Літаратурны рух на эміграцыі
Лявон Юрэвіч
Памер: 244с.
Мінск 2002
Станкевіч Янка (26.11.1891, в. Арляняты, цяпер Смаргонскі раён — 16.07.1976, Ныо Ёрк), палітычны й грамадзка-культурны дзеяч, мовазнавец. Сябар Рады БНР (1918—1920), скончыў Праскі ўнівэрсытэт. Доктар філязофіі (1926). Выкладчык беларускай мовы ў Варшаўскім унівэрсытэце, Віленскай Беларускай гімназіі, Віленскім унівэрсытэце. Абраны паслом у польскі сэйм у 1928. У гады нямецкай акупацыі браў удзел у нацыянальна-культурным жыцьці Беларусі. У 1943 г. пакінуў Беларусь. На эміграцыі займаўся грамадзкакультурнай, навуковай дзейнасьцю.
Стома Васіль (4.03.1911, м. Лужкі, цяпер Шаркоўшчынскі раён Віцебскай вобласьці — 31.05.1992, Ныо Джэрзі), пісьменыгік і грамадзкі дзеяч. 3 1949 г. жыў у ЗША, уваходзіў у Беларуска-Амэрыканскае Згуртаваньне, быў радным БНР.
СумныАнатоль (14.06.1912, Беласточчына— ?), паэт, сябар Літаратурнай сустані «Баявая Ўскалось». 3 канца 40-х жыў у Сыднэі (Аўстралія). Займаўся грамадзкай працай, быў прыхільнікам Беларускай Цэнтральнай Рады.
Сяднёў Масей (19.08.1915, в. Мокрае, цяпер Касьцюковіцкі раён — 5.02.2001, Глен Коў, штат Нью Джэрзі), паэт, грамадзкі дзеяч. У 1933—1936 г. навучаўся ў Менскім пэдагагічным інстытуце, быў рэпрэсаваны й высланы на Калыму. У 1941 г. вярнуўся ў Беларусь. У 1941 — 1943 г. жыў у бацькоў-сялянаў на Магілёўшчыне. 3 1943 г. — у Беластоку, працаваў карэктарам у газэце «Новая дарога». Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Кіраваў беларускай службаю радыё «Свабода». Пазьней перабраўся ў ЗША. Займаўся актыўнай грамадзкай і літаратурнай працай.
Сядура Ўладзімер (псэўд. Глыбінны; 11.12.1910, г. Менск — 14.03.1997, Нью Ёрк), пісьменьнік, літа-
ратуразнавец. У 1930-я г. рэпрэсаваны. У 1941 г. у Менску абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Максім Горкі як гісторык рускай літаратуры».
Падчас нямецкай акупацыі працаваў у беларускай прэсе, займаўся дасьледніцкай працай, быў галоўным рэдактарам часопіса «Новы шлях» (1942—1944). 3 1944 г. — на эміграцыі. У 1944—1951 г. — у Нямеччыне, з 1951 г. — у ЗША. Ввікладаў у навучальных установах ЗІПА, займаўся дасьледніцкаю працаю.
Сямёнаў Дзьмітры (псэўд. Зьміцер Алесіч; 11.06.1926, г. Менск — 29.09.1982, Нью Брансьвік, штат Нью Джэрзі), літаратар, грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся ў сям'і менскіх інтэлігентаў. Падчас ня-
2 JO Матэрыялы да гісторыі беларускае літаратуры мецкай акупацыі вучыўся ў мэдычнай школе, працаваў перакладчыкам зь нямецкай пры гарадзкім музэі. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Скончыў Ратгерскі ўнівэрсытэт (Ныо Джэрзі) па спэцыяльнасьці паліталогія. Займаўся грамадзкай працай.
Таполя Вольга (сапр. Зубко; 1902—?), пісьменыііца. Скончыла Беларускі Дзяржаўны Ўнівэрсытэт. Літаратуразнаўчыя артыкулы друкаваліся ва «Ўзвышшы». Падчас нямецкай акупацыі працавала ў «Беларускай Газэце», выдавецтве «Менск». Зьлета 1944 г. — на эміграцыі. Жыла ў лягеры Ватэнштэт. У 1948 г. вярнулася на Беларусь. Друкавалася ў «Голасе Радзімы».
Тарасэвіч Ян (30.10.1892, в. Клешнякі, цяпер Шчучынскі раён Гарадзенскай вобласьці — 11.06.1973, Лайл, штат Ілінойс), каталіцкі сьвятар усходняга абраду, доктар тэалёгіі, пісьменьнік. У ЗША з 1911 г., куды выехаў як працоўііы эмігрант. Працаваў на прамысловых прадпрыемствах, паступіў у Закон салястынаў. Скончыў Фрыбурскі Каталіцкі ўнівэрсытэт у Швайцарыі (1925). 3 1936 г. — у законе бэнэдыктынцаў, з 1937 г. — у кляштары сьв. Пракопа (Лайл). У 1941 г. быў адным з заснавальнікаў Беларуска-Амэрыканскай Нацыянальнай Рады. Заснаваў у Чыкага беларускую ўніяцкую парафію Хрыста Спаса. Супрацоўііічаў зь беларускім эміграцыйным друкам. Напісаў кнігу «Беларусы ў сьвятле праўды».
