Літаратурны рух на эміграцыі  Лявон Юрэвіч

Літаратурны рух на эміграцыі

Лявон Юрэвіч

Памер: 244с.
Мінск 2002
47.67 МБ
...цікавыя мамэнты майго жыцьця — успаміны, пошукі другарадныя ў значэньні — камусьці астануцца ўражлівасьцяй ад эпохі, у якой жыў і тварыў творчасьць, — прадметам для мяне.
...ад самага пачатку «дзікага» — супраць савецкай беларускай паэзіі, я ўкінуўся у сапраўднасьць жыцьця. Калісьці ўмоўныя героі аджылі мінулае ў розных формах адчуваньняў і становішчах. Несапраўдныя фрагмэнты жыцьця-быцьця беларускай паэзіі.
...мае творы ў зборніку «Драматычныя начыркі» я лічу самымі найлепшымі. Я паказаў у маёй творчасьці герояў-удзельнікаў, якія нікчэмна прыстасоўваюцца да неабходнасьці жыцьця і якія ў ім, здаецца, застыглі; яны прыстасоўваюцца да сваёй ролі ў жыцьцёвым парадоксе. Выпадковая рухнасьць у напатканым дні.
...часта-радзьва ў сваіх паэтычных дзёньнікахпаказаньнях уцікваюся ў драбязнасьць непрадугледжаных адносінаў між людзьмі, створаных кастамі савецкага грамадзтва (усё адно ці беларускага), але штосьці шукаў паэтычныя перакананьні: зацікавіць кагосьці ўбачыць відомасьць сапраўднасьці не ў зьнямогі заняпаду, а ўспрыняць, як сродак, дзе так прызвычайна тварыць і захоўвацца раптам выказанай моўкнасьці.
...Я ня ведаю, чым я стаўся ў беларускай літаратуры й чым стануся ў будучым.
Зьлева направа: А. Шукелойць, Л. Юрэвіч, Я. Юхнавец. Нью Ёрк. Другая палова 90-х гадоў.
Ліставаньне дзеячоў эміграцыі
Выясьненьне
На правох рукапісу
Дагэтуль у нас на чужыне нічога не друкавалася. Ад гэтага вялікая шкода нашай эміграцыі і нашаму беларускаму, ці начай, крывіцкаму народу, а ворагам ягоным — уцеха. Нашыя ворагі хацелі бы, каб у нас і далей нічога не друкавалася. Дзеля таго калі, балеючы душою за свой народ, пачаў я выдаваць друкам беларускія кніжкі і ўжо выдаў «Новы песеньнік крывіцкі (беларускі) для школаў», яны паднялі крык, хочучы гэтым запыніць пачатую работу. Як бы на заказ маскоўскай чорнай і балынавіцкай сотні, напаў на мяне ў «Шляхам жыцьця» С. Залужны.
Ён вінаваціць мяне ў гэтакім:
—	першае, што ў маім песеньніку ёсьць адна жартлівая песьня пра пападзьдзю і ёсьць, між іншага, любоўныя народныя песьні;
—	другое, што часткова я слова «Беларусь» замяніў на «Крывія»;
—	трэцяе, што я зрабіў некаторыя іншыя папраўкі ў мове вершаў.
Я адкажу па парадку. Ёсьць жартаўлівыя песьні й прыказкі пра сялян і пра іншыя станы. Ёсьць жартлівыя песьні й пра духавенства. Яны
друкаваліся ў кожным зборніку песьняў, і ніхто за гэта нікога не нападаў на выдаўцоў. He нападаў і бязбожны «абароньнік» духавенства Залужны. Дык за што-ж нападаць за лёгка жартлівую песьню пра пападзьдзю (яна-ж і не духавенства!), песьню, каторая магла б быць друкавана нават пра сьвятога! А што да любоўных песьняў, дык бальшыня народных песьняў — любоўныя, і няма ў гэтым нічога благога. Нікому й ніколі такія народныя песьні ня шкодзілі. Значыцца, прычына нападу Залужнага на мяне тут іншая.
Адказваю на другі закід. Ужо даўно насьпела пара вярнуць нам стары наш праўдзівы назоў «Крывічы» замест накіненага нам Масквою і шкоднага назову «Беларусы». Дзеля таго ідэйныя сьвятлейшыя людзі гэта робяць. Дзеля таго — на «Крывія». Падобныя замены робяцца ня толькі ў папулярных выданьнях, як песеньнікі, але і ў навуковых. Прыкладам, гэтага робяць Украінцы із сваімі старымі памяткамі, зьмяняючы ў іх стары свой назоў.
