• Газеты, часопісы і г.д.
  • Людвік і зорны конь  Мэры Сцюарт

    Людвік і зорны конь

    Мэры Сцюарт

    Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
    Памер: 124с.
    Мінск 1996
    162.16 МБ
       — Дык гэта тваё каралеўства? — спытаў ён у Гулы.
       — Так, але я называю яго сваім Домам, а не каралеўствам. Табе засталося прайсці яшчэ праз дзевяць. I калі ты будзеш спяшацца, ты дагоніш сонца раней, чым яно зноў увойдзе ў Дом Стральца. Табе трэба ўвесь час ісці па слядах сонечнай калясніцы. Збіцца з гэтай дарогі цяж-ка, але гэтак жа цяжка і пазбегчы нават часткі тых непрыемнасцяў, якія будуць цябе чакаць... Я не буду раіць табе, што і як рабіць у іншых Дамах, бо прадказаць, як да цябе паставяцца іх валадары, немагчыма. Іх паводзіны залежаць ад тысячы розных прычын. Аднаго яны могуць сустрэць з абдымкамі і пасадзіць за святочны стол, як я цябе, а другога заб’юць і не ўздыхнуць нават. Наперад прадказаць што-небудзь цяжка, а потым бывае позна... Але,— Гула падсунуўся бліжэй да Людвіка, і ягоны голас загучаў сур’ёзна і занепакоена,— валадары некаторых Да-моў заўжды небяспечныя. 3 імі няма сэнсу гутарыць і яшчэ меней сэнсу біцца. Трэба проста паспрабаваць не трапіцца ім на вочы. Хавайся, a калі цябе запрыкмецяць — бяжы не спыняючыся, пакуль не перасячэш мяжы іх уладанняў.
       — Та-а-ак,— працягнуў Людвік. Ён спрабаваў уявіць сабе, як сха-ваць вялікага каня, які кульгае і ўжо наўзгалоп бегчы ніяк не можа. Пра гэтую праблему Гула неяк забыўся.
       — Блізняты, гэтыя галаварэзы, заб’юць каго заўгодна перад сня-данкам,— пагардліва сказаў Гула,— так, дзеля апетыту. А Валадар ваўкоў, які любіць выпраўляцца з імі на паляванне,— дык той яшчэ горшы. Ён брат Стральца.
    
       — А гэты брат Стральца таксама напалову чалавек — напалову конь?
       — Кентаўр? He, ён... я не магу яго дакладна апісаць, але, калі табе давядзецца яго ўбачыць, ты яго адразу пазнаеш. Яны называюць яго Далястрэлам, і калі ён цябе заўважыць — рыхтуйся да смерці. Ёсць толькі адзін спосаб уратавацца: прабрацца праз уладанні Блізнят уна-чы, бо пры месячным святле Далястрэл нічога не бачыць. Але пасля Блізнят ты адразу трапішь да яшчэ больш страшнай істоты — Рака. Вось тут вам давядзецца цяжка, бо Рак, наадварот, лепей бачыць, калі свеціць месяц, і калі ты будзеш ісці праз яго ўладанні ўначы, ён сваімі агромністымі клюшнямі ўмомант раструшчыць і цябе і твайго каня.
       — А як мне даведацца,— спытаў Людвік,— дзе пралягаюць тыя межы паміж Дамамі? Калі я ішоў сюды, я нічога нідзе не заўважыў — ні муроў, ні равоў...
       — Усё ў тым, што ты не ведаў, чаго шукаць, хоць знакі былі. Вось, трымай,— Гула працягнуў Людвіку кавалак паперы.— Глядзі, не згубі, гэтая карта дапаможа табе арыентавацца.
       — Але я... я не ўмею чытаць,— пачырванеўшы ад сораму, прыз-наўся Людвік.
       — Нічога. Я ж сказаў, што тут знакі. Паглядзі.
       Людвік зірнуў на паперку. На ёй, выгнутыя вясёлкаваю дугой, былі намаляваны дванаццаць загадкавых знакаў.
    
    
       Гула тыцнуў пальцам вось у такі: с^О
       — Ты знаходзішся цяпер тут, гэта знак майго Дома. Наступны — — Дом Рыб. Спадзяюся, што, ідучы ад мяне, ты здолееш праз яго прайсці бесперашкодна. Потым будуць ^ , Баран, і ^ , Бык,— тут ужо ўсё залежыць ад таго, як ты сам дасі рады. Пасля ляжаць дрэнныя землі — Блізнят і Рака. Болей я нічога сказаць не магу, але ўрэшце
    
    
    дарога зноў прывядзе цябе да Стральца. Хоць усё, вядома, павінна для цябе скончыцца раней. Вось тут, бачыш?! — ён паказаў на знак, які стаяў перад знакам Стральца: 7Ц, .
       — Гэта чый знак? — без асаблівай цікаўнасці спытаў Людвік, у якога ўжо не было вялікай надзеі, што ён некалі здолее дайсці да канца.
       — Гэта Скарпіён,— каротка адказаў Гула.
       — I які ён?
       — Ён апошні.
       — Я зразумеў, але...
       — Ён апошні,— паўтарыў Гула і не стаў нічога болей тлумачыць.— Ну, вось я табе ўсё і расказаў. Цяпер хавай паперку і кладзіся спаць. Зранку ў мяне шмат працы.
       — Працы?! У цябе?! А што ты робіш?
       — Нашу з крыніцы ваду.
       — Я з задавальненнем зраблю гэта за цябе. Дома я заўсёды нашу ваду сваёй маме.
       — Ты мне дапамагчы не можаш,— вясёла засмяяўшыся, адказаў Гула.— Гэта мая праца. Бо я і ёсць той Люты, што робіць плюты. A яшчэ мяне называюць Вадалеем. Спі!
    
    
    
       Калі Людвік прачнуўся, на двары зноўку ліў дождж. Дзверы ў хатку былі адчыненыя, і ў іх зазірала шэрае неба. Са двара далятаў самы мокры ў свеце пах — пах снегу, які растае пад дажджом. Агонь у агмені пагас, і Гулы ў хатцы не было.
       Людвік падумаў быў, што прысніў гасціннага гаспадара, але, уба-чыўшы чыстую патэльню і дзве драўляныя талеркі на тым самым мес-цы, дзе іх напярэдадні пакінуў Гула, прыгадаў увесь учорашні вечар. Ён працёр вочы, выслізнуў з-пад коўдры і, падбегшы да дзвярэй, вы-глянуў на двор.
       Дождж ліў як з вядра, яго кроплі разляталіся пырскамі, адбіваю-чыся ад скал. Бедны стары Рэнці стараўся схавацца ад гэтай залевы, тулячыся пад страхой. 3 гор бруднымі камякамі спаўзаў мокры снег, растаючы на вачах. Гулы нідзе не было.
    
        Тут Людвік заўважыў, што вялікі збан, які ўчора стаяў ля крыніцы, некуды знік. Відаць, Гула не жартаваў, кажучы, што павінен насіць ваду! Нібыта яе і так не хапае!..
        Людвік быў бы не супраць трошкі пад’есці, але пачынаць снеданне без гаспадара не хацеў. Са смуткам зірнуўшы на стол, ён убачыў каля бохана хлеба паперку, якая была прыколатая нажом.
        Людвік нерашуча падышоў да стала. Ён баяўся, што не здолее зра-зумець напісанае на паперцы важнае паведамленне, бо, як вы памята-еце, чытаць ён не ўмеў. Паведамленне сапраўды было важнае, але Лю-двік цудоўна ўсё зразумеў — на паперцы была намалявана вялікая страла, якая паказвала на хлеб і на вялікі, поўны мёду, збан, які стаяў побач.
        Хлопчык смачна паснедаў, адламаў кавалак хлеба на дарогу, памыў посуд, прыбраўся ў хатцы, сказаў уголас: «Дзякуй!» — і выйшаў на дождж.
        I які дождж! Наўрад ці вы калі-небудзь бачылі што-небудзь падоб-нае, і я ўпэўнены, што вы не пажадалі б трапіць пад такі лівень. Стру-мяні дажджу, таўшчынёю з карабельныя канаты, амаль непранікальнай завесай закрывалі сабою сцежку. Людвік і Рэнці не бачылі нават, куды апусціць нагу. I што яшчэ горш — дождж вымываў з-пад ног цэлыя кавалкі глебы і скідаў са скал камяні і гразь. Яны ішлі па калена ў вадзе і гразі, кожны раз баючыся зрабіць новы крок. А аднойчы ў іх за самымі спінамі ў прорву з жудасным грукатам сарваўся агромністы кавалак скалы, што моцна напалохала падарожнікаў. Людвік і Рэнці мусілі прыспешыць хаду, хоць гэта было нялёгка і небяспечна. Пры кожным. кроку яны былі вымушаныя шукаць больш-менш надзейнае месца, на якое можна паставіць нагу, і былі да таго занятыя гэтым, што нават не заўважылі на выступе скалы адзін з тых знакаў, якія былі намаляваны на Гулавай паперцы: ^ .
        Так, нічога не падазраючы, яны апынуліся ў Доме Рыб.
    * * *
        Вадалеева хатка засталася далёка ззаду, і Людвік з Рэнці былі ўжо амаль пад гарой. 3-за дажджу яны не бачылі, што іх чакае наперадзе, але Людвік напэўна ведаў адно: нават калі перад імі ляжыць найпры-гажэйшая ў свеце даліна, яе не параўнаць з той маленькаю, роднай
    
    
    
        раўнінай, над якой узвышаецца Егерсальп. Дый, шчыра кажучы, яны былі да таго стомленыя сваім падарожжам паміж валуноў, па калена ў гразі, змяшанай з вадой, што ім было ўжо ўсё роўна, куды яны трапяць — абы толькі там было суха і цёпла. I вось, нарэшце, Людвік і Рэнці адчулі пад нагамі цвёрдую зямлю. Усе незлічоныя горныя ручаі, на-бухлыя ад дажджу, аб’ядноўваліся ў гэтым месцы ў адзіны вірлівы па-ток, які нёсся паўз сцежку, высока ўздымаючы брудныя пенныя хвалі колеру рыбінай лускі. Часам адна якая-небудзь хваля са страшным плёхкатам захлістывала сцяжыну, і тады Людвіку здавалася, што гэта чыясьці агромністая брудная рука спрабуе схапіць іх і зацягнуць пад ваду.
           Тут раптам сцежка скончылася...
            Людвік спыніўся, не верачы сваім вачам. Хвалі доўгімі языкамі лізалі хлопчыку мокрыя ногі, абдымалі яго за калені і цягнулі ў вірную ваду. Дарогі далей не было. Проста перад Людвікам распасціралася хвалістая водная прастора. Уся абкружаная скаламі цясніна, па якой павінна была пралягаць дарога, была заліта вадой.
            — Але ж Гула казаў, што сонечны шлях нідзе не перапыняецца,— роспачна сказаў Людвік, ледзь стрымліваючы слёзы.— Што нам цяпер рабіць? Дарога ідзе пад вадой!
            Рэнці нічога не адказаў. Выгляд у яго быў вельмі засмучаны. Уся яго каштанавая скура была запэцкана мокраю граззю, а хвост і грыва, якія раней былі серабрыстага колеру, цяпер пацямнелі, зліпліся і на-гадвалі пацучыныя хвасты.
            Людвік ласкава паляпаў Рэнці па шыі, дастаў з кішэні хлеб і, раз-ламаўшы яго, працягнуў кавалак каню.
            — Давай крыху падсілкуемся,— прапанаваў ён.— Трымай пала-віну.
            Але папраўдзе хлопчык аддаў каню нашмат больш за палову: ён разумеў, што ў Рэнці страўнік большы за чалавечы і таму ежы яму таксама патрэбна болей. Хлеб быў мокры, але яны з задавальненнем з’елі па кавалку, і Рэнці крыху павесялеў.
            — Рэнці, даражэнькі мой,— сказаў Людвік, палашчыўшы каня па носе,— ты ж хочаш дагнаць сонца, праўда?! Нам дарогі назад няма — яны ўсе так казалі. I таму, я думаю што, хоць сонечнага шляху тут не відаць, але ён павінен быць пад вадой.
    
        Людвік уздыхнуў і загаварыў гучней, каб надаць свайму голасу ўпэўненасці:
        — Гула раіў нам паспяшацца, а гэта, напэўна, значыць, што мы не павінны чакаць, пакуль вада спадзе. Трэба ісці наперад, нават калі...
        Тут голас у яго задрыжаў. Вада была вельмі глыбокая і халодная, a плынь хуткая і вірная. Ад хвалявання Людвік зглытнуў.
        — Як ты лічыш,— запытаўся ён у Рэнці,— вытрымае твая хворая нага, калі я забяруся табе на спіну? Я ж плаваць зусім не ўмею.
        Здавалася, што Рэнці зразумеў кожнае яго слова, і хутчэй за ўсё так яно і было, бо ў адказ ён нешта іржануў — зусім як тады, калі размаўляў са Стральцом,— і заківаў галавой, нібыта ў знак згоды. He марудзячы, Людвік ускараскаўся на мокрую спіну Рэнці, моцна ўхапіў яго за доўгую грыву, і стары конь асцярожна ўвайшоў у ваду.
        Метраў сто яны прайшлі спакойна. Напэўна, яны рухаліся па самае сцежцы, якой зусім не было відаць пад каламутным зялёным патокам. Але вада ўсё прыбывала, і Людвік, адчуваючы, як Рэнці робіцца ўсё цяжэй пасоўвацца наперад, баяўся, што моцная плынь вось-вось саб’е каня з ног.