Людвік і зорны конь
Мэры Сцюарт
Выдавец: Беларускі гуманітарны адукацыйна-культурны цэнтр
Памер: 124с.
Мінск 1996
— Рэнці!— шапнуў Людвік.— Лікеас дапамог нам! Ён дапамог нам таму, што я нарадзіўся ў яго Доме, і таму, што ён абараняе статкі, а я ўсё жыццё даглядаў жывёл, а яшчэ таму, што ён ненавідзіць цемру. Разумееш, спачатку ён хацеў забіць цябе і ўзяў шэрую стралу, але пасля перадумаў і вылечыў цябе, паслаўшы белую. Цяпер ты зусім здаровы, Рэнці! Ты ўжо ніколі не будзеш кульгаць! Цяпер мы абавязкова дагонім сонечную ка-лясніцу! Нас нішто не спьшіць! I гэтыя дурныя маленькія ракі нічога зра-біць нам не змогуць! Глядзі, бачыш — вунь там ужо канец гэтага пляжа!
Людвік ніяк не мог паверыць, што так лёгка справіўся з выпраба-ваннем, якога баяўся больш за ўсе папярэднія. I меў рацыю. Рэнці праскакаў ужо амаль палову дарогі. Ён скакаў так хутка, як яшчэ ніколі ў жыцці. I раптам справа ад іх сярод скал нешта заварушылася.
Здавалася, што гэта рухаюцца самі скалы. Нешта неверагодна вялі-кае, падобнае да агромністага чорнага валуна, паднялося на васьмі ка-ленчатых нагах, нібыта гара раптам паднялася з зямлі на жахлівых тоўстых калонах. Пачуўся жудасны гук: гэта па скале скрыгатнулі стра-шныя кіпцюры. У цемры бліснулі ледзяныя вочы, і да іх даляцелі сло-вы, прамоўленыя халодным і сухім голасам:
— Хто пасмеў уначы ўвайсці ў мой Дом?
Людвік зразумеў, што няма ніякага сэнсу прасіць гаспадара гэтага Дома дазволіць ім прайсці праз яго ўладанні і спадзявацца на яго лі-тасць. Было ясна, якой літасці ад яго можна чакаць. Рэнці зразумеў гэта таксама, і таму, прыціснуўшы ад страху вушы, паскакаў яшчэ хут-чэй.
Але шанцаў у яго было не больш, чым у мухі, на якую нечакана накінуўся павук. Рак нахіліўся і занёс над імі раскрытую клюшню. Атромністая клюшня з вострымі, як у акулы, зубамі засланіла сабою палову неба.
Як горны апоўзень, Рак схіляўся ўсё ніжэй і ніжэй. I тут, раптам, маланкаю разрэзаўшы цемру, міма Людвіка праляцела нешта падобнае на распаленую дабяла стралу! Ён быў падумаў, што гэта залатая страла,
але, убачыўшы хвост з залацістых іскарак, зразумеў, што гэта знічка, якая зляцела з далёкіх нябёсаў, дзе гарэлі воўчыя зоры і плыў месяц. 3 шумам, падобным на ўдар малатка па шкле, знічка ўрэзалася ў пад-нятую клюшню Рака. Клюшня зламалася. Пачуўся гук, быццам з ней-кіх вялікіх мяхоў выпусцілі паветра, і халодныя Ракавы вочы патухлі. Вялізная, як гара, постаць Рака адхіснулася назад, знікнуўшы ў чорным ценю скалаў. Усё аціхла. Пляж зноў быў пусты.
Людвік прыціснуўся тварам да Рэнціевай шыі і заплюшчыў вочы. — Дзякуй табе, Лікеас. Дзякуй, Валадар знічак, дзякуй.
Неўзабаве вакол Людвіка і Рэнці зашамацелі дрэвы, захінаючы ліс-цем месячнае святло, і замест пяску пад нагамі пабегла духмяная і мяккая лясная сцяжынка.
Ноч, праведзеная ў Доме Рака, была самая жахлівая ў Людвікавым жыцці, але і самая кароткая.
