Літаратурны рух на эміграцыі
Лявон Юрэвіч
Памер: 244с.
Мінск 2002
Магчыма, Вам давялося чытаць у «Бацькаўшчыне» мой нарыс «Плыве з-пад Сьвятой Гары
4 Назва ў лісьце прапушчана.
Нёман», прысьвечаны паходжаньню геаграфічных назоваў на Беларусі. Паводде ўсіх этнаграфічных мапаў беларускага народу Вязьма ляжыць празь ягоную ўсходнюю мяжу, але я прыгадаў яе ў сувязі з тым, што ейны назоў, як і назоў Вокаўскага лесу, Слуцку і г.д„ паходзіць ад даўніх гістарычных водных шляхоў. Мне не аднойчы ў мінулым (1924—1934) даводзілася праяжджаць празь Вязьму па дарозе зь Віцебску ў Маскву, на фабрыках ды заводах якое працаваў, а потым, не кідаючы тае-ж працы, вучыўся . І вось неяк адмыслова на дзень у Вязьме затрымаўся. Таму асабіста ведаю рэкі Вязьму і Бэбру, але ў самім горадзе дарма я шукаў барока, безь якога нельга ўявіць Беларусь. Таксама і мова вяземскіх жыхароў здалася мне не беларускай, як і ўсё-ж не расейскай (не маскоўскай, прынамсі), а пераходная паміж імі. Між іншым, яшчэ зь дзіцячых год на ўсё жыцьцё запомнілася ні з чым па свайму смаку непараўнальная «Сня ко'ьврншка вяземская».
На мой погляд, Сьвятое Памяці Васіль Захарка меў рацыю, калі ў гутарцы з Вамі сьцьвярджаў не беларускасьць Вязьмы і ейнае вакалічнасьці, але, разам з тым, не паддягае аніякаму сумніву, што й па-за межамі этнаграфічнае Беларусі сустракаюцца і жывуць беларусы. Доказам гэтаму зьяўляецца высокашаноўны беларус РужанецРужанцоў. Аднак тыя словы, якімі Вы беспадстаўна абразілі Васіля Захарку, тым самым абражаюць кожнага шчырага беларуса, а ў тым ліку й мяне, бо для ўсіх нас Васіль Захарка ёсьць дарэшты самаахвярны і да скону жыцьця нязломны змагар за Незалежную Беларусь.
Мне хочацца згадзіцца з Вамі, што назоў ракі Бэбры летувіскага паходжаньня, каб усё-ж не прыгадваліся адначасна куды бліжэйшыя за этнаграфічную летувіскую мяжу: Бабруйск, горад; Бобр, рака-прыток Дзьвіны; Бобр, рака-прыток Бярозы; ды шмат розных іншых Баброўняў, Бабруйкаў і г.д. на Віцебшчыне і асабліва на Меншчыне.
Пра горад Белы і паходжаньне ягонага назову прыгадваю ў тым-жа нарысе «Плыве з-пад Сьвятое Гары Нёман» («Бацькаўшчына» № 242—243). Прыгадваю таксама і пра асабіста мне знаёмую рэчку Паніклю, якую калісьці дасьледаваў. Каля вёскі Мокруш яна зьнікае пад сьцяной (вышыня — 2,7 мэтру), складзенай з чырвонае гліны з вапнёвымі і крамнёвымі валунамі, а ніжэй — з аднаго вапніку. Зьяўляецца Панікля на паверхню зноў каля сяла Паніклі, дзе ейныя крыніцы ствараюць невялікае возера, зь якога яна цячэ далей да ракі Мяжы (назоў гістарычнага паходжаньня), левай прытокі Дзьвіны. Між іншым, нават пад зямлёй яна на зямлі захоўвае сваё рэчышча, па якім бяжыць у часе паводкаў. Дарэчы, у тым жа Вокаўскім лесе тая-ж зьява датычыць рэчкі Жэрдзі.
Вы прыпушчаеце, што назоў Гадунова паходзіць або ад цара Барыса Гадунова, або ад беларускага — гадунец, гадаваць. Дарэчы, ці не маеце Вы на ўвазе вялікае паселішча Гадуноўку, што ляжыць па дарозе ад Вязьмы на Духоўшчыну і сапраўды калісьці належала цару Барысу Гадунову? Між іншым, і ў самой Вязьме меўся млын, які некалі належаў Гадунову А ўвогуле, і ў беларускай па свайму паходжаньню «Камарынска» словы «Не
хацеў ты свайму барыну служыць» маюць непасрэднае дачыненьне да гаспадара Камарыцкае воласьці, да барына-цара Барыса Гадунова. Можа, прыгадваецца Вам таксама сяло Шуйскае, назоў якога паходзіць ад вядомых князёў Шуйскіх? A магчыма, Вам знаёмая таксама рака Ўгра, па якой праходзіць сапраўдная этнаграфічная мяжа беларускага народу, У 14 стаг. расейцы яе называлі не Ўгрой, а «Поясом Пречнстой Богороднцы», што надзвычай характэрна, калі прыгадаеш з тагачаснага расейскага летапісу: «Лшповская рать велйка зело».
