• Часопісы
  • Літаратурны рух на эміграцыі  Лявон Юрэвіч

    Літаратурны рух на эміграцыі

    Лявон Юрэвіч

    Памер: 244с.
    Мінск 2002
    47.67 МБ
    Што гэта так, пацьвярджаюць падсвведама і аўтары згаданага артыкулу «Звязды». Сваю атаку супраць нас яны ўважылі за патрэбнае пачаць ад насьвятленьня — у супрацьвагу нашым паглядам і дзейнасьці — сваіх ідэйных і палітычных пазыцыяў. Гэта мае асаблівую вымову, калі ўзяць за ўвагу тое, што хоць артыкул пра нас і супраць нас, але не для нас. Ён прызначаны найперш і найбольш для тых, хто на бацькаўшчыне, да каго даходзіць і наш голас. Гэтым якраз тлумачыцца й тое, што артыкул «Звязды» быў надрукаваны ў дзьвюх іншых газэтах, беларускай рэспубліканскай ды расейскай усесаюзнай, ды перадаваўся, апрача таго, праз радыё. Артыкул пачынаецца гэткай ідэйнай нацыянальна-патрыятычнай дэклярацыяй;
    Для нас, маладых беларускіх пісьменьнікаў, няма нічога больш дарагога, чым маці Беларусь, зямля нашых продкаў, край славуты й чароўны. Тут мы нарадзіліся, тут сэрцам сваім слухалі матчыны песьні, тут выйшлі на прастор жыцьця, тут пішам свае кнігі й гадуем. дзяцей. Кожнай хвілінай жыцьця, кожнай крывінкай зьвязаны мы зь зямлёй гэтай і добра ведаем яе гісторыю, яе радасьці й нягоды, з гонарам называем сябе Беларусамі.
    Гэта бадай першы выпадак, што на бачынах беларускага савецкага друку прагучэла гэткая дэк-
    У. Сядура (Глыбінны), Ю. Віцьбіч, М. Кавыль. ЗША, 1950-я гады.
    лярацыя. Яна зробленая, пэўне-ж, не для нас, палітычных эмігрантаў, а вылучна дзеля нутранога ўжытку. І гэта сьведчыць, што без падобных запэўненьняў у беларускім патрыятызме, у любасьці да свайго роднага, у арганічным зрадненьні зь беларускай нацыянальнай глебай, цяжка ўжо знайсьці давер і зразуменьне сярод маладога беларускага пакаленьня на бацькаўшчыне. Гэта сьведчыць таксама й пра скіраванасьць нашае дзейнасьці й нашых выказваньняў, змагаючыся зь якімі, партыйная прапаганда змушаная казыраць картай тае самае масьці — беларускім нацыянальным патрыятызмам.
    Цікавая ў артыкуле заява, што тыя, чые прозьвішчы пад ім падпісаныя, «добра ведаюць гісторыю сваёй зямлі». Хацелася-б, каб яно гэтак было, але моцна сумняваемся, ці так яно ёсьць.
    Калі ведаць нашую мінуўшчыну на аснове двухтомнай «Гісторыі БССР», на першым і на другім выданьнях якое густым пакостам ляжыць хвальшывая гісторыяграфічная канцэпцыя з часоў сталіншчыны, якая служыць русыфікатарскай легендзе, быццам Беларусь на працягу ўсяе свае гісторыі была сатэлітам Расеі й заўсёды быццам імкнулася да поўнага задзіночаньня зь ёй, дык жалю годнае такое веданьне. Адзіночныя спробы маладых беларускіх гісторыкаў аб'ектыўна глянуць на мінуўшчыну свайго народу перасякаецца ў карэньні партыйнай крытыкай і партыйнымі органамі. Дык на аснове якіх крыніцаў можна сёньня пазнаць мінуўшчыну Беларусі, калі няма навет беларускага гістарычнага часапісу? Уздымаюцца на бацькаўшчыне — тым часам, бязь ніякіх вынікаў — справядлівыя галасы пра патрэбу беларускага краяведнага часапісу, моваведнага часапісу, мастацкага, музычнага, літаратураведнага ды іншых часапісаў, затое пра ня менш патрэбны гістарычны часапіс дагэтуль ніхто нават не заікнуўся. Ці не затым маўчаць пра яго, што гэткае патрабаваньне ўважалася-б у партыйных вачох што найменш за нетактоўнае.
    У артыкуле, падпісаным прозьвішчамі васьмёх пісьменьнікаў, чытаем і наступную заяву:
    1недахопы нашы, і нягоды нашы мы бачым і ведаем лепш, чым вы, і справімся мы зь імі як-небудзь без вашай дапамогі.
