Літаратурны рух на эміграцыі
Лявон Юрэвіч
Памер: 244с.
Мінск 2002
78 Зь ліста Юркі Віцьбіча да Ўладзімера Дудзіцкага ад 28 студзеня 1953 г.: «Тут амаль немагчыма знайсьці адмысловую працу, але ўсё-ж можна. Адамовіч і Сядура працуюць у пэўнай навуковай установе як навукоўцы. Некаторы час там жа працаваў Сяднёў, Цэлеш і я. Здаецца, цяпер там жа знайшлі працу Ліманоўскі й Плашчынскі. Усё-ж гэтая праца тымчасовая. Пераважная бальшыня беларускіх інтэлігентаў тут на фізычнай працы. Калі ўзяць, напрыклад, мяне асабіста, дык за чатыры гады жыцьця ў ЗША я быў і на кані й пад канём. Цяпер працую ўпакоўшчыкам на ткацкай фабрыцы ад пятай гадзіны ўвечары да чацьвёртай—пятай— сёмай гадзіны ўначы ці раніцы. Праца (асабліва ў параўнаньні з маімі ранейшымі «джабамі») параўнальна не цяжкая, чыстая, у цёплым памяшканьні, але затое бракуе сну. Кавыль працуе падмятальшчыкам на мэдычнай фабрыцы. Сяднёў, Казак, Цэлеш, Клішэвіч, Золак, Крывічанін працуюць таксама на заводах і фабрыках. Разам з тым, кажны з нас пасьля фізычнае працы дзеля кавалка хлеба штодзённага знаходзіць час (не вычэрпваецца дарэшты) для працы дзеля душы, для творчасьці». (Юрэвіч Л. Архіўная кніга. Нью Ёрк: БІНіМ, 1997. С. 22)
Гэтак вельмі важная падзея ў навейшай гісторыі беларускага народу — гэтак званы нацыянальны дэмакратызм з цэнзурных прычынаў ня магла быць поўнасьцяй паказаная й праўдзіва асэнсаваная ў беларускай савецкай літаратуры. Таму важна й цікава пабачыць, якое-ж мастацкае ўцелаўленьне знайшла гэная тэма ў творах беларускае ліпіаратуры ў заходнім сьвеце. І ўзапраўды, тэма гэтая сталася аднэй з галоўных у творах гэткіх беларускіх пісьменьнікаў Захаду, як Аляксандра Саковіч уваповесьці «Браты», Мікола Цэлеш у шмат якіх апавяданьнях, у вапавяданьнях Янкі Юхневіча79, Уладзімера Дудзіцкага, Кастуся Раманоўскага й Алеся Змагарав0.
Ня толькі ўсё вышэй пералічанае маецца на ўвазе, але й самая сапраўдная літаратура — па вялікім рахунку.
Амаль праз дваццаць гадоў Кастусь Акула напісаў:
Мне, каторы пачаў нешта пісаць на эміграцыі, калі чытаю балыныню беларускіх твораў, пісаных і выданых у бээсэсэрыі, зьдзіўляе сэрвільнасьць аўтараў, падпарадкаваньне пануючаму рэпрэсіўнаму ладу, чаго няма ў эміграцыйных аўтараў. Гэта надта важная розьніца. Мы-ж мелі вольнасьць, чаго ня мелі на бацькаўшчыне. У нас, дзякуючы гэтай вольнасьці, некаторыя графаманы вылазілі ў друк. Прыкладам можа служыць раман «Драбы» У Случанскага, выданы ў Мэльбурне ў 1958 годзе. [...] Паводле хіастацкіх парамэтраў эміграцыйная літаратура — вельмі пярэстае стварэньне, ад вышыняў да глыбокіх ухабаў ці далінаў11'.
79 Псэўданім Янкі Юхнаўца.
80 Сганкевіч С. Вобраз г.зв. нацдэма й праблема нацдэмаўшчыны ў беларускай літаратуры // Беларус. 1977. № 241 (травень). С. 5.
81Ліст ад 26 ліпеня 1996 г., перахоўваецца ў прыватным архіве Л. Юрэвіча.
Сапраўды, нацыянальная ідэя і адсутнасьць цэнзуры яшчэ ня твораць вялікай літаратуры82, як нельга тэматыку, ідэі літаратуры эміграцыі зьвесьці адно да нацыянальнай тэмы. Літаратура дыяспары значна больш разнастайная (і гэта, бясспрэчна, датычыцца мастацкага ўзроўню таксама). Але менавіта нацыянальная ідэя вызначала літаратурны рух і кіравала ім, і гэта дазваляла мастацкім творам у болыпай ці меншай ступені ўзьняцца над палітычнымі, рэлігійнымі ці нават асабістымі часовымі непаразуменьнямі й — праз ідэю — стацца часткаю «сьведамай» літаратуры, увайсьці ў адное поле з клясыкамі беларускай літаратуры.
