляў, ад цябе не адмаўляемся. Па-другое, выклічнік «оі», гэтак характэрны для часоў нашаніўства, сёньня сьведчыць толькі аб кепскім мастацкім гусьце. Чамусьці мімаволі прыгадваецца:
Екатернна Велнкая! О!
Поехала в Царское Село...
106 Бацькаўшчына. 1956. 20 траўня.
І калі паважны аўтар прадмовы лічыць, што гэткая страфа Натальлі Арсеньневае зьяўляецца motto ўсяе нашае эміграцыйнае літаратурнае творчасьці, дык ён аніякае рацыі ня мае. Ёсьць іншыя радкі нашых эміграцыйных паэтаў, якія з адпаведнай праўдзе шчырасьцю й куды большаю мастацкай сілай адбіваюць у сабе існасьць нашае эміграцыйнае літаратуры. Урэшце-рэштаў, у тае-ж Натальлі Арсеньневае ёсьць куды мацнейшыя патрыятычныя вершы.
He хачу хлусіць, мне прыемна, што сп. Др. Станіслаў Станкевіч у добрым пляне прыгадвае і Юрку Віцьбіча й «Шыпшыну», але, разам з тым, ня цешуся з гэтае прычыны. Па-першае, магчыма, нельга сёньня амінуць Віцьбіча й «Шыпшыну», na-другое, прыпушчаю, што тут усё-ж ёсьць спроба залічыць іхныя высілкі да свайго партыйнага капіталу. [...]
Цяпер аб супрацоўніках, фігурантах, як і аб тым, каго альманах зыгнараваў.
Дзе Сяргей Хмара? Можна ўсяляк ставіцца да яго як да палітыка, але замоўчваньне яго як паэта зьяўляецца проста дзіцячай недарэчнасьцю. Надзвычай паказальна, што ўсялякі без вылучэньня акупант Беларусі (паляк, расеец, немец) саджаў Сяргея Хмару за краты, а таму ён больш за іншых мае права пісаць:
Усьцяж Беларусь!
Беларусь на губах, у сэрцы-ж — Чорная здрада!
і далей у адрас тых-жа рознакаляровых калябарантаў: Бэрлін, Масква ці Варшава — Хто даражэй дасьць, напоіць каня Ў Нёмане...
Кажнаму крыкніце «Слава!»
Дарэчы, мне вельмі прыемна, што ў трэцім нумары «Шыпшыны» надрукаваны гэты верш Сяргея Хма-
ры «Беларусь», які зьяўляецца клясычным узорам палітычнае паэзіі, патрыятычнага мастацтва. Урэшце-рэштаў, ён успрымаецца як паэтычны маніфэст «Баявое Ўскалосі».
Чаму ў прадмове да альманахуне прыгадваецца «Баявая Ўскалось» (і сустань, і часапіс), якая, падабаецца гэта каму ці не, але не выпадковая — жыцьцёвая, апрычоная? Аніякае замоўчваньне для яе ня страшнае, але той, хто яе спрабуе замоўчваць, згубіў пачуцьцё рэальнага, вызнае толькі сваю парахвію і ейнага айца настаяцеля. Зазначу, што «Баявая Ўскалось» на сваіх старонках абражала «Шыпшыну», але затое апошняя на сваіх старонках заўсёды з шчыраю сымпатыяй ставілася да «Баявое Ўскалосі». Прыгадваецца й тое, што ўсе «крывічы», разам узятыя, гэтулыкі ня кпілі зь Юркі Віцьбіча, колькі Сяргей Хмара ў розных сваіх гумарыстычных выданьнях. Але ўсё гэта аніяк не перашкаджае мне бачыць у асобе Сяргея Хмары і ў «Баявой Ускалосі» хаўрусьніка, сябра ў супольным змагсшьні за ажыцьцяўленьне Акту 25 Сакавіка.
Чаму адсутнічае таленавіты паэт Янка Юхнавец і ня менш таленавіты празаік Я. Юхневіч? Як літаратар параўнальна малады, Янка Юхнавец стаіць непараўнальна вышэй за «преапарелого» паэта Рыгора Крушыну. Калі чытаеш, напрыклад, «Калыханку» Крушыны (часапіс «Зьніч»), дык прыгадваецца нашая народная прыказка: Раскалыхаўся, як Брацкі звон.
