Людвік і зорны конь
Мэры Сцюарт
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 124с.
Мінск 1996
Людвік зірнуў пад ногі і, сапраўды, убачыў у сагрэтай сонцам траве безліч маленькіх мышак-палёвак, якія шпарка бегалі сюды-туды, але ні адна з іх не набліжалася да савінага дрэва.
Пазіраючы на іх мітусню, Людвік разважаў: вядома, сапраўднага цмока ён ніколі ў жыцці не бачыў, але ж соваў яму даводзілася бачыць не раз, і таму ён цудоўна ведаў іхнія звычкі. Hi адна з іх, нават калі яна і выдае сябе за сапраўдную пані, ніколі не адмовілася б паласавацца мышамі. А значыць, вельмі можа быць, што і цмок яму хлусіў таксама, і цікавіўся ягнятамі ён зусім не таму, што меў добрае сэрца, а таму, што быў проста галодны. Падумаўшы гэтак, Людвік як мог ветліва адказаў:
— Дарагія мае цмок і сава, баюся, што не змагу выканаць вашыя просьбы. Але калі вас задаволіць кавалачак хлеба, буду вельмі рады вас пачаставаць.
I, ступіўшы наперад, хлопец апынуўся ў ценю дрэва. I тут у адно імгненне адбыліся адразу тры рэчы.
Сава крыкнула:
— Ага! Ён мой!!! — і маланкай зляцеўшы з верхаліны дрэва, вост-рымі кіпцюрамі ўхапіла Людвіка за каўнер.
Цмок прахрыпеў:
— Ха! Ён мой! — і бліснуўшы сваёю луской, як спружына саскочыў са ствала і абкруціў хлопцу нагу.
64
Але тут прагучаў яшчэ адзін голас:
— He! Ён мойі
Міма Людвіка стралой праляцеў неверагоднай прыгажосці і велі-чыні баран, які быў нібыта адліты з золата. Яго галаву вянчала пара агромністых залатых рагоў, якія, закручваючыся некалькі разоў, на-гадвалі ракавіны смаўжоў. Баран, як таранам, урэзаўся ў яблыневы ствол за сантыметр ад цмокава хваста, абрынуўшы на цмока і easy град цяжкіх і цвёрдых, як гарматныя ядры, яблыкаў.
Цмок гучна вылаяўся, адпуеціў хлопчыкаву нагу і, зноўку ўзлезшы на дрэва, цяжка дыхаючы, павіс на тоўстай галіне. Яго раздвоены язык то высоўваўся, то зноў хаваўся ў брыдкай пашчы, чырвоныя вочы нер-вова паблісквалі, Сава, якая пастаралася захаваць прыстойнасць нават у такой непрыемнай сітуацыі, пралапатала:
— Ах, як непрыгожа ўсё атрымалася, перапрашаю,— і ўзляцела на сваю галіну на верхаліне дрэва, згубіўшы пры гэтым некалькі пёраў. Там яна ўзялася зноў круціць сюды-туды галавой, саромеючыся суст-рэцца з кім-небудзь вачыма.
Баран адышоў ад дрэва і трасянуў ганарліваю галавой. Страшны ўдар па ствале не зрабіў яму ніякай шкоды. Ён пранізліва паглядзеў на Людвіка і прамовіў:
— Ну, што скажаш, хлопец?
Людвік, вядома, зразумеў, што перад ім сам Баран, гаспадар гэтага Дома. Але ён нават не мог здагадвацца, што гэта і ёсць той самы зна-каміты Хрызмаліён, чыё залатое руно было заўсёды прынаднай здабы-чай для столькіх шукальнікаў прыгод. Ці, можа, усе гэтыя прыгоды завершыліся ўжо шмат стагоддзяў назад? Наўрад ці мы знойдзем адказ на гэтае пытанне, бо час у зорнай краіне цячэ зусім не так, як у нас...
Баран быў вялікі, велічны і вельмі прыгожы. Лоб у яго быў шырокі, як шчыт, і цвёрды, як таран. Адным ударам ён мог бы адкінуць Людвіка назад, у страшнае Рыбіна возера. Таму хлопчык стаяў перад ім, пачціва схіліўшы голаў і стараючыся не чухаць нагу, якая балела ў тым месцы, дзе цмок прапаліў яму дзірку ў нагавіцах. Нарэшце ён адважыўся ска-заць:
— Мяне завуць Людвік, Вашамосць. Я вяду свайго каня Рэнці па сонечным шляху, бо нам трэба дагнаць сонечную калясніцу.
