Людвік і зорны конь
Мэры Сцюарт
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 124с.
Мінск 1996
— Ці шчыт, адзін позірк на які ператварае ворагаў у камень,— дадаў другі.
— Ці клубок, які паказваў бы яму дарогу,— падказаў трэці.
Стралец адмоўна пакруціў галавой. Ён зноў сцебануў сябе хвастом па баках, і ў ягоным голасе ўпершыню пачуліся цёплыя чалавечыя ноткі.
— He трэба чараў і магіі. Яго добрае сэрца само пакажа яму дарогу дадому, як паказала дарогу сюды. Быць разумным — адно, a быць добрым і верным — зусім іншае. I калі сялянскі сын валодае
ўсімі гэтымі якасцямі, дык ужо ніякія чары, ні магія яму не патрэбны.
Але, як толькі Людвік і Рэнці ступілі ў цемру тунеля, у іх за спінамі пачуўся тупат чыіхсьці ног: гэта бег Пелей. Людвік адчуў, як хлопец сунуў яму ў руку нешта халоднае і доўгае і ціха шапнуў:
— Вазьмі гэты кінжал. Вядома, усё, што казаў Стралец, вельмі слушна, але я і сам шмат дзе пабываў і ведаю... Поспеху табе! Будзем цябе чакаць праз год!
Пелей знік, і Людвік з Рэнці засталіся адны ў доўгім цёмным пра-ходзе, высечаным у скале. Яны рушылі наперад — туды, дзе ў канцы тунеля цьмяна мігцела святло.
Людвік вельмі здзівіўся, убачыўшы, што звонку было зўсім светла. Здавалася, што дзень набліжаецца да канца: неба было ружовае, як перад захадам сонца. Самога сонца не было відаць, але яго яркія промні струменіліся з-за гары, што ўзвышалася справа.
Людвік стаяў каля выхаду з пячоры, паклаўшы руку Рэнці на шыю, і ўзіраўся ў бязлюдны і велічны горны краявід, што распасціраўся на-перадзе.
Было такое ўражанне, быццам яны проста прайшлі скрозь скалу і па тунелі выйшлі з другога боку Егерсальпа. Але горную краіну, у якую яны трапілі, Людвік ніколі не бачыў. Месца было болей чым дзіўнае. Снегу нідзе не было — адны толькі камяністыя горныя схілы ды вялікія белыя валуны, пафарбаваныя апошнімі сонечнымі промнямі ў абрыко-савы колер.
Людвік і Рэнці стаялі на гары на шырокай камяністай пляцоўцы, і аблокі, якія плылі ўнізе, нагадваючы хвалі на возеры, хавалі ад іх по-зіркаў усё, што адбывалася доле. Паветра тут, на гары, было даволі халаднаватае, але не надта. Хлопчык памацаў скалу — яна яшчэ за-хоўвала дзённае цяпло сонечных промняў.
— Што ж,— сказаў ён, зірнуўшы на Рэнці,— сонца ўжо сёння тут пабывала. Напэўна, нам трэба за ім паспяшацца.
Дый што яшчэ ім было рабіць?
Ад выхаду з пячоры пачыналася даволі шырокая, выбоістая сцяжы-на, якая адразу паварочвала ўправа і падымалася ўгору. Каб старому Рэнці было лягчэй ісці па камяністай дарозе, Людвік ухапіў каня за аброць. Яны рушылі наперад, і іх доўгія цені загайдаліся ў ружовым святле.
3 кожным крокам дарога рабілася ўсё страмчэйшай, больш абры-вістай, і ў дадатак да ўсяго — вузейшай. Часам у іх з-пад ног абрываліся і з грукатам ляцелі ў прорву вялікія і малыя каменьчыкі. Але Людвік, які ўсё жыццё правёў у гарах, адчуваў сябе тут, сярод стромых скал, як дома. Ён караскаўся па адхоне не горш за горнага казла, а вось яго каню Рэнці, якога апошнія некалькі год нават улетку не бралі на горныя пашы і які пачынаў накульгваць усё мацней, даводзілася вельмі цяжка. Людвік шкадаваў яго і таму ішоў павольна — нашмат павольней, чым яму хацелася б. Але ж трэба было спяшацца: пачынаў набягаць змрок, і паветра рабілася ўсё халаднейшае. Апроч таго, Людвік быў вельмі галодны і ведаў, што Рэнці таксама хоча есці. Але нічога, што можна было б з’есці, нідзе вакол не было. Тут увогуле не было нічога, апроч голых скал. Нічога жывога — ні птушкі, ні кусціка, ні нават сухога і калючага альпійскага дзядоўніку, які ў Баварыі рос і на такой вышыні...
— Каб хоць убачыць якога казла, дык можна было б спадзявацца, што знойдзем табе тут ежу,— сказаў Людвік каню. Сам ён ужо мог бы як-небудзь абысціся без вячэры, а вось бедны стары Рэнці...
I не паспеў хлопец вымавіць гэтыя словы, як напраўду ўбачыў каз-ла. Спачатку гэта быў толькі цень на вяршыне скалы высока над імі. Пробліскі сонечнага святла адбіваліся ў яго вялізных бурштынавых вачах. А калі цень зварухнуўся, Людвік разгледзеў, што гэта быў не дзікі горны казёл, а звычайны, чорны, хоць і вельмІ вялікі, падобны да важака статка, за якім хлопчык даглядаў летась. А дзе ёсць статак, там
павінен быць і пастух! I Людвік, хуценька прыклаўшы далоні да рота, крыкнуў. Гучны пастушы кліч рэхам заскакаў па гарах.
— Навошта гэтак шумець? — пачуўся сярдзіты голас.— Ты ўсіх пабудзіш.
Людвік ад нечаканасці знерухомеў і пачаў спалохана азірацца. Але нікога побач больш не было. Сярод маўклівых скал яны былі толькі ўтрох: сам Людвік, Рэнці і той вялікі казёл. Рэнці па-чалавечы раз-маўляць не ўмеў. Дык можа казёл?.. Людвік заўважыў, што Рэнці, падняўшы галаву і натапырыўшы вушы, не зводзіць з казла вачэй.
Тым часам казёл пачаў спускацца з завоблачнае вышыні. Ён зграб-на ступаў з каменя на камень, а потым, скочыўшы з неверагоднай вы-шьші, лёгка прызямліўся на сцежцы перад Людвікам і Рэнці, і ягоныя чорныя капыткі звонка зазвінелі на камянях. Нахіліўшы набок галаву, казёл уважліва паглядаў на Людвіка сваімі разумнымі, але вельмі ха-лоднымі вачыма.
— Дык значыць, ты здолеў-такі да мяне дабрацца,— прамовіў ён.— Дзіўна... Стралецрэдка дазваляе каму-небудзь прайсці. Відаць, ён пра-пусціў цябе з~за каня. У яго слабасць да коней, што ўвогуле зразумела, бо ён і сам... Аднаго цябе ён ніколі не прапусціў бы. Ты ж звычайны маленькі хлопчык і, апроч таго, не яадта кемлівы, а Стралец прапускае толькі самых-самых...
Сонечныя промні струменіліся на захадзе скрозь расшчыліну паміж дзвюх горных вяршынь, якія перакрэслівалі краявід доўгімі чорна-бла-кітнымі ценямі.
— Прабачце, а гэта сапраўды вы размаўляеце? — ашаломлена спы-таў Людвік.
Можа быць, казёл меў рацыю, кажучы, што хлопчык ён не вельмі кемлівы, але ж, улічваючы абставіны, Людвікавы здзіўленне і недавер лёгка было зразумець.
Казёл быў удвая большы за тых, якіх Людвік пасвіў у сябе дома. Яго доўгая і чорная, як вуголле, поўсць, нібыта чорны бурштын блі-шчала ў апошніх сонечных промнях. А мудрыя жоўтыя казліныя вочы глядзелі так холадна, што давяраць істоце з такімі вачыма было б не-бяспечна.
— Ды ўжо ж, кемлівасцю ты сапраўды не вылучаешся,— паў-тарыў казёл.— Вядома, гэта я размаўляю. А хто ж яшчэ? He гэты ж
твой няшчасны конь! Хоць, напэўна, і ён зведаў лепшыя дні...
— Гэта сапраўдны зорны конь! — абурана крыкнуў Людвік.
Казёл зарагатаў. Калі вам даводзілася сутыкацца з козамі гэтак жа часта, як Людвіку, дык вы, мусіць, заўважалі, што нават звычайныя козы вельмі любяць кпліва пасмяяцца з чалавечае дурасці. I вось, на-рагатаўшыся, казёл трасянуў галавой, і яго велічныя рогі бліснулі, як адпаліраваныя.
— Дык вось значыць што! Вы хочаце дагнаць сонца? Ну-ну... Да-лёка вам не прайсці ўсё роўна, але я асабіста нічога супраць вас не маю і ніякіх перашкод рабіць вам не збіраюся. Наадварот, можа, нават у нечым трошкі дапамагу.
Казёл задуменна чмыхнуў і, матлянуўшы доўгай ядвабнаю бара-дой, зноў уважліва зірнуў на Людвіка.
— А я чуў пра цябе, мілы хлопча. I няхай ты не самы разумны, але сэрца ў цябе чулае. Ты заўсёды клапаціўся пра маіх падданых, і яны ставяцца да цябе з любоўю.
У гэты момант увышыні, там, дзе яны ўпершыню ўбачылі чорнага казла, пачуліся вельмі знаёмыя Людвіку гукі: тупат і дробны перастук маленькіх капыткоў па каменні — да іх набліжаўся казіны статак. Козы пушыстым шэра-бела-карычневым вадаспадам струменіліся паміж скал. Як і іх важак, яны ўпэўнена, зусім не гледзячы сабе пад ногі, ступалі сваімі элегантнымі капыткамі там, дзе, здавалася, не было нія-кай дарогі. Іх было болей за сотню, але ўсе яны былі зусім звычайныя і зусім не падобныя да чорнага казла. I размаўляць яны, вядома ж, не ўмелі.
Задраўшы галовы з прыгожымі рожкамі і пабліскваючы жоўтымі вачыма, козы стоўпіліся вакол Людвіка, Рэнці і чорнага казла і бляялі ад цікаўнасці.
— Вой! — раптам здзіўлена крыкнуў Людвік, пазнаўшы некалькі сярод іх.— Ды гэта ж Хэйдзі, Лота і маленькая Сісі!
Хлопчык павярнуўся да чорнага казла, які задаволена сачыў за ім сваімі залацістымі вачыма.
— Яны ж з майго статка! Яны ўпалі ў лагчыну мінулай вясной, калі пасля навальніцы з гары сарваўся вялікі камень. Я думаў, яны загі-нулі...
Чорны казёл паківаў галавой і ўсміхнуўся.
— Але,— прамовіў ён,— і ты, каб іх адшукаць, тры разы спускаўся ў тую лагчыну і не сышоў, пакуль не зразумеў, што ўжо нічым не можаш ім дапамагчы. Так? Я ж не дарма казаў, што сёе-тое пра цябе чуў.
Людвік схіліўся да коз, што абступілі яго, і казытаў іх паміж рожак.
— Лота выглядае проста чароўна! Лепш, чым раней! А Хэйдзі...— хлопец змоўк, бо раптам заўважыў у Хэйдзі нешта дзіўнае. Ён цудоўна памятаў Хэйдзі — старую казу з непрыгожым шнарам на пысе і пера-рослымі ад узросту капытамі. А цяпер... цяпер у яе была цудоўная пыска без ніякага шнара, а капыткі былі роўныя, як у маладзенькага казляняці. Але ж памыліцца было немагчыма — гэта была Хэйдзі, з карычневай, падобнай на зорачку, плямкай над правым вокам. I яна, як заўсёды раней, тыцкалася лбом Людвіку ў руку. А трэцяя козачка... Людвік вельмі добра памятаў тую карціну, калі бачыў яе апошні раз: Сісі ляжала на выступе скалы над прорваю ўся ў крыві — відаць, у яе была зламаная шыя. А цяпер яна радасна падскоквала і падсоўвалася бліжэй, каб Людвік мог яе палашчыць.
Людвік падняў вочы і паглядзеў паверх казіных галоў на чорнага казла. Той кіўнуў.
— Я бачу, што ты здагадаўся. Так, яны былі мёртвыя. I ты сапраўды ўжо нічога не мог для іх зрабіць. Усё, што было трэба, зрабіў я.
— Дык значыць, мне нельга будзе забраць іх з сабой?
— He. Ды яны і самі не захочуць адсюль пайсці. Пакінь іх тут, са мной.
Людвік праглынуў камяк, які ўзнік у яго ў горле.
— А вы, прабачце, хто вы такі, пане? — запытаўся ён.
Каб яшчэ тыдзень назад хто-небудзь сказаў Людвіку, што ён будзе стаяць на горнай сцяжыне і весці размовы з казлом, ды яшчэ казаць яму «пане», ён падумаў бы, што гэты хто-небудзь проста вар’ят.
— Можаш называць мяне Казярогам,— адказаў чорны казёл.
Небарака Людвік адчуў, як яго прабрала дрыготка. Ён тройчы ра-зяўляў рот, спрабуючы задаць пытанне, якое, напэўна, задалі б і вы, калі б апынуліся на яго месцы, але не мог прамовіць ні гуку. Яму было па-сапраўднаму страшна. Нарэшце ён здолеў толькі шапнуць: