Літаратурны рух на эміграцыі  Лявон Юрэвіч

Літаратурны рух на эміграцыі

Лявон Юрэвіч

Памер: 244с.
Мінск 2002
47.67 МБ
Дарэчы, пра П. Сыча. Невытлумачальная рэч: укладальнік менскіх анталёгій эміграцыйнай літаратуры «Туга па радзіме» ды «А часу больш, як вечнасьць» Барыс Сачанка надзвычай плённа скарыстаў мюнхенскі альманах «Ля чужых берагоў», дадаўшы асобныя творы, імёны, але выкінуўшы пры гэтым імя П. Сыча. Пэўна, давяраючы густу й ведам галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя», якім на той час зьяўляўся Б. Сачанка, абмінулі імя пісьменьніка й складальнікі даведніка «Беларускія пісьменнікі». Мы
125 Беларус. 1970. № 153 (студзень). С. 1.
126 Бацькаўшчына. 1962. 28 кастрычніка.
127 Беларус. 1965. № 101 —102 (жнівень—верасень). С. 5; 1965. № 94 (студзень). С. 2.
128 Бацькаўшчына. 1961. 7 студзеня (Праваслаўныя Каляды). С. 5.
129 Беларус. 1956. 5 ліпеня. С. 2; 1971. № 170 (чэрвень). С. 3.
130 Бацькаўшчына. 1960. 6 лістапада. С. 4.
131 Бацькаўшчына. 1961. 29 студзеня. С. 4.
132 Юрэвіч Л. Зацемкі на маргінэсе найіюўшае гісторыі // Запісы БІНіМ. Нью Ёрк, 1999. № 24. С. 88—235.
ўсё ж возьмем на сябе сьмеласьць занатаваць біяграфію гэтага дзеяча, дадаўшы да гісторыі нашае літаратуры калі не яшчэ адну бачыну, дык прынамсі хоць яшчэ адную спасылку.
Альфрэд Пётра Сыч нарадзіўся 18 студзеня 1912 г. у сям'і Мар'яна й Марыі з Шакураў у Батурына Хаценчыцкай воласьці. Ахрышчаны ў мястэчку Ільля Вялейскага павету. Хроснымі бацькамі былі Адам Паўлюкевіч і Стэфанія з Барысевічаў Мордас. Пачатковую школу скончыў у роднай вёсцы, а сяміклясную — у Хаценчыцах.
У 1929 г. запісаўся ў Віленскі Ўнівэрсытэт на аддзяленьне філязофіі, аднак пасьля двух год быў змушаны пакінуць навучаньне з прычыны хваробы маці, тады ўжо ўдавы. Ад гэтага часу, працуючы на гаспадарцы, стаўся супрацоўнікам віленскіх польскамоўных газэтаў. Адначасова з публіцыстыкаю П. Сыч распачаў і ўласна пісьменьніцкую дзейнасьць. Першы верш, у польскай мове, быў надрукаваны ў 1932 г. у віленскай газэце «Голас Люду». І пад артыкуламі, і пад мастацкімі творамі падпісваўся як Петрэк Вілейскі, а пазьней — крыптонімам ПС або сваім сапраўдным прозьвішчам. Быў блізка знаёмы з С. Рак-Міхайлоўскім, Б. Тарашкевічам.
У 1939 г. П. Сыч быў мабілізаваны ў польскую армію й крыху пазьней палонены бальшавікамі ў Ашмянах. Аднак з палону пашчасьціла ўцячы. Але пазьней ён быў арыштаваны й пасаджаны ў Вялейскую турму, потым перавезены ў Полацак, дзе й зачыталі прысуд: 10 гадоў лягеру. Пэўна, за антыкамуністычныя артыкулы.
Пасьля былі лягеры ў Комі (да канца верасьня 1941 г.), скуль на падставе дамовы Сікорскага-
Майскага як польскі грамадзянін быў перакінуты спачатку ў Надволжжа, потым у Самарканд, дзе стваралася польская армія. Пэрсія, Эгіпет, Ірак, Сырыя, Лібан — вось прыкладная геаграфія шляху П. Сыча. У лютым 1944 г. разам з корпусам ген. Андэрса ў рангу паручніка быў перакінуты ў Італію, браў удзел у баёх пад Монтэ-Касына. Быў чатыры разы паранены.
Па заканчэньні вайны корпус Андэрса быў пераведзены ў Англію. Там П. Сыч (з 1946 г.) адразу далучыўся да беларускай працы. У 1951 г. пераехаў у Нямеччыну, дзе рэдагаваў сатырычны часапіс «Шарсьцень». Адным з першых, ад 1954 г., стаўся супрацоўнікам радыё «Свабода». Памёр у Нямеччыне 20 чэрвеня 1964 г.
Складаньне падобных біяграфій у стварэньні гісторыі нашае літаратуры эміграцыйнага пэрыяду надзвычай важнае, але часам на мяжы немагчымага — праз адсутнасьць сваякоў, архіваў ды
Ю. Жывіца. Ляймэн (Заходняя Нямеччына). 1960—я гады.
іншых крыніцаўінфармацыі. Немалую дапамогу тут можа скласьці жалобная хроніка, якою поўніцца прэса дыяспары — нэкралёгі, спачуваньні, паведамленьні пра сьмерць, паніхіды, што датычаць Льва Акіншэвіча133, Адварда Будзькі134, Часлава Будзькі135, Мікалая Вакара136, Язэпа Варонкі137, Аляксея Вініцкага138, Леаніда Галяка139, Язэпа Гладкага140, Станіслава Грынкевіча141, Язэпа Гуткоўскага (Ізыдара Плашчынскага)142, Лукаша Дзекуць-Малея143, Юльяны Дубейкаўскай144, Хведара Ільляшэвіча145, Аўтена Кавалеўскага146, Васіля Камароўскага (Вярбіны)147, Сымона Кандыбовіча148, Івана Касяка149, Яўхіма Кіпеля150,
133 Беларус. 1980. № 283—284 (лістапад—сьнежань). С. 3.
134 Беларус. 1958. 30 верасыія. С. 2; Бацькаўшчына. 1958. 19 кастрычніка. С. 4; 16 лістапада. С. 3—4.
135 Беларус. 1986. № 328 (студзень—сакавік). С. 7.
136 Беларус. 1970. № 160 (жнівень). С. 6.
137 Бацькаўшчына. 1952. 14 чэрвеня, 20 ліпеня.
138 Беларус. 1972. № 188 (сьнежань). С. 6; 1973. № 189 (студзснь). С. 5.
139 Беларус. 1980. № 277 (травень). С. 6.
140 Беларус. 1972. № 184 (жнівень). С. 2; № 185 (верасень). С. 4.
141 Бацькаўшчына. 1966. № 2 (чэрвень). С. 5.
142 Беларус. 1986. № 328 (студзень—сакавік). С. 7.
143 Беларус. 1955. 20 верасьня. С. 4.
144 Беларус. 1969. № 151 (лістапад). С. 4.
145 Бацькаўшчына. 1948. 14 лістапада. С. 3; 21 лістапада. С. 3; 1960. 14 жпіўня. С. 7.
146 Бацькаўшчыпа. 1963. № 11 (кастрычпік). С. 3; Беларус. 1963. № 80 (лістапад). С. 6.
147 Беларус. 1953. 17 кастрычніка. С. 4.
148 Беларус. 1971. № 173 (верасень). С. 6.
149 Беларус. 1989. № 357а (сакавік). С. 7.
150 Беларус. 1969. № 147—148 (ліпень—жнівень). С. 3.
Міхася Міцкевіча151, Язэпа Найдзюка152, Вацлава Пануцэвіча153, Юрыя Попкі (Жывіцы)154, Васіля Рагулі155, Янкі Ролсана156, Лявона Савёнка157, Тараса Сайкі158, Міколы Сільвановіча159, Сганіслава Станкевіча160, Васіля Стомы-Сініцы161, Пятра Сыча162, Сьцяпана Шнэка163, Міколы Шылы164.
Уважлівае чытаньне нэкралёгаў дазваляе нават рабіць невялікія адкрыцьці — як, напрыклад, з інфармацыяй пра «пісьменьніка родам зь Беларусі Марыса Гіндуса»165.
X
Эміграцыйнае літаратуразнаўства выконвала пераважна палітычныя функцыі, уласьцівыя для несвабоднага грамадзтва — у дадзеным выпадку вольнага геаграфічна, але паняволенага псыхаля-
151 Беларус. 1991. № 384 (лістапад). С. 8; № 385 (сьнежань). С. 8.
152 Беларус. 1984. № 317 (сакавік). С. 6.
153 Беларус. 1991. № 382 (верасень). С. 8.
154 Беларус. 1990. № 370 (травень). С. 8.
155 Бацькаўшчына. 1955. 3 ліпеня. С. 3; Беларус. 1955. 30 чэрвеня. С. 2.
156 Беларус. 1994. № 411 (сакавік). С. 7.
157 Беларус. 1974. № 203 (сакавік). С. 4.
158 Беларус. 1973. № 198 (кастрычнік). С. 4.
159 Беларус. 1975. № 220 (жнівень). С. 4.
160 Беларус. 1980. № 283—284 (лістапад—сьнежань). С. 2.
161 Беларус. 1992. № 392 (ліпень—жнівень). С. 12.
162 Бацькаўшчына. 1964. № 7—8. С. 7; Беларус. 1964. № 88 (ліпень). С. 2.
163 Бацькаўшчына. 1952. 30 сакавіка. С. 4.
164 Бацькаўшчына. 1948. 18 красавіка. С. 4.
165Беларус. 1969. № 147—148 (ліпень—жнівень). С. 7. New York Times. 1969. Юліпеня.
гічна, — калі доказ ідзе ад супрацьлеглага, калі ўсе пасылы і тэзы сыходзілі з БССР, а эміграцыя толькі адказвала. Таму аб'ектамі літаратуразнаўства і літаратурнай крытыкі ў першую чаргу рабіліся тыя тэмы, што адыгрывалі найвялікшую ролю для сьведамасьці беларусаў і, адпаведна, найболып фальсіфікаваліся ў БССР (Францішак Скарына, Эўфрасіньня Полацкая, Кастусь Каліноўскі, «Наша Ніва», творчасьць Максіма Багдановіча, Уладзімера Жылкі, Янкі Купалы, Якуба Коласа, рэпрэсаваная літаратура), або сучасная беларуская падсавецкая літаратура, лёс пісьменьнікаў даваеннага пакаленьня, а таксама новыя аўтары й творы пакаленьня паваеннага166. І такім чынам атрымоўвалася, што літаратурная крытыка эміграцыі (да таго ж прадстаўленая малою колькасьцю саміх крытыкаў) больш увагі надавала гісторыі літаратуры й літаратурнаму руху ў БССР і на Беласточчыне, як ва ўласным жыцьці дыяспары, і, натуральна, сваёю незацікаўленасьцю адмоўна ўплывала на сам працэс.
Трэба зазначыць, што ў БССР эміграцыйная літаратура асаблівай увагі таксама не займела; тут найперш аб'ектамі «завяртанскай» крытыкі рабіліся асобныя людзі ды іхныя даваенныя й часоў вайны біяграфіі, перакручаныя ды скажоныя адпаведным чынам. Калі ж выдавалася нешта ад-
166 Варта адцеміць, што й кнігі Антона Адамовіча ды Сганіслава Сганкевіча — бадай што адзіныя літаратуразпаўчыя эміграцыйныя выданьні — таксама прысьвечаныя падобным тэмам: апазыцыі саветызацыі, творчасьці Янкі Купалы і падсавецкай літаратуры 60-х гадоў.
мыслова прысьвечанае літаратуры, яно сьведчыла, на дзіва, ня толькі пра натуральны ў дадзеных варунках ідэалягічны разьбег, але і пра элемэнтарную прафэсійную непадрыхтаванасьць тытуляваных «акадэмікаў». Як прыклад тут можна прыгадаць кнігу М. Мушынскага «Літаратура і ідэалагічная барацьба: Некаторыя аспекты фальсіфікацыі беларускай літаратуры на Захадзе» (Мінск, 1987). Усяго праз тры гады ў кнізе «І нічога, апроч праўды: Якой быць „Гісторыі беларускай літаратуры"» (аўтар любіць гучныя назовы) ён фактычна будзе паўтараць ідэі спляжаных раней дасьледнікаў. Варта згадаць яшчэ адну кур'ёзную кнігу, выдадзеную ў XXI ст., але напісаную аўтарам, чые веды, пагляды й досьвед належаць сярэдзіне мінулага стагодзьдзя — брашуру А. Падліпскага «Арнец с берегов Двнны, нлн о чем умалчнвают бнографы Юркн Внтьбнча» (Віцебск, 2001); ейны назоў гаворыць сам за сябе.
Пісьменьніку Ю. Віцьбічу наагул неяк асабліва «шанцавала» на ўвагу з боку падсавецкай крытыкі; таму на ягоным прыкладзе, на цытатах з прысьвечаных яму артыкулаў можна прадэманстраваць агульнае стаўленьне ў БССР да літаратуры эміграцыі:
— Якуб Колас (Полымя. 1962. № 8. С. 122): у лісьце ад 8 верасьня 1942 г. аўтар абяцае Ю. Віцьбічу і А. Адамовічу выпаліць на іхных тварах таўро «нямецкі паслугач»;
— Кузьма Чорны (Полымя. 1968. № 8. С. 234): «нікчэмныя пісаньні папоўскага стаўленіка Віцьбіча»;
— Ільля Гурскі. Раман «Чужы хлеб» (Полымя. 1969. № 12): «разбоішік пяра», «валачашчы сабака»;
— А. Хазянін. Рэцэнзія на кніжку Л. Абэцэдарскага «У святле неабвержных фактаў» (Полымя. 1970. № 2. С. 241): Віцьбіч «гарыць ад свайго чалавеканенавісьніцкага жаданьня пісаць гісторыю Беларусі не пяром і чарнілам, а штыхом і кроўю»;
— Леанід Прокша «Шматаблічны Янус» (Голас Радзімы. № 661): «думалі, што ў Віцьбіча толькі гнілыя зубы, а ў яго аказалася гнілая душа»;
— Сганіслаў Шушкевіч «2 х 2» (Голас Радзімы. № 939): «беспрасьветны п'янчужка», «у часе вайны пабег пакланіцца магіле бандыта крымінальніка»167, «ахрыплы певень»;
— Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Васіль Быкаў, Анатоль Вярцінскі, Ніл Гілевіч, Іван Пташнікаў, Барыс Сачанка, Іван Чыгрынаў «Не вам беларусамі звацца!» (Голас Радзімы. № 948; заява была перадрукаваная ў газэтах «Літаратура і мастацтва», «Звяздзе», маскоўскай прэсе): «адшчапенцы, здраднікі, гітлераўскія злачынцы» (разам зь Віцьбічам згадваліся Р. Казак, К. Акула, С. Станкевіч);