Літаратурны рух на эміграцыі  Лявон Юрэвіч

Літаратурны рух на эміграцыі

Лявон Юрэвіч

Памер: 244с.
Мінск 2002
47.67 МБ
У пошуках выясьніць многае няведамае, у вапошнім часе запазнаўся я тут з др. Джанам Э. Рэксіным, прафэсарам у Гамільтонскім Каледжы. Др. Рэксін зьяўляецца грэкам і выкладае антычнуто грэцкую мову, ёсьць старшынёю Дэпартамэнту Клясыкі. У гутарцы са мною і чуючы мае замеры, др. Рэксін аднёсься вельмі прыхільна, выясьніў некаторыя рэчы, важныя для мяне, і прыслаў мне неабходны для мяне інфармацыйны матэрыял. Пара спатканьняў зь ім, якія, я спадзяюся, мецімуць месца на прышласьць, мелі б дадатны ўплыў на працу перакладу.
Я спадзяюся хутка атрымаць ад Вас «Абарону Сакрата» з Вашымі заўвагамі, як аб гэтым Вы ласкава даносіце, за што загадзя выражаю Вам маю ўдзячнасьць.
Мне было бы асабліва прыемна пераслаць Вам дзеля прачытаньня і эвэнтуальных заўвагаў наступны пераклад «Крытона», калі б толькі час і іншыя абставіны пазволілі б Вам на гэта.
Калі ласка, прыміце мае словы пашаны і паважэньня для Вас.
Ваш Ян Пятроўскі.
Dr. V. Seduro
9 — 5 Edgehill Terrace
Troy, N.Y.
4 траўня 1961
Сп. Гладкаму
y Джэрсі Сыты
Вельмішаноўны сп. Гладкі.
На вялікі жаль, я не жыву больш у Нью-Ёрку і знаходжуся ад яго на адлегласьці 170 міляў. Таму аб сустрэчы ня можа ісьці гаворкі. Ваш ліст ад 1 траўня г.г. мне пераслалі поштаю.
Вам найлепш зьвярнуцца ў пытаньнях беларускай мовы і фальклёру ў Беларускі інстытуг навукі і мастацтва, на чале якога стаяць сп. А. Адамовіч і сп. В. Тумаш. Сп. Тумаш, дарэчы, ведае добра і праф. Галецкага. А я яго зусім ня ведаю і ніколі ў жыцьці ня бачыў. Што пра згадваны Вамі Інстытут славянаведы, дык я пра яго ня ведаю і ня чуў. Калі гэта польская ўстанова, дык тады яна проста аматарская і ніякай асаблівай цікавасьці да беларусаведа ня выявіць.
Вы пішаце, што ў нас, у беларусаў-эмігрантаў, няма моваведаў. Каб гэта пачуў д-р Янка Сганкевіч, дык ён абразіўся-б на Вас за гэткае нэгаваньне ягонае асобы як моваведа і навукоўца. Адно, праўда, яго ні адна амэрыканская навуковая ўстанова не вызнае і ня хоча знацца зь ім. Ігнаруе яго і Інстытут Тумаша і Арсеньневай.
Затое ён супрацьстаўляе ім свой собскі інстытут ці нават Акадэмію — Навуковае таварыства імя фр. Скарыны. А на справе выглядае, што абое —
рабое. Асабістыя амбіцыі гора-навукоўцаў адпттурхоўваюць сапраўдных навукоўцаў і пакідаюць працаваць у амэрыканскія ўстановы і здабываць там вызнаньня, часам нават сусьветнага маштабу. А ўсё бездапаможнае і малакультурнае, як ахвосьце, застаецца круціцца каля правінцыяльнага забрасьнелага «чала». Таму я ня думаю, каб вялікіх вынікаў дало Вашае зьвяртаньне да вышэйзгаданых «акадэміяў». Але ж лепш асягнуць што-кольвечы, чымся нічога. Таму ўсё ж лепш перадаць матар'ялы ім, чымся каб яны загінулі дарэмна. Mae віншаваньні Вам, як майму старому сябру.
Ваш У. Сядура.
Біяграмы
Абрамчык Ніна (дзяв. Аяўковіч, псэўд. Ніна Раса; 20.03.1916, в. Шані, цяпер Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці). Вучылася ў Віленскім унівэрсытэце. У 1939—1941 г. настаўнічала на Пружаншчыне. 3 1941 г. жыла ў Бэрліне, там пабралася шлюбам зь Міколам Абрамчыкам, працавала ў Беларускім Камітэце Самапомачы. Займалася выдавецкай дзейнасьцю, апрацавала і выдала ў 1942 г. «Гісторыю Беларусі ў картах» і некалькі зборнікаў беларускіх вершаў і песень. Жыве ў Вілепэне пад Парыжам.
Адамовіч Антон (26.06.1909 [паводде мэтрычнай кнігі — 13.05.1909], г. Менск — 1998, Нью Ёрк), дзеяч нацыянальнага руху, палітык, літаратуразнаўца, публіцыст. У 1930 г. быў арыштаваны па справе
няіснага «Саюзу вызваленьня Беларусі» і асуджаны на 5 год высылкі ў Кіраўскую вобласьць. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Менскай гарадзкой управе, быў рэдактарам «Беларускай Газэты», галоўным рэдактарам выдавецтва «Менск». У кастрычніку 1943 г. выехаў у Бэрлін, рэдагаваў «Раніцу». У
1945—1949 г. жыў у Нямеччыне ў лягерох для перамешчаных асобаў, займаўся палітычнай дзейнасьцю, быў актыўным прыхільнікам і папулярызатарам перайменаваньня Беларусі ў Крывію (з мэтай унікненьня атаясамленьня заходнімі краінамі Беларусі з Расеяй). 3 1949 г. — у ЗША, займаўся грамадзка-культурнай дзейнасьцю, быў сябрам Рады БНР. Аўтар шматлікіх працаў з гісторыі, культуры, літаратуры Беларусі.
Адважны Вінцук (сапр. Язэп Германовіч; 20.02.1890, в. Гальшаны Ашмянскага павету — 26.12.1978, Лёндан), рэлігійны дзеяч, літаратар. Скончыў Віленскую духоўную каталіцкую сэмінарыю (1913). Працаваў на Беласточчыне. У 1924 г. уступіў у ордэн марыянаў, выкладаў у Друйскай гімназіі. Друкаваўся ў беларускіх выданьнях «Крыніца» і «Chryscijanskaja dumka». 3 1932 г. працаваў ў Харбіне ва Ўсходняй місіі. У 1948 г. арыштаваны камуністычнымі ўладамі і выдадзены савецкім органам улады. Адбываў пакараньне ў лягерох Сыбіры. Па вызваленьні выехаўу Польшчу (1956), у 1959 г. пераехаў у Рым, потым жыў у Вялікай Брытаніі, займаўся грамадзка-асьветніцкай працай. Напісаў успаміны «Кітай — Сыбір — Масква», выдадзеныя ў 1962 г. асобнай кнігай і ў 1966 г. перакладзеныя на польскую мову.
Акіншэвіч Леў (25.01.1898, г. С.Пецярбург — 1980, Нью Ёрк), гісторык, публіцыст, крытык. Вучыўся ў Кіеўскім унівэрсытэце, у 1918 г. прыняў грамадзянства БНР У 1920-х г. працаваў ва Ўкраінскай Акадэміі Навук, супрацоўнічаў зь БелАН і Інбелкультам. 3 1933 г. — прафэсар Нежынскага
пэдінстытуту. Быў зьвіпавачаны ў беларускім і ўкраінскім пацыяналізьмс і звольнены. Падчас нямецкай акупацыі жыў ва Ўкраіне. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Працаваў у цэнтры па вывучэньні СССР у Вашынггоне, супрацоўнічаў зь БІНіМам.
Акула Кастусь (сапр. Аляксандар Качан;
16.11.1925, в. Верацеі, цяпер Докшыцкі раён), гра-
мадзка-культурны дзеяч, пісьмеііыгік. ВучыўсяўМсн-
скай афіцэрскай школе Беларускай Краёвай Абароны (1944). Улетку 1944 г. разам з аддзеламі БКА пакінуў Беларусь, быў у складзе дывізіі «Беларусь». 3 1947 г. —у Канадзе. Адзін з заснавальнікаў Згуртаваяьня Беларусаў Канады, рэдагаваў «Беларускі Эмігрант» (1948— 1949), выдаваў часопіс беларускіх ветэраііаў «Зважай» (1974—1997).
Алехнік Алесь (31.07.1929, урочышча Перунова Лупінецкага павету), грамадзкі дзеяч у Аўстраліі. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у лягерох для перамешчаных асобаў у Нямеччыне, належаў да крыла «зарубежнікаў». 3 1950 г. — у Аўстраліі, жыў у штаце Новы Паўднёвы Ўэльс, быў адным з закладальпікаў Беларускага Аб'яднаньня ў Аўстраліі, прыхільнікам Беларускай Цэнтралыіай Рады. Актыўны ўдзельнік міжнародных антыкамуністычных лігаў. Аўтар мэмуараў «Пад бел-чырвона-белым» (Вільня, 1999).
Арсеньнева Натальля (у замустве Кушаль; 20.09.1903, г. Баку — 25.07.1997, Нью Ёрк), грамадзкая дзяячка, паэтка. Скончыла Віленскуіо Беларускую гімназію, вучылася ў Віленскім унівэрсытэце.
Падчас нямецкай акупацыі жыла ў Менску, працавала ў «Беларускай Газэце», перакладала творы для беларускага тэатру, займалася рэлігійнымі перакладамі на беларускую мову. Аўтарка беларускага рэлігійнага гімну «Магутны Божа» (1943). Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. 3 канца 1940-х — у ЗША, займалася грамадзка-культурнай дзейнасьцю.
