Літаратурны рух на эміграцыі
Лявон Юрэвіч
Памер: 244с.
Мінск 2002
Кіпель Зора (дзяв. Савёнак; 1.07.1927, г. Менск), беларуская грамадзкая дзяячка, літаратуразнаўца, публіцыстка. У 1944 г. скончыла Лювэнскі ўнівэрсытэт (Бэльгія) і Ратгерскі ўнівэрсытэт (ЗША).
Аўтарка працаў па гісторыі Беларусі, старажытнай літаратуры, асьвеце. Жонка В. Кіпеля.
Кіпель Вітаўт (30.05.1927, г. Менск), беларускі грамадзкі дзеяч, гісторык, бібліёграф; доктар геалёгіі (1955). Сын беларускага навукоўца й грамадзкага дзеяча Яўхіма Кіпеля. Быў сябром Саюзу Беларускай Моладзі. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Скончыў Лювэнскі ўнівэрсытэт (Бэльгія) й Ратгерскі ўнівэрсытэт (ЗША). У 1962—1985 г. працаваў у Нью Ёрскай Публічнай бібліятэцы. Цяперашні старшыня БІНіМ. Аўтар працаў па гісторыі Беларусі й беларускай эміграцыі.
Кіпель Яўхім (25.12.1895, в. Байлюкі, цяпер Глускі раён — 27.07.1969, Нью Ёрк). У 30-х г. быў двойчы рэпрэсаваны. 3 чэрвеня 1942 г. — у Менску, працаваў у Школьным інспэктараце, быў рэдактарам газэты «Голас Вёскі», у 1944 г. — кіраўнік навуковага аддзелу Беларускай Цэнтральнай Рады, старшыня II Усебеларускага Кангрэсу. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.
Клішэвіч Уладзімер (27.02.1914, в. Краснадворцы, цяпер Салігорскі раён — 14.11.1978, Лос Анджэлас), паэт. У 1930-х г. рэпрэсаваны. Падчас нямецкай акупацыі жыў у Слуцку, рэдагаваў «Газэгу Случчыны», займаўся літаратурнай творчасьцю. Зьлета 1944 г. — на эміграцыі, з 1948 г. — у ЗША. Неаднаразова наведваў СССР, за што цкаваўся эміграцыяй.
Коўш Сьвятаслаў (25.12.1916, в. Ільля Вялейскагапавету — 5.11.1997, СаўтРывэр, штатНью Джэрзі), рэлігійны (праваслаўны) дзеяч, сьвятар Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, пісьменьнік. Скончыў факультэт права Віленскага ўнівэрсытэту.
У 1938 г. рукапаложаны ў сан дыякана. Падчас нямецкай акупацыі — бурмістар Клецкага павету. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Быў камэндантам беларускага лягеру ў Ватэнштэце, выкладаў у Беларускай гімназіі імя М. Багдановіча. 3 1949 г. — у ЗША. У 1968 г. высьвячаны; служыў у беларускай царкве ў Саўт Рывэры (штат Нью Джэрзі).
Крушына Рыгор (сапр. Казак; 3.12.1907, в. Бязьверхавічы Слуцкага павету — 27.03.1979, Вашынгтон), пісьменьнік. Скончыў Слуцкія агульнаадукацыйныя курсы (1925). Быў арыштаваны па справе Ю. Лістапада. Падчас нямецкай акупацыі друкаваўся ў беларускай прэсе. Зь лета 1944 г. — у Нямеччыне. Жыў у Мюнхене, працаваў на радыё «Свабода». У 60-х г. выехаў у ЗША, быў адным з заснавальнікаў БІНіМа, рэдагаваў часопіс «Конадні», займаўся літаратурнай творчасьцю.
Лазарэвіч Уладзімер (1908, г. Менск — 1965, Кліўлэнд), вайсковы дзеяч. Афіцэр польскага войска. У 1941—1944 г. жыў у Менску, працаваў у гарадзкой управе загадчыкам аддзелу па ўліку насельніцтва. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Адзін з заснавальнікаў Беларускага Цэнтральнага Прадстаўніцтва ў Нямеччыне (1948). Выехаў у ЗША, дзе скончыў жыцьцё самагубствам.
Лебяда Тодар (сапр. Пятро Шырокаў; 1914, г. Віцебск—1970, Разанская вобласьць), беларускі паэт, драматург, журналіст. У 1930-х г. рэпрэсаваны савецкімі ўладамі. У 1943 г. ягоная драма «Загубленае жыцьцё» была пастаўленая на сцэне
менскага гарадзкога тэатру й карысталася вялікім посьпехам. Зьлета 1944 г. — у Нямеччыне. У 1945 г. вярнуўся ў Беларусь, быў арыштаваны органамі МДБ і асуджаны на 25 год канцлягероў
Ліманоўскі Янка (1896 — ?), беларускі пісьменьнік, літаратуразнаўца. У1920—1930-х г. працаваў у Наркамаце земляробства БССР, быў сябром «Маладняка», затым — Беларускага аб'яднаныія пралетарскіх пісьменьнікаў, намесьнікам дырэктара Інстытуту літаратуры і мастацтва АН БССР Падчас нямецкай акупацыі — загадчык літаратурнай часткі менскага гарадзкога тэатру. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У 1951—1955 г. — дырэктар управы БІНіМа.
