• Часопісы
  • Літаратурны рух на эміграцыі  Лявон Юрэвіч

    Літаратурны рух на эміграцыі

    Лявон Юрэвіч

    Памер: 244с.
    Мінск 2002
    47.67 МБ
    Ягоныя лісты, а пасьля паэтавай сьмерці лісты жонкі Зінаіды да Антона Адамовіча, і ёсьць храналёгія місіі Беларуса ў малой частцы вольнага сьвету — Аўстраліі, а разам з тым — гісторыя літаратурнага руху й унутраных зрухаў аднаго чалавека, Алеся Салаўя3.
    ***
    23.05.1955 г. Да Ўправы Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва.
    Ветліва прашуся ў прыймо да сяброў Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва, калі надавацьмуцца да гэтага мае пэрсанальныя дадзеныя, літаратурны стаж і г.д.
    Нарадзіўся 1-га траўня 1922 году на Меншчыне. Асьвета — несыстэматычная. Друкавацца пачаў у 1937 годзе. Галіна літаратуры, у якой жадаю паводля магчымасьцей працаваць, — паэзія.
    2 Адамовіч А. Жыцьцё й паэтычная спадчына Алеся Салаўя. Мэмуарна-камэнтатыўныя ды крытычна-тлумачальныя нататкі рэдактара гэтага выданьня / Салавей Алесь. Нятускная краса. Нью Ёрк—Мэльбурн, 1982 г. С. 318—319.
    ■‘Арыгіналы лістоў захоўваюцца ў БІНіМе (Нью Ёрк).
    Выдаў зборнікі вершаў «Мае песьні» і «Сіла гневу», малую паэму «Зьвіняць Званы Сьвятой Сафіі». Напісаў зборнікі вершаў «Вянкі» й «Несьмяротнасьць» (кнігі патрабуюць яшчэ перагледзінаў і папраўкаў).
    Алесь Салавей
    ★ ★ ★
    Верасень 1955 г. Даражэнькі дзядзька Антон!
    Я не стрымаў свайго слова, прабачце мне. На мінулыя Каляды адпачынку ня меў, і ў годзе «выкарыстаў» яго... грашыма.
    Mae найлепшыя дары-вянкі, Табе, правобраз хараства адзіны... Хвалюеш ты таемныя глыбіны Душы мае, узьнёслай у вякі.
    Гэта самы пачатак. У мяне было раней «табе, красы правобразе адзіны». Я паправіў так, як пададзена вышэй. А як лепш — цяпер сам ня ведаю. Па кароткім часе ўсё будзе лепш відаць і вычувацца. Радок «зь мясьцінаў, дзе ад змроку да відна» (Вянок трэйці) добра гучыць у сярэдзіне санэту, напачатку, а ў канцы выйшаў «прылеплены». Паправа выклікае складаную камплікацыю. Хутка пашлю ўсё чысьценька, ужо ўзяўся за яго і не манюся пакінуць.
    У маіх вершах у часапісе4 Рыгор5 не дагледзеў пару мясьцінаў. Надрукавана «ўзьлётных» замест «узьлётны» (ня ўзьлётныя ветразі, а ўзьлётны ўзьвіў я меў наўвеце). Пад вершам стаіць дата
    4«Конадні» (Нью Ёрк).
    5 Крушына.
    1940 заміж 1939. Пасьля слова «бераг» у наступным вершы стаіць злучок заміж працяжніка. Пасьля слова «глебе» — ізноў злучок, а не працяжнік (тут я сам крыху памыліўся — пасьля слова «пешчы» мусіла быць коска, зразумела, з працяжнікам перад ім).
    Пасылаю тут сёе-тое. Праз тыдзень пашлю яшчэ.
    Сардэчныя прывітаньні Вашым бацькам, Рыгору, спадару Тумашу і іншым знаёмым.
    Цісну руку,
    Алесь Салавей
    *★*
    9.1955 г. Даражэнькі дзядзька Антон!
    Седзячы над сваймі вершамі, пісанымі не зы змусу, але з натхненьня, я дакараю іх халодным змусам, розумам: паўторы, паўторы, паўторы... Маніўся перарабляць усё ад пачатку, і калі наважыўся, — змус пачаў калечыць усё напісанае. Думаецца ўсё-ж, што кажны паўтор — гэта зьвязаныя між сабою кольцы да далейшага ланцуга разьвязваньня падзеяў. І вось-жа з гэтаю думкаю пастанавіў пасылаць Вам зборнік паасобнымі балёнкамі, а каб далей не рабіць лішняе работы, — пасылаць недрукаваныя дагэтуль таксама. Кожная балёнка нумараваная, і некалі, па атрыманьні ўсёго тэксту, усё вельмі лёгка растасуецца. [...]
    Алесь Салавей
    ★ ★★
    18.12.1955. Даражэнькі дзядзька Антон!