Белямук Міхась (15.03.1924, в. Голя Берасьцейскага павету), грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі — афіцэр Беластоцкага батальёну Самааховы. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі, з 1949 г. — у ЗША, жыве ў Кліўлэндзе. Займаецца пытаньнямі старажытнай гісторыі Беларусі; адзін з заснавальнікаў часопісу «Полацак».
Брылеўскі Ўладзімер (1917, в. Лоск, цяпер Валожынскі раён Менскай вобласьці), грамадзкі дзеяч. Скончыў афіцэрскую школу ў Дэмбліне, вучыўся ў сельскагаспадарчым інстытуце ў Пулавах. Падчас нямецкай акупацыі ангажаваны ў нацыянальны рух. У канцы 1943 г. быў арыштаваны, сядзеў у Вялейскай турме. Быў адпраўлены ў лягер у Нямеччыііу, уцёк, жыў у Рызе, працаваў карэктарам
часопісу «Новы шлях». 3 канца 1944 г. — у Нямеччыне, арганізаваў у 1947 г. беларускую школку ў Гановэры. 3 1949 г. жыўу ЗША (Саўт-Рывэр, штат Нью Джэрзі), потым — у Флёрыдзе. Аўтар нізкі ўспамінаў пра дзеячоў нацыянальнага руху часоў нямецкай акупацыі, што друкаваліся ў «Беларусе» ў 70—80-х г. Жыве ў Флёрыдзе.
Будзька Часлаў (29.06.1913, г. Вілыія — 5.08.1985, Чыкага), грамадзка-культурны дзеяч. Сын Эдварда Будзькі. Скончыў Віленскую Беларускую гімназію, аддзел гісторыі гуманістычнага факультэту Віленскага ўііівэрсытэту (1938). Супрацоўнічаў зь беларускімі нацыянальнымі арганізацыямі, сябра Беларускага Сгудэнцкага Саюзу. За нацыянальную дзейнасьць быў пазбаўлены права працаваць па спэцыяльнасьці. Уладкаваўся ў каапэратыўнае таварыства ў Варшаве, потым працаваў у Кельцах. Падчас другой сусьветнай знаходзіўся ў Нямеччыне. Пасьля капітуляцыі Нямеччыны жыў у лягеры ў Ватэнштэце, выкладаў гісторыю ў мясцовай беларускай гімназіі. У 1948—1951 г. жыў у Вялікай Брытаніі. 3 1951 г. — у ЗША, жыў у Чыкага. Апрача асноўнай працы на прадпрыемстве, займаўся грамадзка-асьветніцкай працай, праектаваньнем вышыванак ды дываноў.
Будзька Эдвард (22.03.1882, м. Будслаў, цяпер Мядзелскі раён Менскай вобласьці — 14.08.1958, Чыкага), грамадзка-культурны дзеяч. Удзельнік нацыяналыіага адраджэпьня пачатку 20 ст. Аўтар «Нашай Нівы» (друкаваўся з 1906 г.). У 1918 г. арганізаваў Будслаўскую беларускую гімназію. У 1920—1939 г. жыў у Латвіі і Літве. Падчас
нямецкай акупацыі настаўнічаў. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У 1945 г. у лягеры для перамешчаных асобаўу Ватэпштэце арганізаваў беларускую школку. Выехаў у ЗША, жыў у Чыкага, быў актыўным сябром Беларуска-Амэрыканскай Нацыяпальнай Рады.
Варонка Язэп (псэўд. Юры Вегаў; 4.04.1891, Сакольскі павет — 4.06.1952, Чыкага), дзеяч нацыяналыіага руху, журналіст. Дэлегат I Усебеларускага капгрэсу, першы старшыня Народнага Сакратарыяту Рады БНР. Прыхілыіік саюзу зь Літвой. Са сыіежня 1918 г. па красавік 1920 г. — міністар беларускіх спраў пры ўрадзе Літвы. 3 1923 г. жыў у Чыкага, займаўся грамадзкай працай, быў адным з закладальнікаў Бсларуска-Амэрыканскай Нацыянальнай Рады.
Вір Васіль, грамадзкі і вайсковы дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі браў удзел у нацыянальпай антынямецкай партызанцы. У 1944—1949 г. пражываў у Нямеччыне. 3 канца 40-х г. — на эміграцыі ў Канадзе. Сябра Літаратурнай сустані «Баявая Ўскалось». Друкаваўся ў часопісах «Баявая Ўскалось» і «Беларускім голасе».
Віцьбіч Юрка (інш. псэўд. Юрка Стукаліч, сапр. Серафім Шчарбакоў; 2.06.1905, г. ВеліжВіцебскай губэрні — 6.01.1975, Саўт Рывэр, штат Ныо Джэрзі), грамадзка-культурны дзеяч, пісьменьнік. Падчас нямецкай акупацыі браў удзел у культурным жыцьці Беларусі, у 1943 г. перавёз зь Віцебску ў Полацак парэшткі Эўфрасіпьні Полацкай. Быў ініцыятарам узнаўленьпя літаратурнага аб'яднаньня «Ўзвышша», падрыхтаваў да друку нумары ад-