Ліхач, сябар «Баявой Ускалосі». Ня выключана, што гэта псэўданім Сяргея Хмары ці аднаго з блізкіх ягоных сяброў.
Лунь Лявон, сябар Літаратурнай сустані «Баявая Ўскалось». Аўтар сымбалю Двупагоня, што бароніць Беларусь ад ворагаў з Усходу і Захаду.
Любачка Іван (1.05.1915, Полацкі павет — 19.07.1977, Мурай, штат Кэнтукі), беларускі гісторык. Скончыў Віцебскі пэдінстьггут (1939), у 1940— 1941 г. быў у Чырвонай Арміі, трапіў у палон, быў выггушчаны, працаваў на бацькоўскай сялянскай гаспадарцы. У 1943 г. вывезены на прымусовыя работы ў Нямеччыну. У другой палове 40-х г. настаўнічаў у лягерох для перамешчаных асобаў у Нямеччыне. 3 пачатку 1950-х г. — у ЗША. Скончыў Калюмбійскі Ўнівэрсытэт, працаваў у Блюмінгтонскім і Мурайскім унівэрсытэтах. Аўтар манаграфіі «Belorussia under Soviet Rule: 1917—1952» («Беларусь пад савецкай уладай: 1917—1952»),
Манькоў Палікарп (19.02.1910, г. Слуцак — 1999), грамадзкі дзеяч. У 1939—1941 г. служыў у
Чырвонай Арміі, трапіў у палон. У 1942—1943 г. працаваў у слонімскім гебітскамісарыяце, з чэрвеня 1943 г. узначаліў Саюз Беларускай Моладзі (Слуцкая акрута). Зь лета 1944 г. — на эміграцыі.
Мікалай (у сьвеце — Міхаіл Мацукевіч; 21.05.1917, хутар Суяцін Самарскай губерні — 20.06.2002, Таронта), рэлігійны дзеяч, архіяпіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Нарадзіўся ў сям'і ўцекачоў зь мястэчка Моталь Берасьцейскай губ. У 1921 г. сям'я вярнулася ў родныя мясьціны. Служыў у польскім войску. У 1939—1941 г. настаўнічаў. Падчас нямецкай акупацыі працаваў на сялянскай гаспадарцы. У 1944 г. вывезены на прымусовыя працы ў Нямеччыну. Зь вясны 1945 г. жыў у Шатляндыі, працаваў на фэрме. Браў удзел у I зьезьдзе беларусаў Вялікай Брытаніі (1947). 3 1951 г. — у Канадзе. Вучыўся на багаслоўскім факультэце Калегіі сьв. Андрэя (Вініпэг), у 1952 г. рукапаложаны ў сан сьвятара. 3 1954 г. — у Таронта, стварыў прыход сьв. Кірылы Тураўскага. Сьвятарстваваў у Манрэалі, Атаве, Садбуры. У 1967 г. (2 кастрычніка) пастрыгся ў манахі пад імем Мікалая, узьведзены ў сан архімандрыта, у 1968 г. рукапаложаны ў сан япіскапа Турава-Пінскага і Таронцкага. У 1983 г. абраны першаярархам Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы.
Міцкевіч Міхась (псэўд. Антон Галіна; 13.07.1897, в. Мікалаеўшчына Сгаўпецкага павету — 25.10.1991, Нью Ёрк), грамадзка-культурны, рэлігійны і сьвецкі дзеяч. Малодшы брат Якуба Кола-
са. У 1910-х г. — удзельнік беларускага нацыянальнага руху, дэлегат Першага Ўсебеларускага Кангрэсу. У 1919—1920 г. выкладаў беларускую мову ў Менскай беларускай гімназіі. У 20—30-х г. настаўнічаў. У 1939—1941 г. працаваў дырэктарам школы ў Мікалаеўшчыне. Падчас нямецкай акупацыі працаваў інспэктарам беларускіх школаў на Сгаўпецкі раён. Зьлета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у лягерох для перамешчаных асобаў, настаўпічаў, выпусьціў чатыры чытанкі ддя дзяцей. 3 1950 г. — у ЗША, актыўны дзеяч Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, уваходзіў у склад рэдакцыі «Беларуса», займаўся перакладам літургічных тэкстаў з царкоўнаславянскай на беларускую мову.
Мярляк Кастусь (25.12.1919, в. Дзетамля Наваградзкага павету), вайсковы і грамадзкі дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі — у Беларускай Народнай Самапомачы, Беларускай Самаахове, Наваградзкім коішым швадроне Барыса Рагулі. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Заснавальнік і старшыня Згуртаваньня Беларусаў Аргентыны, сябар Рады БНР Аўтар успамінаў «Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі» (Нью Ёрк, 1992).
Навіцкі Валянцін (псэўд. Грэскі; 12.11.1920, в. Дубейкі Слуцкага павету — 15.06.2001, Таронта), грамадзка-культурны дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі — старшы зьвязовы Саюзу Беларускай Моладзі (Грэскі раён). Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Выехаў у Канаду, жыў у Та-
» I
ронта, быў актывістам Згуртаваньня Беларусаў Канады.
Надсан Аляксандар (сапр. Бочка; 8.08.1926, в. Гарадзея Нясьвіжскага павету), рэлігійны дзеяч, апостальскі візытатар для беларусаў-каталікоў усходняга абраду ў замежжы. Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў настаўніцкай сэмінарыі ў Нясьвіжы. Скончыў курсы кіраўнікоў Саюзу Беларускай Моладзі ў Альбэртыне. Быў у Менскай афіцэрскай школе БКА. 3 1946 г. — у Вялікай Брытаніі. Скончыў матэматычны факультэт Лёнданскага ўнівэрсытэту. У пачатку 1950-х г. выехаў у Рым, дзе скончыў Папскі Грыгарыянскі ўнівэрсытэт, у 1958 г. высьвячаны. У 1961 г. вярнуўся ў Вялікабрытанію, быў прызначаны візытатарам у Беларускай каталіцкай місіі ўсходняга абраду ў Паўночнай Англіі. 3 1971 г. — дырэктар бібліятэкі імя Ф. Скарыны ў Лёндане. 3 1986 г. — апостальскі візытатар ддя беларусаў-каталікоў усходняга абраду на эміграцыі.
Паланевіч Гіпаліт (псэўд. Г. Няміга; 1907— 1997), грамадзка-культурны дзеяч. Скончыў Ленінградзкі пэдагагічны інстытут. Быў рэпрэсаваны, асуджаны на 5 год лягероў, высылку адбываў ва Ўхта-Іжэўскім лягеры. Падчас нямецкай акупацыі займаўся арганізацыяй беларускага школьніцтва. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У 1946— 1950 г. выкладаў у Беларускай гімназіі імя Я. Ку-
палы ў Рэгенсбургу. 3 1950 г. жыўу ЗША, займаў-' ся дасьледчыцкай працай.
Палонны Янка, паэт. Жаўнер польскага войска, трапіў у палон (1939). Быў супрацоўнікам Беларускага Камітэту Самапомачы ў Бэрліне. Друкаваўся ў «Раніцы». У 1943 г. выехаў у Беларусь і бясьсьледна зьнік.
Палягошка Пятро. У 1930-х г. быў рэпрэсаваны. Падчас нямецкай акупацыі — працаўійк беларускай адміністрацыі ў Смалявічах і Рудзенску. 3 1944 г. — на эміграцыі. У 1968 г. у Нью Ёрку выдадзеныя ягоныя мэмуары «Ўспаміны з жыцьця пад савецкай уладай і з пабудовы Беламорскага каналу».
Папуцэвіч Вацлаў (на эмігр. Пануцэвіч; 1911, Гарадзеншчына — 25.08.1991, Чыкага), грамадзкі дзеяч, гісторык. Быў студэнтам Віленскай каталіцкай духоўнай сэмінарыі, адкуль выключаны за беларускую дзейнасьць. У 1936 г. разам з кс. Вінцэнтам Гаддеўскім заснаваў Беларускі Народны Фронт, арганізацыю правага кірунку. Рэдагаваў газэту «Беларускі Фронт». Падчас нямецкай акупацыі браў удзел у нацыянальным руху. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. У друтой палове 40-х г. жыў у лягерох для перамешчаных асобаў Заходняй Нямеччыны. Узначальваў беларускі скаўцкі рух на чужыне. 3 1950 г. жыў у ЗША, ЧыКага, займаўся гарамадзкай дзейнасьцю. Выдаваў Baconic «Беларуская Царква», выдаўшэраг гістарычных дасьледаваньняў: «Жамойць і Літва», «3 гісторыі Беларусі, альбо Крывіччыны-Літвы», «Сьв. Язафат Кунцэвіч».
Панькоў Мікола (псэўд. Мікола Вольны, У. Сакол, М. Кніжнік; 12.06.1911, г. Дзьвінск — 7.01.1995, Нью Ёрк), грамадзка-культурны дзеяч, выдавец, бібліёграф. 3 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у лягерох ддя перамешчаных асобаў, выдаваў рукапісныя часопісы. Браў удзел у зьезьдзе беларускай эміграцыі ў 1947 г., быў сябром БНР, ачольваў Саюз Беларускіх Журналістаў. Заснаваў Беларускае Інфармацыйпае Бюро і быў ягоным кіраўніком. У 1956 г. выйшаў з Рады БНР і разам з Яўхімам Кіпелем, Віктарам Чабатарэвічам, Міко-