Літаратурны рух на эміграцыі  Лявон Юрэвіч

Літаратурны рух на эміграцыі

Лявон Юрэвіч

Памер: 244с.
Мінск 2002
47.67 МБ
Празь некаторы час «Бацькаўшчына» надрукавала артыкул А. Галубіцкага «Шукайце, паэты! Колькі заўвагаў не паэты да „Думак аб паэзіі"»187:
Мне, прыкладам, хоць і не паэту, падабаецца, што сп. Рамановіч закрануў гэтую тэму, якую ў нас ча-
186 Бацькаўшчына. 1958. 24 жніўня. С. 2—3. (К. Рамановіч — псэўданім Рыгора Казака).
187 Бацькаўшчына. 1958. 14 верасьня. С. 3. (А. Галубіцкі — псэўданім Алеся Марговіча).
мусьці абыходзяць моўчкі. Праўда, прыпамінаецца, як неяк была закранута справа аб тым, што нашая паэзія «на дадзеным этапе» павінная быць падпарадкаваная ўтылітарнай мэце — беларускай справе (?). Але потым усё неяк заціхла.
Сп. Рамановіч у сваіх «Думках», паставіўшы пытаньне: «Няўжо... атамны век разбурае паэтычнае слова?» — адказвае: «Праўдзівая паэзія жыве й будзе жыць».
Было-б усё добра (на маю думку), калі-б аўтар на гэтым і закончыў, ды навет і бяз гэтае «праўдзівае». Сказаўшы-ж ужо «праўдзівая пазэія», сп. Рамановіч імкнецца паказаць чытачу — якая гэта паэзія праўдзівая, а якая не. І выходзіць, што крытэрыем гэтае праўдзівасьці ў найбольшай ступені з'яўляецца зразумеласьць паэзіі. [...]
Найбольш незразумела мне тут тое, што сп. Рамановіч пачынае кідаць такія словы, як «жанглёрства», «духовая анамалія» ўдачыненьні да таго, што як мне, не паэту, дагэтуль здавалася й было якраз чыстай паэзіяй. Чаму тыя лірыкі, што ад вякоў захлынаюцца «нэктарам каханьня», — гэта людзі нармальныя, а той, што захацеў «сонца смактаць як цукерку» — шызафрэнік?![...]
Безумоўна, тут, на Захадзе, мы бываем часамі й сьведкамі таго, што можа й можна было-б назваць анамаліямі ў паэзіі, калі ў такіх выпадках наагул можна ўжываць такія тэрміны. Аднак паэзіі ў цэлым гэта шкоды не прыносіць. Затое без параўнаньня куды горш, калі паэзіі вызначаюцца рамкі, па-за якімі яна ўжо ня толькі «анамалія», але часта й праступства, як гэта мы бачым там, дзе пануе «сацыялістычны рэалізм».
Чарговы ўдзельнік палемікі, Кастусь Акула188, спачатку нібы згаджаючыся з Галубіцкім у праве на вольную творчасьць, далей гаворыць:
188 Бацькаўшчына. 1958. 5 кастрычніка. С. 1.
Але й воля мае свае межы. Чытаеш вунь у прэсе, як і аб чым пішуць на бацькаўшчыне пад прыгонам партыі, і думаеш сабе такое: няўжо-ж у нашых пісьменьнікаў (празаікаў маю на ўвазе) на эміграцыі няма ахвоты й сьмеласьці ўзяцца нарэшце за працу, каб хоць часткова адлюстраваць пэрыяд нашага вызвольнага змаганьня за незалежнасьць, час найбольш жахлівага паняволеньня Беларусі? Ня хочацца верыць.
Наступным адгукнуўся Ўладзімер Сьцяблевіч189:
Перш за ўсё мы, як палітычная эміграцыя, апрача абароны беларускіх інтарэсаў і ймя, маем таксама іншыя задачы. Гэта — тварыць новае, даваць свой уклад у нашую нацыянальную скарбніцу, ствараць каштоўнасьці, якія сёньня, на жаль, не заўсёды могуць быць створаныя на паняволенай бацькаўшчыне.
Кажнаму вядома, што нашыя пісьменьнікі на бацькаўшчыне ў сваёй творчасьці падпарадкаваныя гэтак звшаму сацрэалізму. [...] Нашыяжпаэты й пісьменьнікі ў вольным сьвеце, маючы поўную свабоду творчасьці, могуць пісаць як хочуць і аб чым хочуць.
Зьвяртаючы ўвагу на адсутнасьць у беларускай літаратуры гістарычнага жанру пры ня менш славутай гісторыі за гісторыю палякаў ці расейцаў і адзначаючы карысную «ўтылітарнасьць» гістарычнай прозы ды ейнай ролі ў выхаваньні, У. Сьцяблевіч працягвае:
Гістарычная тэматыка, зрэшты, становіць удзячнае поле ня толькі для майстроў прозы. Нашае мінулае можа быць у няменшай ступені крыніцай натхненьня й для паэтаў. 3 эміграцыйнае творчасьці хай прыкладам паслужыць паэма Юхнаўца «Сула».
