• Часопісы
  • Літаратурны рух на эміграцыі  Лявон Юрэвіч

    Літаратурны рух на эміграцыі

    Лявон Юрэвіч

    Памер: 244с.
    Мінск 2002
    47.67 МБ
    Першыя тры гады жыцьця ў Аўстраліі я пісаў, навет пладавіта пісаў. Цяпер-жа ці змагу я штонебудзь людзкае напісаць пасьля 25-гадовага атупеньня на фабрыцы?
    Ува ўсякім разе, я жадаў-бы сяброўскае парады.
    ...Ёсьць у нашай паэзіі яшчэ адно слова «цяпершчына»;
    Я зь ім крочыў, сябра мой, праз дым цяпершчыны зларэчай.
    [...] Працую цяпер ня больш 40 гадзінаў у тыдзень. Далей не давядзецца маўчаць зь лістом па паўгоду.
    На гэтым канчаю, вітаем Цябе і ўсіх суродзічаў.
    А.Салавей.
    23.11.1980. Дарагі дзядзька Антон!
    Даўно ад Вас нічога не чуваць. Як маецеся?
    У гэтым годзе ў Амэрыцы было гарачае лета. Напэўна, цяжка было пераносіць Вам гарачыню. Зараз наступае зіма, таксама можа будзе халодная. Я ўжо за гэты час адзвычаілася ад халоднай зімы, то напэўна-б ня вытрымала. Яшчэ адзін пражыты год. Ужо мінуў год, як я не працую на фабрыцы, але занята ўвесь час, дайжа часу няма пачытаць. Раней чытала ў цягніку па дарозе на працу й з працы. Ня пішуцца й лісты. Няма настрою. 3 дому атрымоўваю лісты вельмі рэдка. Адна толькі Ларыса Геніюш часта піша. Сумна ёй адной, асабліва ў зімні час. Ды й хварэе яна. Сэрца надакучае. Абіжаецца на сына й нявестку. Неяк ня ладзяць, хоць і жывуць яны далёка. Сын мае праблему зь піцьцём. Цікавіцца ўсё, калі выйдзе Алеся кніга. Хоча мець яе. Ня ведаю, ці ўдасца пераслаць, хіба праз
    Польшчу. Ня ведаю, што здарылась? У апошнім лісьце Вы пісалі, што ўсё ўжо падрыхтавана і амаль што набрана, толькі застаецца дакончыць артыкул. У чым справа? Я думаю, што зь якіхсьці асабістых абставінаў не хапае сілаў скончыць яго. Часам духовыя перажываньні стаяць на дарозе. Прайшло шмат часу. Для мяне асабіста ня мае вялікага значаньня, калі яна выйдзе, абы выйшла. Але рэч у тым, што інфляцыя не зьмяншаецца, а павялічваецца, і гэтыя так цяжка зьбіраныя грошы ня будуць мець вартасьці, асабліва беручы пад увагу, што кніжка будзе большай, як плянавалася. Людзі ня хочуць даваць, калі ня бачаць канца. 3 самага пачатку зборка ішла не зь вялікім посыіехам дзякуючы Станкевічу. Ён сьведама перашкаджаў гэтаму, маючы ў сваіх руках газэту. Ён наўмысна прадчасна пачаў зборку на «Спадчыну» Я. Купалы зь вялікім заклікам, калі-ж нарэшце зьмясьціў абвестку аб зборы грошай на Алесеву кнігу, то ў такім месцы й так незаўважна, як бы шкадаваў паперы й месца. Я ня ведаю, чаго ён так варожа станавіўся да Алеся, гэта было бачна ад пачатку, калі ён надрукаваў абвестку аб Алесевай сьмерці ў ранейшым нумары, матывуючы тым, што ня была пададзена дата ягонага нараджэньня — абсурд. Ня ведаю сапраўдных абставінаў, якія прычыны змусілі спыніць працу, але я прашу, паводле Вашае магчымасьці, паднатужцеся й скончце гэты артыкул, каб не казалі, што астаноўка за Вамі. Калі ласка, ня крыўдзіцеся.
    Зь вялікай пашанай да вас Зіна.
    15.06.1983. Дарагі дзядзька Антон!
    Спадзяюся, гэты ліст прыйдзе ў час.
    Сардэчна віншую Вас з днём народзінаў! Зычу добрага здароўя, шчасьця, памыснасьці. Каб усе непрыемнасьці адышлі ў нябыт, каб гэты год прынёс супакой і добры настрой, які так патрэбен у Вашай працы.
    Час ляціць з маланкавай хуткасьцю, ужо й палова новага году прайшла. У гэтым годзе страціла дарагія мне дзьве асобы: Каранейскую Жэню й Ларысу Геніюш. Памерлі яны амаль што ў адзін час, вельмі малы прамежак. Ларыса Антонаўна была для мяне як сястра, можа й бліжэй, яна разумела мяне куды лепш, чым мая родная сястра. Я заўсёды атрымоўвала ад яе духовую падтрымку яе мудрымі разважаньнямі, парадамі. У сваю чаргу, і яна мела патрэбу выказаць набалеўшае, асабліва пасьля сьмерці яе мужа. He магу яшчэ прыйсьці да сябе ад гэтай страты. Чуюсь зусім адзінокай. Я прадчувала, што яна доўга не працягне, ды й сама яна гэта ведала й пісала ў апошніх лістох, і таму, калі доўта ня мела ад яе лістоў, — думала, што яна цяжка хворая або памерла.