Аднак і гэта не адпавядае праўдзе. Брацкі звон, як вядома, мае непасрэднае дачыненьне да Брацкага манастыра ў Магілёве, і гэта ён заклікаў да паўстаньня 1661 г, якім кіраваў Пара-Левановіч. Гэтая прыказка — адна з нашых найпрыгажэйшых паэтычных прыказак, да якое Крушыне вельмі далёка. Калісьці «Шыпшына» адмовілася зьмясьціць на сваіх старонках «клясычны» верш Рыгора Крушыны «Камары», які ўсё ж пазьней знайшоў прытулак у часапісе «Палесьсе». Калі
помніце, дык у гэтым сваім «патрыятычным» творы ён самаахвярна аддаецца на зьяданьне камарам, бо тыя нібы нагадваюць яму Беларусь ці то адмыслова прыляцелі адтуль, каб пасмактаць Рыгоравае крыві. Увогуле — ешце мяне, мухі з камарамі. Якая ўсё-ж «бяздонная» камарыная настальгія. Рыхцік той Муцый Сцэвола! Прывалок бы яшчэ з сабой на эміграцыю й пару клапоў. Аднак гэта адхіленьне ўбок.
На маё колішняе запытаньне «Чаму ў альманаху адсутнічае Янка Юхнавец?» — адзін X'07 мне адказаў: «Дзюркі ў небе з гэтае прычыны ня будзе». [...]
Дзе Мікола Вярба — аўтар гэткіх узорных вершаў, як «Паміж пахучых руж», «Сьвятых — Сьвятым», «Дождж» і інш.? Прыгадваюцца апошнія радкі «Дажджу» Вярбы («Шыпшына», № 6). Мяне асабіста гэтыя глыбока паэтычныя радкі проста ўзрушылі:
Прагавіта вохкасьць піло поле ў грудзі.
Ля абразоў шапталі нешта людзі... А дождж ішоў і біў у стрэхі глуха.
Дзе добры празаік Уладзімер Сядура? Можа, хто скажа, што ягоныя «Вялікія дарогі» яшчэ ня скончаныя, а таму, паводле зацемкі ад выдавецтва, і нязьмешчаныя. Няпраўда, бо ў Натальлі Арсеньневае зьмешчана шмат урыўкаў, а паміж імі адзін нават мае характэрны назоў: «Прадмова да ненапісанае паэмы». Я ўжо не кажу пра тое, што гэты гістарычны твор прысьвечаны слаўным нацдэмам, і ўрыўкі Ўладзімера Сядуры болый цэльныя, чым скончаныя творы некаторых іншых аўтараў, якія бездапаможна заблукаліся паміж сваіш героямі, абанкруціліся перад імі.
Дзе Янка Ліманоўскі — на гэты раз як аўтар надзвычай цікавае працы пра Янку Купалу? Магчыма, Вам вядомая гісторыя гэтага твора, які аўтар меўся, паводле адмысловае просьбы аднаго з рэдактараў «Баць-
107 Маецца на ўвазе С. Сганкевіч.
каўшчыны»,ое, зьмясьціць у ёй. Аднак некаторыя літаратары і «па-за-літаратары» зь Нью Ёрку наклалі на гэты твор сваё вэта, і аўтар вымушаны быў эміграваць, зьмясьціўшы яго на ўкраінскай мове ў газэце «Ўкраінскія Весьці». Прычына гэтага вэта — Ліманоўскі неаб'ектыўна падышоў да колішніх згуртаваньняў на Бацькаўшчыне. Між тым, сп. Ліманоўскі ў сваім лісьце да мяне згадзіўся пераапрацаваць адпаведнае месца. Значыцца, справа палягае зусім няўгэтым, а ў інйіым, агульназнаным. І хоць прадмова cn. др. Cm. Станкевіча й не пазбаўлена літаратурных вартасьцяў, але, разам з тым, нічога новага, раней незнаёмага, не дае, а ў той-жа час багаты па сваім зьмесьце артыкул Янкі Ліманоўскага зьяўляецца каштоўным укладаму нашую літаратуру на чужыне.
He забаронена таксама нікому na-свойму заглядацца на творчасьць Ю. Жывіцы й С. Жамойды, але адно не падлягае сумневу, што іхныя творы з мастацкага боку нічым не ніжэйшыя за творы, напрыклад, Шынклера, Бужана, Абакшонка, Пасьлядовіча, якія на Бацькаўшчыне друкаваліся ў часапісах. Да таго ж, аповесьць Ю. Жывіцы «Пушча шуміць» па-мастацку асьвятляе змаганьне нашага народу з польскімі наезьнікамі.
