Літаратурны рух на эміграцыі  Лявон Юрэвіч

Літаратурны рух на эміграцыі

Лявон Юрэвіч

Памер: 244с.
Мінск 2002
47.67 МБ
найменнага часопіса, сыгналы якога былі выдадзеныя. У другой палове 40-х г. быў ідэолягам «зарубежнікаў» і Беларускай Цэнтральнай Рады. Арганізатар літаратурнага аб'яднаньня «Шыпшына» (1946). Займаўся актыўнай літаратурнай і дасьледніцкай працаю, супрацоўнічаў з «Новым Русскйм
Словом», на старонках якога прапагандаваў беларускую гісторыю, культуру, літаратуру.
Галяк Леанід (31.10.1910, г. Вільня — 3.04.1980, Стэмфард, штат Канэктыкут), грамадзкі дзеяч, юрыст. Скончыў юрыдычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. Падчас нямецкай акупацыі жыў у Менску, працаваў юрыстам. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Нямеччыне, заснаваў Беларускае бюро ў ангельскай зоне акупацыі Нямеччыны. Адзін з заснавалвнікаў Саюзу беларускіх журналістаў на чужыне і пэрыёдыка «Летапіс Беларускай Эміграцыі». 3 1949 г. — у ЗША. Сябар Рады БНР, рэдактар «Беларуса», у 1955 г. пакінуў Раду БНР і спрычыніўся да заснаваньня Камітэту Вызваленьня Беларусі. Пакінуў «Успаміны» (выдрукаваныя ў 2-х тт. па ягонай сьмерці), пазбаўленыя палітычнай ангажаванасьці і поўнвія тонкага гумару ў апісаньні побыту ды й характараў беларускіх грамадзкіх дзеячоў як у Беларусі, так і на эміграцыі.
Ганько Мікола (23.05.1923, в. Калядзіна Маладачанскага павету — 16.05.1999, Таронта), грамадзка-культурны дзеяч. Брат лідэра Саюзу Беларускай Моладзі Міхася Ганько. У 1943—1944 г. працаваў ў Кіраўнічым штабе Саюзу Беларускай Моладзі. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Жыў у Зальцбургу (Аўстрыя), разам з Уладзімерам Дудзіцкім, Алесем Салаўём і Аляксандрам Грыцуком выпускаў часапіс «Пагоня. Зь беларускага жыцьця». У 1948 г. выехаў у Канаду, жыў у Таронта, быў актывістам Згуртаваньня Беларусаў Канады.
Гарошка Леў (26.02.1911, в. Трашчыцы Наваградзкага павету — 28.07.1977, Парыж), уніяцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч, дасьледнік гісторыі царквы ў Беларусі. Высьвячаны ў 1937 г. Браў удзел у адраджэньні ўніяцкага руху ў Заходняй Беларусі. Пасьля 1944 г. — на эміграцыі; быў рэктарам беларускай каталіцкай місіі ў Францыі (1946) і Вялікабрытаніі (1960), кіраўніком беларускай рэдакцыі «Радыё Ватыкану» (1970—1977). Рэдактар і выдавец рэлігійнага часопісу «Божым шляхам».
Гладкі Язэп (псэўд. Адам Варлыга; 4.10.1890, в. Міхалкавічы Лагойскага раёну — 28.07.1972, Нью Ёрк). У 1921 —1930 г. працаваў настаўнікам, у 1935 г. закончыў Менскі пэдінстытут, пазьней — навуковы работнік Інстытуту школьнай пэдагогікі ў Менску. У 1941/42 г. настаўнічаў у роднай вёсцы, але пад ціскам партызанаў на пачатку 1943 г. пакінуў працу і пераехаў у Менск,
уладкаваўся ў Выдавецтве школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі ў Менску. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША. Аўтар кніг «Краёвы слоўнік Лагойшчыны», «Прыказкі Лагойшчыны» і інш. Пакінуў ненадрукаваныя ўспаміны «Бачанае, чутае, перажытае».
Гуткоўскі Ізыдар (сапр. Плашчынскі; 1908, в. Каралішчавічы Менскага павету —25.02.1986, Нью Джэрзі), грамадзкі деяч, публіцыст. Малодшы брат Язэпа Пушчы. Па эміграцыі ў 1944 г. жыў у ЗША.
Данілеўскі Рыгор, паэт, сябар «Баявой Ускалосі», жыў у Новай Зэляндыі.
Данілюк Барыс, беларускі грамадзка-культурны дзеяч у ЗША, уваходзіў у розныя беларускія арганізацыі: Беларускае Студэнцкае Таварыства, Згуртаваньне беларускіх вайскоўцаў, актывіст БАПЦ.
Дудзіцкі Ўладзімер (сапр. Гуцька; 23.12.1910, в. Дудзічы, цяпер Пухавіцкі раён — 1976?), паэт, журналіст. У 1933 г. рэпрэсаваны як «нацдэм», быў высланы. Падчас нямецкай акупацыі — загадчык аддзелу кульзуры Менскай гарадзкой управы (1941 —1942), пазьней — кіраўнік Барысаўскага акруговага аддзелу Беларускай Народнай Самапомачы. Узначальваў аддзел прапаганды Беларускаай Краёвай Абароны. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі ў Ня-
меччыне; далучыўся да Камітэту вызваленьня народаў Расеі генэрала Андрэя Ўласава; скончыў курсы прапагандыстаў, працаваў на нямецкай радыёстанцыі «Вінэта». Пасьля капітуляцыі Нямеччыны жыў у Зальцбургу (Аўстрыя). Выехаў пазьней у Венэсуэлу, узначальваў мясцовае аб'яднаньне беларусаў, у другой палове 50-х г. — галоўны рэдактар беларускае службы радыё «Свабода» (Мюнхен). 3 1961 г. — у ЗША. У 1976 г. выехаў у СССР (?) і бясьсьледна зыіік.
Жамойда Сымон, грамадзка-культурпы дзеяч у Ныо Джэрзі (ЗША), сябар Беларускай Цэнтральнай Рады, Задзіночанага Беларуска-Амэрыканскага Камітэту. Друкаваўся ў «Беларускай думцы».
Жук-Грышкевіч Вінцук (10.02.1903, м. Будслаў, цяпер Мядзелскі раён Менскай вобласьці — 14.02.1989, Канада), палітычны дзеяч. Скончыў філязофскі факультэт Карлава ўнівэрсытэту (1927), выкладаў у Віленскай Беларускай гімназіі. У 1939 г. арыштаваны Саветамі і асуджаны на 8 гадоў лягероў. У 1942 г. вызвалены паводле амністыі. Служыў у арміі Андэрса. Пасьля сканчэньня другой сусьветнай вайны жыў у Італіі, потым — у Вялікай Брытаніі. Першы старшыня Згуртаваньня Беларусаў Вялікай Брытаніі. 3 1956 г. стала жыў у Канадзе, рэдагаваў «Весткі з Канады» для «Беларуса». У 1970—1982 г. — Старшыня Рады БНР
Запруднік Янка (сапр. Сяргей Вільчыцкі, 9.08.1926, м. Мір Наваградзкага павету), грамадзка-культурны дзеяч, гісторык. У 1942—1944 г. вучыўся ў прагімназіі й гандлёвай школе ў Баранавічах. Зьлета 1944 г. — на эміграцыі. Браўудзелу
беларускім скаўцкім руху. У 1948—1950 г. працаваў на шахтах у Вялікай Брытаніі. Скончыў гістарычны факультэт Лювэнскага ўнівэрсытэту (Бэльгія, 1954), працаваў рэдактарам беларускай службы радыё «Свабода». 3 1957 г. — у ЗША. Абараніў у Калюмбійскім унівэрсытэце (Нью Ёрк) доктарскую дысэртацыю «Палітычная барацьба за Беларусь у царскай Дзяржаўнай думе. 1906—1917» (1969). Працаваў у нью-ёрскім аддзеле радыё «Свабода» (1970—1991). Рэдагаваў газэту «Беларус». Аўтар кніг «Belarus: At a Crossroads in History» («Беларусь на гістарычных скрыжаваньнях») і «Historical Dictionary of Belarus» («Гістарычны слоўнік Беларусі»).
Змагарка Ніна (у замустве Панькова, дзяв. Найдзюк; 21.06.1904, г. Дзьвінск — 15.09.1991, Нью Ёрк), пісьменьніца, культурная дзяячка. Жонка Міколы Панькова. Сябра «Баявой Ускалосі», у 1950 г. выдала кніжачку «Памятай Бацькаўшчыну ».
Золак Янка (сапр. Антон Даніловіч; 1.11.1912, в. Лучнікі Слуцкага павету — 20.12.2000, Саўт Рывэр, штат Нью Джэрзі), паэт, грамадзкі дзеяч. Належаў да творчай арганізацыі «Маладняк», падчас нямецкай акупацыі жыў на Случчыне, працаваў у «Газэце Случчыны». Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. 3 канца 40-х г. — у ЗША. Жыў у Саўт Рывэры, быў прыхільнікам Беларускай Цэнтральнай Рады, рэдактарам «Беларускай Думкі».
Ільляшэвіч Хведар (17.02.1910, г. Вільня — 7.11.1948, Ватэнштэт, Заходняя Нямеччына), літаратар, гісторык, журналіст, грамадзкі дзеяч. На-
радзіўся ў Вільні. Скончыў Віленскую Беларускую гімназію і гістарычны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. Падчас нямецкай акупацыі — старшыня Беларускага Камітэту ў Беластоку, рэдактар штотыднёвіка «Новая дарога». У ліпені 1944 г. выехаў у Бэрлін, працаваў у рэдакцыі «Раніцы», выдаў
восем кніг з сэрыі «Народная бібліятэчка». Трагічна загінуў у аўтакатастрофе ў лягеры для перасяленцаў у Ватэнштэце.
