Людвік і зорны конь
Мэры Сцюарт
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 124с.
Мінск 1996
Чуючы гэта, бедны Людвік толькі ніжэй схіляўся над працай і ўсім сэрцам жадаў, каб хоць нешта, хоць самая малая драбніца атрымалася ў яго па-сапраўднаму добра. Ён хацеў, каб бацькі маглі ім ганарыцца і каб людзі ў вёсцы калі-небудзь сказалі: «Які разумны ў гэтых Шпігеляў сьш!» Ён ведаў, што так кажуць пра Эміля, сьша булачніка, і Ганса, кавалёва сьша, і нават Рудзі, ягонага, Людвікава, сябра, які аднойчы зарабіў срэбны грошык, паказаўшы каралеўскім мысліўцам, у які бок пабег алень. Але пра яго самога наўрад ці нехта зможа сказаць добрае слова, бо ён жа ніколі не хадзіў у школу і нічога па-сапраўднаму добра рабіць не ўмеў. Ён мог хіба што прынесці вады ці дроваў, накарміць скаціну, прыбраць у хлеве, паправіць збрую, навастрыць бацькавы прылады, заварыць клей, памыць пэндзлі, перабраць цвікі, вымесці габлюшкі...
Людвік упарта стругаў старыя і цвёрдыя яловыя карані, бо лепшыя кавалкі, вядома, пакідаліся бацьку, і марыў, што прыйдзе дзень, ші ён стане сапраўдным разьбяром і будзе рабіць такія чароўныя рэчы, што імі пачнуць упрыгожваць не што-небудзь, а каралеўскія палацы.
Апроч разьбярства, якое працай па-сапраўднаму і назваць было цяжка, болей за ўсё Людвіку падабалася карміць скаціну. Але не каро-ву, якая была даволі-такі дурная жывёліна, ці коз, якія, хоць былі кры-ху разумнейшыя, але мелі зласлівы нораў і часам, скарыстаўшыся з вашае дабрыні, маглі балюча вас бадануць ці яшчэ горай — сарвацца з прывязі, і тады іх даводзілася немаведама колькі лавіць. He, болей за іншых Людвік любіў старога каня Рэнці, якога ведаў ад свайго нараджэння.
Рэнці быў нашмат старэйшы за Людвіка, яму ўжо споўнілася сем-наццаць гадоў, а для працавітага каня гэта вельмі нямала. Рэнці ж быў сапраўды працавіты, ён не спыняўся ад світанку да вечара і рабіў усё: араў невялічкія Шпігелевы палеткі, цягаў з гор у даліну магутныя ка-мялі дрэваў, якія гэр Шпігель пілаваў, тады завозіў папілаваныя бяр-вёны дадому і нарэшце — развозіў гатовую мэблю пакупнікам. Ды чаго толькі ён не рабіў! Усяго і не пералічыш. Рэнці працаваў доўга і няс-томна, але ў апошнія тры-чатыры гады прыкметна аслаб. 3 кожным днём ён рухаўся марудней і марудней. А тут яшчэ аднойчы бервяно, якое ён перавозіў, нечакана звалілася і ўдарыла яго па пярэдняй назе і зрабіла Рэнці калекам. На шчасце, праўда, нага засталася цэлая, але цяпер Рэнці пачаў крыху кульгаць, нага яму ўвесь час балела, і рухаўся ён ад гэтага яшчэ марудней.
I вось неяк раз гэр Шпігель сказаў, што налета, відаць, давядзецца ім шукаць новага каня. I хоць ні бацька, ні маці ні словам не абмовіліся, што тады будзе з Рэнці, Людвік выдатна разумеў, што двух коней баць-кі пракарміць не змогуць і Рэнці, хутчэй за ўсё, завядуць на бойню і там заб’юць. Таму цяпер кожны дзень, даўшы есці карове і козам, Людвік прыносіў старому каню яго порцыю аўса і, сеўшы побач, доўга з ім размаўляў.
«Як гэта добра, што я магу з табою пагутарыць,— казаў Людвік свайму старому сябру,— і хоць ты нічога мне не адказваеш, я ўпэў-нены, што ты ўсё добра разумееш».
Стары Рэнці шумна выдыхаў паветра і, задаволена сапучы, тыцкаў пысай хлопчыку ў грудзі. I разумелі яны адзін аднаго сапраўды цудоўна.
Аднойчы, калі ўвышьші, сярод белых скалаў шалёна выў вецер, a снег віхурыўся вакол Шпігелевай хаты'і накрываў зямлю тоўстай пух-натаю коўдрай, Людвік на ўсю ноч мусіў застацца дома адзін — калі, вядома, не лічыць гномаў, якія ўсміхаліся яму са сцен. Людвікавы баць-кі пайшлі ў вёску, што была пад гарой, бо там захварэла матчына сяс-тра, і ёй трэба было дапамагчы, а бацька не хацеў, каб фраў Шпігель у такую непагадзь ішла адна.
— Дайсці да вёскі па такім снезе будзе цяжка,— сказаў ён жонцы,— а вярнуцца яшчэ цяжэй. Таму няхай Людвік сядзіць у хаце і падтрымлівае ў печы агонь. А калі табе давядзецца застацца з сястрою, дык я да ранку вярнуся дадому сам. Бо заўтра з-за снегу і кроку нельга будзе ступіць.
Вось так і выйшла, што Людвік застаўся адзін. Але яго зусім не пало-хала маўклівая цемра за вокнамі (не тое, што нас з вамі), хлопчык ціха
сядзеў ля печы і працаваў над кавалкам дрэва, які, здавалася, гатовы быў ператварыцца ў вельмі сімпатычнага гнома, калі яго сям-там пад-правіць.
Але пакуль нічога не атрымоўвалася.
У печы прыемна патрэсквалі і шыпелі смалістыя дровы, ледзь чутна тукаў гадзіннік, і гномы на сценах пільна сачылі за хлопчыкам. Здава-лася, яшчэ імгненне, і яны загавораць. 3 першага паверха часам даля-таў шум — гэта варушылася ў стойлах скаціна. Вось нешта праблеяла адна з коз... А часам, калі вецер падлятаў зусім блізка, аканіцы пачы-налі шалёна ляскаць і бразгатаць.
Адправіць Людвіка спаць не было каму, а сам ён рабіць гэта не спяшаўся. Ён прынёс да печы шмат дроваў, утульна ўладкаваўся каля агню і старанна вырэзваў гному вочы і hoc, а гатовыя гномы ўважліва назіралі за гэтаю працай. Але нарэшце ў гадзінніку расчынілася вакен-ца, кукулка пракувала поўнач, і Людвік зразумеў, што пара, відаць, ісці спаць. Яго ложак стаяў у гзтым самым пакоі, толькі з другога боку ад печы, і Людвіку не трэба было, як нам, са шкадаваннем пакідаць цёплы пакой і, дрыжучы, падымацца па халоднай лесвіцы ў спальню.
Людвік пачаў ужо прыбіраць інструменты, калі раптам пачуўся нейкі гучны ўдар, нібы нехта грымнуў дзвярыма ці нешта цяжкае звалілася на падлогу. Людвік прыслухаўся, але апроч знаёмых начных гукаў ды выцця ветру нічога не было чуваць. Тут ён адчуў, што ў пакоі пахаладнела. Але і дзверы, і аканіцы былі добра зачыненыя. Тады Людвік падумаў, што холадам, відаць, цягне паміж масніцамі з першага паверха. Напэўна, там адчынілася акно, упусціўшы ў хлеў марозную ноч.
Людвік узяў свечку і, другою рукой адкінуўшы вечка ў куце ля дзвярэй, спусціўся ўніз.
Там быў страшны холад. Каб хоць трошкі сагрэцца, козы збіліся ў кучу. А дурная карова чамусьці з дакорам зірнула на хлопца з-пад сваіх доўгіх веек. Але конь Рэнці...
Людвік аслупела спыніўся на апошняй прыступцы, не даючы веры вачам. Там, дзе звычайна стаяў стары конь, вісеў толькі абтрапаны канчур аброці, прывязаны да слупа. Дзверы ў хлеў былі шырока рас-чыненыя. Рэнці знік.
Людвік кінуўся да дзвярэй, парыў ветру задзьмуў свечку і ледзь не збіў яго з ног. У цемры нічога нельга было разгледзець, апроч высокіх
снежных сумётаў. Наперадзе віднелася толькі нешта накшталт шыро-кай разоры, зробленай, напэўна, канём, калі ён прабіваўся скрозь снег. Але і разора была ледзьве бачная: снег валіў безупынку, і выйшаўшы з хаты, Людвік адразу не змог разабраць, куды гэтая разора вядзе. Ён напружваў зоркія вочы, углядаючыся ў начную цемру, але нідзе не бачыў каня, які ўцёк з цёплага хлява.
Зрэшты, ноч была не такая ўжо цёмная — прынамсі не такая, якімі бываюць сырыя лістападаўскія ночы ў Шатландыі. Усё вакол было пак-рытае белым снегам, і ў гэтым снезе, як у срэбным люстэрку, адбівалася святло, якім прамяніліся зоры. I якія зоры! У чорна-чорных нябёсах зоры ззялі безліччу зіхатлівых агеньчыкаў, а пад імі, нібыта абсыпаныя дыяментамі, блішчалі горныя вяршыні. Таму Людвік, прызвычаіўшыся да цемры, цудоўна бачыў уначы. Ён усё яшчэ стаяў ля расчыненых дзвярэй, калі вецер раптам аціх — гэтак жа нечакана, як і ўзняўся, — снежная завіруха ўляглася, нягучна ўпалі апошнія снежныя камячкі, і ўсё вакол затаілася. Зрабілася ціха і вельмі-вельмі халодна.
Трэба сказаць, што хоць Людвік, можа, і не ўмеў добра абыходзіцца з бацькавымі інструментамі і быў не такі разумны, як Ганс, Рудзі тті які іншы з ягоных сяброў, але жыццёвага досведу ў яго было дастаткова. Ён выдатна ведаў, што, калі не знойдзе старога каня і не верне яго ў цёплы хлеў, конь немінуча загіне. He горай ён разумеў і тое, што, выправіўшыся на пошукі адзін, рызыкуе ўваліцца ў якую снежную прорву і тады можа загінуць сам.
А вось калі запаліць ліхтар ды забрацца на пагорак за хатай, з якога далей відаць, дык з гэтага не будзе ніякай шкоды. Людвік спадзяваўся, што зможа адтуль убачыць Рэнці і, не рызыкуючы сабою, прывесці яго дадому. А можа, стары конь, заўважыўшы святло, сам прыйдзе назад у стойла і выратуе гэтым сабе жыццё. У іншым выпадку Людвіку заста-нецца толькі вярнуцца ў цёплую хату і чакаць бацьку.
Людвік разумеў, што як бы ён не любіў каня, але рызыкаваць сваім жыццём дзеля ягонага ён не мае права. I ўсё ж ён мусіў зрабіць, што мог, каб выратаваць старога сябра.
Ён зачыніў дзверы ў хлеў і маланкаю ўзляцеў на другі паверх, каб апрануцца. Шпарка абкруціўшы шыю шалікам, Людвік надзеў цёплае паліто, шапку з тоўстае воўны, якая закрывала вушы, і цёплыя б.оты — найлепшыя, якія маглі дазволіць сабе яго бацькі. На зімовае вопрат-
цы ў Баварыі ніхто не ашчаджае. Нарэшце, схапіўшы лыжы і палкі, ён кулём кінуўся ўніз. Козы ўжо адагрэліся і задаволена жавалі сена, ка-рова не звярнула на яго ніякай увагі.
«Ага, вам, значыць, на ўсё напляваць?! Нічога вас не хвалюе!»— раззлавана крыкнуў ім хлопчык. Ён ухапіў ліхтар, што вісеў на круку, хуценька прывязаў лыжы і выйшаў, шчыльна зачыніўшы за сабою дзверы. Дарога, якая вяла да пагорка, была ледзьве бачная, з абодвух бакоў, як снегавыя муры, яе абступалі шэрагі высокіх ялінаў. Снег быў глыбокі і мяккі — такі мяккі, што нават на лыжах Людвік на кожным кроку правальваўся, Калі вам хоць аднойчы даводзілася хадзіць па глыбокім снезе, вы, пэўна, ведаеце, як гэта цяжка. А ў Баварыі снег вельмі глыбокі.
ЛюдвІк спяшаўся, але ж калі прабіраешся праз агромністыя сумёты, спяшаешся ты ці не — усё роўна хутка ісці не зможаш. Ён марудна пасоўваўся ўгару, і кожны крок даваўся яму вельмі цяжка. Калі б ісці трэба было далей, ён страціў бы астатнія сілы, бо нават цяпер, ускара-скаўшыся на вяршыню пагорка, увесь узмок і дыхаў, сапучы, як ка-вальскія мяхі. Крыху, нарэшце, аддыхаўшыся, ён уважліва агледзеўся вакол, але Рэнці нідзе не ўбачыў. He відаць было й бацькі, якому пара ўжо было б вяртацца з Обэрфэльда ад дзядзькі Франца.
Людвік стаяў, не ведаючы, што рабіць. Ён знаў, што ён не надта разумны і што часам робіць дурныя рэчы, і тады людзі кажуць: «Ну, дык гэта ж Людвік! Чаго ад яго чакаць?! Розумам ён не вызначаецца!» Але ж людзі могуць сказаць і горай: яны могуць абвінаваціць яго ў тым, што Рэнці знік. Бо менавіта ён, Людвік, заўсёды чыніў каню збрую, і таму, калі Рэнці загіне, гэта будзе яго віна.