І раку гэтую прыгадвае нашая выдатная паэтка Ларыса Геніюш у паэтычна-патрыятычных радкох:
Мы былі й будзем крывічамі Ад хваль Угры аж па сіні Буг.
Даруйце, але да мяне асабіста не даходзяць словы В. Грачова, які, падараваўшы Вам у 1903 г. вялікую пліту з Смаленскае сьцяны, сказаў:
Вязі да дому, хавай добра і берагі, бо гэта крывёй абліваны помнік нашай заходня-рускай зямлі.
Мы, беларусы, а ў тым ліку й я, любім свой (мне асабліва добра знаёмы) Смаленск і ніколі ад яго не адмовімся, але акурат ягоная сьцяна мазоліць нам вочы. Яна пабудавана маскалямі супраць нас. Яна супрацьставілася літоўцам (беларусам і летувісам) у іхным змаганьні з адвечным імпэрыялізмам Маскоўшчыны-Расеі. Калі, напрыклад, у Віцебску ёсьць дарагая для ўсіх нас Альгердава гара, на якой знаходзіўся Верхні замак, дык Смаленскую сьцяну пабудаваў тэй-жа цар-баярын Барыс Гадуноў
Між іншым, вапну для пабудовы гэтае сьцяны вязьлі з-пад Белага, і ад колеру яе яшчэ з ранейшых часоў паходзіць назоў гэтага гораду.
Вось нешта зусім іншае — маленькі кавалак цэлага ад старое Полацкае Сафіі, якую меў гонар і шчасьце дасьледаваць у 1939 г. Колькі разоў гэты будынак разбураўся і зноў аднаўляўся, але частка ягонае сьцяны і напалову падмурак маюць дачыненьне да тае старадаўняе Сафіі, аб якой яшчэ ў «Слове аб палку Ігаравым», у сувязі з Усяславам Вялікім, адзначана:
У Полацку ў Сьвятой Сафіі звоняць на заўтраню, а ён у Кіеве званы гэтыя чуе.
Гэты маленькі кавалак менавіта гэтае Сафіі — сымбалю нашае беларускае нацыянальнае апрычонасьці ды дзяржаўнае незалежнасьці — я перахаваў дагэчуль.
Прабачце, але не падзяляю дый увогуле не разумею Вашыя сумневы — ці беларус я, ці заходнярус? Пры гэтым Вы спасылаецеся на свае разьбежнасьці зь некаторымі выдатнымі беларусамі (Крэчаўскім, Захаркам, Варонкам, Цьвікевічам, Мамонькам і г.д.) у мінулым. Між іншым, усе яны лічылі Смаленшчыну за Беларусь, але межы гэтае Смаленшчыны з нацыянальнага пункту гледжаньня не супадаюць зь межамі Смаленскае губерні Расейскай імпэрыі. Хіба яны ня мелі слушнасьці ў гэтай галіне?
Разам з тым, хіба ня сьведчыць аб вылучнай пашане і цеплыні беларускае новае эміграцыі да Вас артыкул у № 1/5 «Запісаў», прысьвечаны Вашаму 60-годзьдзю? Хіба ня ведаюць таксама бе-
ларусы аб тым, што Вы зьяўляецеся адным, а магчыма, на сёньня і адзіным нашым слаўным ветэранам, якога старая беларуская эміграцыя ўзнагародзіла «Крыжам Пагоні»? І калі нашыя добрыя суседзі-летувісы адзначаюць з нагоды Вашага 60-годзьдзя ўсё тое добрае, што ад вас атрымалі, і падкрэсьліваюць пры гэтым Вашае беларускае паходжаньне, дык мы, беларусы, паводле Вашага прыпушчэньня, сумневаемся ў Вашай беларускасьці?
Дазвольце на гэтым скончыць мой вялікі ліст. Шчыра зычу Вам усяго найлепшага.
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
3 сталай пашанай. да Вас Юр. Віцьбіч.
П.С. У маім нарысе «Урачыста панясем цымбалы мнагазвонныя» («Бацькаўшчына» № 302), прысьвечаным 10-годзьдзю «Шыпшыны», прыгадваецца нашая літаратарская лучнасьць зь летувісамі, а ў прыватнасьці з Глыбокапаважаным Прафэсарам Міколасам Біржышкам. Ведаю, што, ня гледзячы на свой пэсымістычны погляд (у лістох да мяне зь Пінэбургу) на выезд з Нямеччыны, ён жыў пазьней у Лос-Анжэласе. Дзе ён цяпер? Як маецца?
Яшчэ раз усяго добрага.
★ ★ ★
15 сакавіка.
Яго Міласьці Паважанаму Ю. Віцьбічу ў Саўт Рывэр, Н. Дж.
Глыбокапаважаны Гаспадару!
Зь вялікаю ўвагаю і ня меншаю ўдзячнасьцю чытаю Ваш ліст, датаваны 11-ым.
Хацеў бы на ўступе выказаць пару словаў выясьненьня, асабліва пасьля прачытаньня ў Вашым апошнім лісьце двух сказаў: «Ня ў стане згадзіцца з Вамі, што расейцы тут зьяўляюцца нейкім, як той казаў, арыентырам для беларусаў», і апошні сказ, якім Вы канчаеце другі абзац: «Ня ў іх (расейцаў) нам у гэтым напрамку (ды шмат у якіх іншых) вучыцца».
Гэтая заўвага Вашая, мусіць, сталася з прычыны майго няяснага выражэньня думкі ў маім лісьце да Вас з дня 7 сакавіка. Бо тое, што я хацеў сказаць у гэтым лісьце, як-раз і ёсьць тым, што расейцы не зьяўляюцца для нас узорам у дадзеным выпадку, і далей ў сваім лісьце я і прывожу рад прыкладаў, як у нас ёсьць, а як не павінна быць.
Пасьля гэтага хацеў бы вярнуцца да далейшае вымены думкамі ў справе транскрыпцыі імёнаў уласных і геаграфічных зь іншых моваў (у дадзеным выпадку — грэцкай) на нашу родную.
Я ня памятаю, каб у Тарашкевіча ці Лёсіка я спаткаў, што яны Атэны называюць Атэнамі (а не Афінамі). Я назваў Атэны іх уласным імем, бо гэтак гэтае места называецца ў арыгінале. І тое, што я бачу ў арыгінале, я пераказваю на беларускую мову з ужыцьцём пры гэтым прыслугоўваючага мне права беларушчаньня гэтых словаў усюды там, дзе гэта толькі магчымым ёсьць. Інакш кажучы, я хачу казаць праўду. Трэба ўсё ж сказаць, што ўсякія праўды выклікаюць часам вялікія буры і стаюцца непрыемнымі і небясьпечнымі. Я памятаю, калі першы раз (было
гэта недзе ў першай ці што палова дваццатых гадоў) я чытаў па-беларуску тую малітву, якую да гэтае пары чытаў: «Отче наш, суіцнй»... і г.д., дык мне здавалася, што пада мною зямля хістаецца. Хоць, як ведама, зямля не хісталася, захісталася духоўнае паняволеньне, якое я пераняў ад старшага ад мяне пакаленьня...
Слова Плятон я ўжываю (хоць у арыгінале літаральна яно пішацца Платон), бо мне здаецца, што ў духу беларускае мовы склад «ла» ў словах іншамоўнага паходжаньня мае тэндэнцыю іучэць як «ля».
Вось перада мною чарговы Плятонавы твор, які перакладаю — Фэдон. Слова «Фэдон» сачу я ў ангельскім перакладзе, расейскім, нямецкім, лацінскім (польскі — аналягічны іншы тэкст — знаходзіцца ў дарозе з Варшавы), але гэтага слова няма ў арыгінале: у грэцкім тэксьце слова гэтае напісана — «Фаідон». Затым, успомнены мною ў папярэднім лісьце др. Роўз у сваім новым апрацаваньні Плятонавых тэкстаў у ангельскай мове, на перакор усякім традыцыям, уводзіць гэтае «новае» слова ФАІДОН. Я ўважаю, што падход Роўза ёсьць зусім апраўданы. 3 гэтага: калі ў грэцкай мове Кэбэс называецца Кэбэс, чаму мы маем яго называць з расейскае — Кэбет. Расейцы ўжываюць слова Аід замест Гадэс, якое агульна ўжываецца, мусіць, з тае прычыны, што ў іх няма гуку, абазначанага ў нашай абэцэдзе (і іншых) літараю Г. (Памятаю, спатыкаў я расейскія друкі, у якіх Гітлер пісалася Хітлер).
3 гэтага я раблю выснову, што мы павінны пісаць: Анітас, Антыёхіс, Гіппанікос, Адзімантос (з суфіксам «ас»?) і г.д. замест: Аніт, Анціохіда, Гіппоні, Адімант...
Гэтак я бачу гэты прадмет. Аднак гэта ня выключае характару — для ўсіх нас, якія забіраюць голас у гэтай справе, — што ўсе мы знаходзімся барджэй на пазыцыях піянэраў, якія ісьледуюць распасьцёртае прад імі прадпольле.