Літаратурны рух на эміграцыі  Лявон Юрэвіч

Літаратурны рух на эміграцыі

Лявон Юрэвіч

Памер: 244с.
Мінск 2002
47.67 МБ
лам Шчорсам, Лявонам Савёнкам заснаваў Камітэт Незалежнай Беларусі, у 1984 г. разам з Васілём Шчэцькам аднавіў выданьне «Летапісу Беларускай Эміграцыі». Склаў падрабязную «Хроніку беларускага жыцьця на чужыне» (1945—1984), што была выдадзеная па ягонай сьмерці.
Пётра Сыч (гл. біяграфічныя зьвесткі ў арт. Лявона Юрэвіча, старонкі 84—85).
Попка Юры (псэўд. Жывіца, Жубровіч; 7.10.1912, хутар Высокі Груд Пружанскага павету— 29.04.1990, Ляймэн, Нямеччына), выдавец, пісьменьнік. Пасьля вайны жыў у Нямеччыне (Ляймэн), у 1952—1954 г. кіраваў палітычна-прапагандысцкім аддзелам Галоўнага штабу Беларускага Вызвольнага Фронту.
Птах-Якуб Кастусь, грамадзка-рэлігійны дзеяч на эміграцыі, прыхільнік фэдэралізму, то бок добрасуседзкіх адносінаў з расейскімі чыньнікамі. Браў удзел у стварэньні «Аб'яднаньня беларускіх фэдэралістаў», рэдагаваў часопіс «Праваслаўны беларус», заснаваны япіскапамі-беларусамі, што далучыліся да Расейскай замежнай праваслаўнай царквы.
Пятроўскі Ян (25.01.1905, г. Слуцак — 2002, Гейнсвіл, штат Флорыда), пратэстанцкі рэлігійны дзеяч. У 20—30-х г. займаўся прапаведніцкай дзейнасьцю. У гады другой сусьветнай вайны жыў у Бэрліне, працаваў у прапагандысцкім бюро «BinaTa». 3 1953 г. — у ЗША. Пераклаў на беларускую мову працы старажытнагрэцкага філёзафа Плятона (7 тамоў), выдаў «Грэцка-беларускі слоўнік».
Равенскі Мікола (5.12.1886, в. Капленцы Ігуменскага павету, цяпер Бярэзінскі раён Менскай вобласьці — 9.03.1955, Лювэн, Бэльгія), культурніцкі дзеяч, кампазытар. 3 1903 г. — кіраўнік хору пры мужчынскім манастыры ў Менску. Скончыў дырыжорскія курсы ў Маскве (1914). У 1920-х г. супрацоўнічаў з Інбелкультам, у 1924— 1939 г. — член-карэспандэнт АН БССР. Працаваў у Беларускай кансэрваторыі. Падчас нямецкай акупацыі жыў у Менску, пісаў творы на рэлігійныя тэмы, з 1943 г. — у Чэрвені, быў рэгентам царкоўнага хору, пісаў рэлігійныя творы. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі, працаваў пад Мюнхенам на тартаку чорнарабочым. У канцы 40-х пераехаў у Лювэн (Бэльгія). Арганізаваў студэнцкі ансамбль пры Лювэнскім унівэрсытэце.
Рагуля Барыс (1.01.1920, в. Турэц, цяпер Карэліцкі раён), вайсковы дзеяч. Ваяваўу польскім войску, зь верасьня 1939 г. — у нямецкім палоне. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у беларускай адміністрацыі ў Наваградку, быў акруговым кіраўніком Беларускай Народнай Самапомачы, акрутовым інспэктарам Саюзу Беларускай Моладзі на Наваградзкую акругу, стварыў і ўзначаліў Наваградзкі конны швадрон (1943—1944). Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Супрацоўнічаў з амэрыканскімі спэцслужбамі, кіраваў закідкай дэсантнікаў у Беларусь. 3 1948 г. вучыўся ў Лювэнскім унівэрсытэце (Бэльгія), дзе займаўся гуртаваньнем студэнтаўбеларусаў. 3 1952 г. — у Канадзе; доктар мэдыцыны; займаўся лекарскаю практыкай. Быў намесьнікам старшыні Рады БНР.
Рагуля Васіль (16.07.1879, в. Ачукевічы Наваградзкага павету — 16.06.1955, Нью Ёрк), грамадзка-палітычны дзеяч. Скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут (1900), настаўнічаў. У 1922 г. быў абраны дэпугатам у польскі сойм, у 1928 г. — у сэнат. Быў зьняволены польскімі ўладамі. У 30-х г. працаваў на сялянскай гаспадарцы. Быў арыштаваны савецкімі органамі дзяржбясьпекі 20.06.1941, уцёк з турмы. Падчас нямецкай акупацыі — бурмістар мястэчка Дзятлава. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Нямеччыне, Бэльгіі.
Ролсан Янка (сапр. Гадзіцкі; 1.08.1912, в. Вялень, цяпер Пухавіцкі раён — 23.01.1994, Адэлаіда, Паўднёвая Аўстралія), грамадзка-культурны дзеяч. У пачатку 30-х г. працаваў сьледчым пракуратуры ў Мар'інай Горцы. У 1937 г. скончыў тэхнікум цяжкай прамысловасьці ў Харкаве. Служыў у Чырвонай Арміі, у 1939—1941 г. працаваў у Менску на заводзе імя Варашылава. Падчас нямецкай акупацыі — сьледчы суду ў Пухавіцкім раёне. Зь лютага 1944 г. — афіцэр Беларускай Краёвай Абароны. Зьлета 1944 г. —на выгнаньні. Унікаючы прымусовай рэпатрыяцыі ў СССР, зьмяніў прозьвішча па Гадзіцкас і, запісаўшыся літоўцам, выехаў у 1950 г. у Аўстралію, пасяліўся ў Адэлаідзе. У 1963 г. зьмяніў прозьвішча на Ролсан. Браў удзел у працы беларускай грамады ў Паўднёвай Аўстраліі, быў адным з аргапізатараў і першым старшынём Бсларускага Аб'яднаньпя ў Паўднёвай Аўстраліі, створапым у 1977 г. У 2001 г. намаганьнямі сак,ратара Беларускага гістарычнага таварыства ў Аўстраліі Віктара Кавалеўскага быў выдадзены збор твораў Я. Ролсана (успаміны і вершы) «3 глыбіняў мінулага».
Ружанцоў Аляксандар (псэўд. Алесь Смалянец; 12.08.1893, г. Вязьма Смаленскай губсрні — 23.07.1966, Чыкага), вайсковы дзеяч, пісьменьнік. Удзелыіічаў у I сусьветнай вайне, камандаваў беларускім батальёнам у літоўскім войску (1919— 1920). У 1921 —1924 г. — консул ураду БНР у Каўнасе. У 1921 —1940 г. — дырэктар Цэнтральнай Вайсковай Бібліятэкі ў Каўнасе. Зь лета 1944 г. —
на эміграцыі. Ад 1949 г. жыў у ЗША (Чыкага), займаўся грамадзкай дзейнасьцю.
Рыжы-Рыскі Ўладзіслаў (псэўд. Сноп; 1920-я, в. Латыгаль, цяпер Глыбоцкі раён — 2.03.1978, Нью Ёрк), грамадзкі і рэлігійны дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі браў удзел у нацыянальным руху. Дэлегат II Усебеларускага Кангрэсу. Улетку 1944 г. — у батальёне Дальвіц. Вучыўся ў Лювэнскім унівэрсытэце (Бэльгія), быў старшынём Саюзу беларусаў у Бэльгіі. У пачатку 50-х г. выехаў у Рым. Вучыўся ў Russicum'е. За грамадзкую дзейнасьць быў выключаны з унівэрсытэту. У другой палове 50-х г. жыў у Мадрыдзе, заснаваў Інстытут Беларусаведы імя Лява Сапегі. Ад 1958 г. — у ЗША. Скончыў Прынстанскі ўнівэрсытэт, доктар тэалёгіі. Заснаваў старакаталіцкую субожню. Быў сябром «Баявой Ускалосі».
Рытар Іна (псэўд. Аляксандра Саковіч, у замустве Каханоўская; 14.12.1906, г. Адэса — 1997, Кліўлэнд, ЗША), пісьменьніца. Скончыла гістарычны факультэт БДУ. Падчас нямецкай акупацыі настаўнічала на Наваградчыне. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Пабралася шлюбам з Аўтенам Калубовічам (на эміграцыі Каханоўскі), займалася'грамадзкай працай. У 1986 г. выйшаў збор твораў «У пошуках праўды» (1986).
Савёнак Алалонія (дзяв. Раткевіч; 8.10.1901, Лагойшчына — 10.04.1982, Памон, штат Ныо Джэрзі), настаўніца, пісьменьніца. У 20—30-х г. настаўнічала. Стварыла некалькі падручнікаў для дзяцей.
Савёнак Лявон (псэўд. Свэн, Крывічанін; 26.06.1897, в. Вялец, цяпер Глыбоцкі раён — 21.02.1974, штат Нью Джэрзі), грамадзкі дзеяч, пісьменьнік, журналіст. У 20-х г. працаваў у «Савецкай Беларусі», адкуль быў звольнены за беларускі нацыяналізм. У 1933 г. арыштаваны па справе няіснага «Беларускага нацыяналыіага цэнтру» і асуджаны на 6 год высылкі. У 1939 г. вярнуўся ў Беларусь. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у «Беларускай Газэце», быў рэдактарам аддзелу эканомікі. У «Беларускай Газэце» друкаваўся ягоны «Дзёньнік Ів. Ів. Чужанінава». Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Да 1950 г. жыў у Заходняй Нямеччыне, настаўнічаў, быў дырэктарам Беларускай гімназіі ў Остэргофэне. Спрычыніўся да аднаўленьня Беларускай аўтакефальнай праваслаўііай царквы і Рады БНР, адкуль выйшаў з-за канфлікту з прэзыдэнтам Міколам Абрамчыкам. Рэдактар «Бацькаўшчыны» (1947—1950). Ад 1950 г. жьгў у ЗША, рэдагаваў «Беларуса». У 1956 г. увайшоў у склад Камітэту Незалежнай Беларусі, займаўся грамадзкай і літаратурнай працай.
