Людвік і зорны конь
Мэры Сцюарт
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 124с.
Мінск 1996
Ліэры Сцюярт
'^**^^<ййіж|І
Людаік"
юрны конь
Пераклад з англійскай Алены АРЛОВАЙ
МІНСК
Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр 1996
М і н с к
БІБЛІЯТЭКА
імя Адама^ Г^і.^?ў
ІНВ. Ne (h Л>
ББК 84.(4Вл)
С93
УДК 820
Рэдактар 3 м. К о л а с
Мастак Л. М е л е ж
Для дзяцей і юнацтва
Пераклад зроблены з выдання:
«Ludo and the Star Horse»
Knight Books/Hodder and Stoughton, 1978 © Mary Stewart, 1974
Кніга шатландскай пісьменніцы Мэры Сцюарт знаёміць нас з хлопчыкам Людвікам, які праз любоў да свайго старога каня Рэнці выпраўляецца ў небяспечнае падарожжа па фанта-стычнай зорнай краіне Задыяка. Кніга паказвае, наколькі важна ў сяброўстве быць адданым і шчырым, выхоўвае веру ў тое, што кожны чалавек мае годныя якасці, і ў яго сіле развіць іх у сабе ці занядбаць.
С 8200000000
ISBN 985-6012-01-5
© Пераклад. А.Арлова, 1995
©Ілюстрацыі. Л.Мележ, 1995
Гэтая гісторыя здарылася шмат гадоў назад з хлопчыкам, якога звалі Людвік. Распавёў мне яе Людвікаў унук, і я веру кожнаму яго слову. А вы, мае маленькія сябры, вырашайце самі, верыць гэтай гіс-торыі альбо не.
Людвіку Шпігелю было тады адзінаццаць год, ён жыў у Баварскіх гарах у маленькай вёсачцы, пад назваю Обэрфэльд. Гэр Шпігель, Люд-вікаў бацька, быў вельмі бедны. Апроч каровы і трох коз, у яго нічога больш не было, калі не лічыць, вядома, жонкі і сына. Нават невялічкая хата, дзе жылі Шпігелі, і стары конь, які дапамагаў ім у працы, належалі каралю, які валодаў і іхняй далінай, і ўсёю зямлёй на шмат міляў вакол.
Гэр Шпігель зарабляў на жыццё сталярствам. Усю працу ёя рабіў сам, нават дрэвы валіў адзін, а потым цягаў іх з гор дадому, у чым яму дапамагаў стары конь Рэнці. Дома ён пілаваў бярвёны і склядаў іх, каб
добра прасохлі. Гэр Шпігель быў вельмі добры сталяр, і наўрад ці ў Обэрфэльдзе можна было знайсці хоць адну хату, дзе б не стаяла мэбля, вырабленая яго рукамі. Нават доктар Кайнц, які жыў ажно ў Нэдэр-фэльдзе, заказаў аднойчы Людвікаву бацьку стол. А яшчэ неяк раз гэр Шпігель зрабіў лаву для царквы ды так прыгожа аздобіў яе разьбою, што яна, як сказаў святар, падышла б нават для каралеўскага палаца. Але гэтая праца была цяжкая, яна пасоўвалася вельмі марудна і за-бірала шмат часу. Таму гэру Шпігелю даводзілася часам зарабляць і па-іншаму. Улетку ён з сынам Людвікам, якога назвалі так у гонар караля, пасвіў у гарах коз і іншую скаціну з навакольных вёсак.
Высока ў гарах заўсёды ярка свяціла сонца, тут было шмат сакавітай травы і смачнай вады. Летняя ферма называлася Альм. Двойчы на дзень кароў прыганялі сюды з пашы падаіць. 3 іх малака Людвікаў бацька і іншыя работнікі варылі сыры, а потым раскладалі вялікія сырныя га-лоўкі на паліцах. Калі сыры былі гатовыя, іх везлі ў даліну і там пра-давалі. Сыравары працавалі пад нізкімі павецямі, дзе стаяла безліч кат-лоў, з якіх валіла гарачая пара. Людвік быў яшчэ вельмі малы і не мог дапамагаць бацьку ў гэтай цяжкае працы. Цэлы дзень, з ранку да ве-чара, ён праводзіў з каровамі й козамі. Хлопчык выганяў іх на пашу і сачыў, каб ніводная жывёліна не адышлася ўбок і не згубілася. Гарачае сонечнае лета Людвіку вельмі падабалася.
