Літаратурны рух на эміграцыі
Лявон Юрэвіч
Памер: 244с.
Мінск 2002
разе! Даруй Божа, але яшчэ на самым абразе паміж сабой паб'юцца. Хочацца напісаць артыкул, але, безумоўна, без акцэнту на сучасных «aftpax духоўных» — з апошніх дастаткова ў дадзеным выпадку і рыкашэту. Дазвольце на гэтым скончыць мой аж занадта вялікі ліст. Шчыра зычу ўсяго найлепшага. 3 пашанай да Вас.
[Юрка Віцьбіч] ★ ★ ★
13-га студзеня 1955.
Шаноўны Спадар Ю. Віцьбіч!
У мяне ўжо было колькі падобных выпадкаў: з дня на дзень чакаю адказу, урэшце, аднаго дня пішу другі ліст, а назаўтра шкадую, што не пачакаў яшчэ дня-другога, бо адказ гэты прыходзіць. Цяпер, аднак, я пасьпяшаўся й ашукаўся — галоўным чынам дзеля таго, што пошта ў перадкалядныя й перадвелікодныя дні так бывае загружаная, што могуць быць у яе й розныя нерэгулярнасьці, і Вы таго майго ліста маглі й не атрымаць, а я ня маю ніякіх доказаў, што яго Вам выслаў. Я не хацеў новых непаразуменьняў (маю іх ужо задосыць), таму па месячным чаканьні напісаў Вам другі ліст.
Наўперад шчыра дзякую за ўсё прысланае — ўвагі, выпіскі й павіншаваньні. Плытніцкая тэрміналёгія часткава мне знаёмая па Я. Коласу й К. Каганцу (тэрміналёгія нёманскіх плытагонаў), але ў Вас (дзьвінскіх плытагонаў) яна іншая. Я, прыкладам, прыпушчаў, што «ганок» — гэта «гленя» («лаўка» на Нёмане й Дняпры). Таму я мусіў, каб пазьбегнуць памылак, зьвярнуцца да Вас. Мне шкада Ва-
шага часу на перапісваньне, тым болей што Вы можаце й ня знаць, чаго я шукаю для свае працы ў тэкстах мастацкіх твораў. Ці ня лепей было-б для Вас, каб Вы мне гэныя тэксты прыслалі, а я сам выпісаў-бы зь іх тое, што мне патрэбна. Буду чакацьтаксама «Поэтыку М. Багдановіча» Вазьнясенскага й інш. рэчы, аб якіх пісаў Вам раней.
Перадайце, калі ласка, маю шчырую пахвалу М. Кавылю за ягоны верш «Ніягара» й М. Сяднёву за «Адкуль-жа будзе...». У апошняга ёсьць дужа шмат бліскучых вершаў, хоць яны й сваёй «сьпякотаю» натхненьня «спусташаюць» ягоную душу ды «робяць яго хворым» («Урыва»); аднак гэта аплачваецца, і яму ня варта мяняць лірыку на эпас, чужы для ягонага таленту. Верш «Ніягара» М. Кавыля — гэта самае лепшае, што ён напісаў калінебудзь, і гэта зарука ягонага творчага росту. 3 гледзішча вэрсыфікацыйнага, тут ўсё, улучаючы й графіку строфаў, дасканалае, ня кажучы ўжо аб гукавых (на першым пляне) і зрокавых ды псыхалёгічных вобразах.
Цяпер аб прозе. Я сапраўды быў-бы рады, калі-б Вы жадалі пераехаць у Кліўлэнд. У гэтым ня было-б ніякае праблемы. Мог-бы Вам падшукаць і пакой начасова, нават маглі-б пры жаданьні затрымацца ў мяне. 3 працай цяпер горш, але не безнадзейна: залежна ад шчасьця яе можна paHeft ці пазьней знайсьці. Найніжэйшая плата ў нас — 1.25 на гадзіну для мужчыны. Затое для жонкі Вашае працу дастаць будзе лягчэй: тут шмат кравецкіх фабрыкаў і, хто ўмее шыць на машыне, мае пэрспэктывы працы й добрага заробку.
Нашая публічная бібліятэка, безумоўна, уступае Нью-Ёрскай, але ў ёй ёсьць уся расейская клясычная літаратура й шмат кніжак з арыенталістыкі (гісторыя, этнаграфія й г.д.). Тут ёсьць Раманаў, Шэйн, Федароўскі й такія рэдкія кнігі, якіх мо й няма ў Нью-Ёрку (калёсальная калекцыя рэдкіх кніг нейкага Ўвайта, падараваная бібліятэцы). Адным словам, калі вы мелі-б намер пераехаць у Кліўлэнд, я Вам у гэтым дапамог-бы.
3 праўдзіваю пашанаю: Аўген Каханоўскі.
★ ★★
1 1.8.69 г., Саўт Рывэр.
Глыбокапаважаны Спадар Доктар Тумаш!
Удзячны за Ваш ветлівы ліст ад 19.7.69 г., a што крыху спазьніўся — даруйце — з адказам, дык на гэты раз зусім не з прычыны нейкай патрэбы ў адмысловым ахалоджваньні тэмпэрамэнту. Паважаю Вас як шчырага й дзейнага патрыёту, уважаю Вас за аднаго з найлепшых нашых навукоўцаў і асабліва ў невычэрпнай для дасьледнікаў пачэснай галіне «Скарыніяны» дый увогуле шаную як добрага чалавека, зь якім вельмі прыемна мець беспасярэднюю або лістовую лучнасьць. Пэўна-ж, мне ўласьціва некаторая, прабачце, зьедлівасьць, але ж і Вам яе не бракуе. Асабіста я цешуся з таго, што мы ў часе нашага цікавага ліставаньня ўсё-ж больш-менш не перабіраем мерку, як, напрыклад, у ліставаньні Сп. В. Пануцэвіча з Сп. Др. Ст. Ст. [Сганіслаў Станкевіч], дзе першы інкрымінуе другому маскоўскую дывэрсійную працу на абшарах ЗША, здраду Акту 25 Сакавіка
і запаветам Беларускага Кангрэсу 1917 г. і г.д. Ахвоці-ж мне!
Вы маеце рацыю, што з усіх шматлікіх пражэктаў ВВВ3 каляндар БАПЦ на 1970 год ёсьць бадай больш карысным для грамадзкасьці ды найбольш рэальным у сэнсе свайго ажыцьцяўленьня, але... He зьяўляюся аматарам усіх календароў увогуле: пакуль яшчэ жывы, сьпяшаюся пазнаёміцца з больш каштоўнай літаратурай. Таму не падзяляю поглядаў Арх. Васіля, ВВВ, Асіпчыка ды іншых, што гэты каляндар зьяўляецца нейкай агульнаэміграцыйнай заваёвай ды, быццам, красамоўна сьведчыць аб нашых агульных дасягненьнях. Як на мой погляд, дык сталася куды б лепш, каб вялікія грошы, прызначаныя на ягонае выданьне, пайшлі б на павелічэньне памеру «Голасу Царквы» або на падтрымку «Беларуса». Вось чаму я рашуча адмовіўся, калі мяне папрасілі яго рэдагаваць, але затое ўзяў чынны ўдзел у складаньні ягоных паасобных разьдзелаў.
Дазвольце цяпер перайсьці да тэрмінаў «горад» і «места». Мне здаецца, што гэта сынонімы нашае багатае мовы, якія маюць аднолькавае права на сваё сумеснае існаваньне. Я толькі рашуча супрацьпаставіўся накідваньню апошняга тэрміну, што прапануе Др. Я. Сг. Тут маем, з аднаго боку, з Багушэвіча:
He люблю я места, па-расейску горад,
а з другога — назоў цудоўнага вершу Янкі Лучыны (Неслухоўскага): «Што думае Янка, везучы дровы ў горад».
3 Маецца на ўвазе сьвятар БАПЦ Віктар Войтанка-Васілеўскі.
Вось затое аніяк ня ў стане пагадзіцца з Др. Я. Ст., што трэба адкінуць «мястэчка», а ўжываць «местачка».
Між тым, адразу згадваецца з народнае:
У мястэчку Берастэчку Каманда стаяла.
Шэйн, «Жаўнерскія песьні». і зь літаратурнае:
Дзядзька Тодар, два Пранцішкі, Сват Гілёрык, кум Тамаш У мястэчку Зацьвілішкі Насьмяшылі ўвесь кірмаш.
Алесь Гарун, «Спрэчка».
Грэшны чалавек, запытаўся я ў Др. Я. Сг.: A можа, і ад каровы нам адмовіцца з прычыны ейнага, нібы, польскага націску? Відаць, пакрыўдзіўся — нічога не адказвае.
На жаль, не падзяляю Вашую адмоўную характарыстыку М. Паўлікоўскага. Калісьці, а ўласьне ў Новом Русском Слове ад 24.2.63 г., ён пісаў:
Всегда с большйм йнтересом чйтаю статыі й пйсьма г Юрйя Стукалйча. Белоруссйя является й моей роднной, а поэтому все, что относйтся к белорусской старйне — йногдалйшь сорокалетней давностй — не только меня йнтересует, но й волнует. Возможно, что в глазах г. Стукалйча на мне лежнт «печать проклятья», как на потомке польскйх «панов», тем не менее, думаю, что ймею некоторое право счйтать белорусскую землю моей родной землей, так как семья прожйвала в Белоруссйй с незапамятных времен.
А крыху далей там жа:
Отмечу дальше, что, являясь no пройсхожденйю дворянйном Мйнской іубернай, я не ймел бы нйчего протйв того, чтобы меня, подобно Грйневйцкому, велйчалй белорусом, хотя лйчно й согласно с 500-летней традйцйей я предпочел бы званйе «лйтовца».
Акурат з гэтае прычыны я маю да М. Паўлікоўскага сантымэнт. Між іншым, нейкі час таму дастаў ад яго добры фатаздымак менскага касьцёлу Сымона і Гэлены, аб якім мне давялося пісаць у «Божым Шляхам».
Цалкам пагаджаюся з Вамі, як і з Леанідам Падгайскім, што «Максім Гарэцкі — сапраўдны майстар слова, бездакорны знаўца мовы...». Можа, гэтае маё «откровенне» і не зусім супадае з маім ранейшым выказваньнем аб ягонай мове ў лістох да Вас, але я мужна вызнаю тут сваю вялікую памылку. І, акрамя рознага іншага, «марозіва» сапраўды просіцца ў нашую літаратурную мову, маючы на гэта ўсе правы.
Адштурхоўваюся ў гэтай галіне і ад Сп. Др. Я. Сг., які ў лісьце да мяне ад 20.10.68 г. піша:
Дзякуй за копіі лістоў. Я пераканаўся, што яны ня толькі досыць чыняць цікавасьці, але што ў іх адбіваецца гісторыя нашае эміграцыі. Затым я зрабіў ім асобнае месца ў сваім архіве.
Узгадаем назову ласоніку, званага па ангельску «айс крым». Згаджаюся, што ня добра пераняты з мовы ўкраінскае наватвор «марозіва»; не памагае яму і аналёгія да «малодзіва» або «малозіва» (густое малако каровы, што кага-дзе ацялілася), бо «малодзіва» — жышка, a «айс крым» — гушча. Працуючы над слоўнікам, я знайшоў, што назовы ежы і корму, што маюць выгляд масы, гушчы, або каторыя ядуць звычайна масава (а не абмяжуюцца адным кавалкам), маюць у мове нашай суфікс
— енка (па зацьвярдзелых пад націскам — онка, па мяккіх пад націскам — ёнка, па зацьвярдзелых не пад націскам — анка): таўчонка (пюрэ, у тым ліку бульбяное), пражонка — ежа із сала й вады з мукою, пячонка — печанае мяса, мачонка — мачоныя ягады, салёнка — салёная бульба, зн. скрабаная, бо толькі такую соляць на гаршку, клычанка — цёртая салома, астача ад вязаньня кулёў і шмат іншых. Дык назоў на «айс крым» быў бы «мярзьлёнка».
Хоць паміж суседнімі ў вышэйпададзеных вытрымках «клычанкай» і «мярзьлёнкай» вялікая дыстанцыя па іхных смакавых якасьцях, але ўсё ж навуковы экскурс Сп. Др. Я. Ст. даволі цікавы ды як заўжды своеасаблівы.
Дык дазвольце гэтым досьледам і скончыць мой аж завялікі ліст.
Шчыра зычу ўсяго найлепшага.
Прашу завітаць да мяне, калі Вам давядзецца трапіць у Саўт Рывер або ягоную ваколічнасьць.
Пішыце, калі ласка, пры наяве часу й ахвоты, а на ўсякі выпадак падаю й № майго тэлефону: 257—0791.
3 пашанай да Вас Ваш Юрка Віцьбіч.
П.С. Дасылаю для ветлівага азнаямленьня свае копіі.
Яшчэ раз усяго добрага.
Юр. Віцьбіч.
***
10.6.56 г„
Саўт Рывэр.
Дарагі і Глыбокапаважаны
Спадар Ружанец-Ружанцоў!
Вельмі ўдзячны за Ваш цікавы ліст ад 13.3.56 г. Велікадушна даруйце мне маё спазьненьне, на прычынах якога затрымаюся ніжэй. Таксама ўдзячны за біяграфічны бюлетэнь «...»4 — на жаль, я не знаёмы зь летувіскай мовай, каб грунтоўна пазнаёміцца зь ім, але з глыбокім жалем даведаўся аб сьмерці Прафэсара Вацлаваса Біржышкі, аб якім чуў шмат добрага.
Перадусім, цалкам разумею, як цяжка дастаецца Вам кавалак хлеба штодзённага. Разумею тым больш, што знаходжуся ў тым-жа становішчы. А ў дадатак, нейкі час таму стаўся са мной на фабрыцы няшчасны выпадак, які, між іншага, знайшоў адбітакухроніцы «Нового Русского Слова» (№ ад 21.3.56 г.). На канвэярнае лініі, за якой я працую, саскочыў ланцуг. У выснове адзін рог тае «баксы», што знаходзіўся на канвэяры, праваліўся, а другі падскочыў і ўдарыў мяне ўлевае вока. Гадзіны 2—3, сьцяўшы зубы, мычэў, потым з тыдзень на гэтае вока нічога ня бачыў, дый другое згубіла зрок. Аднак гаспадары фабрыкі зрабілі ўсё магчымае, каб толькі дапамагчы мне. І цяпер, калі прыгадаеш, што на вочным яблыку меўся глыбокі ды доўгі шрам, дык, дзякуй Богу, усё больш-менш добра скончылася. Хіба што дагэгуль карыстаюся чорнымі акулярамі: сьвятло спрычыняе боль. Таксама й цяпер часам з пашкоджанага вока плывуць сьлёзы. І ўсё-ж, Вам — 63 гады, мне — 51 год (1905 г. нар.), а таму Вам больш прабачальна позьніцца з адказамі, чым мне.