Людвік і зорны конь
Мэры Сцюарт
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 124с.
Мінск 1996
Хлопчык павярнуўся да Скарпіёна, але казаць што-небудзь патрэбы ўжо не было. Скарпіён зварухнуўся. У наступнае імгненне яго хвост, як сухая галінка, што ападае з дрэва на сцежку, апусціўся да Рэнці. Вострае джала кранула старога каня між вушэй...
Рэнці ступіў крок назад, потым стаў на заднія ногі... Ад залатых падкоў ва ўсе бакі разляцеліся промні... Сонечнае святло пазалаціла ягоную шкуру, залатыя грыва і хвост ярка блішчалі. Снег з шыпеннем пачаў раставаць у яго на спіне і баках, як на гарачым жалезе.
Конь громка заржаў і, трасянуўшы грывай, ледзь дакранаючыся залатымі падковамі да зямлі, наўзгалоп паімчаў туды, адкуль ішло со-нечнае святло. За ім дымам віўся залаты пыл...
Неба яшчэ больш пасвятлела, потым раптам шуганула, як вялікае возера святла, у якое нешта ўпала, і па ім кругамі разляцеліся вясёл-кавыя пырскі.
— Ну, вось і ўсё,— пачуўся сухі голас.— Цяпер твая чарга. ТТТто зрабіць для цябе?
Людвік стаяў, трымаючы ў руках аброць. Снег халадзіў яму пальцы і твар. Ён адчуваў такую вялікую стому, што не мог нават думаць. Ён быў цяпер упэўнены, што горы, якія ўзвышаліся наперадзе,— гэта тыя самыя горы, што абступаюць яго родную даліну. Хлопцу здалося, што ён пазнае абрысы Егерсальпа, за якім у снягах хаваецца вёска, дзе жыве ягоная цётка, дзе стаіць царква, у якой па нядзелях гэр Рампельмэер грае на аргане, і дом Рудзі, і школа, і яго родны дом, дзе каля печы сядзіць маці, а бацька цяпер, відаць, унізе, у хляве, дзе пустуе стойла Рэнці... Ці ўзгадваюць яны пра яго, Людвіка? Ці сумуюць? Ці хвалю-юцца? Але хто ён такі? Нічога не варты, ні на што не здольны хлопец, які толькі і можа, што пасвіць коз...
— Выбірай,— паўтарыў Скарпіён.
Людвік прыпомніў, як хвіліну назад перад Скарпіёнам стаяў Рэнці — спакойна і даверліва. Хлопец адчуў, што і яму трэба пакласціся на
волю лёсу. Сціснуўшы зубы, каб не дрыжаць, ён падняў галаву і праз снежную завесу паглядзеў на цёмнага валадара Дома.
— Вашамосць,— пакорліва вымавіў ён,— рабіце, як пажадаеце.
I заплюшчыў вочы.
Нешта лёгкае, як сняжынка, дакранулася яму да лба. Халодны снег усё сыпаў і сыпаў, але гэты дотык быў цёплы. Хлопец адчуў, што падае — паволі, быццам у сне.
Ён усё яшчэ адчуваў на лбе цёплы, вільготны дотык, калі да яго данесліся нейкія гукі: галасы, конскае ржанне, звон збруі.
Людвік расплюшчыў вочы.
— Глядзіце, глядзіце,— пачуўся нечый голас,— ён апрытомнеў!
— Дзякуй Богу,— з пачуццем сказаў Людвікаў бацька і грубавата дадаў, звяртаючыся да сабакі, які ўсё стараўся лізнуць хлопчыка ў твар.— Ну, хопіць, хопіць. Знайшоў яго — і добра, а цяпер адыдзіся.
Людвік зразумеў, што ляжыць у мяккім снезе на краю прорвы, у якую ўпаў следам за Рэнці. Было ўжо амаль светла, як бывае перад самым узыходам сонца. Падаў лёгкі серабрысты сняжок. Непадалёк высіўся добра знаёмы Егерсальп. А вакол хлопчыка стоўпілася процьма народу: бацька, які стаяў на каленях, дзядзька Франц і гэр Рампельмэ-ер, школьны настаўнік і вясковы булачнік, каваль і Рудзіеў бацька-млынар. «Уся вёска тут»,— збянтэжана падумаў Людвік. Усе шукалі яго — яго, нічога не вартага хлопца, які толькі і ўмеў, што даглядаць коз ды насіць ваду і дровы, каб дапамагчы ў гаспадарцы.
Усе голасна размаўлялі, і словы, як снежкі, ляталі над яго галавой. Ён ужо сагрэўся ў бацькавых абдымк&х, захутаны ў вялікае цёплае паліто дзядзькі Франца. Сабака Бруна сядзеў побач і радасна біў па снезе хвастом. Яго пысу пакрывала ледзяная корка — відаць, сабаку давялося рыць снег, каб знайсці Людвіка і Рэнці.
— А Рэнці? — ледзь чутна запытаўся Людвік.
— Супакойся, супакойся, табе нельга хвалявацца,— пачуўся нечый голас побач.
Гэта быў сам доктар Кайнц, які спецыяльна прыехаў ажно з Нэдэр-фэльда. Яго пабудзілі пасярод ночы.
— Hi пра што не хвалюйся, даражэнькі мой,— казаў ён, асцярожна абмацваючы Людвіка.— Табе моцна пашанцавала, што бацька вяр-нуўся дадому неўзабаве пасля таго, як ты выправіўся шукаць каня. Яшчэ былі бачныя сляды, а каб яшчэ паўгадзіны, дык нават Бруна не здолеў бы вас адшукаць. Ну, цяпер з табою ўсё будзе добра. Зараз — у цёплы ложак, і поўны парадак. Вось, выпі крыху гэтага.
I доктар паднёс яму да роту біклагу. Напой апякаў мацней за піва, якога Людвіку аднойчы давялося пакаштаваць і якое зусім яму не спа-дабалася. Але ад гэтага напою па ўсім целе пайшлі цёплыя хвалі. Ледзь не падавіўшыся, Людвік зрабіў яшчэ глыток, і потым яшчэ адзін.
— Шкада каня,— сказаў нехта.— Хоць, відаць, гэты год ён усё роўна не працягауў бы.
— Гэта я вінаваты,— адказаў гэр Шпігель.— Я апошні зачыняў дзверы ў хляве. I я ведаў, што вяроўка, якой конь прывязаны, старая і ненадзейная. Людвік увесь час яе папраўляў, лепей за яго такую працу ніхто зрабіць не мог. Вы ж ведаеце, які ён у нас добры і старанны хлопец.
Усе голасна з ім пагадзіліся.
Нехта іншы прамовіў:
— Глядзіце, а вяроўка, здаецца, перагрызеная — вунь як канец пажаваны, быццам конь хацеў уцячы. Дзіўна. Такі стары конь павінен быў бы ўжо ведаць, што лепш не выходзіць з хлява, калі дзьме паў-ночны вецер.
— Твая праўда,— пагадзіўся Людвікаў бацька.— Але калі жывёліне надыходзіць час паміраць, немаведама што можа прыйсці ёй у галаву. Мабыць, ён вырашыў не чакаць... Але каб з-за яго загінуў мой сы-
нок...— бацькаў голас задрыжаў, і ён прачысціў горла.— Трэба завезці яго да маці. Яна ўжо месца не знаходзіць ад хвалявання. Доктар, калі вы дасцё яму яшчэ глыток гэтых вашых лекаў, дык ён заспявае, як тая канарэйка.
I сапраўды, пасля пякучага і моцнага напою Людвік адчуваў сябе неяк дзіўна — яму круцілася ў галаве, быццам ён мроіў наяве. Свят-лела. Прыгожа блішчалі сняжынкі. Перад Людвікавымі вачыма зноў паплыла неверагодная, дзівосная зорная краіна, па якой ім з Рэнці давялося вандраваць. Ён зноў пачуў галасы, і ў яго вушах загучалі словы, якім цяпер 'было наканавана застацца з ім на ўсё жыццё. Вось Стралец велічна і павольна прамовіў, голасам, падобным на конскае ржанне: «Ты верны і адданы, і таму ты дасягнеш сваёй мэты». А вось бурклівы голас каваля, які сказаў: «У цябе будуць парэзаны рукі, твая спіна будзе балець ад напружання і стомы, але, калі ты па-сапраўднаму захочаш, ты зможаш усё». «Розум — яшчэ не самае галоўнае. Ёсць больш істотныя рэчы: вернасць, шчырасць і дабрыня,— гэта ўжо Гула, які больш за ўсіх палюбіўся Людвіку, юнак каралеўскай крыві, які яго абагрэў і накарміў, а потым і ўратаваў ад жахлівых Рыб.— Калі ты здолееш дагнаць сонца, жыццё ў тваёй даліне ўжо ніколі не будзе такім, як раней».