Баран крыху апусціў галаву і, здавалася, пра нешта задумаўся. Во-
чы ў яго былі такія ж вялікія і ярка-жоўтыя, як і ў Казярога, але іх позірк быў не такі халодны. Даўшы волю фантазіі, у гэтым велічным стварэнні дагэтуль можна было пазнаць колішняе маленькае, пухнатае, залацістае ягня, якое разам з іншымі вясёла скача па зарослым стак-роткамі поплаве. «А вось чорны Казярог, відаць, ніколі не быў мала-дым»,— падумаў Людвік.
— I ты, напэўна, будзеш прасіць, каб я зрабіў ласку і даў табе свой дазвол жывым і здаровым пакінуць мае ўладанні, — сурова прамовіў Баран.
Людвік падумаў, што наўрад ці ён змог бы выказаць сваю просьбу ў такіх узнёслых словах і што, хутчэй за ўсё, яна гучала б прыкладна так: «Калі ласка, адпусціце мяне і не рабіце мне нічога дрэннага». Але ён згодна кіўнуў і сказаў:
— Так, Вашамосць. Калі ласка, Вашамосць,— і пачухаў нагу.
— Што ў цябе з нагой? — папытаўся Баран.
— Невялікі апёк. Нічога страшнага, Вашамосць.
— Падыдзі да мяне.
Людвік паслухмяна наблізіўся. Баран схіліў сваю прыгожую галаву і хукнуў на тое месца, дзе быў апёк. Людвіку здалося, быццам на рану наклалі халодную павязку. Боль і чырвань адразу зніклі, і нага зра-білася здароваю, як раней.
— Дзякуй вам,— сказаў Людвік.— Вялікі вам дзякуй!
— А цяпер,— прамовіў Баран,— калі хочаш узяць яблык, вазьмі. Ён не зробіць табе ніякай шкоды. I яшчэ вазьмі яблык каню. Але кож-наму толькі па адным.
Людвік яшчэ раз падзякаваў і ўзяў з зямлі два яблыкі. Баран уваж-ліва назіраў за ім.
— Чаму ты ўзяў паданкі? Тыя, што на дрэве, лепшыя.
— Для нас з Рэнці і гэтыя вельмі добрыя, дзякуй. Апроч таго, у мяне яшчэ застаўся кавалачак хлеба. Вы мяне ўратавалі, і яны не пас-пелі яго забраць.
Рэнці, які да таго, як Баран урэзаўся ў дрэва, мірна скубаў траву, пачуўшы гук удара, кінуў есці і, кульгаючы, падышоў да Людвіка. Яго грыва ўсё яшчэ была ўпрыгожаная кураслепам, а стакроткі ён амаль усе ўжо з’еў. Наогул, жывёлы кураслеп звычайна не ядуць, і таму яго так шмат на ўсіх паплавах. Рэнці хуценька даеў стакроткі і прыняўся
за яблык. А Людвік тым часам разламаў хлеб і таксама палову аддаў каню. Баран моўчкі назіраў.
Людвіку здалося, што Барану хочацца, каб ён, як і Рэнці, з’еў свой яблык адразу, не адкладаючы на пасля. Таму ён паднёс залацісты плод да рота і адкусіў вялікі кавалак. Яшчэ ніколі ў жыцці яму не даводзілася каштаваць нічога падобнага. Яблык быў не проста смачны — ён быў чароўны. У ім адчуваўся смак усіх самых лепшых яблыкаў, але, разам з тым, у кожнага кавалачка быў яшчэ і свой прысмак: ці то персіка, ці ананаса, ці абрыкоса, ці слівы, ці сакавітага вінаграду... Людвік з’еў яблык цалкам, разам з сярэдзінай, не пакінуўшы ні кавалачка. Тады ён абцёр далоняю рот і адчуў сябе нашмат лепей.
— Я ніколі яшчэ не еў такога смакоцця,— удзячна сказаў ён Бара-ну, і таму яўна спадабаліся гэтыя словы.
— На пэўны час твае галоўныя патрэбы задаволены,— запэўніў ён хлопчыка.
— Так, Вашамосць,— не зусім упэўнена адказаў Людвік.
Маленькая зорачка ўсмешкі бліснула ў Барановых вачах. Так, на-пэўна, смяяліся яго вочы і тады, калі ён быў маленькі.
— Я меў на ўвазе, што пэўны час ты пратрымаешся без ежы. Спад-зяюся, што ў наступным Доме цябе пачастуюць лепей. Яны там увесь час нешта святкуюць.
Людвік прыгадаў Гулавы словы: «Аднаго яны могуць сустрэць з абдымкамі і пасадзіць за святочны стол, а другога заб’юць і не ўздых-нуць нават...» Але ён змоўчаў, бо Баран зноў прамовіў:
— He думаю, што ты дагоніш сонца ў наступным Доме, але ў любым выпадку табе трэба спяшацца. Коні ўжо запрэжаныя, і яго калясніца вось-вось рушыць у дарогу.
— Дык вы кажаце, што Сонца яшчэ тут? У вашым Доме?!
Людвік азірнуўся і ўбачыў тое, на што раней чамусьці не звярнуў увагі: праз увесь поплаў да самага небакраю цягнуліся свежыя сляды сонечнай калясніцы, а паміж імі трава была яшчэ прымятая капытамі зорных коней. Сляды вялі проста да дрэваў, што віднеліся на даляглядзе. Прыжмурыўпіы вочы, Людвік здолеў разгледзець у полымі сонечнага святла дыяментавыя промні, якія клаліся амаль паралельна зямлі. Яны зніклі, потым зноў з’я-віліся па той бок дрэваў і нарэшце расталі ў залатым ззянні.
У Людвіка нібыта выраслі крылы — ён быў бязмежна рады, што
яны ўжо так блізка да сваёй мэты. Удалечыні з сонечным бляскам пра--мільгнула калясніца, зазіхацелі грывы, прамяністай маланкаю ўзля-цела пуга... У Людвіка моцна стукала сэрца, ён ледзьве стрымліваўся, каб не пабегчы, і спытаў у Барана:
— Дык вы дазваляеце мне пайсці за ім, Вашамосць?
— Дазваляю. Я не зраблю табе нічога дрэннага. Я не хачу пераш-каджаць маладым. Але ці здолее твой стары конь вытрымаць гэта цяж-кае падарожжа і дагнаць сонца, я не ведаю.
— Вашамосць,— папрасіў Людвік,— а ці не маглі б вы дыхнуць майму каню на нагу і вылечыць яго таксама?
Баран адмоўна пакруціў прыгожаю галавой:
— На ўсё свой час. Тут Дом тых, хто юны. А цяпер ідзі, мой хлопча, ідзі хутка, але будзь асцярожны.
3 гэтымі словамі ён павярнуўся і павольна рушыў туды, дзе на далёкім канцы поплава пасвіўся авечы статак. Авечкі адразу перасталі скубці траву і, падняўшы галовы, чакальна глядзелі, як ён да іх набліжаецца. А ягняты збеглі з пагоркаў, на якіх гулялі, і кінуліся яму насустрач.
Людвік тым часам узяў Рэнці за аброць, запрашаючы яго ўжо кі-нуць есці, і, глытаючы ад хвалявання словы, сказаў:
— Рэнці! Нам трэба хутчэй ісці. Мы зусім блізка! Мы ўжо амаль дагналі сонца. Паспяшаемся, стары дружа, хадзем!
Конь падняў галаву і заржаў, быццам яму таксама перадалося Люд-вікава хваляванне. Тады, больш не марудзячы, Людвік кінуўся наперад па слядах сонечнай калясніцы, і Рэнці, трошкі накульгваючы, патрухаў побач з ім.
На развітанне хлопец апошні раз зірнуў у той бок, дзе пасвіліся авечкі. Ён зноў убачыў велічнага Барана — той з сур’ёзным выглядам гуляў у «караля гары» з цэлым статкам белых і залацістых ягнят. Ён стаяў на вяршыні парослага кветкамі пагорка, а ягняты бегалі і скакалі вакол, спрабуючы да яго дабрацца. I вось адно зусім маленькае ягня ўскочыла на пагорак і пхнула Барана рожкамі. Ад такога ўдару не зварухнуўся б і матылёк, але магутны залаты Хрызмаліён, быццам пераможаны, зляцеў уніз, дзе яго захліснула радасная залаціста-бе-лая хваля ягнят.
Калі Людвік і Рэнці, ледзь дыхаючы, нарэшце дабраліся да дрэ-ваў, сонца ўжо схавалася. Дарогу тут перагароджвалі веснічкі, але
сляды калясніцы за імі ішлі далей. Людвік хуценька адчыніў веснічкі, прапусціў Рэнці і зачыніў іх у сябе за спінай, нават не заўважыўшы надпісу:
Але толькі ён паспеў павярнуцца, як Бык ужо стаяў перад ім проста пасярэдзіне дарогі і, нахіліўшы галаву са страшнымі вострымі рагамі, біў капытом зямлю.