Калі ж лета мінала, жыццё рабілася цяжкае і складанае. Кожны год, прыкладна ў сярэдзіне верасня, калі ўранку трава была ўся пакрытая расой і матылькі, ледзьве лопаючы крыламі, сонна пырхалі над бла-кітнымі кветкамі перапёлачніку і пасівелым ад расы дзядоўнікам, з гор па стромых сцежках пачыналі паволі цягнуцца статкі скаціны, якая вярталася да сваіх цёплых зімовых стойлаў у даліне. Паветра поўнілася салодка-сумным бомканнем званочкаў, што віселі на шыях у жывёл. Надыходзіла свята, вельмі падобнае да нашага Свята Ураджаю. Гралі музыкі, і ўсе вяскоўцы спявалі і танчьглі. На кароткі час яны забываліся на сваё нялёгкае жыццё і на стому ад цяжкае працы і весяліліся, як маглі. Але ўсяму настае канец. Пасля свята зноў пачыналіся будні. Скаціну на зіму заганялі ў хлявы, што былі на першых паверхах дамоў.
Шпігелі таксама заганялі сваю карову, трох коз і старога Рэнці ў хлеў, дзе тыя, нікуды не выходзячы, праводзілд доўгія зімнія месяцы. Людвікаў бацька правяраў, ці хопіць на зіму назапашаных дроваў, аку-
ратна складзеных пад павецямі. Потым ён выбіраў добра падсохлыя бярвёны на сваю сталярскую працу. Пачыналася звычайнае зімовае жыццё.
Неўзабаве выпадаў снег.
Ніколі ў жыцці вы не бачылі такога снегу. Аднойчы ўранку неба нечакана пачынала цямнець і цэлы дзень заставалася вугальна-чорнае. Увечары, павольна кружачыся, пачыналі падаць першыя снежныя ка-мячкі. Людзі клаліся спаць, а калі прачыналіся... У ярка-блакітных нябёсах сонца гарэла так, што балюча было глядзець. Яно, як у люс-тэрку, адбівалася ў бялюткім снезе і зіхацела ў тысячах тысяч сняжы-нак. Дзе стаялі хаты, здагадацца было, увогуле, можна — на іх месцы цяпер высіліся вялікія сумёты. Хвоі ператвараліся ў калоны бліскучага снегу і выглядалі так, нібыта падрыхтаваліся да Калядных святаў. A болей нічога не было. Дарогі, ручаі, палі — усё знікала. Прыходзіла зіма, і снег накрываў даліну.
Але часам зімою было нават лепей, чым улетку, бо можна было катацца на лыжах. Людвік ніяк не мог вырашыць, што яму падабаецца болей: купацца ў пяшчотных сонечных промнях, лежачы ў цёплай, мяккай траве ў Альме, ды назіраць, як павольна, гадзіну за гадзінай пасвяцца вакол каровы і козы, ці ляцець на лыжах з гары, уздымаючы ў марозным паветры воблака снегу, які ззяе на сонцы безліччу мале-нечкіх зорачак, — ляцець так хутка, як сам кароль у сваіх залачоных санях, запрэжаных чацверыком шэрых коней.
Але бывала і так, што людзі, цэлы дзень пацешыўшыся сонцам і іскрыстым снегам, раптам прачыналіся сярод ночы і чулі нейкія няяс-ныя гукі — нібыта пад вакном ціха скавытаў сабака. Але ж гэта быў зусім не сабака, бо сабака, скруціўшыся ў абаранак, спаў сабе на коў-дры ў нагах. Гэта выў паўночны вецер, люты зімні вецер, які пры-водзіць з сабою жахлівую снежную завіруху — шчыльную белую за-весу з тоўстых і ліпкіх снежных камякоў, якая закрывае ўвесь свет. Але завіруха не самае горшае: горай бывае тады, калі паўночны вецер зры-вае з гор снежныя шапкі і агромністыя снежныя патокі нясуцца па схілах уніз. Гэтыя лавіны змятаюць усё на сваім шляху: людзей, ска-ціну, нават дамы — і тут жа хаваюць іх пад сабою, ды так глыбока, што нічога і нікога нельга знайсці. I толькі праз доўгія месяцы, калі вясенняе сонца растопіць снег, можна пахаваць тых, хто загінуў.
I вось адною такой страшнаю ноччу і пачалася Людвікава гісторыя.
Увесь тыдзень ішоў снег, абрысы вясковых хат зрабіліся ад снегу мяккія і невыразныя. Але ў Шпігелевай хаце было вельмі цёпла і нават трошкі задушліва, бо ў такое надвор’е нікому, хто мае хоць невялічкі розум, у галаву не прыйдзе адчыняць акно і праветрываць хату. Амаль цэлымі днямі Людвік з бацькам праседжвалі каля вялікай гарачай печы ў куце пакоя. Яны займаліся сваёю звычайнай зімоваю працай.
Але спачатку, маленькія мае сябры, дазвольце вам расказаць, што сабой уяўляла Шпігелева хата, бо такое хаты вы ніколі не бачылі і, напэўна, ніколі не ўбачыце, хоць у Баварыі і дагэтуль сям-там яшчэ захаваліся старыя, напалову разбураныя драўляныя хаты, падобныя да хлявоў. У такіх хатах некалі жылі бедныя людзі, такія як Людвік і ягоная сям’я.
Шпігелеў дом быў драўляны і меў два паверхі. На ніжнім паверсе ўзімку жылі жывёлы — у вялікім пакоі (дакладней, хляве ці пуні) уздоўж сцяны для іх былі зробленыя стойлы. Другая частка была ад-ведзеная пад корм ддя скаціны, а таксама пад сякія-такія запасы ежы на зіму для сям’і: бульба, бачуркі з квашанаю капустай (якая ў тых краях завецца заўэркраўт), мяхі з мукою ды прыгожыя вязкі цвёрдых сухіх каўбасаў. Яшчэ там былі сталярскія інструменты гэра Шпігеля, слоікі з клеем і лакам ды стос добра высушанага дрэва, падрыхтаванага, каб рабіць мэблю. У куце стаяў вялікі куфар, да берагоў поўны сухімі карэньчыкамі ды вузлаватымі сучкамі, адламанымі ад высахлых дрэ-ваў, бо гэр Шпігель не толькі вырабляў цудоўныя сталы ды крэслы, але захапляўся яшчэ й разьбярствам.
Амаль кожны зімні вечар, калі іншая праца была ўжо скончаная, і фраў Шпігель сядала каля печы і пачынала нешта шыць або цыраваць, Людвік з бацькам таксама ўладкоўваліся бліжэй да агню і бавілі час, вырэзваючы з вузлаватых каранёў маленькіх гномікаў, козачак ды сар-наў. Улетку гэтыя фігуркі можна было прадаць на кірмашы і зарабіць трошкі грошай.
Шчыра кажучы, фігуркі, якія вырэзваў Людвік, прадаваліся не на-дта добра, гэру Шпігелю часцяком даводзілася іх крыху папраўляць. Бацька не раз казаў свайму сыну: «3 цябе ніколі не выйдзе добрага разьбяра, калі ты не навучышся размаўляць з тымі, каго хочаш выра-заць, і не здолееш пачуць, што яны табе кажуць у адказ».
Людвік не зусім разумеў, што мае на ўвазе бацька, бо, хоць гэр Шпігель сапраўды, працуючы, увесь час нешта мармытаў сабе пад нос, хлопчык ніколі не чуў, каб маленькія гномы ці эльфы адказалі яму хоць слова.
Зрэшты, трэба прызнаць, што, калі гэр Шпігель, давёўшы фігуркі да ладу, развешваў іх на сцяне, дзе яны заставаліся вісець да вясны, гномы і эльфы выглядалі зусім як жывыя, і здавалася нават, што ў кожнага з іх нейкая неадкладная справа і ён толькі й чакае, калі ўсе лягуць спаць, каб саскочыць са сцяны і некуды бегчы.
А вось у Людвіка гномы выглядалі звычайнымі кавалачкамі яловых карэньчыкаў, і хоць нос, рот і вушы ў кожнага былі там, дзе трэба, чамусьці зусім не здавалася, каб у іх маглі быць нейкія справы.
I ўсё ж Людвік упарта стругаў цвёрдае дрэва і спадзяваўся, што ўрэшце настане час, калі бацька дазволіць дапамагчы яму ў чым-не-будзь напраўду карысным — напрыклад, зрабіць стол ці крэсла.
Але Людвік надта ўжо нехлямяжа абыходзіўся з гэблем і долатам, і пасля таго, як пару разоў моцна парэзаўся ды яшчэ сапсаваў некалькі кавалкаў добрага дрэва, яму было строга забаронена нават дакранацца да інструментаў. Але можа ў Людвіка ўсё валілася з рук якраз таму, што ён вельмі хацеў дапамагчы і хапаўся за працу, якую ў сваім узросце зрабіць добра проста не мог. Гэр Шпігель з прыкрасцю трос галавою і ўголас пытаўся ў сябе, за што Бог падарыў яму такога неразумнага сына. А фраў Шпігель незадаволена падціскала вусны і, адрываючыся ад шьшдя, адказвала, што далёка не кожны нараджаецца з разумнымі рукамі і што Людвік таксама можа часам добра дапамагчы ў хатняе працы.