    Я вінаваты за маўчаньне — навет не апраўдваюся.
    Але праўду сказаць — трэба такі.
    Сем тыдняў працаваў уначы. Жыву ж у невялікай будцы. Сям'я немаленькая. Лета, гарачыня. Дзе было да сну ўдзень? Дзе было да вершаў і ліставаньня?
    Навал работы скончыўся — ізноў працую ўдзень. Апошнім часам — такі-сякі Tradesman, Radial Drill Operator. Машына з Манчэстару новая й цудоўная. Тэхніка туг — дапатопная. Такіх машынаў -— няшмат. Таму праца пры ёй — гонар і павага на фабрыцы. Вельмі добра зарабляю й не магу адмовіцца ад пагадзінаў, бо з маёю працаю зьвязаная праца тых, хто пагадзінаў жадаюць. Ды й само жыцьцё кожнага змушае да гэтага. Кожны мусіць дбаць пра сваё жытло — на жыцьцё ў чужым не здабудзесься. A на яго патрэбныя тысячы. І я манюся ў наступную зіму тое-сёе дабудоўваць да свае будкі — трэйцяе часткі дому, канчаць увесь дом. Гэта пратрывае трычатыры гады. І толькі па гэным часе хіба знайду супакой. Тады змагу падацца ў службоўцы на пошту або чыгунку. На кавалак хлеба штодзённага зараблю й мецьму час на вершы.
    Месяцы чатыры таму я меў запросіны да ўступу ў сябры Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Паслаў заяву, дастаю «Абежнікі»6, але ня ведаю, ці залічаны ў сябры. Калі так — мушу плаціць складкі. Можа, я й ня сябра — таму ня мог дагэтуль плаціць.
    «Творы» Жылкі дастаў. Зь Мюнхену дастаў 1-ю й 2-ю кнігі «Зборніка»7, але не дастаў Вашае
    6 Гэтак называліся тагачасныя выданьні БІНіМу.
    7 Маецца на ўвазе «Беларускі Зборнік», які выдаваў Інстытут па вывучэньню СССР.
    кнігі пра Коласа. «Віці» дастаў — з апошнім нумарам за мінулы год, дзякую. Два мае лісты да Грыцука вярнуліся назад — новага ягонага адрасу ня ведаю. Для «Вызваленьня»8 нічога не пісаў. Наагул, цяпер лягчэй магу зарабіць мазалём, чымся на прапагандзе. Ангельскую мову крыху ведаю, чытаю, разумею, пішу элемэнтарныя лісты ў палагоджваньні якіх-небудзь справаў, гавару з жахлівым акцэнтам. Маю пару перакладаў з Кітса (зрабіў яшчэ ў 1951 г.). Пераклады няўдалыя, але калі Бог дазволіць іх калі-небудзь паправіць — тады пашлю.
    Праз чатыры дні пачынаецца мой трохтыднёвы адпачынак (сёлета-такі працаваць ня буду). У гэтым часе хачу зьдзейсьніць сваё даўно абяцанае — хоць часткова (трэйці «Вянок» вельмі цяжка паддаецца паправе).
    Сардэчнае прывітаныіе Вашым бацькам. Некалі ў цяжкім нашым падарожжы з Бацькаўчыны пры ўсім сваім жаданьні я анічым ня змог ім дапамагчы.
    Шчыра жадаю Вам і Вашым бацькам вясёлых Калядаў і шчасьлівага Новага году.
    3	пасыланых цяпер вершаў — адзін («Дзе хмурны пас радзее») яшчэ нідзе не друкаваўся. Ён слабаваты, але ўжо хай ідзе побач зь іншымі.
    Моцна цісну Вашу руку,
    адданы вам А. Салавей.
    ***
    13	.06.1969. Дарагому Дзядзьку Антону — у шасьцідзесяцігодзьдзе жыцьця —
    жадаю Вам зьдзяйсьненьня яснай мэты, нязьгіну ўсіх высоказьзяйных дум.
    11 Сёпьня — радыё «Свабода».
    Мы дажылі да ўзьлётаў у плянэты — сьвятла жыцьця ня сьцемрыць горкі сум. Дасяглага спрадвечныя прыкметы Ня здолее зьняволіць зьдзек і глум.
    Хай сьвецяцца ў зары нязмрочнай веры сьвятой красы адчыненыя дзьверы.
    Алесь Салавей.
    3.07.1977. Даражэнькі дзядзька Антон!
    Вось ужо й ліпень надышоў — гэта-ж мала не паўтоду ад часу, калі мы апошні (дай, Божа, каб не апошні!) раз бачыліся. Напісаць раней ня мог, проста-ткі фізычна ня мог: 60 гадзінаў у тыдзень працы на фабрыцы і, па-за гэтым, заканчэньне будовы «маёнтку». Увесь час — тры тыдні на месяц, быў гэтак змучаны, што цяжка было газэту прачытаць, ня толькі за лісты брацца. Ды яшчэ («грахоў не ўтаю») — розныя згрызоты й «пазбаўленьне» ад іх таксама былі прычынай.
    Ліст ад другога сакавіка (гэта ўжо другі ў 1977 годзе), а таксама стужку для радыё9 (У. Жылка, Я. Купала) атрымаў. Вельмі й вельмі шчыра дзякуем. Перасылкі каштуюць грошай, і мы тут прыдумаем спосаб разьліку. Ліля Я[цкевіч] моцна пратэставала й пратэстуе — чаму стужка не перасланая беспасярэдне да яе? Мяне яна ня слухае й ня хоча слухаць. Пагаджаецца крыху з Аляксандрам К[алодкам], але ўсё-роўна шмат што робіць па-свойму. Калі-б была магчымасьць паслаць нам яшчэ што-небудзь (будзем бязьмежна ўдзячныя),
    9 Размова ідзе пра перадачы беларускай сэкцыі Мэльбурнскага радыё. Першая перадача адбылася 13 сакавіка 1976 г.
    шлеце, як і раней, на мой адрас, калі ласка (гэта думка і А-дра К., і двух Міколаў; мы ўсе супрацоўнічаем у згодзе). Істужкі Вашыя надаюцца да Сыднэйскага радыё, але тут іх можна перапісаць на іншыя.
    «Казку аб песьні» з маім «сучасным» уступам, зробленым на падставе атрыманага, праслухалі на сьвяткаваньні 25 Сакавіка. Праз радыё яшчэ не падавалі «Тэстамэнт» Жылкі. Падамо ў 45-я ўгодкі ягонае сьмерці.
    Перадача пра Максіма можа была й неблагая. Але думка мая працавала слаба. І я да сваіх думак дадаў пару Антона Навіны: «Нацыянальнае станецца агульналюдзкім праз укрытую ў ім чыстую красу». Гэта быў скрыпт для радыё — не артыкул у часопіс, і хіба ў тым не асабліва вялікая правіна. Аб жанчыне-маці ў творчасьці Максіма Багдановіча было коратка сказана ў перадачы, прысьвечанай Дню Маці. Таксама адбылася перадача пра Рыгора Шырму (скрыпт пісаў я).
    Урад адмовіўся фінансаваць радыёстанцыю 3ZZ. Яна хіба зачыніцца. Але ня трацім надзеі, хоць будзе цяжэй.
    За нашыя сьціплыя падарункі атрымаў падзякі ад Цябе, дзядзька Антон, ад д-ра Я. 3[апрудніка] і д-ра Ст. С[танкевіча]. І мая ўдзячнасьць Вам за шчырыя зычаньні! Усьцешыў мяне і ліст за 31-га траўня з many special wishes. Хоць я не заслужыў на гэта за ўсіх 55 год жыцьця, таксама — сардэчная ўдзячнасьць Табе, разам і ўсім тым, што пераслалі прывітаньні праз Аўгена Грушу.
    Атрымаў ліст ад Ігара Качуроўскага. Ізноў усьцешыўся. Тут я набыў усе ягоныя кніжкі, выдадзе-
    ныя за апошняе дзесяцігодзьдзе з гакам. Вельмі цікавая вялікая й салідная праца «Сгрофіка». Між іншага, у ёй ёсьць цытаты й зь беларускай паэзіі — з М. Багдановіча і А. Салаўя. Аб строфіцы пару словаў у нашай мове напісаў М. Багдановіч (прыкладам, «Санэт»). Больш пісаў Ты, думаецца, што Ты — у часапісе «Віці», але ня вельмі шырака.
    Цяпер аб маіх «выбарах», ці выбраньні ў сьвет. Усё, што рабіў я на фабрыцы ўсьцяж апошніх чатырох год, — пайшло ў Філіпіны. На сяньня ў маіх рукох засталася мятла й шуфаль да падбіраньня сьметніку. Зарабляю 4 даляры на гадзіну. На Філіпінах чалавек, які робіць тое самае, што рабіў тут я, мае 40 цэнтаў за гадзіну (фабрыка пабудавала там свой workshop). Сям'я мая ня мае нічога супраць майго падарожжа ў сьвет. Усе дарослыя і ў дастатку. Мама зь меншым сынам (27 год) дасьць сабе рады.
    Было-б пажадана ехаць у паўночнаэкватарную вясну. Увосень і ўзімку я зьмёрзну там, як прусак, не прызвычаіўшыся паступова да гэтага (так мне кажа доктар, сын расейцаў, народжаны ў Югаславіі; ён падарожнічаў напачатку гэтага году — быў і ў Мюнхене, і ў Нью Ёрку).
    Далей: падарожжа і адведзіны — гэта адно, але калі-б давялося працаваць там, скажам, у радыё — іншае. Як гэта паўплывае на майго брата й сястру, на плямяньніка?