Гэтак жа было зроблена ў вершы Багдановічавам «Пагоня», дзе слова «літоўскай» заменена на «крывіцкай», бо слова «літоўскі» мае цяпер інакшае значэньне. Ніхто супраць гэтага ня выступіў. Зусім нядаўна хтось пераклаў на нашу мову запіскі сакратара Сьцяпана Батуры пад назовам «Пад Полацкам дажджы». Запіскі гэтыя ёсьць гістарычнай памяткай. Перакладнік іх усюды словы «ліцьвін», «Літва», як тады зваўся наш народ, замяніў на «беларус», «Беларусь». Пераклад быў зроблены ў тым самым лягеры Ватэнштаце, дзе жыве Залужны, і ані ён, ані ніхто іншы супраць
гэтага ня выступілі. Дык тут ізноў прычына нападу не ў замене, а ў тым, што заменены маскоўскі назоў «Беларусы» на наш спрадвечны «Крывічы».
Назоў «Крывічы» ня толькі пачалі ўжываць на чужыне, але ўжывалі яго і ў Беларускай савецкай сацыялістычнай рэспубліцы, а сьмялейшыя людзі ўжываюць яго і цяпер у Бацькаўшчыне, дарма што там за гэта НКВД вельмі карае, ссылаючы на Салаўкі і іншае, а нават сьмерцяй. Мы ня ведаем, зь якой гэта ласкі Залужны пераймае на сябе загранічную работу НКВД.
Адказваю на трэці закід. Назову верша «Зіма» замест «Завіруха» лучыў з прычыны карэктарскага недагляду. А польскі германізм «дах» (у бубны дахаў вецер б'е) я замяніў на «страха» (у бубны страхаў вецер б'е). Страхі, ведама, бываюць розныя: саламяныя, з гонтаў, бляшаныя й інш., і толькі недаволі знаючаму нашу мову Залужнаму здаецца, што калі «панская» страха, дык мусіць па-панску і звацца. У вершы Коласавым пастаўлены ў мяне клічны склон там, дзе ён павінен быць. Прызнаюся, што гэта зрабіў я бяз згоды Коласа, бо нас дзеліць зялезная бальшавіцкая заслона. Няўжо-ж Залужны дастаў ад яго правамач на абарону?
У вершы Купалавым «Не пагаснуць зоркі ў небе», каторы стаў нацыянальным гімнам, замест «Не загіне край забраны» я паставіў «Не загіне край крывіцкі». На ўсім сьвеце, калі верш робіцца нацыянальным гімнам, дык зьмест ягоны болей або меней мяняюць — каб прытарнаваць да вымаганьняў гімну. Таксама і тут, забраных краёў ёсьць шмат, а нам ідзе пра наш, крывіцкі край.
Дзеля таго ўжо даўно некаторыя прабавалі замест «край забраны» пяяць «край наш родны». У замене слова «забраны» на «крывіцкі» сэнс застаўся той самы, папраўка прыдала яму толькі яснае, кожнаму зразумелае значэньне. Але вось у іншым вершы таго самага Купалы, у радку, дзе кажацца, што Крывія зойме свой «пачэсны пасад між славянамі», рэдакцыя выходзячых у Парыжы «Беларускіх Навінаў» (Нумар 1 за 5.1.47., папярэдні артыкул унізе) замяніла слова «славянамі» на «народамі». Тут ужо зьменена ня толькі слова, але й значэньне. Відавочна, зьмену зрабілі з тае прычыны, што гэтая фраза стала лёзунгам.
Разгледжанымі трыма і агранічаюцца мае папраўкі мовы вершаў, а тым часам Залужны падаў іх як прыклады, а быццам папраўкаў у песеньніку мноства. Гэтым ён сьведама хвальшыва прадставіў справу.
Хачу тут зазначыць, што кожная рэч добрая на сваім месцы. У існуючых вякі літаратурных мовах, з выняткам гімнаў, гэтак ня робяць. Але ў такіх мовах, як нашая, што толькі ўзышла на літаратурную дарогу, бывае, папраўкі канечна трэба рабіць. Гэныя два вершы, у каторых зроблены папраўкі, былі напісаны перад першай сусьветнай вайной, тады, калі ў нас яшчэ літаратурнай мовы не было і не было граматыкі. Дзеля таго-ж, няма ў нас ніводнага падручніка чытаць, у якім-бы ня былі зроблены папраўкі мовы паэтаў і пісьменьнікаў. Бо кажная кніжка на тое выдаецца, каб служыла нашаму народу, ня шкодзіла яму, засьмячаючы ягоную мову. Заведама, папраўляць могуць
адно тыя, што добра знаюць родную мову, а не якісь Залужны, што гавора нячыстай крывіцкай моваю і які думае, што «панскія» рэчы мусяць быць названы па-польску, а рэвалюцыйныя — па-маскоўску.
Калі-б Залужны пісаў шчыра, дык можна было-б яму дараваць, бо ці мала цёмных людзей на сьвеце, не заўсёды яны вінны сваёй цямноце. Але ён сьвядома піша няпраўду, бо ён ведае тое, што тут выясьнена.