I раптам Людвік, якога бацька ўжо нёс на руках да доктарава каня, зразумеў, што ўсё так і ёсць. Ён зразумеў, што выраз «нічога не варты» — няпраўда, што кожны чалавек нечага варты і на нешта здольны. У Людвіка расла ўпэўненасць, што ён здолее знайсці свой шлях у жыцці, які прывядзе яго да поспеху. Як скрозь імглу ён ужо бачыў сябе за працай — з кавалкам дрэва і інструментамі ў руках. Ён адчуваў поціск рукі майстра-каваля і ведаў, што кожны кавалак дрэва ажыве ў ягоных руках, пакажа яму сваю душу. Цяпер ён здольны зрабіць з дрэвам усё, што заўгодна. Настане дзень, калі людзі будуць гатовыя ехаць хоць за тысячу кіламетраў, каб толькі набыць статуэткі, вырабленыя ім, людзі будуць берагчы іх і перадаваць у спадчыну дзецям. Яму будуць за-маўляць статуі для цэркваў, і нават сам кароль пажадае, каб Людвік упрыгожыў разьбой адзін з яго замкаў...
Такі час прыйдзе, а пакуль ён застанецца проста Людвікам, якому ўсе рады даверыць сваіх коз і кароў і які ніколі не падвядзе.
— I ўсё ж я выратаваў Рэнці,— шапнуў ён, калі бацька пасадзіў яго
верхі на каня.— Я выратаваў яго. 3 ім усё добра, ён вельмі шчаслівы і больш не кульгае. Цяпер ён — зорны конь, адзін з тых, што вязуць сонечную калясніцу. Глядзі, глядзі — вось ён!
У гэты момант здарылася дзівосная рэч — гэта быў апошні цуд, апошняе прывітанне Людвіку з зорнай краіны. Хоць усё яшчэ падаў лёгкі снег, з-за гор шуганула святло, сняжынкі афарбаваліся ўсімі ко-лерамі вясёлкі — жоўтым, фіялетавым, зялёным, чырвоным, блакіт-ным... а потым раптам зрабіліся залаціста-белымі: гэта з-за Егерсальпа выляцела сонечная калясніца. Спіцы ў яе ззялі, як феерверачныя вог-ненныя колы, чацвярык найпрыгажэйшых у свеце коней ляцеў па небе. Людвік добра разгледзеў, як залатыя падковы Рэнці ўдарылі па вяр-шыні Егерсальпа, і ад іх ва ўсе бакі разляцеліся дыяментавыя іскры.
Сонца зноў адправілася ў бясконцае падарожжа па Дамах зорнай краіны. Усё вакол залівала яскравае сонечнае святло.
— Ты бачыў яго? — шапнуў хлопец.— Там, у сонечнай калясніцы. Вунь там, глядзіце...
— Ну, вядома, бачыў,— адказаў бацька, а дзядзька Франц дадаў:
— Так, так, мы ўсе яго бачылі.
Але казалі яны гэта паблажлівым тонам, лагодна ўсміхаючыся, як гэта заўсёды робяць дарослыя, калі хочуць супакоіць дзетак.
Людвік зноўку заплюшчыў вочы і прытуліўся да бацькава пляча. Усе вакол усміхаліся, але Людвіку было ўсё роўна. Ён ведаў, што Рэнці зрабіўся сапраўдным зорным канём.
«Задыяк» — так у старажытнасці называлі ўяўны зорны пояс у небе, які праля-гае ўздоўж сонечнага шляху. Усе планеты знаходзяцца ў гэтым поясе.
У старажытныя часы людзі лічылі, што сонца рухаецца вакол Зямлі, і гэтае падарожжа займае год. Задыякальнае кола, па якім рухалася сонца, было падзеле-нае на дванаццаць частак, як цыферблат у гадзінніку падзелены на гадзіны, і каб прайсці кожную з гэтых частак, сонцу патрабавалася каля месяца. Такім чынам падарожжа Сонца па Задыяку было нечым накшталт нябеснага календара.
Кожная з дванаццаці частак гэтага нябеснага календара называлася «Дом», a кожны Дом кіраваўся сузор’ем (групаю зорак), якое ў ім знаходзілася. Шмат якія з гэтых сузор’яў былі названы імёнамі жывёл, і менавіта таму сонечнаму шляху далі назву Задыяк. Гэтая назва паходзіць з грэчаскай мовы ад слова zodiakos, што азна-чае «мець агульнае з жывёламі». Кожны Дом мае сваю кіруючую планету ці бога; напрыклад, у Доме Блізнят гэта Апалон; у Доме Рыб — Нептун; у Доме Шаляў — каваль Вулкан, а ў Доме Рака — Месяц.
Пачаткам сонечнага года была вясна. 21 сакавіка Сонца ўваходзіла ў першы Дом Задыяка — Дом Барана. 21 красавіка яно дасягала Дома Быка і так, затрым-ліваючыся на месяц у кожным Доме, па парадку абыходзіла іх ўсе. Ёсць стары верш, які дапаможа вам запомніць Дамы ў тым парадку, у якім яны ідуць: