Літаратурны рух на эміграцыі
Лявон Юрэвіч
Памер: 244с.
Мінск 2002
Разгром беларускае літаратуры ў 1936 г. наагул нагэтулькі абяскровіў яе, што яна й да сянь-
ня ніяк ня можа залячыць раны, нанесеныя ёй масавымі арыштамі, і ня ў стане папоўніць свае шэрагі. У ноч на 1-га лістапада 1936 г. была арыштавана, а пазьней пасланая ў канцэнтрацыйныя лягеры савецкае поўначы на шматгадовую катаргу абсалютная бальшыня беларускіх пісьменьнікаў, паэтаў і крытыкаў.
Вось якою цаною плацілі беларускія пісьменьнікі за права друкавацца ў адзіным пакінутым ім літаратурным часапісе «Полымя Рэвалюцыі». Шмат хто зь іх пазьней сплачваў дадатковай катаржнай працай або й жыцьцём за тыя ганарары, якія яны атрымлівалі раней за свае творы — вынік таксама нялёгкае напружанае працы розуму й сэрца, крыві й нэрваў.
Але мала чым лягчэй было і ёсьць для выпадковых «недабіткаў», тым «недасекам», якім пашчасьціла застацца ў савецкай літаратуры. Як часта ім прыходзілася і яшчэ часьцей цяпер прыходзіцца, як той вавёрцы ў калясе, згінацца й выкручвацца, крывіць душою, хлусіць, называць белае чорным і, наадварот, асуджаць тое, што ў душы самі вызнаюць за станоўчае. Так, шаноўныя майстры пяра, гэта цяжкі, крыжовы шлях, і мы тут цалкам разумеем вашыя маральныя пакуты. A якой працаю асягаліся вашы бясконцыя пошукі ўсё новых і новых сродкаў, вобразаў і моўнае выразнасьці для ўсхваленьня таго ідала, якому вы ў глыбіні чулае душы даўно ўжо жадалі хутчэйшага скону як носьбіту нечуванага духовага прыгнечаньня чалавека. Можа, гэта Бог нарэшце й пачуў вашыя прыхаваныя стогны й паслаў канец галоўнаму кату й забойцу нашага народу.
Нам, пісьменьнікам і непісьменьнікам, што вырваліся на свабоду з турмы народаў, пасьля перанесеных пакутаў асабліва прыкра чытаць вашыя бясконцыя манатонныя оды, у якіх вы ўсхвалялі тырана ў вобразе мудрага і вялікага бацькі народаў. Мы не зайздросьцім вашаму становішчу і ўважаем вашу ролю жалю годнай, брыдкай і паскуднай.
Але мы не асабліва асуджаем вас. Мы ведаем, што ў той няволі цяжка, амаль немагчыма напісаць што іншае. I таму мы асабліва радаваліся й захапляліся, калі ўбачылі моцныя элемэнты крытыкі савецкае рэчаіснасьці ў п'есах Кандрата Крапівы — «Хто сьмяецца апошнім» і «Мілы чалавек». Мы ад душы сьмяяліся, калі чыталі вострыя сатыры К. Крапівы супраць нямецкае грабежніцкае арміі, вершы «Фрыцавы трафеі», «На бабруйскай шашы», «Ёлкі-палкі», «Разьлюлі-люлі маліна» і іншыя антьіфашыстоўскія творы. Але мы з болем за пісьменьніка, таленавітага сатырыка й драматурга адзначаем сумны факт, калі пасьля жорсткае крытыкі за сатыру на савецкага чынушу ў «Мілым чалавеку» ў часы жданаўскай рэакцыі і асуджэньня партыяй сатыры Кандрат Крапіва ў п'есе «Калі пяюць жаваранкі» сам скаціўся ў замкнутае кола агульнасавецкай кананізацыі і ідалапаклонства, і ў апошняй сцэне багаслаўленьня маладых людзей падмяніў ікону партрэтам Сгаліна. Ддя нас ясна, што ўсё гэта толькі ілюструе агульнае падзеньне літаратурных нормаў і непераадольнасьць замацаваных савецкіх канонаў, якія, як жалезныя абручы, моцна сьціскаюць кажны творчы імпульс і не дазваляюць пісьменьніку выйсьці на шырокія прасторы творчае шчырасьці й свабоды выяўленьня паглядаў і задумы пісьменьніка.
Цяпер, пасьля сьмерці Сгаліна, наглядаецца дзекаторае паслабленьне тэрарыстычнага рэжыму, хаця-ж ліквідаваньне МГБ і перадача ягоных функцыяў Міністэрству Ўнутраных Справаў не абяцае ніякага паслабленьня тэрарыстычнае практыкі. Аднак у сувязі з абвешчанай амністыяй, калі толькі яна набыла практычнае ажыцьцяўленьне, магчыма, дзе-хто вернецца з далёкіх выраяў, турмаў і канцэнтрацыйных лягероў. Паводле іх змардаванага выгляду, змучаных твараў, жалю годных анучаў на іх целах вы зможаце ўбачыць усю глыбіню перанесеных пакутаў і ступень чалавечага паніжэньня на тых невінаватых ахвярах жорсткай сыстэмы перасьледу і ўціску. На прыкладах гэтых людзей вы ўвачавідку можаце пераканацца ў крывадушнай ілжы таварыша Фадзеева ў ягоным артыкуле ў газэце «Правда» — «О гуманнзме Сгалнна».
Вы, пісьменьнікі, што маеце вушы, каб чуць, вочы, каб бачыць, і, галоўнае, сьветлую галаву, каб думаць і асэнсоўваць зьявы жыцьця, зьвярніце ваш зрок да народных пакутаў, ваш слых да стогнаў мільёнаў прыніжаных і абражаных, а ў СССР і на Беларусі імя ім — легіён. Беларусь, як прыгранічная рэспубліка, панесла асабліва агромністыя ахвяры бальшавіцкага тэрору. Доля пісьменьніцкіх ахвяраў тут адна з найбольшых. І калі ў мінулым беларускія пісьменьнікі — Ф. Багушэвіч, Я. Неслухоўскі, Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, 3. Бядуля і іншыя — паказалі ў сваіх творах пакуты народу да рэвалюцыі, дык хіба-ж можна пакінуць непачутымі непамерна большыя пакуты, хіба мажліва заставацца глухімі й нямоўнымі да нечувана большага народнага гора, якое
ўжо цягнецца больш за 30 гадоў. Пісьменьнікі ўва ўсе часы заўсёды стаялі ў шэрагу змагароў за перадавыя гуманістычныя ідэалы чалавецтва. Беларуская літаратура мае багата ўзораў сьмелага, а ў савецкіх умовах — геройскага змаганьня з дэспатыяй і тыранамі. Прыгадайма зараз паэмы «І пурпуравых ветразей узьвівы» ды «Камбайн» У. Дубоўкі, «Цень Консула» Я. Пушчы, «Калі асядае муць» Т. Кляшторнага, п'есу «Тутэйшыя» Я. Купалы, вострую сатыру на савецкія парадкі «Запіскі Самсона Самасуя» А. Мрыя, драматычную казку «Апраметная» В. Шашалевіча і інш. Праўда, усе гэтыя творы былі напісаныя яшчэ да 1930 г., калі яшчэ ня гэтак моцна дзеяла савецкая цэнзура. Цяпер ужо аб такім непрыхаваным выступленьні супраць пануючага ладу, як выступ Алеся Дудара ў вершы «Пасеклі наш край», і не прыходзіцца думаць. Аднак Кандрат Крапіва ў сваіх драмах і камэдыях добра давёў, як магчыма ў форме дазволенае савецкае камэдыі ўліваць антысавецкі зьмест і наносіць пякучыя ўдары дасьціпным мастацкім замаскаваным словам. Гэтыя прыклады даюць багата матар'ялу для развагаў і перагляду свае ролі й дзейнасьці для кожнага беларускага пісьменьніка. Яны заслугоўваюць таго, каб ім насьледваць. Гэтым самым вы выйдзеце з стану ахоўнікаў сыстэмы тыраніі на ганаровы шлях змагальнікаў за шчасьце й волю свабодалюбівага беларускага народу.
За вамі слова, пісьменьнікі, соль зямлі Беларускай!
Уладзімер Глыбінны
Наш адказ1
Адказ беларускіх замежных літаратараў на артыкул, падпісаны прозьвішчамі васьмёх беларускіх пісьменьнікаў
Газэта «Звязда» за 15-га, а за ёй — «Літаратура і мастацтва» за 18-га ды маскоўская «Лнтературная газета» за 22-га кастрычніка 1966 г. надрукавалі артыкул «Ня вам Беларусамі звацца», падпісаны прозьвішчамі васьмёх маладых беларускіх пісьменьнікаў з БССР: Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Васіля Быкава, Анатоля Вярцінскага, Ніла Гілевіча, Івана Пташнікава, Барыса Сачанкі і Івана Чыгрынава. Артыкул быў перададзены таксама савецкай радыёстанцыяй «Роднна» 31 кастрычніка. У артыкуле пратэстуецца супраць нашых выказваньняў у замежным беларускім друку й радыё пра сучасную беларускую літаратуру ў БССР ды вытыкаецца нам калябаранцтва зь нямецкімі фашыстамі ў вапошняй вайне й з амэрыканскімі імпэрыялістамі цяперака.
Артыкул гэты нас ані чуць не зьдзівіў, бо ў гарце савецкай прапагандавай кампаніі супраць беларускай палітычнай эміграцыі ў вольным сьве-
1 Ліст быў напісаны ў лістападзе 1966 г.
це да падобных выступленьняў у савецкім друку, радыё ды на розных сходах мы ўжо прывыклі. Дасюль падобныя артыкулы былі звычайна або ананімныя, або падпісаныя прозьвішчамі ведамых прафэсіянальных паклёпнікаў тыпу Леаніда Прокшы й падобных, а затым мы ня бачылі патрэбы наагул рэагаваць на іх. У гэтым жа выпадку пад артыкулам стаяць прозьвішчы групы пісьменьнікаў, аўтарытэтных і вядучых сярод маладога літаратурнага пакаленьня, пры гэтым не абцяжараных ніякім калябаранцтвам із сталіншчынай. Затым вось уважаем за патрэбнае даць адказ на гэты артыкул.
Нам добра ведама, што ў савецкіх абставінах падобныя артыкулы звычайна ініцыююцца й рэдагуюцца, а нярэдка й пішуцца адпаведнымі ворганамі, а ня тымі, чые прозьвішчы пад гэтымі дакумэнтамі стаяць. Гэтак магло быць і ў выпадку з артыкулам «Ня вам Беларусамі звацца!». Ужо тое, што артыкул спачатку зьявіўся ў органе ЦК КПБ — газэце «Звязда», а толькі пасьля быў перадрукаваны з гэтае газэты — разам з уступнай зацемкай да яго — у органе пісьменьніцкай арганізацыі — газэце «Літаратура і мастацтва», наводзіць на думку, што ён мог быць зрэдагаваны дзесь у ЦК партыі. Пісьменьнікам магло быць адно «запрапанавана» падпісацца пад артыкулам ды хіба перакласьці яго ў беларускую мову, бо, як добра ведама, беларуская мова ня толькі ў ЦК, але й бадай што ўва ўсіх іншых установах Беларусі, за выняткам Саюзу пісьменьнікаў БССР, ужытку ня мае. Дый у самым артыкуле знаходзім пацьверджаньне таго, што ён быў інсьпіраваны нейкімі
органамі. Паміж густых радкоў артыкулу неяк прасьлізнуўся й наступны радок: «Асабліва актыўнічае, кажуць, Станіслаў Станкевіч» (вылучана намі). Дык хто-ж кажа? Звычайна «кажуць» тыя, што маюць больш інфармацыяў, у дадзеным выпадку тыя органы, што хвабрыкавалі й сам артыкул. Ды ўрэшце, незалежна ад таго, дзе гэты артыкул пісаўся й кім падпісаны, у ім выказаныя першнаперш думкі гэных органаў, пагляды партыі.
У партыйных колах, як паказвае артыкул, найбольшы непакой і трывогу выклікае вось што:
Апошні час друк і радыё беларускіх буржуазных нацыяналістаў праяўляе даволі вялікую ўвагу да творчасьці літаратурнай моладзі, да нашай творчасьці. Цытуюцца нашы вершы і апавяданьні, камэнціруюцца найіы выступленьні, даюцца рэцэпты на будучае. І ўсё гэта дзеля таго, каб даказаць, што нібыта «маладыя пісьменьнікі... адхіліліся ад партыйнай лініі», што, маўляў, «сучасная моладзь імкнецца выйсьці на шлях праўды, свабоднага слова».
І далей: «Вы спрабуеце нас вучыць, панове, спрабуеце заігрываць з намі, прыкідваецеся добразычліўцамі. Вам вельмі хацелася-б, каб мы хоць разок, хоць ледзь-ледзь падзьмулі ў вашу дудку». «Вашы спадзяваньні на ідэалягічныя дывэрсіі дарэмныя. Іх ніколі ня будзе», — запэўніваецца ў артыкуле ў «Звязды», падпісаным прозьвішчамі беларускіх пісьменьнікаў.
Дык вось чаго там баяцца! А калі баяцца й публічна б'юць на трывогу, значыцца, наш голас — вольнае беларускае слова — даходзіць у паняволеную бацькаўшчыну й трапляе там не на камень.
Мы-ж ад сябе можам адно сьцьвердзіць, што ў вацэне як паасобных пісьменьнікаў, гэтак і наагул сучаснай беларускай літаратуры, кіруемся вылучна крытэрыем аб'ектыўнай праўды й крытэрыем, каб беларуская літаратура была ўзапраўды беларускай і служыла беларускаму народу.