Літаратурны рух на эміграцыі
Лявон Юрэвіч
Памер: 244с.
Мінск 2002
197 Склют R Пад нацыянальным сьцягам // Сакавік. 1947. № 1. С. 51—57; Каліновец К. Без бацькаўшчыны — зь Беларусяй // Сакавік. 1947. № 1. С. 58—61; Склют Р Ля вытокаўнацыяналыіага. // Сакавік. 1948. № 1(2). С. 40—42; Адамовіч Антон. Мастак нятускнае красы. Рукапіс (БІНіМ, Нью Ёрк).
ня проста туга па радзіме як па страчаным раі, зразумелая ў эмігранта, а пранізанасьць ёю, падпарадкаваньне ёй як найвышэйшай каштоўнасьці ўсіх іншых каштоўнасьцяў, калі жыцьцёвыя інтарэсы бацькаўшчыны — адзіна магчымы і існы пункт адліку й пагляду.
Вяртаньне страчанага раю прадугледжвае аднаўленьне першаснага, зыходнага раю; дый наагул, Рай можа быць толькі адзін. Вось жа эміграцыйная літаратура і адраджала той рай, адкуль яна была выгнаная разам з апосталамі — з тымі знакавымі фігурамі й рэаліямі, якімі поўніцца паэзія дыяспары:
Празь сёньняшняе бачу ўсякае мінулае, зь мінулага — сучаснае: бяду, нуду... Паволі ў заўграшняе зь песьняю іду, бо шлях каменьнямі дарогаў ногі муляе... А песьня з блізіні імкнецца ў далёкае, каб сэрца ня сьціскалася ў бядзе грудзьмі. Музыку-ж хочацца заўсёды быць зь людзьмі, якім ня хочацца збываць іскрынку лёкаям...
І струны звонкія, вятрамі злымі бітыя, васкуюць боскі гнеў — журботныя званы...
І сьняцца штоначы мне даўнасьць і яны — Рагнеды плач і мужны голас князя Вітаўта.
У. Дудзіцкі
★ ★ ★
У 1995 годзе аўтарам гэтых радкоў было праведзена невялікае анкетаваньне пісьменьнікаў эміграцыі — Натальлі Арсеньневай, Аляксандры Саковіч, Антона Адамовіча, Кастуся Акулы, Янкі Золака, Яна Пятроўскага, Міхася Кавыля, Масея
Сяднёва, Янкі Юхнаўца198. Сярод пытаньняў, прысьвечаных творчасьці саміх пісьменьнікаў, было й наступнае: ці можна 1995 год (умоўна) лічыць канцом беларускае літаратуры на эміграцыі? Пераважная большасьць адказала станоўча.
Крайні зьлева, у акулярах, А. Шукелойць, у белым — В. Шчэцька, стаіць — бацька Данчыка.
Што зьмянілася з таго часу? Адыходзяць людзі, паміраюць выданьні. Апошнія з магіканаў, як жартуе Кастусь Акула, мастацкіх твораў ня пішуць, зрэшты, не наважваюцца пісаць і ўспаміны. Маладзейшыя аўтары з «праскага кола» (Сяржук СокалаўВоюш, Максім Шчур) адмаўляюцца лічыць сябе эміграцыйнымі пісьменьнікамі. Канчаецца літаратура?
Наўрад ці. Хутчэй, канчаецца (а мо й скончыўся сапраўды) усяго толькі этап літаратуры. Эміграцыйны этап беларускае літаратуры.
198 Матэрыялы апкетаваньня захоўваюцца ў прыватным архіве Л. Юрэвіча.
Матэрыялы да гісторыі беларускае літаратуры ў выгнаньні
За шчасьце й волю1
Адкрыты ліст да пісьменьнікаў Савецкай Беларусі, перасланы праз радыё
«Вызваленьне» ў траўні 1953 г.
Паважаныя сябры Саюзу Савецкіх Пісьменьнікаў Беларусі!
Да вас зьвяртаецца былы сябра Аргкамітэту Саюзу Савецкіх Пісьменьнікаў Беларусі ў 1932— 33 г. Уладзімер Глыбінны, які цяпер знаходзіцца ў вольным сьвеце й працуе навукоўцам пры навукова-дасьледчым інстытуце. Шмат хто з вас можа памятаць мяне й па Дому Пісьменьнікаў у Менску, і па Беларускаму Унівэрсытэту, дзе я зь некаторымі з вас вучыўся на літаратурна-лінгвістычным факультэце з 1930 па 1933 г. Праўда, абсалютная бальшыня сяброў мае раньняе маладосьці, сумеснага вучэньня, літаратурных пачынаньняў і ружовых надзеяў бясьсьледна зьнікла ў скляпеньнях ненажэрнага малоха ГПУ—НКВД—МВД— МГБ. Сяньня сярод беларускіх пісьменьнікаў і паэтаў, якім пашанцавала выпадкова ўцалець, няма
1 Ліст быў напісаны 27 красавіка 1953 г.
маіх сардэчных сяброў — таленавітага, высокай культуры паэта Юлія Таўбіна, тонкага лірыка й маладога раманіста Зьмітрака Астапенкі, паэтарамантыка Валерыя Маракова, сьпевака Случчыны Сьцяпана Ліхадзіеўскага, глыбока нацыянальнага паэты Сяргея Астрэйкі, што напісаў таленавітую паэму пра Бэнгалію, пад якой разумелася паняволеная Беларусь, няма выдатнага маладога празаіка, сказавага стылізатара Лукаша Калюгі, пяшчотнага й сьціплага лірыка Уладзімера Хадыкі, забітага скалою на катарзе на Далёкім Усходзе. Няма сярод пісьменьнікаў і паэтаў Беларусі такіх самых таленавітых творцаў з Божае ласкі, што складалі красу й гонар літаратурнае Беларусі, як Міхась Зарэцкі, Цішка Гартны, Уладыслаў Галубок, Міхась Грамыка, Васіль Шашалевіч, Андрэй Мрый, Уладзімер Дубоўка, Язэп Пушча, Уладзімер Жылка, Тодар Кляшторны, Міхась Чарот, Алесь Дудар, Андрэй Александровіч, Анатоль Вольны, Алесь Салагуб, Нічыпар Чарнушэвіч, Міхась Багун, Рыгор Кобец, Алесь Звонак, Васіль Сташэўскі, Платон Галавач, Янка Нёманскі, Сяргей Дарожны, Янка Бобрык, Сымон Хурсік, Зяма Півавараў, Алесь Гародня, Паўлюк Шукайла, Васіль Каваль, Янка Скрыган, Барыс Мікуліч, Сымон Баранавых, Сяргей Знаёмы, Максім Гарэцкі, Альбэрт Паўловіч, Сяргей Грахоўскі, Язэп Падабед і шмат іншых, а таксама літаратурных крытыкаў і літаратуразнаўцаў — Адама Бабарэкі, Дзяржынскага, Піятуховіча, Замоціна, Фэлікса Купцэвіча, Замбржыцкага, Бярозкіна, Хатулёва, Сымона Левіна, Бранштэйна й шмат іншых. Вось вынікі крывавага тэрору ў літаратуры.
Тыя з вас, якія пачыналі сваю літаратурную дзейнасьць яшчэ ў «Маладняку», «Полымі» або «Ўзвышшы», памятаюць тую пару літаратурнага рэнэсансу на Беларусі, калі як «нз рога нзобнлня» за кароткі час зьявіліся колькі сотняў паэтаў і пісьменьнікаў, і толькі адзін «Маладняк» ува ўсіх сваіх філіях, што існавалі бадай у кожным горадзе Беларусі, налічваў аж цэлых пяцьсот пісьменьнікаў і паэтаў. Тады-ж літаратурнае аб'яднаньне «Ўзвышша» пачало ажыцьцяўляць высокія мэты стварэньня літаратуры й мастацтва, «якое ўбачаць вякі й народы», як аб гэтым гаварылася ў дэклярацыі гэтага аб'яднаньня. Вы пэўна-ж памятаеце, колькі тады было беларускіх вялікіх часапісаў і альманахаў — «Полымя», «Маладняк», «Узвышша», «Росквіт», «Маладняк Аршаншчыны», «Маладняк Калініншчыны», «Дняпроўскія Ўсплёскі», «Чырвоны Сейбіт», «Сьвітаньне», «Змаганьне», «Мала-
У. Сядура (Глыбінны) і М. Панькоў. ЗША, 1950-я гады.
ды Араты», «Наш Край», «Гомельскі Альманах», «Чырвоная Беларусь», пазьней, да зьліквідаваньня літаратурных аб'яднаньняў, — «Беларусь калгасная», «БелЧАФ», «Ударнікі» і інш. Гэта тады, да разгрому пісьменьніцкіх арганізацый, былі створаны выдатныя творы беларускай літаратуры — раман «Сьцежкі-дарожкі» і «Крывічы» Міхася Зарэцкага, «Зямля» і «Ідзі, ідзі» Кузьмы Чорнага, «Салавей» і «Язэп Крушынскі» Зьмітрака Бядулі, выдатныя паэмы Ўладзімера Дубоўкі — «Круті», «І пурпуровых ветразей узьвівы», «Браніслава» і «Камбайн», паэма «Салімонка» Максіма Лужаніна, аповесьць «Нядоля Заблоцкіх» Лукаша Калюгі, выдатнейшыя ў беларускай паэзіі паэмы Язэпа Пушчы «Песьня вайны» і «Цень Консула», «Калі асядае муць» Тодара Кляшторнага, творы сусьветнага значаньня Ўладзімера Жылкі, проза Я. Нёманскага і шмат іншых твораў. Беларускі рэнэсанс у тэатры даў выдатныя драмы — «Кастусь Каліноўскі», «Каваль Ваявода» і «Машэка» А. Міровіча, «Каля тэрасы», «Над Нёманам» і «Скарына, сын з Полацку» Міхайлы Грамыкі, «Апраметная», «Воўчыя ночы» і «Сымфонія гневу» Васіля Шашалевіча, «Цар Максімільян» М. Міцкевіча, «Тугэйшыя» Янкі Купалы, «Купальле» Міхася Чарота й шмат драмаў і камэдыяў драматурга Ўладыслава Галубка. Усё гэта запачаткавала развой сапраўднае беларускае нацыянальнае драмы й тэатру.
Але такое шырокае разьвіцьцё зусім не ўваходзіла ў пляны бальшавіцкай партыі. Каб апанаваць літаратурны рух і накіраваць яго ў рэчышча агульнасавецкай прапаганды, партыі спатрэбілася распусьціць усе існуючыя літаратурныя аб'яднаньні адмысловай пастановай ад 23 красавіка 1932 г.,
зьліквідаваць багацьце літаратурных друкаваных выданьняў і загнаць усіх пісьменьнікаў, бяз розьніцы літаратурных кірункаў і творчых зацікаўленьняў, у адзін агульны літаратурны калгас — Саюз Савецкіх Пісьменьнікаў Беларусі толькі з аднымадзіным вялікім часапісам «Полымя», да назову каторага на працягу чуць ня цэлага прадваеннага дзесяцігодзьдзя дадавалі яшчэ зусім не літаратурнае слова, называючы яго «Полымя Рэвалюцыі». Усе стылі й кірункі ў літаратуры былі забароненыя, і ўсе пісьменьнікі былі змушаныя насьледаваць адзінаму, дазволенаму самім Сгаліным стылю гэтак званага сацыялістычнага рэалізму. Так пачалася эпоха нечуванага гвалту над беларускай нацыянальнай літаратурай.
Мне прыгадваецца размова ў кулюарах Дому Пісьменьніка ў Менску на другі дзень пасьля згаданай пастановы партыі аб роспуску ўсіх літаратурных арганізацыяў, у дзень звяўленьня яе ў друку. Некаторым з нас тады здавалася, што зьліквідаваньне зьненавіджаных усімі ВАППа й БелАППа прывядзе да аздараўленьня літаратурнага жыцьця. Мы думалі, што пастанова была накіраваная, галоўным чынам, супраць лявацкіх вульгарызатарскіх загібаў і перагібаў РАППа і напостаўска-авэрбахаўскага разбою налітаратурным фронце. Таму-дзе некаторыя з нас усьміхаліся, калі малады паэта Зяма Півавараў там-жа тады-ж выказаў голасна думку, што гэта пастанова прынясе некаторую свабоду, каб пасьля яшчэ мацней заціснуць літаратуру й прыбраць яе да рук. На вялікі жаль, меў рацыю менавіта аўтар гэтае, тады крамольнае, думкі, а ня мы, якія тады
гіранічна пасьмейваліся ў адрас Зямы Піваварава. Наступныя падзеі на беларускім літаратурным фронце цалкам спраўдзілі ягонае прадбачаньне. Ужо ў пачатку наступнага году, у лютым 1933 г., я разам з многімі маладымі беларускімі пісьменьнікамі апынуўся ў скляпеньнях ГПУ, у каменных мяхох гэтак званай Амэрыканкі — унутранай турмы пры сьледчым аддзеле Менскага ГПУ Пасьля нечуваных мукаў, цярпеньняў і няроўнага змаганьня з цэлаю чарадой сьледчых местачковага паходжаньня, якія ўсімі сродкамі стараліся зламаць волю й выцягнуць з арыштаванага патрэбную ім хлусьню пра няіснуючую змову, усіх нас спаткала аднолькавая доля — выгнаньне ў халодную Сібір або ў табары прымусовае працы. Я асабіста адпакутваў гады ў Заходне-Сібірскіх канцэнтрацыйных лягерох, а свой тэрмін канчаў у БайкалаАмурскіх лягерох на Далёкім Усходзе. Тут-жа мушу заявіць, што я, як і тысячы іншых, і сёньня не вычуваю сябе вінаватым і лічу, што кару перанёс дарэмна. Магчыма, быў небясьпечным ужо толькі таму, што думаў і разважаў самастойна, не паводле агульна-савецкага ідэалягічнага капыла, любіў Беларусь і шчыра верыў у яе культурны рэнесанс, у тое, што росквіт яе літаратуры мог бы прычыніцца да агульна-чалавечага культурнага поступу. Мы ўсе былі маладыя ідэалісты, якім не павінна было быць месца пад сонцам сталінскае дыктатуры. Наш лёс падзяліла бальшыня сяброў пісьменьніцкае сям'і Беларусі. У 1936 г. чарга надышла й да Зямы Піваварава.