Кавалеўскі Аўген (7.01.1921, г. Масква— 1963, Парыж), культурніцкі дзеяч, драматург. У сярэдзіне 20-х г. сям'я Кавалеўскіх пераехала ў Менск, Аўтен хадзіў у дзіцячы садок, якім кіравала Ўладзіслава Францаўна Луцэвіч, жонка Янкі Купалы. Скончыў школу № 45. Бацька быў рэпрэсаваны. Да 1941 г. вучыўся ўдраматычнай школе пры БДТ. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі ў Нямеччыне. Арганізаваў з прафэсійных актораў драматычнага і опэрнага тэатраў ансамбль песьні і танцу «Жыве Беларусь», што гастраляваў у лягерох для перамешчаных асобаў. Пісаў п’есы. Напрыканцы 40-х г. выехаўу Францыю, жыў і працаваў у Парыжы ў кравецкай майстэрні.
Кавыль Міхась (сапр. Язэп Лешчанка; 1.11.1915, в. Покрашава, цяпер Слуцкі раён), паэт. У 1930-х г. рэпрэсаваны. У 1941 —1942 г. —уЧыр-
вопай Арміі. Трапіў у палон, скончыў курсы прапагандыстаў, вярнуўся ў Менск, працаваў у аддзеле прапаганды Генэральнага Камісарыяту. Займаўся літаратурнай творчасьцю, выдаў паэму «Пад небам Случчыны каханай». Зьлета 1944 г. — на эміграцыі. Рэдагаваў часопіс «Беларуская думка».
Калубовіч Аўген (на эміграцыі Каханоўскі; 5.03.1912, в. Ціхінічы, цяпер Рагачоўскі раён — 25.05.1987, Кліўлэнд, ЗША), грамадзка-культурны дзеяч, гісторык, літаратуразнавец. У 1930-х г. быў рэпрэсаваны. Падчас нямецкай акупацыі займаўся культурніцкай працай; уваходзіў у Беларускуіо Раду Даверу, Беларускую Цэнтральнуіо Раду, узначальваў Беларускае Культурнае Згуртавапьне. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі, са сьнежня 1947 г. — у складзе адноўленай Рады БНР; з 1950 г. жыўу ЗША.
Камароўскі Базыль (псэўд. Антось Вярбіна; 20.09.1914, Наваградчына — 28.09.1953, Таронта), грамадзкі дзеяч, пісьменьнік. Падчас II сусьветнай вайны жыў у Бэрліне, працаваў у Беларускім Камітэце Самапомачы, газэце «Раніца». У 1945 г. разам зь Сяргеем Хмарам, Андрэем Чэмерам і інш. заклаў Літаратурную сустань «Баявая Ўскалось». У 1949 г. выехаў у Канаду, жыў у Таронта, займаўся грамадзкай дзейнасьцю. Загінуў у аўтакатастрофе.
Кандыбовіч Сымон (на эміграцыі Кабыш; 21.07.1891, в. Старыца, цяпер Капыльскі раён — 27.09.1972, Мюнхен), палітычны й дзяржаўны дзеяч. 3 1926 г. — сябар ЦК КП(б)Б. У 1931—1933 г. — кіраўнік справаў Саўнаркаму БССР, у 1935 г. — начальнік Наркамхарчпраму СССР пры СНК БССР. У 1941 —1943 г. — сябар Цэнтралі Беларускай Народнай Самапомачы, у 1944 г. — сябар Беларускай Цэнтральнай Рады, адзін з кіраўнікоў Цэнтральнага Гандлёвага Таварыства «Ўсход». Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. Супрацоўнік мюнхенскага Інстытуту вывучэньня СССР, працаваў на радыё «Свабода».
Касяк Іван (1.11.1909, в. Горы Вялейскага павету — 13.03.1989, Чыкага), беларускі грамадзкі дзеяч. Скончыў політэхнічны факультэт у Львове (1941) па спэцыяльнасьці інжынэр. Зь лета 1941 г. — у Менску. Уваходзіў у склад Цэнтралі Беларускай Народнай Самапомачы. Быў актыўным прыхільнікам незалежнасьці праваслаўнай беларускай царквы. У 1944 г. — намесьнік прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады на Глыбоцкую акругу. Зь лета 1944 г. — на эміграцыі. 3 1949 г. жыў у ЗША, браў актыўны ўдзел у эміграцыйным руху (быў актывістам Беларускай Цэнтральнай Рады і Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы), быў сябром розных антыкамуністычных арганізацый.