• Газеты, часопісы і г.д.
  • Людвік і зорны конь  Мэры Сцюарт

    Людвік і зорны конь

    Мэры Сцюарт

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 124с.
    Мінск 1996
    162.16 МБ
        — А я, я таксама мёртвы?
        Казярог вясёла ўсміхнуўся, і ў Людвіка зацеплілася надзея.
    
    
        — Пакуль яшчэ не,— адказаў ён,— але хутка можаш ім стаць, калі не паспяшаешся і будзеш тут траціць час на балбатню. Сонца ўжо амаль зайшло. А табе трэба перайсці перавал да цемнаты, бо, калі цябе заспее там ноч, ты загінеш ад холаду. Ідзі, я не буду чыніць табе перашкод. Дарогу ты знойдзеш сам — яна тут адна. Mary толькі паабяцаць, што нічога па дарозе пагражаць табе не будзе. Яна прывядзе цябе да кры-ніцы, а далей — што будзе, то будзе!
        Прамовіўшы гэтыя словы, Казярог раптам павярнуўся, маланкаю скочыў угару і прызямліўся на вузенькай казінай сцяжынцы, якая пра-ходзіла побач, якраз над галавою ў Людвіка. Апошні сонечны промень пазалаціў яму рогі, і хлопцу чамусьці падалося, што жоўтыя Казяро-гавы вочы зірнулі на яго здзекліва і злосна.
       Людвік роспачна крыкнуў:
        — Казярог! Пан Казярог! Калі ласка, пачакайце! Скажыце, куды вядзе гэтая сцежка? I дзе мы? I чыя гэта краіна?
        — Гэта краіна належыць мне, гэта мой Дом,— адказаў Казярог.— I я ўжо сказаў, што дазваляю табе прайсці. Чаго ты яшчэ ад мяне хо~ чаш? Я сказаў, куды вядзе гэта дарога... Дык рабі ж, як я кажу! Кара-скайся ўгору, заўсёды ўгору! Бо ўлада ў вышыні, моц у скале, трыумф у прасторы! Заўсёды ўгору! Пакуль здольны рухацца — караскайся ўгору, угору... Каб усё і ўсе засталіся ўнізе... Караскайся на вяршыню сусвета... Там я і жыву!
        Вочы ў Казярога былі халодныя і суровыя, як навакольныя скалы.
        — Бывай! — сказаў Казярог, апошні раз зірнуўшы на Людвіка. 3 гэтымі словамі ён павярнуўся і, высока скочыўшы, у адно імгненне знік за скалой.
        Усе астатнія козы ручаінкаю пацяклі за ім, як жалезныя стружкі, прыцягнутыя магнітам. Праз хвіліну апошнія зніклі з вачэй, а яшчэ праз хвіліну аціх і стук іх капытоў па камені, і ў горнае краіне зноў запанавала цішыня.
        Людвік кінуўся быў за статкам, але нікога ўжо нідзе не было: паў-сюль узвышаліся толькі маўклівыя голыя скалы, якія сваімі доўгімі чорнымі ценямі засцілалі ўсё вакол. Сонца зайшло, і раптам зрабілася вельмі халодна. Людвіка ажно пачало калаціць. Ён палашчыў каня, які якраз, накульгваючы, падышоў да яго і са стомленым і маркотным выглядам панура стаў побач, звесіўшы галаву і апусціўшы вушы.
    
        — Усё добра,— сказаў яму Людвік, стараючыся надаць свайму го-ласу ўпэўненасць, якой сам не адчуваў.
        Яму вельмі хацелася паверыць, што ўсё гэта проста кепскі сон, які вось-вось скончыцца, і ён прачнецца ў сваёй цёплай хаце, у сваім ложку побач з печкаю, а Рэнці будзе зноў стаяць ва ўтульным хляве.
        Але гэта быў не сон. I калі вецер ледзяною рукой правёў яму па твары і растрапаў Рэнці грыву, Людвік рашуча змахнуў слязу, мацней ухапіў Рэнці за аброць і прамовіў гучна і цвёрда:
        — Хадзем. Казярог раіў нам перайсці перавал да ночы, а ўжо амаль зусім цёмна. Рэнці, мілы, трымайся, усё будзе добра, мы дойдзем...
        Сябры зноў рушылі ў дарогу. I сапраўды неўзабаве перад імі ўжо быў перавал.
        Хлопчык амаль падаў ад стомы, яго стары конь ледзь цягнуў ногі і моцна кульгаў, а яны ўсё караскаліся па стромай, амаль не бачнай сцяжынцы... I раптам, нечакана нават для саміх сябе, яны апынуліся на вяршыні. Сцежка вілася паміж вялізнымі, засыпанымі снегам валунамі і скаламі, якія нагадвалі ў цемры вежы таямнічага замка. I вось дарога зноў павяла ўніз.
        Было зусім цёмна, і Людвік пачаў быў ужо думаць спыніцца нанач, калі прыгадаў, што Казярог раіў ім дайсці да крыніцы. Людвік не ведаў, ці можа ён верыць таму, у каго такія халодныя вочы. Але ж Казярог абяцаў, што ля крыніцы яны будуць у поўнай бяспецы. I хлопчык па-думаў, што там, прынамсі, можна будзе напіцца чыстай вады і занача-ваць, схаваўшыся дзе-небудзь між скал. 3 гэтаю думкай ёк паляпаў сябе па пустым жываце, ямчэй узяў Рэнці за аброць і, уздыхнуўшы, павёў каня ўніз па вузкай сцяжынцы.
        Калі яны ўжо амаль страцілі надзею знайсці крыніцу, да іх раптам даляцеў шум вады, які падаўся стомленым падарожнікам прыемней-шым за самы чароўны птушыны спеў.
    
        Шум вады даносіўся аднекуль злева ад сцежкі, але Людвік баяўся сысці з дарогі, бо ў цемры, калі нічога нельга разгледзець, так лёгка зрабіць памылковы крок і сарвацца ў прорву.
        Але Казярог казаў, што яны павінны спыніцца менавіта каля кры-ніцы, і апроч таго, Людвік сам ледзь не паміраў ад смагі. А вада цурчала гэтак прывабліва... Дый урэшце цяпер, калі яшчэ не запаліліся зоры, і самой сцежкі было не відаць, шум вады мог служыць ім хоць нейкім
    
    арыентырам.
       Людвік стаяў у нерашучасці, не ведаючы, што ім рабіць далей. I тады за яго ўсё вырашыў сам стары конь: ён высока ўзняў галаву, натапырыў вушы і пачаў асцярожна прабірацца сярод валуноў туды, дзе цурчала вада. Людвік пабег за ім і, дагнаўшы, зноў узяў каня за аброць і пайшоў побач з ім. Цяпер яго хвалявала толькі адно — ці
    
    
    зручна будзе Рэнці піць з той крыніцы, бо ў іх жа не было з сабою нічога, у што можна набраць вады. Сам ён, вядома, ужо неяк здолее падступіцца да вады, а вось Рэнці...
       Цурчанне вады чулася ўсё гучней, і сябры прыспешылі хаду. I рап-там, павярнуўшы за скалу, яны апынуліся ў вузкай лагчыне, якую з усіх бакоў абступалі скалы. Тут і была крыніца. Вада бруілася са шчы-ліны ў скале, утвараючы пад ёй невялікае круглае азярцо, і потым збягала ўніз па схіле. На беразе азярца стаяў вялікі каменны збан.
       Людвік здзівіўся, як тут усё было добра відаць. Здавалася, што сонца зайшло яшчэ зусім нядаўна.
       Побач з азярцом тулілася невялічкая хатка, дзверы ў якую былі адчыненыя. У хатцы гарэў агонь, і з-за яе дзвярэй сачыўся цудоўны водар — гэта пахла смажанымі каўбаскамі. Людвік нават чуў, як яны шкварчаць на патэльні.
       Вы, вядома ж, памятаеце, што Людвік быў вельмі галодны, але вы не ведаеце таго, што болей за ўсё на свеце ён любіў якраз смажаныя каўбаскі. I таму, забыўшыся на стому, ён адразу адпусціў аброць і ледзь не бегма кінуўся да хаткі. Што да Рэнці, якога каўбаскі зусім не ці-кавілі, то. ён спакойна рушыў да азярца і, нахіліўшы галаву, пачаў павольна піць. Людвік тым часам падбег ужо да дзвярэй і асцярожна зазірнуў усярэдзіну. Хатка была маленькая, з драўлянымі сценамі і саламянай страхой. Паміж масніцамі на падлозе былі шырачэзныя шчыліны, праз якія цягнула холадам, але ў дальнім куце ў вялізкім агмені вясёла гарэлі дровы. Побач з агменем стаялі крэсла і нізкі стол, вельмі падобныя да тых, якія так добра ўмеў рабіць Людвікаў бацька, на стале былі дзве драўляныя талеркі, збан і два келіхі, а каля агменя на зробленым са шкур дыване на каленях стаяў хлопчык і смажыў каўбаскі ў вялізнай патэльні.
       Хлопчык, здавалася, нічога не чуў, хоць Рэнці, спускаючыся па абрывістай сцежцы, нарабіў нямала шуму. Пэўны час Людвік сціпла стаяў ля дзвярэй, не адважваючыся ўвайсці. Ад цудоўнага паху ў яго цяклі слінкі, а ў жываце ажно балела ад голаду...
       Урэшце ён ціхенька пастукаў у дзверы і, прачысціўшы горла, ска-заў:
       — Прабачце, калі ласка. Можна ўвайсці?
       He паварочваючы галавы і зусім не здзівіўшыся, хлопец адказаў:
    
    
        — Вячэра гатовая. Доўга ж ты сюды дабіраўся. Я ўжо пачаў быў думаць, што ты мяне прамінуў.
        Людвік увайшоў у хатку, але хлопчык нават не азірнуўся на яго, ён пераварочваў каўбаскі, каб тыя падсмажваліся з усіх бакоў. Людвік падышоў да агменя і, выпрастаўшы рукі, пачаў іх грэць над агнём. Як гэта было прыемна! Калі вам даводзілася, не паспаўшы ды не паеўшы, праблукаўшы ўсю ноч, ушчэнт стомленаму і крыху няшчаснаму, неча-кана трапіць у цёплую хату, дзе гарыць агонь і смачна пахне каўбас-камі, дык вы зразумееце, што ў гэтую хвіліну адчуваў Людвік.
        — Ну, усё,— сказаў хлопец,— сядай хутчэй. Колькі штук ты з’ясі?
        Такое пытанне Людвіку задавалі толькі ў яго дзень нараджэння, першага чэрвеня, дый тое, толькі тады, калі ў папярэднім месяцы спра-вы ў гэра Шпігеля ўдаваліся. Але ж хлопец, відаць, пытаўся не проста з цікаўнасці: калі ён зняў патэльню з вогнішча, Людвік убачыў, што на ёй поўна самых чароўных у свеце каўбасак. Каўбаскі былі вялікія, ка-рычневыя, з падрумяненымі бачкамі. Яны прыемна шкварчэлі, і з дзі-рачак, праткнутых у іх відэльцам, сачыўся апетытны сок. А яшчэ на патэльні ляжала засмажаная з цыбуляй бульба, якая таксама пахла неверагодна смачна. Каўбасак было ніяк не меней за дваццаць.
        Людвік праглынуў сліну і адказаў:
        — Чатыры, калі ласка.
        Ён быў вельмі выхаваны хлопчык.
        — Тады давай сюды талерку. А бульбу будзеш?
        — Так, калі ласка,— Людвік падаў хлопцу адну з драўляных тале-рак, і той на радасць Людвіку паклаў на яе шэсць каўбасак і цэлую гару бульбы з цыбуляй.
        — Вазьмі яшчэ хлеба і масла,— сказаў хлопец і пачаў накладаць ежу сабе.— А чаго ты не сядаеш?
        — Дык крэсла ж толькі адно,— ветліва адказаў Людвік.
        Цяпер, калі Людвік крыху сагрэўся, ён пачаў на ўсе вочы разгля-даць гаспадара. Апрануты той быў амаль як Людвік — у цёплыя на-гавіцы і туніку, якая даходзіла амаль да кален, але Людвікава вопратка была бедная, сям-там зацыраваная, а ў гаспадара хаткі — пашытая з вельмі добрай тканіны прыгожых колераў сіняга і бірузовага адценняў. Яго стан быў аперазаны пасам, аздобленым бліскучымі пацеркамі, якія Людвік палічыў за іпкло. Але дзе хто бачыў, каб шкло зіхацела так,
    
    
    што ад яго ва ўсе бакі разбягаліся рознакаляровыя вясёлкавыя промні? Ужо мы з вамі здагадаліся б адразу, што гэта былі дыяменты і што хлопец, напэўна, нейкая вельмі важная асоба! Але Людвік ніколі ў жыцці дыяментаў не бачыў. Ён па-ранейшаму заставаўся стаяць, па-куль хлопец сам нецярплівым жэстам не загадаў яму сесці на крэсла. Людвік падпарадкаваўся, і тады гаспадар таксама, скрыжаваўшы ногі, уладкаваўся на дыване побач з вогнішчам і пачаў есці. Наследуючы яго прыкладу, Людвік прагна накінуўся на каўбаскі, смажаную бульбу, цыбулю, заядаючы ўсю гэтую смакату тоўстымі лустамі цёплага, толькі што выпечанага хлеба...
       Цяжка сказаць, колькі каўбасак было на патэльні перад пачаткам вячэры, але я напэўна ведаю, што пасля яе не засталося ніводнай, пры-чым большую частку з’еў Людвік. Калі ён нарэшце наеўся і, задаволена ўздыхнуўшы, адсунуў талерку, а потым яшчэ выпіў келіх вады, — стома пакінула яго, і ён адчуў сябе поўным сіл і надзей.