Дзе Янка Золак? Нягледзячы на ягоныя дагэтуль ня зжытыя «маладнякізмы», аб ім жа гэтак добра прыгадаў узвышэнец Г. Альгердзіч у сваім артыкуле «Нашчадкі й спадкаемцы» («Шыпшына», № 2).
Дзе Кавалеўскі, Вольны, Змагар, Саковіч, Шакун, Грэскі й г.д.? Пэўне ж, бракуе тактоўнасьці падысьці да болын ці менш маладога аўтара як роўны да роўнага, не абражаючві пры гэтым ягонага чалавецкага «я», дапамагаючы яму адначасна знайсьці сваё літаратарскае «я».
І гэтак далей, і гэтак далей. [...]
108 Таксама маецца на ўвазе С. Сганкевіч.
IX
Шматлікія пэрыядычныя эміграцыйныя выданьні, а ў першую чаргу — газэты «Бацькаўшчына» й «Беларус» на сваіх бачынах зьмяшчаюць ня толькі непрачытаныя старонкі літаратурнага руху эміграцыі, але й надзвычай каштоўную інфармацыю пра саміх удзельнікаў гэтага руху — Міколу Абрамчыка109, Антона Адамовіча110, Натальлю Арсеньневу111, Аляксея Вініцкага112, Юрку Віцьбіча113, Язэпа Гладкага114, Язэпа Германовіча115, Хведара Ільляшэвіча116, Лявона Карася117, У. Клуніцкага118, Міколу Куліковіча-Шчаглова119, Міколу Равенскага120, Васіля Рагулю'21, А. Ружанца-Ружанцова122, Веру Рыч123, Алеся Салаўя124, Аляксан-
109 Бацькаўшчына. 1952. 6 і 7—14 верасьня. С. 3—4.
"° Бацькаўшчына. 1959. 2 жніўня; Беларус. 1970. № 156 (красавік); 1980. № 273 (студзень).
111 Беларус. 1962. № 73 (студзень). С. 3—4; 1983. № 314 (лістапад—сьнежань). С. 3, 7; 1990. № 375 (лістапад). С. 5.
112 Беларус. 1973. № 191 (сакавік). С. 2.
113 Беларус. 1965. № 100 (ліпень). С. 3; 1969. № 151 (лістапад).
С. 3; 1975. № 217 (травень). С. 4.
114 Беларус. 1972. № 185 (верасень). С. 4.
115 Беларус. 1970. № 162 (кастрычнік). С. 5.
116 Бацькаўшчына. 1948. 28 лістапада. С. 4; 1954. 27 сакавіка.
С. 6; 1958. 9 лютага. С. 3
117 Бацькаўшчына. 1955. 7 студзеня. С. 5.
118 Беларус. 1975. № 216 (красавік). С. 6.
119 Беларус. 1989. № 358 (красавік). С. 5.
1211 Бацькаўшчына. 1954. 18 красавіка. С. 4; 1955. 13 сакавіка.
С. 3; 1953. 15 сакавіка. С. 4; Беларус. 1954. 6 сакавіка. С. 2.
121 Бацькаўшчына. 1954. 25 ліпеня. С. 5.
122 Бацькаўшчына. 1963. 1 верасьня. С. 4.
123 Бацькаўшчына. 1959. 13 верасьня. С. 4.
124 Беларус. 1979. № 263. С. 2; 1980. № 274 (люты). С. 1.
дра Стагановіча125, Пятра Сыча126, Масея Сяднёва127, У. Сядуру-Глыбіннага128, а. Пятра Татарыновіча129, Сяргея Хмару130, а. Чарняўскага131.
У шэрагу выпадкаў асобныя з прозьвішчаў можна знайсьці ў энцыкляпэдычных беларускіх выданьнях апошняга часу (напрыклад, шасьцітамовым даведніку «Беларускія пісьменнікі»), але й там ня толькі не назіраецца вычарпальнасьць, пра што ўжо даводзілася пісаць132, але й маецца нейкая нелягічнасьць: наяўнасьць, напрыклад, артыкулу пра дробнага паэта А. Бярозку і адсутнасьць згадкі пра паэта, празаіка, рэдактара й выдаўца Пятра Сыча.