Татарыновіч Пётра (псэўд. Пётра Задума; 2.06.1896, в. Гайнін Слуцкага павету — 3.09.1978, Рым), каталіцкі сьвятар заходняга абраду, доктар тэалёгіі, пэдагог, выдавец. Высьвячаны ў сьвята-
ры ў 1921 г. Сьвятарстваваў у Баранавічах, Століне, Дамачаве (Пінская дыяцэзія), быў прыхільнікам увядзеньня ў касьцёле беларускай мовы. Падчас нямецкай акупацыі жыў у Варшаве, працаваў у касьцёле сьв. Марціна, касьцёле базыльянаў, выкладаў асновы рэлігіі ў беларускай школцы. 3 1945 г. — у Рыме. Скончыў Усходні інстытут, абараніў доктарскую дысэртацыю «Сьв. Кірыла Тураўскі і яго дактрына аскетычная». Заснаваў і выдаваў часопіс «Znic» (1950—1975), заснаваў беларускую сэкцыю «Радыё Ватыкана». Пераклаў на беларускую мову раман Генрыка Сянкевіча «Quo vadis?»
Тумаш Вітаўт (20.12.1910, в. Сьлягліца, цяпер Вялейскі раён Менскай вобласьці — 23.04.1998, Нью Ёрк), грамадзкі дзеяч, гісторык. Скончыў Віленскую Беларускую гімназію і мэдыцынскі факультэт Віленскага Ўнівэрсытэту (1937), актыўны дзеяч Беларускага Сгудэнцкага Саюзу. У 1940—1941 г. — старшыня філіі Беларускага Камітэту Самапомачы ў Ліцманштаце (Лодзі), зь ліпеня 1941 г. да другой паловы лістапада 1941 г. — бурмістар Менску. Напрыканцы 1941 г. выехаў у Нямеччыну, дзе займаўся лекарскай практыкай. Рэдагаваў беларускую газэту «Раніца», што выпускалася ў Бэрліне, працаваў у бэрлінскім аддзеле Самапомачы. 3 1948 г. жьгўу ЗША, адзін з закладальнікаў Беларускага інстытуту навукі
і мастацтва ў Нью Ёрку, ягоны старшыня (1955— 1982), займаўся навуковай працаю, у прыватнасьці, скарыназнаўствам.
Урбан Павал (псэўд. Паўлюк Вазёрны; 1924), актыўны дзеяч эміграцыі, гісторык. Падчас нямецкай акупацыі служыў у беларускай паліцыі, Беларускай Краёвай Абароне. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. 3 1950 г. — у Бэльгіі, скончыў гістарычны факультэт Лювэнскага ўнівэрсытэту. Абараніў дысэртацыю «Вялікае Княства Літоўскае за часамі вялікага князя Аляксандра (1492—1506)». У 1955—1974 г. працаваў у Інстытуце вывучэныія СССР (Мюнхен). У 1974—1989 г. — супрацоўнік беларускай рэдакцыі радыё «Свабода».
Філістовіч Янка (14.01.1927, в. Паняцічы, цяпер Вялейскі раён — 1953), дзеяч нацыянальнага руху. У 1943—1944 г. служыў у 13-м Беларускім батальёне пры СД у Вялейцы. Пасьля адступленьня з тэрыторыі Беларусі батальён быў прылучаны да 30-й дывізіі СС. Пасьля капітуляцыі Філістовіч жыў у лягерох для перамешчаных асобаў. У 1947 г. перабраўся ў Францыю, паступіў у Сарбону на гістарычны факультэт. Браў удзел у стварэньні Беларускай Незалежнай Арганізацыі Моладзі, быў абраны старшынём, выдаваўчасопіс «Моладзь». 3-за канфлікту з прэзы-
дэнтам БНР Абрамчыкам пакінуў Францыю і перабраўся ў Лювэн (Бэльгія), дзе працягваў вучобу ў мясцовым унівэрсытэце. 9 верасьня 1951 г. пры дапамозе амэрыканскіх спэцслужб дэсантаваўся з парашутам каля Маладэчна, каб «рыхтаваць глебу для нацыянальнага паўстаньня». Пасьля дэсантаваньня ўзначаліў партызанскую групу С. Мікуліча, якая дзейнічала на тэрыторыі Ільлянскага раёну з 1949 г. 9 верасыія 1952 г. супраць партызанскай групы Філістовіча ваенізаванай групай МГБ БССР была праведзена ліквідацыйная апэрацыя. Філістовіч быў арыштаваны, а празь пяць месяцаў быў прысуджаны ваенным трыбуііалам Беларускай ваенпай акругі да найвышэйшай меры пакараньня — расстрэлу.
Хмара Сяргей (сапр. Сіняк; 25.05.1905, г. Адэса — 5.09.1992, Таронта), дзеяч нацыяналыіа-вызвольнага руху, пісьменьнік. Выдавец газэты «Беларускі голас» (Таронта), прыхільнік стварэньня «трэцяй сілы» на эміграцыі, старшыня беларускага пісьменьніцкага аб'яднаньня на эміграцыі «Баявая Ўскалось».
Целеш Мікола (псэўд. М. Лясун, М. Люціч; 25.06.1900, в. Зазер'е Барысаўскага павету — пасьля 1976), пісьменьнік. У 1920—1930 г. працаваў у розных дзяржаўных установах Менску, у рэдакцыі «Паляўнічага Беларусі», падчас нямецкай акупацыі — у «Беларускай Газэце». Апрацаваў зборнік апавяданьняў «На крыжы». 3 1944 г. — на эміграцыі. 3 канца 40-х г. жыў у ЗША (Нью Ёрк), браў удзел у грамадзкім жыцьці беларускай эміграцыі. Па ягонай сьмерці БІНіМам выдадзены збор твораў «Хмары над Бацькаўшчынай».
Шакун Янка, пісьменьнік. Жыў у ЗША (Нью Ёрк), браў удзел у працы Крывіцкага навуковага таварыства імя Пранціша Скарыны.
Шаўцоў Сымон (17.04.1911, Случчына — 8.05.1999, Сыднэй, Аўстралія), грамадзкі дзеяч, пісьменьнік. У 30-х г. працаваў на машынабудаўнічым заводзе імя Варашылава ў Менску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1939). Настаўнічаўу в. Капцэвічы (Петрыкаўскі раён). Потым служыў у Чырвонай Арміі, трапіў у палон. Скончыў курсы прапагандыстаў у Вустраве пад Бэрлінам. Быў накіравапы ў Менск, працаваў у Генэральным камісарыяце. Зьлета 1944 г. — на эміграцыі, настаўнічаў у школах лягероў для перамешчаных асобаў у Заходняй Нямеччыне. 3 канца 40-х г. — у Аўстраліі. Жыў у Сыднэі, займаўся грамадзкай працай.
Шнэк Уладзімер (псэўд. Случанскі; 23.03.1927, г. Менск — 3.02.1995, Мэльбурн, Аўстралія), палкоўнік Беларускай Краёвай Абароны, грамадзкі дзеяч, пісьменыгік. Зь сям'і беларускага вайсковага дзеяча Сьцяпана Шнэка. Вучыўся ў Менскай афіцэрскай школе БКА. Зь лета 1944 г. пакінуў Беларусь. Па капітуляцыі Нямеччыны жыў у лягерох для перамешчаных асобаў, займаўся скаўтынгам. У 1950 г. выехаў у Аўстралію. Жыў у Мэльбурне, быў прыхілыіікам Беларускай Цэнтральнай Рады. 3 1956 г. — старшыня аддзелу Беларускага аб'яднаныія ў штаце Вікторыя. Выдаваў часопіс «На варце» і гумарыстычны дадатак да яго «Ёрш». У 1958 г. выдаў гістарычны раман «Драбы», за свае грошы надрукаваў паэму Ляво-
на Случаніна «Рагнеда». У 1961 г. скончыў мастацкую школу ў Мэльбурне. 3 1982 г. — начальнік краёвага штабу БКА, з 1986 г. — заступнік начальніка галоўнага штабу Беларускага Вызвольнага Фронту. Падрыхтаваў і выдаў альбом «Беларуская Краёвая Абарона» (1984). Браў удзел у Першым зьезьдзе беларусаў сьвету.
Шчаглоў Мікола (на эмігр. Куліковіч;
4.04.1896, Смаленшчына — 31.03.1969, Чыкага),
кампазытар, пэдагог. 3 1936 г. працаваўу Менску. У гады нямецкай акупацыі пісаў музыку для менскага тэатру эстрады, напісаў некалькі опэр. Летам 1944 г. выехаў у Нямеччыну, дзе выдаў кнігу «Беларуская музычная культура». 3 1950 г. жыў у ЗША. Аўтар зборнікаў песьняў, прац па гісторыі
музыкі, шматгадовы рэгент хору беларускай грэка-каталіцкай царквы ў Чыкага.
Шчэцька Васіль (псэўданім Міхась Багун,
18.03.1923, в. Апечкі Стаўпецкага павету), грамадзкі
дзеяч. Падчас нямецкай акупацыі вучыўся ў Мэдычнай школе ў Баранавічах. Зь лета 1944 г. — на
эміграцыі. Скончыў беларускую гімназію імя Янкі Купалы ў Міхельсдорфе ў 1947 г., браў удзел у скаўцкім руху. Належаў да «Дванаццаткі», што выехала ў Ангельшчыну працаваць у шахтах. Скончыў факультэт палітычных і сацыяльных навук Лювэнскага ўнівэрсытэту. Зь ліпеня 1956 г. — у ЗША. У