    Ну, што-ж — дай Божа! Але-ж на працягу 50 год існаваньня савецкай улады ў Беларусі ня здолелі даць рады — «справіцца», каб мець навет та-
    кую элемэнтарную й дробную, але вельмі патрэбную рэч, як зборнік народных песьняў для хору, a зборнік гэткі, даўно апрацаваны найлепшым знаўцам беларускай песьні Рыгорам Шырмам, буцьвее дзесяць гадоў у папцы. Ды ці толькі із справай песеннага зборніка не даецца «справіцца»?
    Калі пра ўсё гэта мы кажам і пішам, адчыняючы вочы свайго й замежнага грамадзтва на невымоўна цяжкую савецкую рэчаіснасьць, партыйная прапаганда хацела-б падцяць давер да праўдзівасьці нашых словаў. Ня могучы, аднак, запярэчыць наяўнасьці «недахопаў і нягодаў», але баючыся весьці палеміку па сутнасьці справы, ня могучы супрацьставіць нашым цьверджаньням ні фактаў, ні контраргумэнтаў, партыя вытыкае нам, быццам мы ў часе апошняй вайны супрацоўнічалі зь нямецкімі фашыстамі ды нясём адказнасьць за гітлераўскія зьверствы над жыхарствам Беларусі, а цяперака быццам знаходзімся на паслугах амэрыканскага імпэрыялізму.
    Было-б куды лепш, калі-б перад тым, як кагосьці вінаваціць за фашыстоўскія зьверствы ў Беларусі, спачатку пашукаць і запраўдных калябарантаў з фашызмам, адказных за тое, што ў часе апошняе вайны гітлерызм дакаціўся аж у наш край ды шалеў у ім на працягу цэлых трох год. І калі пачынаць ад гэтага, дык нельга не прыйсьці да няўхільнага выснаву, што калі-б ня пакт Молатава-Рыбэнтропа ў жніўні 1939 году і не выдатная савецкая матар'яльная дапамога гітлераўскай Нямеччыне на працягу блізу двух першых год Другой сусьветнае вайны, дык наагул ці дайшло-б да
    супольнага сусьветнага канфлікту, а калі-б і дайшло, дык у найгоршым выпадку вайна разгортвалася-б не на беларускай зямлі. Змоўшчыкамі й калябарантамі былі Гітлер і Сталін.
    Калі-ж пачалася нямецка-савецкая вайна, беларускі народ, апынуўшыся між двума фашызмамі — чорным гітлераўскім і чырвоным сталінскім — стаўся аб'ектам беспрэцэдэнтнай у гісторыі новай формы калябарацыі паміж гітлерызмам і сталінізмам. Два фашызмы калябаравалі далей у руйнаваньні Беларусі. Выглядала гэта калябаранцтва найчасьцей так: пад кіраўніцтвам скінутых з самалётаў сталінскіх палітрукоў партызанскія групы рабілі дывэрсійныя або тэрарыстычныя акты супраць немцаў каля адмыслова абранай імі вёскі ці ў самой вёсцы. Вынік быў той, што пасьля гэтага прыбываў аддзел нямецкіх карнікаў і пушчаў з агнём вёску разам зь ейнымі жыхарамі. Калі-ж пазьней такія «гераічныя подзьвігі» паўтараліся ў іншых суседніх мясцовасьцях, дык жыхарства, навучанае першым трагічным прыкладам, змушанае было ўцякаць у лес. Вось гэтак савецкія партызаны атрымлівалі патрэбнае сабе папаўненьне і ўзбуджалі большую нянавісьць да акупанта, а гэты апошні знаходзіў сабе прэтэкст, каб па-зьверску спустошваць край пад свой будучы «лебэнсраўм». Ясна, гэта не памяншае віны гітлераўцаў, але ўскладае ня меншую віну й на сталінцаў. У гэтым вось гітлераўска-сталінскім спустошваньні нашага краю трэба шукаць калябаранцтва ды «суўдзельніцтва ў злачынствах».
    Што-ж да нас канкрэтна, дык стрэлы тутака ў пустое. Мы не супрацоўнічалі зь нямецкімі фашыстамі, а выкарыстоўвалі наяўныя тады магчымасьці, каб легальна й нелегальна бараніць беларускае жыхарства перад нішчэньнем яго з розных бакоў ды перад іншымі бедамі.
    Зьвінавачваньні беларускай палітычнай эміграцыі ў вольным сьвеце ў супрацоўніцтве зь нямецкім акупантам у мінулай вайне, а цяперака ў тым, што гэтая эміграцыя быццам знаходзіцца на паслугах нямецкага імпэрыялізму ды навет на службе амэрыканскага выведу — гэта даўно ўжо зьежджаны конік савецкай прапаганды.
    Галоўная мараль артыкулу «Звязды» сфармуляваная наступнымі словамі:
    Лінія партыі, ачьішчаная ад скажэньняў культу асобы, ад валюнтарызму й кан'юнктуршчыны — наша лінія!
    Ці-ж сапраўды «ачышчаная» гэная лінія? Узяць хоць-бы адно тое, што ўсе найжахлівейшыя злачынствы 30-х і 40-х гадоў, якія ані не саступалі гітлераўскім злачынствам, у афіцыйнай тэрміналёгіі нельга навет назваць сапраўдным імем. Яно сарамяжліва называецца бязьвіннаю этыкеткаю «культ асобы», каб гэтым зьменшыць і прыцьміць гэныя злачынствы. І ніякай дыялектыкай ніхто ня здолее запярэчыць, што як арганічная частка гэнага «культу асобы» сяньня пакінуты ў поўнай моцы й далей замацоўваецца іншы культ — культ прымату расейшчыны. На гэтым кульце расейшчыны ствараецца ідэалягічная й практычная база дзеля адміністрацыйнага заціс-
    каньня праяваў беларускага жыцьця й русыфікацыі Беларусі. А суўдзельнікаў у крывавых сталінскіх злачынствах сярод дзейных і цяпер у Беларусі людзей, навет з ордэнамі й ганаровымі тытуламі, якія ў 30-х і 40-х гадох не за страх, а за сумленьне спаборнічалі ў служэньні сталінскай сыстэме — хоць адбаўляй. Сярод іх таксама трэба было-б шукаць удзельнікаў антынароднага калябаранцтва із сталіншчынай, рэцыдывы якога даюцца балюча ў знакі й сяньня ў кажнай галіне жыцьця.
    Мы, у моц гістарычных абставінаў апынуўшыся ў вольным сьвеце, уважаем сябе за неадлучную частку ўсяго беларускага народу, дарма што ўспомнены артыкул намагаецца адмовіць нам права «Беларусамі звацца». І зусім натуральна, што ў друку й радыё мы «праяўляем даволі вялікую ўвагу да творчасьці літаратурнае моладзі» на бацькаўшчыне. Гэта ня толькі нашае прыроднае права, але й маральны ды патрыятычны абавязак як працаўнікоў пяра, тым больш што мы карыстаемся адным з найвялікшых дасягненьняў дэмакратыі, якога пазбаўленыя нашыя суродзічы на бацькаўшчыне, — поўнай свабодай слова.
    Кастусь Акула
    Юрка Віцьбіч
    Рыгор Крушына Станіслаў Станкевіч
    Алесь Салавей
    Алесь Салавей фактычна адзін рэпрэзэнтаваў беларускую літаратуру ў Аўстраліі. Праўда, пісалі і іншыя (Сьцяпан і Уладзімер Шнэкі1, Янка Ролсан, Данат Баян), але ўзровень Салаўя-паэта быў нашмат вышэйшы, хоць наўрад ці паддаецца вымярэньню ды параўнаньню гэткая катэгорыя, як талент. І ўсё ж Алесь Салавей быў адзіным, і ня толькі ў Аўстраліі — на ўсю літаратуру дыяспары.
    У самой Аўстраліі ён быў самотным, і гаварыць пра нейкі літаратурны рух у гэтай краіне наўрад ці выпадае. Таму Салавей спаўна мог вычуць цяжар місіі Беларуса, апяяную ім у паэме «Сын» (Зальцбург, 1947 г.) і хораша сфармуляваную Антонам Адамовічам:
    «Сын» паэмы — гэта найперш «сын айчьіны» — формула патрыятычнаіа дачыненьня між чалавекам і ягоным краем, знаная яшчэ старавечным Рымлянам, — і ўся паэма фактычна становіць дыялёгміж «сынам айчыны» ды «айчынаю». Адчыняецца гэты дыялёі; пасьля лірычнага звароту да айчыны з адзначэньнем ейнага пакутнага стану ў капцюрох «працемрай шчорненага гамана», які «красу растурзвае злачынна», сьцьверджаньнем тае місіі, да выкананьня якое, як дадзенае
    1 Сьцяпан Шнэк—Юрка Віцьбіч. Ліставаньне // ARCHE. 2001. № 2. С. 240—248.
    самой айчынай, пачуваецца пакліканым ейны сын: «Здабыць сьвятло, разьвеяць зман ты з дому выправіла сына». Пра гэткую місію Беларуса, навонках бацькаўшчыны як пасланца, высокім словам — «амбасадара» Беларусі — шырака пачынаў пісаць у тым. часе наш эміграцыйны друк, і паэта тут, сказаць-бы, трапляў у тон агульнаму настрою эміграцыі, чым у вялікай меры тлумачыцца й зацікаўленьне ў ягонай паэме з боку таго друку, на шпальтах якога яна перадрукоўвалася больш як іншы паэтаў твор2.