Літаратурны рух на эміграцыі
Лявон Юрэвіч
Памер: 244с.
Мінск 2002
42 Раніца. 1944. 15 і 22 лістапада.
дзень»43і «Сьвята ў чэсьць мядзьведзя. 3 запісак этнографа»44;
лёс беларускіх архіваў: Архіварыус «Як бальшавікі зьнішчалі беларускія архівы»45, Бэрлінец «Што ёсьць у беларускім Архіве ў Празе-Чэскай»46;
успаміны: Г. Сл. «Зь мінулага»47, Уладзімер Клішэвіч «Успаміны прафэсара Адамава аб М. Багдановічу»48, К. Езавітаў «Васіль Захарка — змагар за беларускую дзяржаўнасьць»49.
Трэба адзначыць, што ў газэце побач з творамі, чые аўтары ўжо жылі ў Нямеччыне, друкаваліся й творы тых, каго выгнаньніцкі лёс яшчэ толькі чакаў (Н. Арсеньнева, Ю. Віцьбіч, Уладзімер Клішэвіч ды іншыя)50. Гэтыя пісьменьнікі пісалі свае кнігі ў акупаванай Беларусі (Н. Арсеньнева, Алесь Салавей, Янка Станкевіч)5'.
Магчыма, іх было болей, тых пісьменьнікаў, што хацелі ці маглі выехаць на эміграцыю, але з розных прычынаў не зрабілі таго, як Ан-
43 Раніца. 1944. 9 красавіка.
44 Раніца. 1944. 30 студзеня.
45 Раніца. 1944. 9 студзеня.
46 Раніца. 1940. 11 лютага.
47 Раніца. 1944. 16 студзеня.
48 Раніца. 1943. 24 студзеня.
49 Раніца. 1943. № 38.
50 Арсеньнева Н. Паўшым (верш) // Раніца. 1942. 22 лютага; Віцьбіч Юрка. Вялікі сын вялікага народу // Раніца. 1944.
30 ліпеня і 6 жніўня; Клішэвіч У. Разьвітаньне (верш) // Раніца. 1944. 6 лютага.
51 Юрэвіч Л. Беларуская кнігавыдавецкая дзейнасць у часе II сусветнай вайны // Беларускі Гістарычны Агляд. 2000, снежань. Том 7, сшытак 2(13). С. 410—415.
дрэй Чэмер (Анішчык), Міхась Васілёк ці Рыгор Мурашка52.
У іншай бэрлінскай газэце «Беларускі Работнік» літаратурная частка была слабейшаю (хоць менавіта тут выдрукаваная завязка раману «Каханы горад» С. Юстапчыка (Антона Адамовіча). Аднак гэтая газэта мела свае адметнасьці — у першую чаргу, гэта цыкль «Сучасныя беларускія паэты» — літаратурныя партрэты й творы Масея Сяднёва, Уладзімера Дудзіцкага, Тодара Лебяды, Сяргея Хмары, Лявона Случаніна.
52 Афіцыйна паведамляецца, што Р. Мурашка загінуў у часе прарыву партызанскай блякады на Лагойшчыне (Беларускія пісьменнікі. Бібліяграфічны слоўнік. Мінск, 1994. Т. 4. С. 341). Насамрэч ягоная жонка да канца свайго жыцьця не даведалася, як і дзе загінуў ейны муж, ня ведае таго і ягоная дачка Ганна. Затое вядома, што на пачатку вайны Р. Мурашка быў блізкі зь беларускімі нацыянальнымі дзеячамі ў Менску, пісаў і друкаваўся ў тагачасных выданьнях («Вялікі гістарычны раман напісаў Рыгор Мурашка. У бытнасьць маёй працы ў рэдакцыі часопісу „Полымя" мне пашанцавала чьйпаць гэты раман, рыхтаваць да друку. Але выявілася — урыўкі з раману зьмяшчаліся ў часе вайны ў прафашысцкай „Беларускай газэце '. І раман імгненна зьнік з рэдакцыі у невядомым кірунку. Дзе ён зараз?». Сачанка Барыс. Сняцца сны аб Беларусі. Мінск, 1990. С. 217—218). Ягоныя «данясеньні падпольшчыка», напісаныя за кароткі час у 1944 г., падаюцца за плён працы ўсіх гадоў вайны (Платонов Р Белоруссня, 1941—й: нзвестное н нензвестное. Мннск, 2000. С. 82). Пасьля напісаньня гэтай «справаздачы» Р Мурашка зьнік. Але ён загінуў не падчас прарыву блякады — інакш чаго б было адпаведным органам на працягу даўгіх гадоў трымаць сям'ю пісьменьніка пад падазрэньнем і наглядам ды адсочваць, ці ня зьявіцца сярод «бебурнацаў» (беларускіх буржуазных нацыяналістаў, як называла іх падсавецкая афіцыйшчына) імя гэтага чалавека?
Пра апошняга Леанід Нічыпарук (Хв. Ільляшэвіч? — А. Ю.) пісаў:
На фоне сучаснае беларускае паэзіі творчасьць Лявона Случаніна адбіваецца ідэйнай яскравасьцю. Ад паэты трэба, аднак, яшчэ спадзявацца далейшых творчых дасягненьняў. Тое, што ён унёс у сучасную беларускую літаратуру, яшчэ дае мала падставаў, каб нешта выразнае й станоўчае сказаць аб ягоным далейшым разьвіцьці. У кажным выпадку, гэта пясьняр з моцнай патэнцыяльнай творчай сілай. Адкідаючы перапевы, якія пачынаюць зацяняць творчасьць некаторых сучасных нашых паэтаў, вырываючыся ў сьвет шырокае тэматыкі й больш сьмелых шуканьняў мастацкага выражэньня, ён можа зрабіць паважны штуршок у разьвіцьці беларускае літаратуры53.
Янка і Ларыса Геніюшы.
Зэльва, 1960-я гады.
Але ні Л. Случанін, ні Я. Палонны, ні Ю. Сергіевіч, ні Т. Лебяда ня зьдзейсьнілі прызначанага. Магчыма, калі б яны не вярнуліся ў Беларусь, а разам зь іншымі прадоўжылі свае эміграцыйныя дарогі ды шукалі паратунку ў Амэрыцы ці Аўстраліі, тады, магчыма, лёс нашае літаратуры на выгнаньні быў бы троху іншы (што лёс саміх паэтаў быў бы адрозны — дакладна).
53 Беларускі Работнік. 1944. 23 кастрычніка. С. 3.
А вось Ларыса Геніюш, што праўда, нягледзячы на прымусовае вяртаньне ў БССР, сталася ня проста паэтам, а бясспрэчным клясыкам. І тым ня менш, міжволі думаеш аб зробленым ёю менавіта тады, калі ў канцы 40-х яна апынулася ў Рочэстэры, па суседзтве з Н. Арсеньневай.
Паэты, якія напрыканцы вайны знаходзіліся па-за межамі Беларусі й на якіх ускладаліся немалыя спадзяваньні, вельмі хутка перасталі быць чыньнікамі літаратуры на выгнаньні. На эміграцыю выехалі іншыя.
III
Пералік тых, хто на эміграцыі зь Беларусі ад 1944 г. займаўся больш-менш рэгулярна (тэрмін прафэсійна тут не падыходзіць) літаратурнаю дзейнасьцю — спачатку ў лягерох для перамешчаных асобаў (далей — лягерох ДП), а потым — у краінах расьсяленьня,— немалы; ён уключае як імёны пісьменьнікаў — аўтараў кніжак, зборнікаў, мастацкіх твораў, гэтак і імёны аўтараў песьняў, успамінаў або нават асобных апавяданьняў ці нізак вершаў, а таксама навукоўцаў, журналістаў: Антон Адамовіч, Вінцук Адважны (а. Язэп Гэрмановіч), Леў Акіншэвіч, Кастусь Акула, Зьміцер Алесіч (Дзьмітры Сямёнаў), Алесь Алехнік, Натальля Арсеньнева, Міхась Багун (Васіль Шчэцька), Міхась Белямук, Уладзімер Брылеўскі, Эдвард Будзька, Часлаў Будзька, А. Бярозка (Мітрафан Смаршчок), Паўлюк Вазёрны (Павал Урбан), Адам Варлыга (Язэп Гладкі), Язэп Варонка, Васіль Вір, Алесь Віхор, Юрка Віцьбіч, Мікола Вольны (Пань-
коў), Мікола Вярба (Сільвановіч), Антось Вярбіна, Антон Галіна (Міхась Міцкевіч), Леанід Галяк, Мікола Ганько, а. Леў Гарошка, Валянцін Грэскі (Навіцкі), Ізыдар Гуткоўскі (Плашчынскі), Рыгор Данілеўскі, Барыс Данілюк, Уладзімер Дудзіцкі, Сымон Жамойда, Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Юрка Жывіца (Попка), П. Звонны, Ніна Змагарка (Панькова), Янка Золак (Антон Даніловіч), Хведар Ільляшэвіч, Аўген Кавалеўскі, Міхась Кавыль (Язэп Лешчанка), Аўген Калубовіч, Сымон Кандыбовіч, Іван Касяк, Вітаўт Кіпель, Зора Кіпель, Яўхім Кіпель, Андрэй Клёнаў, Уладзімер Клішэвіч, Сьвятаслаў Коўш, Рыгор Крушына (Казак), Мікола Куліковіч (Шчаглоў), Уладзімер Лазарэвіч, Тодар Лебяда, Янка Ліманоўскі, Ліхач, Лунь, Іван Любачка, М. Люціч (Мікола Цэлеш), уладыка Мікалай (Мацукевіч), Палікарп Манькоў, Кастусь Мерляк, а. Аляксандар Надсан, Гіпаліт Паланевіч, Вацлаў Пануцэвіч, Янка Палонны, Пётра Палягошка, Кастусь Птах (Якуб), Ян Пятроўскі, Мікола Равенскі, Барыс Рагуля, Васіль Рагуля, Апалонія Радкевіч, Ніна Раса (Абрамчык), Янка Ролсан, Лявон Савёнак (Свэн, Крывічанін), Янка Садоўскі, А. Саковіч (Рытар), Алесь Салавей, біскуп Часлаў Сіповіч, Уладзімер Случанскі (Шнэк), Лявон Случанін, Алесь Смаленец (Ружанцоў), Уладзіслаў Сноп (Рыжы-Рыскі), Я. Сокал, Станіслаў Станкевіч, Юрка Станкевіч, Янка Станкевіч, Васіль Стома (Сініца), А. Сумны, Пётра Сыч, Масей Сяднёў, Уладзімер Сядура-Глыбінны, Вольга Таполя (Зубко), а. Ян Тарасевіч, а. Пётра Татарыновіч, Вітаўт Тумаш, Янка Філістовіч, Янка Шакун, Сымон Шаў-
цоў, Мікола Шыла, Сяргей Хмара (Сіняк), Янка Юхнавец, С. Ясень (Янка Запруднік), Аляксандар Яцэвіч (Алесь Змагар, Алесь Валошка).