    Я па-старому перажываю за сына. Яшчэ да гэтага часу на кампэнсацыі, і нэрвы ягоныя зусім расшаталісу; гледзячы на яго, і я перажываю. Да гэтага-ж яшчэ шмат нэрваў каштуе так званы «сябра» Скабей. Мне навука — ні з кім ніколі ня лезьці ў суполку.
    Ад грамадзкага жыцьця адышла зусім, таму й ня маю навінаў, цікавячых Вас.
    На гэтым і скончу.
    Зь вялікай пашанай да Вас Зіна.
    Наш «вучоны»
    Прысьвячаецца «доктару» Янку'0
    Ці зналі Вы дзядзьку Івана, Што ў мірны час крамку трымаў І гандлем займаўся аддана? А я дык даўно яго знаў.
    Вайна яго надта зьмяніла, Упрэгла ў аматарскі гуж. На плечы пінжак узлажыла, На голаў — рандэль — капялюш. Ён з намі ў асобнай кватэры У дому адным пражываў. Спачатку ён стаў інжынэрам, А потым і доктарам стаў.
    На гэтым ён носу ня зьвесіў, Навукай захоплены быў. Глядзім мы: ужо ён прафэсар — Аж трэцяе званьне здабыў.
    І наш удалец адмысловы, Каб часу ня траціць дарма, Выдумваць стаў новыя словы, Якіх і ў гаворцы няма. Замест галавы — дык «думніца», І «сьвінчык» — замест парася. Заместа адзовы — «гукніца», «Шыйдзюбы» — заместа гуся. Ня страўня, а «емельня», «ежня»... Было шмат чаго і мудрэй. Стаўклася з тых словаў яешня
    1	0 Маецца на ўвазе Янка Сганкевіч. Верш напісаны А. Салаўём у лягерох ДП.
    На дзіва, на сьмех для людзей. Віншуем за ўдачы! Мы можам Параіць шчэ лепш паглядзець «Вучонаму» ў месцах нягожых — Там можна й мудрэйшае стрэць. Мы выганім гэткіх «вучоных». Няхай нам ня муцяць вады. Тым мову ўратуем законна, Якой размаўлялі дзяды.
    Андрэй Клёнаў
    3 Андрэем Клёнавам мы пазнаёміліся ў 1999 г. Рыхтуючыся да размовы зь ім, я накідаў варыянт ягонай біябібліяграфіі, паколькі ні ў адным беларускім даведніку, ніводнай нашай энцыкляпэдыі такога пісьменьніка тымчасам няма. Атрымалася наступнае:
    Андрэй Клёнаў (сапраўднае прозьвішча Арон Купершток, друкаваўся таксама пад псэўданімамі Андрей Кулнков, Андрей Курбов) — пісьменьнік, перакладчык. Нарадзіўся ў 1920 годзе ў мястэчку Магільна ў сям'і Ільлі і Іды Купэршток. Як ён згадвае ў сваёй кнізе «Малюнкі Нью Ёрку» ў разьдзеле «Бруклінскі мост. Малюнак зь лірычным адступленьнем, прысьвечаным Нёману — маёй любімай рэчцы, менскай Сьвіслачы й мастом над імі», першы верш напісаў менавіта там на беларускай мове — «мове маёй бабулі Ганны, маіх сяброў у Магільна й першай школы маёй». Значны ўплыў у маладосьці таксама зрабіла віцяблянка Зося, пазьней пасаджаная за нацдэмаўшчыну й
    Андрэй Клёнаў. Нью Ёрк, 1998 г. СЭСЛаная ў СыбІр.
    Друкавацца пачаў у 1935 годзе. Першы зборнік вершаў «Мсш друзья» выдаў у 1940 г. На фронт пайшоў дабравольцам. Па вайне вучыўся ў Маскоўскім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце і ў Літаратурным інстытуце імя Горкага.
    У лютым 1973 г. эміграваў у Ізраіль, у 1974 г. пераехаў у ЗША. Жыве ў Брукліне, Нью Ёрк.
    Выдаў: «Неназваная кннга» (Масква, 1957), «Трн дня в Москве» (Масква, 1961), «Понскнлюбвн» (Масква, 1967, другое выданьне, перапрацаванае — Нью Ёрк, 1989), «Картннкн Нью Йорка» (Нью Ёрк, 1983, другое выданьне, дапоўненае — Нью Ёрк, 1990), «Откровенне: кннга поэм» (Нью Ёрк, 1984), «Утренннй голос: роман в монологах» (Нью Ёрк, 1987), «Позднне цветы: много четверостншнй, долго ждавшнх нздання, новые стнхотворення, новые поэмы» (Нью Ёрк, 1992), «Пнсателн н кннгн, нлн маленькая энцнклопедня словесного творчества» (Нью Ёрк, 1996).
    У рамане «Понскн любвн» апісаў сваю сустрэчу зь Янкам Купалам. У творах часта зьвяртаецца да тэмы Беларусі, свайго маленства, беларускай гісторыі (вершы «Гарыць Бэрлін», «Сгары горад», «Княская баляда», «Белавеская пушча»), У 70—80-х гадах друкаваўся ў газэце «Беларус» («Вершы й проза Васіля Макарэвіча»1, «Памяці Рыгора Бярозкіна»2, «На Купала—Коласаўскім вечары ў ААН»3 ды іншыя).
    Ягоная біяграфія і абумовіла мае пытаньні пры сустрэчы, якая адбылася ў бруклінскай кватэры паэты сьпякотным ліпеньскім днём.
    1 Беларус. 1979. № 268 (жнівень). С. 5.
    2 Беларус. 1982. № 299 (красавік). С. 5.
    3 Беларус. 1982. № 306—307 (лістапад—сьнежань). С. 1—3.
    Зь Ізі Харыкам я пазнаёміўся ў 1934 годзе. Дарэчы, яму й Зэліку Аксельроду я прысьвяціў верш — «Партрэты гэбрайскіх паэтаў». У 1934 годзе сьвяткавалі — па савецкім звычаі — 10годзьдзе творчасьці паэты, сьвяткавалі шырака, па ўсёй Беларусі. Да гэтай даты Ізі Харык выдае сваю апошнюю і мо найлепшую паэму — «На чужым вясельлі». Я быўтады 14-гадовым школьнікам, але ўжо пісаў вершы. І мой дзядзька, чалавек дзіўны, — як я, магчыма, — зьбіраў кнігі; быў бедны, але купляў іх шмат. Вось менавіта ў яго я пабачыў выданьне гэтае паэмы. Я ўжо ведаў Харыка: некалі быў на ягоным творчым вечары, дзе ён выступаў разам зь Перацам Маркішам. Я пачаў чытаць паэму, і яна мяне проста ўразіла. Я да сёньня памятаю гэтыя радкі: «Я ведаю Цябе, Беларусь, як ведаю ўласныя пальцы». І я з нахабствам і самаўпэўненасьцю маладога пачаў перакладаць першы разьдзел. І пераклаў так: «Я ведаю Цябе, Беларусь, як уласны профіль свой ведаю», бо арыгінал не ўкладаўся ў вершаваны памер — у гамэраўскі гэкзамэтар (я перакладаў у расейскую мову). І пераклаў увесь разьдзел.
    Перапісаўшы з арфаграфічнымі памылкамі, вырашыў паказаць аўтару — што той скажа. І я прыйшоў у двухпавярховы будынак Саюзу пісьменьнікаў на рагу Камсамольскай і Савецкай, які зьнік падчас вайны, і спытаўся, ці магу пабачыць Ізі Харыка. Мне параілі пачакаць. І я дачакаўся.
    Я падышоў да яго й сказаў: «Таварышч Харык, я Арон Купершток, пішу вершы, і вось пе-
    раклаў частку Вашае паэмы „На чужым вясельлі"». Ён так зьдзіўлена паглядзеў на мяне й папрасіў паказаць. Я дастаў пераклад, і мы разам селі на падваконьне. Ён прачытаў адзін раз, другі й сказаў літаральна наступнае: «Слухайце, малады чалавек, гэтыя вершы ня могуць перакласьці сапраўдныя паэты, а Вы зрабілі. Ведаеце што, у мяне зараз няма часу, але ў наступную нядзелю я чакаю Вас дома. Прыходзьце». Ён жыў у так званым Доме спэцыялістаў на Камароўцы, дзе жылі самыя вядомыя людзі ў Менску.
    У наступную нядзелю я ўзяў пераклад, уласныя вершы й прыйшоў да яго. У яго ўжо былі госьці: Зьмітрок Бядуля, Зэлік Аксельрод, Андрэй Александровіч. Мы пазнаёміліся. Ізі Харык папрасіў мяне прачытаць пераклад, а потым вершы. Яны добра паставіліся да мяне. Але больш мы ніколі ня бачыліся: неўзабаве Харыка арыштавалі.
    Ужо нашмат пазьней, у 1950-я гады, калі я перакладаў ягоныя творы для маскоўскага зборніка, я пазнаёміўся зь ягонай удавою й даведаўся пра трагічны лёс дзяцей Харыка. Сам Харык ажаніўся позна, у іх з жонкаю былі хлопчык і дзяўчынка. Тады арыштавалі не аднаго Харыка, а ягоную жонку таксама. Дзяцей забралі ў дзіцячы дом, дзе ім далі іншыя прозьвішчы. Пасьля вяртаньня зь лягеру жонка Харыка сваіх дзяцей адшукаць ужо не змагла.