• Газеты, часопісы і г.д.
  • Людвік і зорны конь  Мэры Сцюарт

    Людвік і зорны конь

    Мэры Сцюарт

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 124с.
    Мінск 1996
    162.16 МБ
        Ад гэтага гуку за імі нібыта абрынуліся ўсе снягі сусвету... А напе-радзе заблішчала шурпатая скала Егерсальпа, у якой была шырока расчынена нейкая брама, і з яе лілося сапраўднае, яркае і цёплае святло свечак, паходняў і вогнішчаў.
    
    
    
       Брама вяла ў пячору. Але такое пячоры Людвік ніколі ў жыцці не бачыў. Асабліва здзіўлялі яе памеры. Скляпенні хаваліся ў цемры вы-сока над галавой, шматлікія галерэі разбягаліся ў розных напрамках... I яшчэ — тут было на дзіва цёпла і светла. У адно імгненне холад знік, рукі ў Людвіка адагрэліся, шчокі заружавелі. Хлопец зірнуў на Рэнці і не паверыў вачам: конь быў ужо амаль сухі, яго шкура адлівала пры-гожым каштанавым колерам, а грыва і хвост, якія раней заўжды былі з выгляду абадраныя, цяпер зрабіліся серабрыстыя і густыя.
       Тут самы час растлумачыць, што стары Рэнці паходзіў з пароды хафлінгераў, прыгожай, дужай і вельмі рэдкай пароды коней. Гэтая парода вылучаецца чароўным каштанавым колерам шкуры і срэбнымі грываю і хвастом. Кажуць нават, што ў сонечную калясніцу запрэжа-ныя менавіта хафлінгеры. I ясным сонечным днём гэтаму сапраўды
    
    
    можна паверыць. Людвік, прынамсі, быў упэўнены, што так яно і ёсць.
       Агледзеўшыся, Людвік убачыў, што ў пячоры поўна народу. Гэта былі юнакі, гадоў па шаснаццаць ці болей, але былі і маладзейшыя за яго. Апранутыя яны былі вельмі дзіўна: на ўсіх былі кароткія цёмныя тунікі са скуры ці воўны, але ў чаравіках быў толькі адзін, астатнія былі босыя.
       Нягледзячы на гэта, яны выглядалі зусім не бедна, прынамсі, па-водзілі сябе не як беднякі. Наадварот, у старэйшых выгляд быў на-пышлівы і ганарысты.
       Заўважыўшы Людвіка, які, трымаючы Рэнці за грыву, нясмела скі-раваўся да іх, тры юнакі, што сядзелі каля вогнішча, ускочылі і рушылі проста да яго.
       — Ты — не з нашых,— сурова прамовіў адзін, што быў вышэйшы.
       Людвік не ведаў, што адказаць. Ён толькі моўчкі пакланіўся, як яго вучыла маці, і, відаць, зрабіў якраз тое, што было трэба, бо юнак, які гутарыў з ім, крыху палагоднеў. Ён адрывіста запытаў:
       — Адкуль ты? Дарога, якой ты прыйшоў, павінна быць закрытая.
       — He ведаю... Перада мной была толькі адна дарога,— сумеўшыся, адказаў Людвік.— А куды я трапіў? Я і не ведаў, што тут ёсць пячора...
       — Дзе ўжо табе! — сказаў юнак такім тонам, што Людвік яшчэ болей адчуў сябе гаротным бедняком.— Гэтая дарога адкрытая толькі выбраным. Але ты тут, а гэта значыць, што цябе прынялі. Добра, паба-чым... Як называецца тваё каралеўства?
       — Каралеўства?! — Людвік не мог схаваць здзіўлення.— Яно на-зываецца Баварыя.
       — Як, як? Ніколі не чуў пра такое. Напэўна, якое-небудзь малень-кае, занядбанае каралеўства на ўскрайку свету, у якім ёсць толькі ска-лы ды некалькі коз,— пагардліва прамовіў высокі хлопец.
       — He дражні яго,— уступіўся за Людвіка юнак, што сядзеў каля вогнішча.— Калі па яго паслаў сам Стралец, значыць, ён нечага варты. А тое, што выглядае ён дзівакавата, дык гэта нічога: мы хутка прывяд-зем яго да ладу.
       Гэтыя словы прыйшліся Людвіку не зусім даспадобы. Але голас, якім яны былі прамоўленыя, быў дабрэйшы.
    
        Людвік нясмела загаварыў:
        — Прабачце, пане, калі я прыйшоў не тою дарогай...
    
    
        — He называй мяне панам, — перапыніў яго першы юнак.— Мяне завуць Язон. А панам мы называем толькі Стральца. I, дарэчы, пакінь свайго каня звонку, ён табе пакуль не спатрэбіцца.
        — Ты гэтую чучку называеш канём?! — крыкнуў нехта з ценю, і іншыя хлопцы захіхікалі.— I як гэта бацька даў яго табе? Мусіць, сабакі яго есці ўжо не захацелі?!
        Людвік вельмі любіў старога Рэнці і часта нават казаў, што конь разумее кожнае яго слова. Яму было добра вядома, што ўвогуле жы-вёлы не надта разумеюць чалавечую мову. Але, можа, гэта таму, што яны не хочуць прыслухоўвацца да людзей, бо нічога цікавага ў чала-вечых размовах для іх няма.
        I ўсё ж злосная заўвага была да такой ступені блізкая да праўды, што Людвіку зрабілася вельмі балюча і крыўдна за свайго старога ад-данага сябра, які шмат чаго вытрываў за сваё жыццё і цяпер стаяў стомлены, з паніклаю галавой і апушчанымі вушамі і выглядаў сап-раўды не лепшым чынам. Крыўда была настолькі моцная, што Людвік забыўся, што ён сын беднага селяніна і што перад ім маладыя людзі яўна каралеўскае крыві, якія сабраліся, відаць, адпачыць пасля паля-вання ці чаго яшчэ — ён раптам пачырванеў як бўрак і з запалам сказаў:
        — Гэта цудоўны конь, і ўсім вядома, што лепшай пароды за ба-варскіх хафлінгераў няма! А каб вы былі такія ж старыя і каб вас так-сама накрыла лавіна, пахаваўшы пад сямю метрамі суцэльнага снегу, дык і вы выглядалі б не лепей!
        У адказ ён пачуў зусім не тое, чаго мог чакаць.
        Высокі юнак, якога звалі Язон, раптам нахмурыўся.
        — Які яшчэ снег? Хіба ты не ведаеш, што снег гэтай зімою яшчэ не падаў?! Што ты там вярзеш?
        Усе астатнія падхапілі:
        — Так! Што гэта за казку ён выдумаў? I навошта хлусіць? Увогуле, хто ён такі?
        Юнакі паўскоквалі з месцаў і насунуліся на небараку Людвіка. Вы-гляд у іх быў вельмі варожы. Людвік убачыў, што шмат хто з іх узбро-ены — у некаторых за поясам тырчалі кінжалы, іншыя трымалі ў руках лукі са стрэламі.
        Але тут пачуўся прыемяы голас:
        — Супакойцеся, дайце яму сказаць.
    
        Гэтыя словы прамовіў юнак гадоў чатырнаццаці. У яго быў просты загарэлы твар і шырокія дужыя плечы. 3 усяе адзежы на ім было толькі нешта накшталт спадніцы, якая нагадвала шатландскі кільт, але зроб-лены з залацістага з чорным футра. Трымаўся кільт на залачоным по-ясе, за якім тырчаў доўгі кінжал. Хлопец ступіў да Людвіка, і ўсе, нават старэйшыя, з павагаю расступіліся, даючы яму дарогу. Спыніўшыся перад Людвікам, хлопец засунуў вялікія пальцы за пояс.
        — Будзе лепей, калі ты раскажаш сваю гісторыю ад самага пачатку. Звычайна Стралец папярэджвае нас пра незнаёмцаў, якія могуць з’явіцца, але пра цябе мы не чулі нічога. Ты кажаш, што ты з Баварьгі. Пра такую краіну ніхто з нас не ведае. Але гэта яшчэ нічога не значыць — у гэтых гарах безліч маленькіх каралеўстваў. Ты нешта казаў пра снег, але з мінулай вясны не ўпала ні сняжынкі... I ўсё ж мне чамусьці здаецца, што ты кажаш праўду, бо, калі ты толькі ўвайшоў, я заўважыў, што на скуры ў твайго каня былі камякі снегу.
        Юнак змоўк. Было чутна, як патрэскваюць дровы ў агні. Нехта громка пацвердзіў:
        — Гэта праўда. Я таксама бачыў.
        На яго адразу зашыкалі:
        — Ціха ты! Дай гаварыць Пелею!
        — Ну,— прамовіў той, каго назвалі Пелеем,— раскажы ж нам, дзе знаходзіцца тваё каралеўства і якою дарогай ты сюды прыйшоў.
        — Прашу прабачэння, пане,— нервуючыся пачаў Людвік, якога ўсё жыццё прывучалі з павагаю ставіцца да такіх людзей, як Пелей, якімі маладымі яны ні былі б.— Маё каралеўства... яно пачынаецца адразу за Егерсальпам і цягнецца далёка, далёка... А ўвайшоў я праз тую вунь браму.
        I Людвік павярнуўся, каб паказаць, праз якую браму ён увайшоў. Але ўявіце сабе яго здзіўленне, калі ён убачыў, што ніякага ўваходу там больш не было. Там, дзе раней была брама, блішчала гладкая і роўная скала, у якой не было не тое, што брамы, а нават і шчыліны!
        — Але ж яна тут была! — у роспачы крыкнуў Людвік.— Рэнці трапіў пад лавіну, я пайшоў за ім і таксама праваліўся ў расколіну, a потым мы знайшлі пад снегам тунель і, убачыўшы ў яго канцы расчы-неную браму, увайшлі ў яе, і вось...
       Ён змоўк. Пелееў твар скамянеў, а Язон нахіліўся і падняў лук, які
    
    быў прыстаўлены да сцяны. Астатнія хлопцы, не зводзячы з Людвіка варожых позіркаў, насунуліся яшчэ бліжэй. Усе загаманілі, перапыня-ючы адзін аднаго.
        — Гэта шпіён! Хто і калі чуў пра каралеўства з такой варварскай назвай?!
        — Ды яшчэ, як ён кажа, вялікае каралеўства, на сотню міляў! Хіба мы не ведаем, што ў гарах на сем дзён падарожжа няма нават даліны з такою назвай!
        — Але, можа, гэты хлопец прыйшоў здалёк? Паглядзіце на ягонага каня, ён жа ледзь сюды дацягнуўся.
        — He кажы глупства! Ён не з нашых! Хіба гэта каралеўскі сын? Дый мы без таго ведаем, што ён не мог прайсці праз гэтую браму.
        — Але ж калі па яго паслаў сам Стралец...
        — Ды зірніце вы на яго твар,— пачуўся рэзкі голас Язона.— Ён нават не чуў, хто такі Стралец. Гэта падкуплены шпіён, і я прапаную абысціся з ім, як і трэба абыходзіцца са шпіёнамі. Вызвалім Стральца ад гэтых турбот.
        Людвік адступіў на крок, потым яшчэ. Хлопцы стаялі перад ім шчы-льнай сцяною: варожыя вочы, суровыя твары, сям-там паблісквалі стальныя клінкі. Але адступаць ужо не было куды.
        Павярнуўшыся да Пелея, які быў тут, відаць, за галоўнага, Людвік прамовіў у роспачы:
        — Паслухайце, калі ласка! Я ж зусім не казаў, што я каралеўскі сын! Але я й не шпіён! Шчыра! Я кажу вам чыстую праўду! Я проста пайшоў шукаць свайго каня, і мы абодва загінулі б, калі б брама ў вашу пячору не была расчынена. Я не ведаю, хто вы, не ведаю, хто такі Стралец і куды я трапіў. Усё, чаго я хачу, гэта — знайсці дарогу дадому!
        Яго словы выклікалі дзіўную рэакцыю. Калі ён змоўк, у пячоры запанавала поўная цішыня. I Людвік заўважыў, што ніхто ўжо не звяр-тае на яго ніякай увагі. Усе павярнуліся і глядзелі на нейкую істоту, якая толькі што выйшла з ценю ў далёкім куце пячоры і спынілася ля вогнішча.
    
    
    
    
    
    
        Нейкая істота — Людвік спачатку сапраўды не мог знайсці іншага слова, каб назваць таго, хто нечакана ўзнік у пячоры. Ён убачыў не-звычайна высокага барадатага чалавека, сапраўднага волата з магут-нымі плячыма й мускулістымі грудзьмі. Волат трымаў велічэзны лук, нацягнуць які маглі б толькі яго дужыя рукі.
        Залачоная дуга лука ззяла агнём. Волат быў голы да пояса, ягоныя моцныя грудзі перасякаў толькі скураны раменьчык, на якім трымаўся калчан з доўгімі стрэламі. Вопратка, што закрывала ніжнюю частку тулава, была ці то са скуры, ці то з футры. Але волатавых ног з-за юнакоў не было відаць, і Людвік не мог яго добра разгледзець цалкам. Калі ж юнакі расступіліся, хлопец ледзь не самлеў ад здзіўлення: волат выглядаў волатам яшчэ й таму, што там, дзе ў звычайных людзей былі ногі, у яго было тулава і ногі каня! Увогуле, большая яго частка была
    
    канём, і толькі замест конскае галавы і шыі быў чалавечы торс.