Сьпіс «няроўны», як «няроўна» й неадназначна зробленае згаданымі ў ім. Галоўным крытэрам тут зьяўляецца дастаткова актыўны ўдзел у літаратурным жыцьці — друк уласных тэкстаў або тэкстаў іншых аўтараў ды прынагодныя выступы. Ніякага адмысловага энцыкляпэдычнага даведніка не існуе, праз гэта аўтар вымушаны складаць сьпіс, зыходзячы з уласных назіраньняў, а таму непазьбежна выракаючы яго на непаўнату й нават пэўную неаб'ектыўнасьць.
Лягеры ДП, дзе апынуліся беларусы, сталіся эпіцэнтрам творчага выбуху: партыі, групы й групоўкі, нават асобныя амбітныя постаці ўбачылі ў друку, галоўным чынам рататарным, магчымасьць вырашэньня самых розных праблемаў: гуртавань-
Першы зьезд беларускай эміграцыі.
Остэргофэн (Заходняя Нямеччына), 1947 г.
ня, захаваньня нацыянальнай ідэнтычнасьці, папулярызацыі ідэй, змаганьня зь мінулым і ў імя будучыні й г.д. Часопісы, бюлетэні, улёткі, газэты паўставалі ці ня ў кожным лягеры.
Гэтая інтэнсіўнасьць, асабліва на самым пачатку, захавалася і ў краінах расьсяленьня, але вытокі тае палітычнае, літаратурнае актыўнасьці, нават больш — еднасьці, — менавіта тут, у лягерох ДП. Еднасьці пры ўсіх закалотах, пры ўсёй варажнечы, калі з «савецкага народу» адраджаліся беларусы.
Пэрыядычныя выданьні (нават калі выходзіў толькі адзін нумар) звычайна траплялі пад адну з наступных катэгорыяў: інфармацыйную, палітычную (партыйную), рэлігійную (або, больш дакладна, царкоўную), навуковую (такіх было няшмат), юнацкую, вайсковую, мастацка-літаратурную54. Вось толькі некаторыя з выданьняў: «Беларускія навіны» (Парыж, рэдактар Лявон Рыддеўскі), «Сгудэнцкія весткі» (Мюнхен, Міхась Рагуля), «Крывіцкі сьветач» (Мюнхен), «Зьвіняць зваііы Сьвятой Сафіі. Часопіс Беларускага праваслаўнага аб'яднаньня ў Рэгенсбургу» (Юрка Віцьбіч), «Шляхам жыцьця» (Ватэнштат, Хведар Ільляшэвіч), «Голас беларусаў» (Шлезьвіг, Сяргей Хмара), «Божым Шляхам» (Парыж, а. Леў Гарошка), «Вольнае слова» (Ольдэнбург, Мікола Панькоў), «Бацькаўшчына» (Остэргофэн, Лявон Савёнак).
Трэба адзначыць, што ў арганізацыі друку газэтаў паваенная эміграцыя ў краінах расьсялень-
51 Крыху адрозны падзел, разам зь цікаваю статыстыкаю, падае 3. Кіпель. Гл.: Кіпелі Зора й Вітаўт. Беларускі друк на Захадзе // Беларусіка-5. Мінск, 1995. С. 49.
ня фактычна ня мела аніякай дапамогі з боку беларусаў, што эмігравалі раней і мелі ўжо адпаведны ўнармаваны расклад жыцьця, знаёмства з законамі новай краіны і веданьне тэхналёгіі друкарскага працэсу.
Нялёгкія адносіны паміж рознымі пакаленьнямі эмігрантаў складваліся нават у такіх гарадах, як Чыкага, дзе былі і беларускія арганізацыі, і беларускія выданьні55.
Пераемнасьць прысутнічала літаральна ў лічаных месцах, як, напрыклад, у невялічкай кватэры дому № 65 па вуліцы Грав'е ў Парыжы: