• Часопісы
  • Літаратурны рух на эміграцыі  Лявон Юрэвіч

    Літаратурны рух на эміграцыі

    Лявон Юрэвіч

    Памер: 244с.
    Мінск 2002
    47.67 МБ
    ★ ★★
    Кароткая літаратурная энцыкляпэдыя прысьвяціла Зэліку Аксельроду 10 радкоў, паведаміўшы, што нарадзіўся ён там і тады, а памёр у такім вось годзе, не ўдакладніўшы, дзе і як.
    У Зэліка быў прыгожы біблейскі твар. І ён заўсёды ўсьміхаўся. Я пазнаёміўся зь ім у 1936 годзе, калі пачаў пісаць. Ён таксама позна ажаніўся — як і Харык, у саракавым годзе — і запрасіў на сваё вясельле багата менскіх пісьменьнікаў, гэбрайскіх і беларускіх, у тым ліку й мяне, паэта-пачаткоўца. У сорак першым годзе, амаль перад самым пачаткам вайны, Аксельрода арыштавалі. За што? За тое, што ён, як і Харык, быў адным зь лепшых гэбрайскіх пісьменьнікаў на беларускай зямлі.
    Менск пачалі бамбіць у першы дзень вайны. І перад тым, як зьбегчы, супрацоўнікі ГПУ Зэліка забілі. Я пра тое даведаўся пасьля вайны.
    ***
    Адзін эпізод пра сустрэчу зь Бядулем. У Менску ў Беларускім дзяржаўным тэатры сьвяткавалі юбілей (а мо творчы вечар) Якуба Коласа. Я там быў і спаткаўся са Зьмітраком. Ён абняў мяне й павёў гуляць па калідорах. Мы доўга гаварылі. Я спытаўся, ці я буду паэтам. Ён адказаў з усьмешкаю:
    Я стары чалавек. Я бачыў багата маладых паэтаў, але мала каму гэта казаў. Я ня ведаю, кім Вы будзеце — паэтам, празаікам, крытыкам. Але ведаю дакладна — Вы будзеце пісаць.
    ★ ★★
    3 Рыгорам Бярозкіным я пазнаёміўся на зьезьдзе пісьменьнікаў пасьля вайны ў будынку, які потым заняў КГБ. Такая вось гіронія лёсу... Я быў там разам з дэлегацыяй маскоўскіх пісьменьнікаў (прынялі мяне ў Саюз пісьменьнікаў у 1940 годзе ў Менску, прычым адразу ў сябры, хоць
    жыў я ў Маскве. Гэта Глебкава заслуга й Кандрата Крапівы). Ачольваў дэлегацыю Канстанцін Сіманаў. Сустрэліся мы зь Бярозкіным у буфэце. Ён быў у ваеннай форме: толькі прыехаў зь Нямеччыны. Калі мы гаварылі, ён быў вельмі сумны, прыгнечаны — мабыць, прадчуваў нешта. Потым бачыліся мы часта і ў Кактэбелі, куды ён прыехаў з Герцовічам, таксама крытыкам, і ў Менску, дзе ён працаваў у часапісе «Нёман». Памятаю, неяк надумаў я аддаць туды свае вершы, параіўся зь Бярозкіным. На гэта той адказаў: «Рабі, як знаеш, але я нічым дапамагчы не магу, не хачу ўмешвацца».
    Аднойчы я быў у яго дома, гэта недзе каля Камароўкі. Тая сустрэча зрабіла на мяне прыкрае ўражаньне. Ён надта зьмяніўся, шмат піў, патаўсьцеў; стол, за якім мы сядзелі, быў завалены брудным посудам, нейкай закусьсю. Ён быў п'яны. Гэта быў чалавек, пераможаны ўладаю.
    ★ ★★
    Добра ведаў Кучара. Гэта быў стопрацэнтны стукач, як, дарэчы, і Эдзі Агняцвет. Але ён сябраваў з Глебкам, здаецца, суседзямі былі, яшчэ з тых часоў, калі Пятро жыў з жончынымі бацькамі, што працавалі на чыгунцы, у драўлянай хаце. Кучар быў бясспрэчна таленавітым чалавекам. У мяне зь ім атрымаўся сьмешны выпадак. Прыехаўшы ў Менск, пабачыў афішу «Гэта было ў Менску». Я не разабраўся, падалося, што ідзе пра гэбрайскае гета. І кажу яму: «О, ты напісаў п'есу пра гета!». Бо там загінулі мае бацькі, гэта да сёньня мая тэма. Дык вось, Кучар расьсьмяяўся ды кажа: «Не, пра гэтае „гета" я пісаць ня буду».
    Зь Пятром Глебкам я пазнаёміўся падчас навучаньня ў другой беларускай школе. Быў я тады ў 6-й ці 7-й клясе. Адбывалася школьная алімпіяда мастацкай самадзейнасьці. І да нас прыйшлі ў школу Крапіва й Глебка, выбіраць сярод паэтаў удзельнікаў алімпіяды. У нас было два такіх паэты — я, расейскамоўны, і Аркадзь Гейнэ, беларускамоўны.
    Саму алімпіяду я ўжо ня памятаю, але я чамусьці спадабаўся Глебку, быў запрошаны ў госьці, чытаў яму амаль усе свае новыя вершы. Ён выпраўляў, я прыносіў іх зноў, зноў чытаў. Адзін верш пад назовам «Зіма» так яму спадабаўся, што ён аддаў яго ў «Літаратуру й мастацтва», і, напэўна, упершыню ў гісторыі гэтага выданьня ў рубрыцы «Творчасьць пачынаючых» за подпісам А. Купершток быў надрукаваны расейскамоўны верш. Было мне тады 15 ці 16 гадоў. Вось ад таго часу я пачаў друкавацца.
    Недзе напрыканцы 1945 году я з фронту заехаў у Менск, наведаў бацькоў Ніны — Глебкавай жонкі. Тыя, ведаючы, што я вяртаюся ў Бэрлін, далі мне ейны адрас і папрасілі адшукаць Ніну.
    А зь Нінаю было вось што. Яна засталася ў Менску падчас вайны, працавала, а калі немцы адступалі, разам з усімі супрацоўнікамі беларускіх рэдакцый выехала ў Нямеччыну. Я знайшоў Ніну і, напэўна, паспрыяў весткамі ейнаму вяртаньню ў Беларусь.
    Калі яна вярнулася ў Менск, яе не зачапілі; хадзілі чуткі, быццам яна працавала на савецкую разьведку. Ня ведаю, ці праўда, — нашто тады
    было бегчы? Але я ведаю дакладна, што ў часе акупацыі яна, на маю думку, зьдзейсьніла проста гераічны ўчынак. У іх з Глебкам не было дзяцей. І вось аднойчы яна стаяла на вуліцы й глядзела, як з гета гоняць жанчын і дзяцей — да Ямы. Яна выхапіла габрэйскую дзяўчынку з натоўпу й схавала яе, а пазьней удачарыла. Гэтую дзяўчынку, Ларысу, я потым бачыў4.
    4 Тэму, закранутую ва ўспамінах А. Клёнава й даволі слаба распрацаваную, дапаўняе артыкул А. Адамовіча «Колькі слоў пра беларуска-гэбрайскія літаратурныя дачыненьні». Гл.: Юрэвіч Л. Літаратурная спадчына: новы ўгляд // Беларус. 1996. № 440. (сьнежань). С. 5.
    Янка Юхнавец
    Пра Янку Юхнаўца пісалі, то праўда. Ня шмат, хацелася б болыпага, але было: Алесь Бяляцкі, які сказаў ці ня першае слова пра яго ў Беларусі, Ян Чыквін зь Беластоку, нават такі кампілятар, як Алесь Марціновіч (а гэта значыць, што ўжо ёсьць адкуль кампіляваць). Пра незразумеласьці мовы паэта пісаў і прафэсійны філёляг Мікола Мішчанчук (Мішчанчук М. Чатыры партрэты беларускіх паэтаў-эмігрантаў. Вучэбна-метадычны дапаможнік. Мінск, 1993. С. 10—11). А вось сам пра сябе спадар Янка сказаў адно ва ўласных «Запісках», ды й тое — апасродкавана, мімаходзь, праміж іншым. Ад напісаньня ўспамінаў адбіваўся. Тым болып каштоўнымі лічу тыя старонкі, што на мае неаднаразовыя просьбы ён даслаў нарэшце ўлетку 1998 г. зь лецішча Каханоўскіх-Андрусішыных, дапісаўшы:
    Даражоны Лявон, перасылаю вымучаныя накіды, якія й не зьбіраюся перачытваць ці папраўляць. Чуюся ненатва. Дакладней сказаць: час ад часу квяляць недамаганьні. Усё клінам, а ня блінам!
    ★ ★★
    Усякая біяграфія, ці пра паход героя падчас вайны, ці пра вялікага дзяржаўнага дзеяча, мяне ніколі не захапляла. Хоць, вядома, досьведы якое асобы, ці ў важнасьці гістарычнай, ці ў звычайнай
    атоласьці захаваньняў, тварылі паспрабаваны мамэнт дзеяньняў, які можна прыняць і ўцяць у сваё асабістае як досьвед ужо спрабаваны, дзеля сваіх дзеяньняў. Гэта праўда — самая сапраўдная.
    ...вось і аўтабіяграфія! Аповедзь напісаць пра сябе. Да некаторай ступені апавядальнасьць пра сябе — зьвярнуць увагу кагосьці, адчуць ад іншых цікавасьць: хто ён быў? Таму й марочу пачаць сваю аўтабіяграфію.