Садоўскі Ян (? — 10.06.1982, Кінгстан, штат Антарыё, Канада), навуковец, дасьледчык творчасьці Ф. Скарыны, грамадзкі дзеяч у Канадзе. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Лёндане, скончыў Лёнданскі й Рымскі ўнівэрсытэты ў галіне славістыкі. Прафэсар расейскай мовы й літаратуры
Куінскага ўнівэрсытэту ў Кінгстане. Аўтар манаграфіі «Byelorussians in Canada» («Беларусы ў Канадзе»), а таксама артыкулаў зь беларускае бібліяграфіі, гісторыі, літаратуры, мовы.
Салавей Алесь (сапр. Альфрэд Радзюк, на эміграцыі Альбэрт Кадняк; 1.05.1922, в. Крысава Койданаўскага павету — 21.01.1978, Мэльбурн, Аў-
стралія), паэт. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у беларускай адміністрацыі; з 1942 г. — у Рызе, намесьнік галоўнага рэдактара часопісу «Новы шлях». 3 1944 г. — на эміграцыі; жыў у Зальцбургу (Аўстрыя), дзе ўдзельнічаў у выдаііьні газэты «Зь беларускага жыцьця» й часопісу «Пагоня». 3 1948 г. жыў у Аўстраліі.
Сільвановіч Мікола (псэўд. Мікола Вярба; 1911 —1975, Вініпэг, Канада), літаратар, культурніцкі дзеяч. У другой палове 40-х г. жыў у лягерох для перамешчаных асобаў, браў удзел у беларускім нацыянальным жыцьці. 3 1950 г. жыў у Вініпэгу, дзе заклаў беларускую суполку.
Сіповіч Часлаў (псэўд. А. Дзедзінка; 25.11.1914, в. Дзедзінка, цяпер Мёрскі раён — 4.10.1981, Лёндан), рэлігійны каталіцкі дзеяч. У 1928—1938 г. вучыўся ў Друйскім кляштары айцоў марыянаў. СкончыўГрыгарыянскіўнівэрсытэту Рьіме (1942). 3 1947 па 1960 г. жыў у Лёндане, заснаваў Беларускую каталіцкуіо місію ў Вялікай Брытаніі. У 1963—
1969 г. — генэрал ордэну марыянаў 3 1970 г. — зноў у Вялікай Брытаніі. Заснаваў бібліятэку імя Ф. Скарыны ў Лёндане.
Случанін Лявон (сапр. Шпакоўскі; 3.10.1914, в. Лучнікі Слуцкага павету— 1995, Салігорск), паэт. Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут у 1936 г. Быў рэпрэсаваны. Падчас нЯхМецкай акупацыі жыў у Беларусі, працаваў у рэдакцыі «Газэты Случчыны». У 1944 г. была надрукаваная яго гістарычпая паэма «Рагнеда». Улетку 1944 г. выехаў у Нямеччыну, дзе праз год быў арыштаваны савецкай выведкай, рэпрэсаваны. Па вызваленьні жыў у Варкуце. 3 1973 г. жыў у Салігорску.
Смаршчок-Рэпка Мітрафан (Мацьвей) (псэўд. Анатоль Бярозка; 19.02.1915, в. Падлесьсе, цяпср Ляхавіцкі раён). Скончыў мэдыцынскі факультэт Віленскага ўнівэрсытэту (1939). Браў удзел у студэнцкім руху, пісаў вершы. У 1939—1941 г. працаваў лекарам у Баранавічах і Пінску. Падчас нямецкай акупацыі працаваў лекарам у Баранавічах, пасьля Віктара Войтанкі быў дырэктарам мясцовай мэдыцынскай школы. У 1944 г. арыштаваны немцамі і закліочаны ў канцлягер. 3 1948 г. жыве ў ЗША. Быў адным з заснавальнікаў Крывіцкага навуковага таварыства імя Пранціша Скарыны. Працаваў лекарам у доме для састарэлых ва ўнівэрсытэцкай клініцы ў г. Мантысэла (штат Мінэсота). У 1989 г. як выдавец выдаў свой зборнічак «Адзіннаццаць вершаў». На эміграцыі фактычна не пісаў.
Станкевіч Станіслаў (23.02.1907, в. Арляняты, цяпер Смаргонскі раён — 6.11.1980, Ныо Ёрк),
208 Матэрыялы да гісторыі беларускае літаратуры грамадзка-культурны дзеяч, літаратуразнаўца, доктар філялёгіі (1936). Падчас нямецкай акупацыі — бурмістар Барысава, намесьнік Прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады на Баранавіцкую акругу. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Радны БНР. Займаўся грамадзка-культурнай дзейнасьцю, рэдагаваў газэты «Бацькаўшчына», «Беларус» (1963—1980), працаваў на радыё «Свабода». Напісаў кнігу «Беларуская падсавецкая літаратура першай палавіны 1960-х г.» (1967).