Якая ж прычына гэтага нападу Залужнага? Прычына ня толькі ў непрыязьні да мяне, але галоўнае ў тым, што ён апынуўся ў маскоўскай арганізацыі. Як бачыце, другая прычына вялікая. Але й першай прычыны я ня змог-бы здолець, бо я слабы там, дзе бязь «літраў» не патыкайся. He цікава ведаць, ці ў гэтым нападзе толькі адрыгнулася няслаўнае мінулае Залужнага, ці гэта праява ейнага адраджэньня.
Брачыслаў Скарыніч.1
★ ★★
4.12.53.
Саўт Рывэр.
Глыбокапаважаны Сп. Др. Станкевіч!2
Калі 26.10.53 г. я даслаў Вам альманах «Бацькаўшчына»:
«Мы дойдзем!»,
«Вышэй галаву, Дубавец!»,
«У той самы дзень», дык цяпер адначасна дасылаю:
1 Янка Станкевіч.
2 Маецца на ўвазе Станіслаў Сганкевіч.
«Як сацьмела золата найлепшае», «Паданьне аб таямнічым сьвятле», «Аб чым крычалі мерцьвякі», «Над возерам Шпірдынг».
Між іншым, прыйшлося ўсё зноў парабіць на машынцы, бо ёсьць пэўныя, хаця й не вялікія зьмены.
Учора атрымаў ліст ад Сп. Уладзімера Сядуры, у якім ён просіць мяне, каб я разам з [неразборліва] творамі даслаў у альманах і ягоную прозу. Усё ж просьба гэтая досыць своеасаблівая. Мне здаецца, што адлегласьць паміж Нью Ёркам і Вамі яшчэ карацейшая за адлегласьць паміж Саўт Рыверам і Вамі. Ды, нарэшце, справа тут ня толькі чыста тэхнічная — адлегласьць. На вялікі жаль, у мяне гэтая думка і мелася, дык лічу сябе ня ў праве гэткім-тэхнічным-чынам ды наўсуперак майму характару накідваць яе Вам.
Спадзяюся, што ў альманаху ўдзельнічае Антон Адамовіч: і як празаік (Юстапчык, Бірыч), і як крытык (Склют, прадмова). Мне чамусьці здаецца, што я выкажу погляд шматлікіх чытачоў: і крытыка, і проза Антона Адамовіча цікавыя і патрэбныя.
Цешуся з тае прычыны, што ў альманах трапіць Хведар Ільляшэвіч. Ён гэтага цалкам заслугоўвае. Сёньня-ж падбіраю жменьку ягоных вершаў, каб праз 2—3 дні даслаць Вам.
Удзячны за тое, што «Бацькаўшчына» перадрукавала мой артыкул з «Освобождення». Апошняе выданьне чытае ня больш за 10—20 беларусаў, а Верасавы цалкам заслутоўваюць агульнага і да ведама нашага агулу даведзенага шальмаваньня.
Чытаў мне Масей Сяднёў свой артыкул, як адказны на артыкул Др. Ян. Сганкевіча. Вельмі ўжо завостры, а калі ўлічыць тэмпэрамэнт Др. Ян. Сганкевіча, дык дыскусія гэная ў сваім далейшым разьвіцьці можа набыць адпаведны нясмак. Прынамсі, ужо цяпер вычуваецца, як асабістае выціскае прынцыповае. Між іншым, у першым варыянце свайго артыкулу Масей Сяднёў параўноўвае «Янку Станкевіча» з Янкам Купалам.
Спадабаўся мне артыкул пра Арх. Ёзафата Кунцэвіча. На вялікі жаль, наш народ не належыць да аднаго веравызнаньня. Меўся (дый да гэтуль ён ёсьць) час, калі нашыя ворагі на гэтым спэкулявалі, каб пабіць нас на дзьве часткі і па частках раздушыць. Вельмі і вельмі прыкра, што нашым суайчыньнікам «айцам духоўным», як каталіцкім, гэтак і праваслаўным, не стае разуменьня далікатнасьці гэнае справы.
Асоба Арх. Ёзафата Кунцэвіча аж занадта дражлівая, небясьпечная ў гэтай галіне. Асабліва калі ён падаецца як першазаступнік Беларусі. Нам сапраўды (незалежна ад нашых веравызнаньняў) больш чым хопіць таго, што сказаў аб ягонай дзейнасьці найбольшы наш тагачасны аўтарытэт — Леў Сапега. Арх. Ёзафат Кунцэвіч загінуў у тым прыкрым для нашае агульнае нацыянальнае справы змаганьні, у якім з праваслаўнага боку загінуў ігум. Апанас Берасьцейскі. Дык з пункту гледжаньня «здаровага розуму» (тэрмін Міколы Вярбы) і ігум. Апанаса Берасьцейскага (сьвятога для праваслаўных беларусаў) трэба побач з Арх. Ёзафатам Кунцэвічам залічыць у агульныя заступнікі? Hi ў якім