Разам з тым, у літаратуры дыяспары былі свае дасягненьні й на адным з падсавецкай літаратураю полі.
Гэтак, першы ў гісторыі беларускае літаратуры вянок санэтаў быў створаны ў 1958 г. Міхасём Кавылём (зборнік «Цяжкія думы», 1961 г.). Падобная паэтычная форма ў БССР зьявілася адно ў 1965 г. і належала аўтарству Ніла Гілевіча, а ў 1971 г. свой вянок напісаў Алесь Звонак, прычым тэкст «Магістралі»83 апошняга ствараўся зь відавочным уплывам «Цяжкіх думаў».
82 Падобнае адбывалася й ва ўкраінскай літартуры на эміграцыі. Ідэя «вялікай літаратуры» была вылучана і абгрунтавана пісьменьнікам Уласам Самчуком (аўтарам папулярнага ў 30-я гады сярод чытачоў Заходняй Украіны раману «Волннь») у дакладзе на першым зьезьдзе МУРу (Мнстецькнй Украінськнй Рух) 21—22 грудня 1945 г. у Ашафенбургу. (Самчук У. Планета ДіПі. Вінніпег, 1979. С. 6; Грабовнч У. У пошуках велнкоі літературн. Кнів, 1993. С. 21)
83 Полымя. 1961. № 7.
Другім яскравым прыкладам і фактам унёску літаратуры эміграцыі ў агульную скарбонку беларускае літаратуры ёсьць творчасьць Янкі Юхнаўца84, які пачаў пісаць у лягерох ДП у 1947 г., незадоўга да выезду ў ЗША — творчасьць, якую ільга акрэсьліць як беларускую вэрсію сюррэалізму. Прычым, сам жанр ня выклікаў у аўтара праблемаў: з аднолькавым посьпехам Юхнавец працаваў з прозаю (апавяданьні, рамап), вершамі, драмамі, кароткімі лірычнымі формамі, пэўнаю кантамінацыяй прозы й паэзіі (зацемкі, запіскі) — і зусім іншымі формамі мастацтва, як карціны й скульптуры. Дэбют творча найбліжэйшага яму пісьменьніка ў Беларусі, Алеся Разанава, народжанага ў год публікацыі першага верша Юхнаўца, адбыўся адно ў 1961 г.( а на Беласточчыне блізкай паэткі Надзеі Артымовіч — у 1970. І вось зноў міжволі думаецца: а як бы разьвівалася нашая літаратура, каб напісанае Янкам Юхнаўцом трапіла ў свой час у Беларусь?
Іншая справа, што й цяпер пераважная большасьць напісанага Юхнаўцом ляжыць у архівах
84 Бяляцкі А. Цішыню не растлумачу анікому // Роднае слова. Мінск, 1993. № 6. С. 14—18; Марціновіч А. Дзе ж ты, храм праўды? Мінск, 1996. С. 222—233; Чыквін Я. Далёкія і блізкія. Беласток, 1997. С. 66—89; Юрэвіч Л. Камэнтары. Менск, 1999. С. 91 —122; Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі. Нью Ёрк: БІНіМ, 1999. С. 75—77; Юрэвіч Л. Сучасная літаратура беларускай эміграцыі: Янка Юхнавец // Беларус. 1998. № 459 (сьнежань). С. 5—6; Пашкевіч А. Празаічныя «краскі» беларускага самотніка // Літаратура і мастацтва. 2002. 11 студзеня. Гл. таксама: Крыніца. Мінск, 1996. № 2.
самога аўтара і ягоных нешматлікіх рэспандэнтаў, а тыя лічаныя друкі, выдадзеныя аўтарам накладам у 5—10 асобнікаў, зьяўляюцца бібліяграфічнаю рэдкасьцю. Адыгралі тут сваю ролю й характар пісьменьніка, чалавека нялёгкага, і непрыманьне пераважнаю большасьцю эміграцыі ягоных твораў як занадта мадэрновых, нібыта пазбаўленых патрыятычнага іучаньня й наагул «незразумелых». Прычым папрокі выказваліся ня толькі з боку «шэраговых» чытачоў, але й чытачоў «прафэсійных» — пісьменьнікаў, такіх як А. Бярозка (што надта па-савецку заклікаў пляваць на паэзію Юхнаўца), М. Сяднёў, М. Кавыль. Нягледзячы на розныя, часта дыямэтральна супрацьлеглыя палітычныя й гістарычныя пагляды, эміграцыя ў сваіх мастацкіх густах пераважнаю большасьцю (за выняткам гэткіх нешматлікіх дзеячаў, як Антон Адамовіч, Юрка Віцьбіч і Вітаўт Тумаш, што часта наглядаў паэта як лекар і тым выказваў сваю пашану да аўтара, бо меў за непахіснае правіла не лекаваць у хаце) салідарызавалася з падсавецкаю крытыкаю й выказвалася супраць літаратуры мадэрну.
VII
І тут мы падыходзім да наступных складнікаў літаратурнага працэсу, для якога, акрамя саміх творцаў, неабходны яшчэ некаторыя кампаненты, у тым ліку выдавецтвы й кнігарні.
Што да апошніх, дык такіх на эміграцыі фактычна не было. Кнігі, часапісы, календары, іншая друкаваная прадукцыя або распаўсюджвалася
праз абвесткі ў газэтах і дасылалася поштаю, або прадавалася «пад цэрквамі», на сьвятах, імпрэзах ды падчас навуковых акадэмій.
Выдавецтвы пачалі зьяўляцца ўжо ў лягерох ДП. Тут трэба назваць «Заранку», канадыйскую друкарню «Пагоня», а потым і Фонд Яна Пятроўскага, выдавецтвы Уладзімера Пелясы і Янкі Золака ды некаторыя іншыя. Але пры сваёй нібыта немалой колькасьці выдавецтвы не маглі пахваліцца часаваю працягласьцю працы і аб'ёмам (выдавецтва У. Пелясы выдала толькі тры кніжачкі вершаў). Калі ж друкарня, ачоленая беларусам, рабілася прафэсійнаю, ейнай працы на беларускую дыяспару заміналі іншыя варункі, напрыклад адсутнасьць у тае мясцовасьці зарганізаванай грамады або аўтараў.
У нэкралёгу на Язэпа Альсевіча чытаем:
Пасьля самахадовага выпадку памёр у шпіталі 6га кастрычніка 1976 г. у веку 74 гадоў сьв. пам. Язэп Альсевіч, собсьнік друкарні «Доррэго», энэргічны прамысловец. [...] У Альсевіча не было ані прафэсіі, ані грошай, але была добрая галава на плячох. Даводзілася нялёгка. Браў працу, дзе траплялася. Бачыў вакол сябе гэткіх-жа, як сам, эмігрантаў, у гэткіх самых абставінах: Латыйіоў, Харватаў, Палякаў ды іншыя. У выніку сустрэчаў з рознымі людзьмі й гутарак зь імі надумаўся ўрэшце заснаваць друкарню. Наняў нейкі стары дом пры вуліцы Дорэга блізка да Авэніды Карыентэс у Буэнос Айрэсе — хоць і не на надта рухлівым месцы, але як на пачатак было гэта зусім няблага. Спасярод сваіх рознанацыянальных знаёмых падабраў пару добрых друкароў. Пачаткі былі цяжкія, мовы гішпанскае ніхто ня ведаў, але
затое заказчыкі знаходзіліся, бо цэны ў друкарні былі памяркоўныя. Былі й заказы на друкі ў іншых мовах. Тэксты тады складаліся яшчэ ўручную, але прадпрыемства паступова расло, папоўнілася новымі друкарамі ды нат карэктарсші.
У часе апошняе вайны друкарня Альсевіча навет была адзінай, што магла выдаваць газэты й брашуры, а крыху пазьней — і кнігі, у 14 мовах (у тым ліку й беларускай).
Друкарня працавала бязь перапынку на тры зьмены. 3 часам былі дакупленыя новыя лінатыпы, лепшае абсталяваньне. Альсевіч стаўся друкаром-паліглётам, мог браць якія хаця заказы. [...] Друкавалася ў ягонай друкарні й кніга архіяпіскапа Апанаса Мартаса «Беларусь» (1966)В5.
Найбольш плённым за гісторыю эміграцыі сталася выдавецтва Беларускага інстытуту навукі й мастацтва, якое, што праўда, ня мае ўласнай тэхнікі, а толькі рыхтуе кнігі да выданьня і друкуе сваю прадукцыю ў розных прыватных беларускіх ды небеларускіх друкарнях.
Але пераважная колькасьць кнігаў выходзіла так, як трапна зазначыў Янка Золак:
Выхад у сьвет кожнае друкаванае кніжкі беларускага аўтара на эміграцыі зьяўляецца для мяне (ды, думаю, ня толькі для мяне, але й для кожнага сьведамага беларуса) прыемнаю й радаснаю падзеяю. Прыемнаю й радаснаю зьяўляецца гэтая падзея для мяне ня толькі таму, што кніжка беларускага аўтара, а ў большай меры, што выдавецкія мапымасьці бела-