189 Бацькаўшчына. 1958. 19 кастрычніка. С. 3.
Варта адцеміць, што абодва аўтары — і К. Акула, і У. Сьцяблевіч — заклікалі да напісаньня твораў гістарычных, прычым для выбару герояў прапаноўваўся даволі шырокі часавы дыяпазон: ад Эўфрасіньні Полацкай да змагароў Саюзу беларускай моладзі. І цікавае супадзеньне: менавіта ў тым самым 1958-м годзе быў надрукаваны гістарычны раман Уладзімера Случанскага «Драбы».
Пасьля ў палеміку ўступіў паэг М. Кавыль190, які найбольш за астатніх удзельнікаў палемікі праняўся артыкулам (як аўтар радкоў пра Будду). Міхась Кавыль і ў К. Рамановіча (паэты Р Крушыны) знаходзіць «шызафрэнічныя» радкі. Галоўны ж патас артыкулу — сьцьверджаньне важнасьці формы, адмаўленьне якой нібыта сьведчыць адно пра няздатнасьць паэты.
Апошнім быў зьмешчаны артыкул «Аб паэзіі й паэтах» за ананімным подпісам Брат Уладзімер І.191. Зьвярнуўшы ўвагу на тое, што «шырэйшая эміграцыйная грамадзкасьць не праяўляе ніякае кулыпурнае актыўнасьці на бачынах газэты», далей піша:
Жыцьцё на эміграцыі — гэта адмысловае з'явішча як у дачыненьні да свайго краю, так і да цэласьці працэсаў, што адбываюцца ў сьвеце. Радзімы край разглядаецца быццам бы з высокае вежы або гары, адкуль відаць найболын істотныя элемэнты жыцьця народу ў незвычайна расьцягнутай панараме. І гэта ў сваю чаргу спрычыняецца да тварэньня такога ці іншага пагляду эмігранта на паасобныя з'явішчы. А тамузусім ясна, што й паэзія ўзалежненая ад гэтых абставінаў.
190 Бацькаўшчына. 1959. № 1—2 (Праваслаўныя Каляды). С. 7.
191 Бацькаўшчына. 1959. 8 лютага. С. 3—4.
Цалкам слушны пагляд! Але далей аўтар артыкулу робіць даволі нечаканую выснову:
Эміграцыйная паэзія — гэта ня толькі птушкі, каханьне, сонца, кветкі ці навет тое зьбіраньне зораў у шапкі, як пісаў у роспачы Рамановіч. Эміграцыйная паэзія — гэта штосьці, што вынікае зь мешаніны ўсяго сьвету з душой эмігранта-паэты, зь ягонай набалелай тугой да радзімага краю, да свайго народу. [...] Калі гэтых элемэнтаў ня стане, ня стане й паэзіі, зьнікне паэта, утоне ў хаосе чужыны.
Фактычна ў 1958 г. аўтар паўтарае сказанае М. Шкялёнкам у газэце «Раніца» 1941 г. — пр'а тугу па радзіме як камэртоне эміграцыйнай паэзіі, зводзячы ў другой частцы артыкулу ўсю праблему да беларускай мовы, ейнага існаваньня пад прыгнётам, пераконваньня (каго?) у магчымасьці тварэньня на ёй і закліку,
каб тут, на эміграцыі, у тых спэцыфічных умовах духу, вырасла паэзія на манумэнтальную пазыцыю Беларускае Культуры, якая, наўсуперак розным катаклізмам, вывядзе мову нашую на агульна-людзкі форум.
Зрэшты, відаць, час паміж публікацыяй артыкулаў М. Шкялёнка й невядомага Брата Ўладзімера І. не такі вялікі, бо падобныя тыпова адраджэнскія пагляды ў дачыненьні да мастацтва, творчасьці характэрныя па сёньня як для дыяспары, гэтак і для мэтраполіі. Такім чынам, атрымалася, што нават адна зь нешматлікіх палемік у прэсе на літаратурныя тэмы ня толькі не прывяла (то было
б, відаць, занадта летуценным спадзяваньнем) да вырашэньня праблемаў эміграцыйнае літаратуры, але нават пакінула незаўважанымі пытаньні, што ўздымаў у сваім артыкуле А. Галубіцкі. Інакш кажучы, у лёсе гісторыі беларускае літаратуры дыяспары, літаратуры ў выгнаньні не адбылося лёсавызначальнае дыскусіі. Альтэрнатыўны шлях разьвіцьця, паварот — творчасьць Янкі Юхнаўца — яна прамінула. І таму ейныя 90-я гады гэтак нагадваюць злом канца 40-х — пачатку 50-х і дазваляюць казаць пра адсутнасьць руху ў самім руху, што адзначалася вышэй.
Але, страціўшы ў магчымым абнаўленьні тэмаў, формаў ды стыляў, эміграцыйная літаратура захавала тое надта важнае, што ў 80—90-я гады вернецца на Беларусь і ажывіць літаратуру мэтраполіі, — нацыянальную ідэю. Менавіта так разумеў задачу літаратуры дыяспары Антон Адамовіч:
Узнавіць тую сваю простую дарогу да ўзвышэньня да Эўропы, якую ёй былі перапынілі'92.
Сфармуляваная ў «Нашай Ніве», найбольш яскрава выявіўшы сябе ва «Ўзвышшы»193, адро-
192 Антон Адамовіч. Па дарозе да Эўропы. Кароткі нарыс разьвіцьця беларускае літаратуры. Рукапіс (БІНІМ, Ныо Ёрк).
193 Гэтыя два назовы, «Наша Ніва» і «Ўзвышша», былі ддя Антона Адамовіча больш як проста назовы двух, няхай і значных для культуры, пэрыёдыкаў; яны былі сымбалямі шляху тае культуры. Невыпадкова сваю гісторыю беларускай літаратуры, што друкавалася ў «Бацькаўшчыне» амаль на працягу ўсяго 1956 г., ён гэтак і назваў — «На нівах і ўзвышшах беларускага слова».
джаная ў «Беларускай (Менскай) Газэце», нацыянальная ідэя не засталася ў Беларусі. Калі да гэтага часу літаратура была адзінаю, цэльнаю, дык пасьля другой сусьветнай вайны адбыўся ейны раскол — на падсавецкую і эміграцыйную. Нацыянальная ідэя сышла ў выгнаньне разам з эміграцыйнаю літаратураю.
І калі нацыянальную ідэю лічыць за сутнасьць нацыянальнай літаратуры, дык што ж за літаратура бяз гэтае ідэі? Чыя літаратура існавала ў Беларусі?
Сучасны дасьледчык Алесь Астапенка, вылучаючы кампанэнты нацыяналізму, фактычна фармулюе асноўныя тэмы й ідэі літаратуры беларускае эміграцыі — любоў да свайго народу і свайго краю, гордасьць за гісторыю свайго народу, павага да сваёй мовы і адчуваньне ейнай адметнасьці й непаўторнасьці, любоў да сваёй Айчыны (патрыятызм), вера ў Божае прызначэньне свайго народу, боль за ягоныя няўдачы й радасьць за ягоны посьпех194.
Таму ёсьць усе падставы да пералічаных ім жа чатырох этапаў (хваляў) нацыянальнага адраджэньня (1861 —1917; 1918—1929; пэрыяд другой сусьветнай вайны; 1988—1996)195 дадаць яшчэ тую акалічнасьць, якая запоўніць прагал амаль на паўстагодзьдзі паваеннай гісторыі Беларусі — дзейнасьць беларускай эміграцыі, дарма што тая дзей-
194 Астапенка А. Беларускі нацыяналізм у кантэксце еўрапейскай цывілізацыі // Беларусіка 22: Нацыянальныя пытанні. Мінск, 2001. С. 112.
195 Тамсама. С. 115—116.
насьць адбывалася за тысячы кілямэтраў ад геаграфічнай Беларусі196.
На думку таго ж Адамовіча, нацыянальная ідэя ў літаратуры перш за ўсё знаходзіць сваё выражэньне ў нацыянальным эрасе197. Нацыянальны эрас — гэта ня толькі любоў да сваёй бацькаўшчыны, якая ўласьціва большасьці народаў. Нацыянальны эрас вырастае з нацыянальнага вобразу сьвету, што складаецца з адзінства нацыянальнай прыроды, нацыянальнага характару (складу псыхікі) і мэнталітэту (мысьленьня). Тут на першым пляне своеасаблівасьць пісьменьніцкага бачаньня сваёй краіны і ейных каштоўнасьцяў; гэта
Выглядае, што гэтую думку падзяляе і Янка Запруднік, які лічыць, што беларуская эміграцыя «сталася фактарам культурных і палітычных працэсаў на Бацькаўшчыне. Мэмарандумы заходнім урадам ад беларускай дыяспары, візыты ў міпістэрствы, пікеты ў заходніх сталіцах, удзел у міжнародных канфэрэнцыях, навуковыя публікацыі, лісты ў рэдакцыі газэтаў, радыёвяшчаньне на Беларусь з-за мяжы, а таксама, хоць і невялікая, але маралыіа важная фінапсавая дапамога незалежным структурам у Беларусі — усё гэта мела й мае ці малы ўплыў на рост незалежніцкіх настрояў на Бацькаўшчыне» (Запруднік Янка. Беларускае (дваццатае) стагоддзе: параўнальная рэтраспектыва // Беларусіка 22: Нацыянальныя пытанні. Мінск, 2001. С. 125—126). Толькі чамусьці Я. Запруднік стасуе сказанае да дзейнасьці адно палітычнай дзейнасьці эміграцыі; мне ж бачыцца як мінімум ня меншай роля літаратуры.