Людвік і зорны конь
Мэры Сцюарт
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 124с.
Мінск 1996
Так урэшце і здарылася. Рэнці ўжо вымушаны быў высока задзі-раць галаву над вадой, каб зрабіць кожны наступны крок, а Людвік ледзьве трымаўся ў яго на спіне пад націскам гняўлівых хваляў, якія абрыньваліся на яго хмарамі халодных пырскаў. I раптам нешта цёмнае схапіла Людвіка за нагу і сцягнула з каня. У гэты самы момант Рэнці спатыкнуўся, і яго з галавою накрыла вадой.
Наступныя некалькі імгненняў падаліся Людвіку гадамі. Яго ўра-тавала тое, што, падаючы з каня, ён інстыктыўна паспеў учапіцца Рэнці ў грыву. Ледзяная вада ашаламіла, асляпіла яго, яна была такая халод-ная, што Людвік страціў усе пачуцці, і толькі яго скурчаныя пальцы моцна трымалі конскую грыву, нібы прымерзлі да яе.
Шмат-шмат гадоў пасля, распавядаючы сваім дзецям і ўнукам пра тое, што з ім здарылася тады пад вадой, Людвік заўсёды казаў, што, можа быць, гэта яму толькі прыснілася. Людвік памятаў, што, расплю-шчыўшы вочы, ён убачыў вакол безліч самых розных рыбак з бліску-чай луской. Яны выгіналіся, паварочваліся, нібыта іх торгалі за нейкую нітку. А пасярэдзіне гэтага карагода плылі дзве агромністыя рыбіны неверагодных памераў. Яны рухаліся побач, і ў іх былі аднолькавыя
велічэзныя разяўленыя пашчы з жудаснымі вострымі зубамі. Калі іх магутныя шчэлепы раздзімаліся, з іх вырываліся бурбалкі, якія нізкамі перлаў несліся да паверхні вады. Відаць, гэтыя рыбіны і сцягнулі Люд-віка з каня, бо з пашчы адной звісаў шматок яго нагавіц. Як па загадзе, абедзьве рыбіны павярнуліся і паплылі проста на Людвіка. Іх страшныя бліскучыя зубы ўсё набліжаліся, паветраныя бурбалкі ўтваралі вакол цэлую хмару.
Рыбіны былі ўжо зусім блізка... I раптам нейкія зграбныя прыгожыя істоты, якія па Людвікавым апісанні нагадвалі дэльфінаў, адцяснілі іх. Зрэшты, усё гэта, відаць, Людвіку проста прымроілася, бо кожны ве-дае, што дэльфінаў у рацэ не бывае — яны жывуць толькі ў моры, і апроч таго, дэльфіны — не рыбы, а марскія жывёлы. I што пэўна ўжо Людвіку прымроілася, дык гэта тое, што ён бачыў на каменным дне ракі нейкага дзеда. Вадзяная плынь ціха калыхала яго доўгую бараду. У руках стары трымаў жменю бліскучых блакітных каменьчыкаў, a побач з ім ляжала кап’ё. Людвік казаў, што стары пачуваўся пад вадой вельмі добра, як рыба, але ж мы ўсе ведаем, што такое можа быць толькі ў казках.
Раптам стары падняў галаву і заўважыў Людвіка з Рэнці, якія прап-лывалі міма. Яго ярка-блакітныя і халодныя як лёд вочы адразу злосна заблішчалі. Ён кінуў каменьчыкі і пацягнуўся па кап’ё. Але хоць стары і адчуваў сябе пад вадой як дома, рухаўся ён павольна, як любы звы-чайны чалавек, калі ён нырне. Сваёй старою, зморшчанаю рукой ён схапіў кап’ё, але не паспеў падняць, як раптам вада паміж ім і Людвікам пацямнела, забурліла і хутка вынесла хлопчыка з канём на паверхню ніжэй па цячэнні, дзе яны нарэшце здолелі зноў глытнуць свежага па-ветра.
Толькі пазней Людвік даведаўся, што адбылося. Высока ў гарах, якія належалі Вадалею, ад моцных дажджоў растала вялікая колькасць снегу — і ўся гэтая вада абрынулася ўніз, прабіла ў скалах пралом і, несучы з сабой вялікія і малыя камяні, з жудасным рыкам уварвалася ў Рыбіну раку, пранеслася па ёй трохметроваю хваляй і вынесла Люд-віка і Рэнці з жахлівых Рыбіных уладанняў, працягнуўшы ажно да ва-даспаду, дзе вада з дзесяцімятровай вышыні з грукатам падала ў глы-бокае возера, падымаючы хмары вадзянога пылу.
Вадаспад быў страшнейшы за лавіну. Вада асляпляла, біла, душыла,
але Людвік настолькі замёрз і так балюча пабіўся аб камяні, што ўжо нічога не адчуваў, і яму здавалася, што ён вось-вось задыхнецца. Але ён ні на хвіліну не выпускаў з рук Рэнціевай грывы. I добра рабіў, бо хоць Рэнці таксама ніколі не вучыўся плаваць, але ў адрозненне ад нас з вамі, інстынктыўна, як і ўсе жывёлы, ведаў, як гэта робіцца. I калі яны трапілі ў глыбокую сажалку, стары Рэнці адразу паплыў, цягнучы Людвіка за сабой. Неўзабаве хлопчык адчуў, як яго цела заслізгала па гальцы, потым па пяску, і нарэшце ён апынуўся на траве.
Доўгі час ён проста ляжаў, глыбока ўдыхаючы свежае паветра, і патроху апрытомніваў. Нарэшце ён падняў галаву і агледзеўся.
Першае, што кінулася яму ў вочы, быў знак ^ , выбіты ў глі-ністым беразе возера, побач з гняздом птушкі-рыбалова. Вадалей сап-раўды вельмі дапамогсябрам: нягледзячы на ўсю небяспеку падводнага падарожжа, яны жывымі і здаровымі мінулі Дом Рыб і цяпер былі ў Доме Барана.
У паветры адчуваўся подых вясны, дождж скончыўся, і ў блакітных нябёсах ярка свяціла сонца.
3 таго месца, дзе ляжаў Людвік, быў бачны толькі квітнеючы по-плаў, які пачынаўся ад ракі і шырыўся, наколькі хапала вачэй. Мала-дая, ярка-зялёная трава цягнулася да сонца. У ёй рознакаляровай вя-сёлкай былі рассыпаны палявыя краскі: стакроткі, кураслеп, зязюлін цвет, браткі — усе адценні белага, залацістага, бэзавага, але ярчэй за ўсе зіхацелі яскрава-блакітныя званочкі буцікаў. Нябёсы ажно звінелі жаўруковымі спевамі.
Людвік доўга ляжаў, адпачываючы пасля нялёгкага падарожжа праз Дом Рыб, і купаўся ў пяшчотных сонечных промнях. Ён нават зусім забыў, што ім з Рэнці некуды трэба спяшацца. I стары конь так-сама, нібыта здзяцініўшы, паводзіў сябе, як малое жарабя: ён бескла-потна качаўся ў высокай траве, пакуль яго шкура не стала зноўку сухою і чыстай. Калі ж ён нарэшце ўстаў, ён увесь быў абсыпаны стакроткамі і
61
ў яго грыву ўплялася залацістая гірлянда кураслепу. Рэнці трасянуў грывай, задаволена пырхнуў і пачаў скубці сакавітую траву.
Зірнуўшы на каня, Людвік адчуў, што таксама з задавальненнем чаго-небудзь з’еў бы. Але ў кішэнях у яго не было нічога, апроч ма-ленькага кавалачка хлеба. Хлопчык сеў і агледзеўся.
Поплаў, на якім ён сядзеў, быў не зусім звычайны. Яго, відаць, увогуле правільней было б назваць прэрыяй: рознакаляровы травяны дыван распасціраўся на некалькі міляў ажно да самага небакраю, на якім віднеліся цёмныя абрысы дрэваў, і да тых дрэваў хілілася сонца, фарбуючы іх лісце ў залаты колер.
А непадалёк расло яшчэ адно, адзінокае дрэва. Яно адкідала пра-вільны круглы цень і было нейкае надта ўжо дзіўнае — нічога падобнага Людвік яшчэ не бачыў: дрэва было ўсё абсыпанае бела-ружовымі квет-камі і свежымі, толькі нядаўна распушчанымі лісточкамі, але ў той жа час на ім былі ўжо і яблыкі — круглыя, крамяныя, жоўтыя, нібыта кроплі золата, яны вабілі сваёй свежасцю, падобнай на подых вясны.
3 выгляду яблыкі былі вельмі смачныя. Людвік устаў і падышоў да дрэва. Яго ствол быў такі стары, перакручаны і зморшчаны, што зда-валася, быццам вакол яго абкруціўся і заснуў цмок. Самыя лепшыя яблыкі, як заўсёды, былі на самым версе, але і тыя, што віселі на ніжніх галінах, былі вельмі прыгожыя. Людвік ужо працягнуў быў руку, каб сарваць яблык з ніжняй галінкі, як тут жа са спалохам яе аддзёрнуў, пачуўшы голас, які нібыта ішоў ад дрэва:
— Калі ты скрадзеш хоць адзін з маіх яблыкаў, ты ператворышся ў камень і памрэш.
Людвік пачаў баязліва азірацца, але нікога не ўбачыў. I раптам заўважыў вока, якое сачыла за ім з самай сярэдзіны ствала. Прыгле-дзеўшыся, хлопец зразумеў, што на дрэве сапраўды вісіць цмок: аб-круціўшыся вакол ствала накшталт старога тоўстага плюшча, цмок па-клаў сваю страшную галаву на вялікую галіну і, крыху прыплюшчыў-шы чырвонае вока, уважліва пазіраў на Людвіка.
Людвік адскочыў, быццам яблык, які ён хацеў сарваць, укусіў яго. Цмок засмяяўся:
— Ха-ха-ха!
Яго смех быў падобны да шапацення лісточкаў пад ветрам.
I тут з верхаліны дрэва пачуўся хрыплы шэпт:
— He звяртай на яго ніякай увагі, птушанятка, не слухай яго. Калі ты з’ясі адзін з маіх яблыкаў, ты ператворышся ў золата і застанешся назаўжды маладым.
Людвік падняў галаву. На адной з тоўстых верхніх галін сядзела карычневая сава, якая, не міргаючы, глядзела на яго сваімі круглымі і вялікімі, як талеркі, вачыма.
Людвік азадачана запьгтаўся:
— Дык чыё ж гэта дрэва?
— Маё! — сказаў цмок, зашамацеўшы луской.
— Маё! — крыкнула сава і так хутка пачала круціць сюды-туды галавой, што ў Людвіка замільгацела ў вачах.
— А ці ёсць тут яшчэ што-небудзь паесці, апроч яблыкаў?
— He,— адказаў цмок,— нічога.
— He,— пацвердзіла сава,— нічога, што хоць бы нагадвала ежу.
— А што ж тады ясцё вы?— пацікавіўся Людвік. Ён крыху асмялеў, бо цмок так ні разу і не зварухнуўся і ўвогуле выглядаў старым і няс-прытным, а сава была тоўстая, пухкая і даволі мілая — не падобна было, каб яна магла зрабіць што-небудзь дрэннае. Але гэта толькі да-казвае, якім падманлівым можа быць знешні выгляд.
— Гэх,— мяккім і павольным голасам прамовіў цмок,— ды ядзім, што давядзецца. Пару лісточкаў ці каліўца сухое травы, якая нікому ўжо не патрэбная... Мне дык перападае зусім няшмат. Рэч у тым, да-ражэнькі, што я ўжо такі стары ды слабы, што пакуль злезу з дрэва, дык іншыя ўсё паспяваюць з’есці.
— Іншыя?— перапытаў хлопчык.
— Ага, вунь тыя мілачкі,— прамовіў цмок.— Блаславі іх Гасподзь! Яны такія прыгожыя, ім павінна належаць усё самае лепшае,— і з чыр-вонага цмокавага вока выкацілася сляза.
Азірнуўшыся, Людвік убачыў авечак і чароўных бялюткіх ягнят, якія пасвіліся крыху воддаль. Але ні адна авечка не падыходзіла блізка да дрэва, а ягняты гулялі ў свае ягнячыя гульні ўвогуле на дальнім баку поплава.
— Мілачкі...— паўтарыў цмок.— Такія юныя, несапсаваныя, такія мякенькія... Ведаеш, можа, сарві адзін з маіх яблыкаў — але, барані Божа, сам яго не еш,— пачастуй ім якое-небудзь з гэтых бедных, ча-роўных і заўсёды галодных ягнятак...
— Але ж яно тады ператворыцца ў камень і памрэ,— запярэчыў Людвік.— Здаецца мне, гэта будзе не надта добры пачастунак.
— Ды гэта ж я проста жартаваў,— зазвінеўшы лускою, усміхнуўся цмок.— Гэта быў кепскі жарт. Калі папраўдзе, дык мае яблыкі не мо-гуць зрабіць ніякае шкоды. Наадварот. Вось сарві яблычак і пакліч сюды якое ягня... Ці дваіх, калі хочаш. Так, дваіх нават лепей...— з куточка вялікага цмокава рота выцекла буйная кропля сліны, якая па-кацілася па ствале і ўпала на зямлю.
— He, не, не трэба,— рэзка перапыніла цмока сава.— He трэба турбаваць гэтых мілых ягнят, толькі дарма згубіш час. Лепш вазьмі адзін з маіх яблыкаў — любы, які табе больш падабаецца, і проста пакладзі яго на зямлю, тут, у цянёчку пад дрэвам: няхай пачастуюцца гэтыя бедныя, галодныя мышкі-палёўкі. Мне іх так шкада!.. Яны цэ-лымі днямі сноўдаюць пад пякучым сонцам і не могуць знайсці ніякае ежы, апроч сухіх карэньчыкаў ды леташніх дробных зярнятак.