    ...нарадзіўся я ў лістападзе 1921 году ў вёсцы Забродак Докшыцкага павету Віцебскай вобласьці (а як шкода, што ня звалі Полацкай!). Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Самой вёсцы ўжо 200 гадоў. Заснаваў яе мой прабаб сярод людзей і вазёраў. Мой прадзед і прабаб займаліся сельскай гаспадаркаю й лясным промыслам і адначасна дойлідзтвам. Яны збудавалі млын, двухпавярховы, з палявога каменю. Ён выглядаў як фарсэтка — арыгінальная беларуская архітэктура, якую падчас другой сусьветнай вайны разбурылі: немцы скінулі тры бомбы. Між іншым, мой прадзед і дзед займаліся эстэтычным выглядам свае краіны. Што па сучаснаму называюць: абстрактныя скульптуры. Любілі паставіць каля вёскі дзе-якія валуны скулыпураю пад адкрытым небам. Яны адначасна высеквалі мукамольныя камяні для млыноў. Я заўсёды зьдзіўляўся, якімі тулавішчамі зрабілі некалькі тон гэтак геамэтрычна скончаным, абшаплёваным. Я часта хадзіў да яго й лажыўся чытаць кніжку на ім. Ён і цяпер каля мае вёскісялібы, У добрай народнасьці, дзяржаўна-нацыянальнай, гэта была-б музэйная рэдкасьць.
    ...школу звычайную пачаў ужо добра падрыхтаваным маленцам. Чытаў, як кажуць, павярхоў-
    на, разьбіраўся ў арытмэтыцы, таму праз год і палову апынуўся ў 3 клясе (у той час беларускай нацдэмаўшчынай дазвалялася). Таму я кончыў сярэднюю асьвету на 16-м годзе на выдатна. Нягледзячы на выдатны посьпех у вучобе, гады не дазвалялі пастутііць на вышэйшую адукацыю. Таму мае жаданьні быць лекарам не апраўдаліся, хоць у 4 клясе вывучыў мускульныя й шкілетныя часткі. Прыйшлося на 17 годзе (прапанавалі) навучацца юрыспрудэнцыі. І за гэта вельмі ўдзячны.
    ...пачалася другая сусьветная вайна. Пакуты і ўратаваньні. Каму гэта патрэбна ведаць? Аджа мо якому асочніку з госьбясьпекі. Яму ўсё адно было, ці пакутваў, ці змагаўся супраць нямецкіх захопнікаў Я не вярнуўся на радзіму. Быў вызвалены амэрыканскімі войскамі ў Баварыі. Каб захаваць сваё жыцьцё, зноў займаўся сельскай гаспадаркаю, а потым амэрыканцы прапанавалі пасяліцца ў лягерох уцекачоў. Вось з гэтага часу я даўцешыўся працягваць вучобу ў юрыспрудэнцыі. Асабліва мяне цікавіла гісторыя права, дзяржавы заходне-эўрапейскай культуры і адначасна сусьветная літаратура, і асобна — беларуская (у той час увесь Захад быў запоўнены выгнанцамі зь Беларусі). Мяне запоўніла супраціўнае, што чытаў із беларускай літаратуры. Я напісаў некалькі вершаў і прачытаў Масею Сяднёву — ён жьгў у тым
    самым лягеры. Ён нічога не я. Юхнавец. сказаў адпаведнага, але заБаварыя, 1947 г.
    значыў: «Ты не перастанеш пісаць». Пасьля некалькіх вершаў (а мяне цягнула) я напісаў кароткую паэму «Вежы стромкія ўзвысіў замак». Даў пачытаць (таксама ў тым лягеры) Віцьбічу, і ён сказаў: «Надрукую ў „Шыпшыне"».
    ...а потым выехаў у ЗША. Замест займацца юрыспрудэнцыяй (ангельская благая), мусіў перакваліфікавацца: быць тэхнічным мэханікам у мэханічных майстэрнях. Адначасна я ўвалокваўся ў літаратуру. Напісаў «Сулу», пачаў працаваць над «Мітусьнёй». Уся мая творчасьць астаўблявалася ў Амэрыцы. Я ніколі ня звышнеў як паэт ці празаік. Я толькі сваім зьяўленьнем мкнуўся ўдасканаліць паэтычныя асновы, зусім добра разумеючы: што было дасягнута калісьці — у будучыні будзе вычарпана паступовым. Я ня ведаю, чым апынуўся ў беларускай літаратуры. І я ня думаю спрачацца із сабой пра тое, што камусьці створанае мной зьяўляецца цяжкасьцяй зразумець.
    ...перажываць даўно мінулае або зусім нядаўняе ў нейкім папяровым часе — рабіцца самому нейкім пэрсанажам у гэтых мінулых-нядаўніх дзеяньнях. Там знаходзіцца балючая магчымасьць хваравітая — асудзіць сябе.