Літаратурны рух на эміграцыі  Лявон Юрэвіч

Літаратурны рух на эміграцыі

Лявон Юрэвіч

Памер: 244с.
Мінск 2002
47.67 МБ
— У. Бягун. «Спадары на імпрэзе» (Голас Радзімы. № 1211): Віцьбіч «зь пісанай торбай, уякой бразгалі чарапы Вялікага княства Літоўскага»;
— Жолуд-Мяцельскі. Эпіграма (Голас Радзімы. № 1288): «Яшчэ кажуць ні сьвет, ні зара /А ўжо строчыць разбойнік пяра»;
— В. Мацкевіч. «Сьляза шыбеньніка» (Голас Радзімы. № 1342): «нібылітаратар Юрка Віцьбіч»,
167 Маецца на ўвазе, хутчэй за ўсё, Павел Нілёнак.
Можа раскаяўся закаранелы грэшнік за тое, што прадаў Радзіму й пайшоў на супрацоўніцтва з гітлераўцамі? Чакайце, пакуль рак на гары сьвісьне! Плач Юркі Віцьбіча [...] гэта плач ката, у якога вырвалі з рук manop і пазбавілі любімага занятку.
Падобнае стаўленьне характэрна й для пазьнейшага, нашага часу. Прыкладам, у «Нашай Ніве» (1999. № 22) была надрукаваная гутарка карэспандэнта газэты з даволі ведамым пісьменьнікам савецкага часу Янкам Брылём пад назовам «Такая культурнасьць і такая цемра нашых людзей». Гутарка была прысьвечаная гадавіне 17 верасьня: прайшло 60 гадоў, як Саветы акупавалі Заходнюю Беларусь у 1939 годзе. Зь яе чытач можа даведацца, напрыклад, што да ўзьяднаньня заходнікі пра гарэлку й ня чулі:
Дык а хто-ж нас навучыў піць, заходнікаў, як ня ўсходнікі? У нас не было такога разуменьня: сто грам, шклянка...
І гэтак далей. Гэтак піша беларускі пісьменьнік Брыль, маючы на ўвазе не чужаземных акупантаў, а таксама беларусаў, толькі з Усходу! Выказанае (ці не народным?) пісьменьнікам робіць зразумелым падзел, які адбыўся гадоў на 50 раней на эміграцыі — падзел на «заходнікаў» і «ўсходнікаў», вытлумачвае яго для дасьледнікаў зь Беларусі й здымае зь яго выключна «эміграцыйны» характар.
А Брыль працягвае далей і адказвае на пытаньне пра пісьменьнікаў Заходняй Беларусі, што апынуліся на Захадзе:
3 мацнейшых — Сяднёў, Салавей, Арсеньнева. Яна, Ільляшэвіч і Геніюш пачалі друкавацца перад вайной,
а іншыя дык там вырасьлі на пісьменьнікаў. Вялікага бляску, на жаль, няма. Яны ня маюць такіх празаікаў, як нашыя (вылучана мною — Л. Ю.) Мележ, Пташнікаў ці Караткевіч. А паэты... Ну, Арсеньнева. Але ж нашыя Жэня Янішчыц ды Ніна Мацяш лепей пішуць. А ўЛарысы Антонаўны існуе арэол пакутніцы, сядзела сабе, дык гэта надае асьвятленьне, афарбоўку ейнай творчасьці. Мяне, праўда, хвалюе заўсёды «Магутны Божа», але ж там яшчэ й музыка Равенскага вельмі харошая.
Па-першае, варта зазначыць, што ня ўсе зь пералічаных пісьменьнікаў — з Заходняй Беларусі, як і ня ўсе зь іх пачалі пісаць на эміграцыі. A па-другое, у словах Брыля, не сядзеўшага «сабе», без арэолу, адно ўляўраванага за савецкім часам, зьвяртае на сябе ўвагу імкненьне й цяпер разьмежаваць беларускіх пісьменьнікаў на «нашых» ды «ня нашых». Зрэшты, мо ўся справа ў звычайнай зайздрасьці да пісьменьніцкага лёсу, няхай і нялёгкага, але вольнага? Бо аддаецца ж належнае музыцы М. Равенскага — таксама эмігранта, толькі зь іншага, так бы мовіць, творчага цэху?
Яшчэ адзін прадстаўнік беларускае літаратуры, гэтым разам зь Беласточчыны — Сакрат Яновіч, чалавек, які быў сярод эмігрантаў, нямала скарыстаў і духовага, і матэрыяльнага зь іхнага плёну, — уласнымі «Дзёньнікамі»168 прымушае параўнаць сябе з сумнай памяцьцю А. Бажко ды Л. Прокшам.
Вось што ён піша:
Пасылаю Кіпелю шмат чаго. Ці ёсьць сэнс? Толькі такі, што гэта будзе на захаваньні ў Публічнай
168 Яновіч С. Дзёньнікі (1987—1995). Беласток, 1997.
бібліятэцы Нью Ёрку. Саміяны, эмігранты, мала цікавяцца ды разумеюць, — займаюцца сваімі праблемікамі. Некалі думаў я, што такая безуважнасьць наглядаецца адно ў Скарынінцы, бо ў ёй няма каму. He дадумаўся тады, што гэта тыповая рыса ўсяе эміграцыі ды, відаць, усіх эміграцыяў. Перш за ўсё змагаюцца яны за быт, а пачуцьцё нейкай місіі мусіць быць пасьля, калі ня цалкам другараднае (с. 68).
Або наступны пасаж:
Беларуская эміграцыя тамака — тая-ж вёска. [...] Нельга разьлічваць на іхнюю помач, прынамсі, матар'яльную (с. 50).
У гэтых ды іншых месцах зьвяртае на сябе ўвагу ня толькі вядомая па газэце «За вяртаньне на Радзіму» нешляхетная манэра выказваньня, далёкая ад той эўрапейскай культуры, на якую нібыта прэтэндуе С. Яновіч; ня толькі адсутнасьць уяўленьня пра сапраўдны стан рэчаў на эміграцыі, але й проста захапляльная амбітнасьць, самалюбаваньне пустога места:
Цяпер будзе наўрад ці рэальным [прыезд на Кангрэс беларусаў Паўночнае Амэрыкі]. Мне гэта якраз адпавядае — не для мяне й не для нашай тут справы патрэбны быў бы мой удзел у Кангрэсе, але я — таму Кангрэсуі (с. 53).
І пры гэтым халопскае: пагарада да «пана», але адначасна — чаканьне матэрыяльнай дапамогі ад яго.
Дзеля дэманстрацыі іншага падыходу да культуры зацытую фрагмэнт размовы летувіса Томаса Венцлавы з расіянкаю Л. Ігруновай — небеларусаў, нават болей — прадстаўнікоў нацый, чыя роля ў нашае гісторыі наўрад ці патрабуе тут камэнта-
роў, — размовы, зьмешчанай у маскоўскім часапісе «Дружба народов» (№ 3, 1998 г.):
Т.В.: Мяркую, эмігранцкія пісьменьнікі заўсёды, нават пры савецкай уладзе, уплывалі на літаратурны працэс у Летуве. [...] Я часам, жартуючы, кажу, што мы павінны быць удзячныя Саветам за тое, што яны стварылі для эмігрантаў такія ўмовы, якіх эмігранты де маглі нават жадаць: яны так уплывалі на розумы, як ніколі ня здолелі б пры нармальных акалічнасьцях. У кожнай з савецкіх рэспублік была свая эміграцыя, якая выразна ўзьдзейнічала на кулыпурны працэс у гэтых рэспубліках. [...] Беларусь — асаблівы выпадак. Яна не пасьпела выпрацаваць нацыянальнае ідэнтычнасьці, што да сёньняшняга часу ўплывае на яе лёс.
Л.І.: І ўсё ж у беларускім замежжы таксама было і ёсьць колькі буйных пісьменьнікаў. У Чэхіі жыла Ларыса Геніюш. Яна была зьвязаная з кіраўніцтвам БНР. Пасьля вайны чэхі выдалі яе з мужам савецкім уладам. Адседзеўшы ў лягерох, яна да канца жыцьця (памерла на пачатку 80-х) заставалася ў Беларусі, nag Гародняй, патрабуючы, каб ёй з мужам дазволілі вярнуцца ў Прагу, ды так і не прыняла савецкага грамадзянства. [...] Літаральна да апошняга часу жыла ў ЗША яшчэ адна паэтка — Натальля Арсеньнева. Яна пакінула Беларусь разам зь немцамі. Муж'69 камандаваў Беларускай Краёвай Абаронай. Наагул, у канцы 80-х — пачатку 90-х у Менску было апублікавана даволі шмат з напісанага эмігрантамі.
Т.В.: Яны пішуць па-беларуску?
Л.І.: Так, вядома.
Т.В.: Я пра гэта нават ня ведаў. Але паўтару, у гэтай нацыі сапраўды асаблівы й досыць цяжкі лёс.
169 Маецца на ўвазе Франц Кушаль (Рэд.).
Нацыянальны рух у Беларусі ўзьнік позна. Пры Саветах гэты рух у вялізнай ступені быў разгромлены. [...] Але становішча Беларусі што да стварэньня свае нацыянальнае культуры, відаць, аказалася самым цяжкім у параўнаньні з усімі былымі савецкімі рэспублікамі. Дай Божа, каб ім усё ж такі ўдалося штосьці зрабіць, чаго я ім шчыра жадаю.
3 сумам трэба прызнаць, што сапраўднага ўзьяднаньня эміграцыйнай і падсавецкай літаратур не адбылося: занадта розныя, відаць, сьветапогляды — беларускі вольны, што разам з нацыянальнай ідэяй апынуўся на эміграцыі, і падсавецкі. І атрымліваецца, што створанаму эмігрантамі марна шукаць разуменьня, падтрымкі, папулярызацыі ў Беларусі і на Беласточчыне; ды залежыць тое, на жаль, не ад часовай палітычнай сытуацыі. Эміграцыі застаецца разьлічваць адно на самую сябе ў вяртаньні на Беларусь нацыянальнай ідэі, у тым ліку й празь літаратуру, празь веданьне яе гісторыі.
Сярод жа артыкулаў на старонках «Бацькаўшчыны» й «Беларуса», прысьвечаных літаратуры дыяспары, можна адцеміць наступныя: К. Акула «Пасьля першых адгалоскаў» [новыя ўдакладненыя факты да кнігі «Змагарныя дарогі»]170; А. Багровіч171 «Адыйшоў майстра мастацкага нарысу» [Юрка Віцьбіч]17?; У. Брылеўскі «Вершы Рыгора Данілеўскага»173; С. Брага174 «Ад сіняга неба да шэрай зямлі. Трыццацілетні творчы шлях Натальлі Арсеньне-
170 Бацькаўшчына. 1963. 24 лютага. С. 1—2.
171 Псэўданім В. Тумаша.
172 Беларус. 1975. № 214 (люты). С. 1.
173 Беларус. 1977. № 247 (лістапад). С. 5.
174 Псэўданім В. Тумаша.
вай»175; С. Брага «Ліст у рэдакцыю» [аўтар даводзіць, што апавяданьне «Ў Сьвяты Калядны Вечар» напісаў ён, а не Хведар Ільляшэвіч]176; А. Галубіцкі «Кніжка аб Бацькаўшчыне» [Ю. Віцьбіч. «Плыве з-пад Сьвятое гары Нёман»]177; У. Глыбінны «Гараватка, кніга трэйцяя: Беларусы, вас чакае зямля»178; «Гутарка з аўтарам „Змагарных дарог"»179; Сг. Крушыніч180 «Песьні пра „луті з рамонкамі"»181 [Рыгор Крушына]; М. Куліковіч «Паэзія душы й роздуму»182 [Н. Арсеньнева]; Ф. Кушаль «Змагарныя дарогі»183; С. Станкевіч «Аб беларускай літаратуры на эміграцыі»184; С. Сганкевіч «Змагарныя дарогі»185; некаторыя іншыя. Разгорнутых рэцэнзій на мастацкія творы было небагата; звычайна абвестка пра іх друк зьмяшчалася ў разьдзелах Што чуваць?, Новыя кнігі, Увага! з кароткаю анатацыяй.
XI
Натуральна, што пры такой няўвазе крытыкі да творчасьці пісьменьнікаў дыяспары не магло адбывацца творчых дыскусій. Фактычна, іх не
175 Бацькаўшчына. 1952. 25 сакавіка. С. 4—5; 6 красавіка. С. 3—4.
176 Бацькаўшчына. 1949. 23 студзеня. С. 4.
177 Бацькаўшчына. 1957. 27 студзеня. С. 2.
178 Беларус. 1981. № 292 (жнівень—верасень). С. 4—5.
179 Беларус. 1964. № 83 (люты). С. 3.
180 Псэўданім Сганіслава Сганкевіча.
181 Бацькаўшчына. 1957. 25 сакавіка. С. 5—6.
182 Бацькаўшчына. 1952. 25 сакавіка.
183 Беларус. 1962. № 75 (сакавік). С. 3; Бацькаўшчына. 1962. 20 траўня. С. 4.
184 Бацькаўіпчына. 1955. 27 лістапада. С. 2—3.
185 Бацькаўшчына. 1962. 7—14 студзеня. С. 7.
было — за рэдкім выняткам, як, напрыклад, «паэтычная» дыскусія напрыканцы 50-х гадоў.
Распачалася яна артыкулам К. Рамановіча «Думкі аб паэзіі»186:
He разумеюць... Пішу для нікога. А яшчэ горш — будучыня маўкліва павернецца да яго сыііной. Выдадзеныя пры жыцьці аўтара кнігі з часам пакрыюцца густым пылам, і ніхто не дакранецца да пажоўклых бачынак, не прачытае радкі, на якіх хвалявалася паэтава сэрца.
Разважаючы пра месца паэзіі, аўтар артыкулу гаворыць аб розных падыходах да паэзіі, розным бачаньні яе, і што сапраўдная чыстая паэзія, бяз вонкавых эфэктаў, гульні слоў ды нагрувашчваньня мэтафараў, незалежна ад няўвагі крытыкаў заўсёды знойдзе свайго чытача:
Жанглёры слоў даходзяць часам да духовай анамаліі. Адзін хоча схапіць месяц, як мячык, і гуляць у валейбол, другі запэўнівае, што ён ня Будда і ня пойдзе ў нэрвану, а трэйці ў экзальтацыі крычыць: згорнем у шапку зару! Ці-ж такія хваравітыя думкі ўзварушаць кагонебудзь з чытачоў? Міжволі прыгадваецца, як у трыццатых гадох адзін паэта-шызафрэнік усклікнуў: «Мне хочацца сонца смактаць, як цукерку». Крытык знайшоў у гэтым радку пэрлу мастацтва, а дактары — вынік далейшага працэсу цяжкой хваробы.