Конь паволі прабіраўся наперад, шукаючы дарогу сярод дрэваў, і раптам перад імі нібыта запалілі вялікую лямпу з ружовым абажурам. Цемра знікла. Гэта ўзышло сонца, якое заліло ўсё вакол чароўным святлом, пусціўшы паміж дрэвамі свае промні колеру чырвонага золата.
Пры сонечным святле Людвік заўважыў, што яны знаходзяцца ў дзіўным лесе. Такога лесу ён яшчэ ніколі не бачыў. У яго дома лясы былі вялікія — міля за міляй цягнуліся пагоркі, парослыя густымі хво-ямі. На ўзлеску, там, куды траплялі сонечныя промні, раслі кветкі, але ў лясным гушчары не расло нічога. Толькі бледныя паганкі, падобныя на капелюшы вядзьмарак, з цяжкасцю прадзіраліся скрозь цвёрдую гліну.
Але які лес быў перад ім цяпер! Каб вы яго ўбачылі, вы адразу зразумелі б, што гэта быў трапічны лес і што сонца недзе зусім ужо блізка. Але Людвік пра тропікі ніколі не чуў, і таму разглядаў усё вакол з разяўленым ад здзіўлення і захаплення ротам.
Па-першае, дрэвы тут былі ўдвая ніжэйшыя, чым дома, а пад імі раслі густыя папараці і квітнеючыя кусты. Ліяны доўгімі вяроўкамі цягнуліся ад ствала да ствала. На некаторых дрэвах было вялікае — велічынёй з вясло — лісце і буялі агромністыя ярка-чырвоныя ці бар-вовыя кветкі: адны па форме нагадвалі трубу, другія — вялізныя мар-скія зоркі. Архідэі рознакаляровымі гронкамі звісалі з дрэваў. Паўсюль аблокамі іскарак ляталі незлічоныя светлякі. У лесе было вельмі цёпла і крыху вільготна. Паветра поўнілася самымі рознымі пахамі і гукамі. Пчолы збіралі мёд і неслі яго у свае таемныя сховішчы. А птушкі, вясёла шчабечучы, харчаваліся смачнаю садавінай ды тлустымі лічынкамі.
Людвік з Рэнці прабіраліся наперад, ухіляючыся ад квітнеючых ліян, над якімі сюды-туды ляталі калібры, падобныя ў сонечных про-мнях на пацеркі з бліскучага шкла. Калі яны нарэшце выйшлі з лесу, у іх было такое пачуццё, быццам яны выкупаліся ў трапічнае вадзе — цяжкай, цёплай і трошкі ліпучай. Было так прыемна зноў адчуць на твары подых свежага летняга ветрыка і пачуць спеў вады, які далятаў аднекуль непадалёк.
Скура ў Рэнці блішчала на сонцы. Ён падняў галаву, натапырыў вушы і рушыў наперад на шум вады. Адразу за паваротам яны ўбачылі пры дарозе калодзеж, перад якім раскінуўся невялічкі прыгожы по-плаў. Калодзеж быў абнесены нізкім, але шырокім каменным парапе-там, а за ім стаяў вялікі пляскаты камень, вельмі падобны на тыя, што ставяць на могілках. 3 аднаго боку каменя быў выбіты знак Д , а з другога П^ . Пад другім знакам сядзела старая кабета, апранутая так, як апранаюцца сялянкі ў Людвікавай краіне. На галаве ў яе быў капю-шон. Побач стаяў вялікі кош, накрыты сурвэткай, а з-пад сурвэткі вы-глядала нага смажанай курыцы і гронка чароўнага цёмнага вінаграду.
Пад першым знакам, выцягнуўшыся на парапеце, як на канапе, ва ўсю даўжыню, ляжаў самы вялікі кот з усіх, якіх Людвік калі-небудзь бачыў. Ён ляжаў, адвярнуўшыся ад Людвіка, і мыў лапай вусы. Кот быў рыжавата-карычневы і меў дзіўны хвост з чорным кутасікам на канцы.
Нарэшце кот падняў галаву, павярнуўся і, зірнуўшы на Людвіка
жоўтымі вачыма, шырока пазяхнуў, паказаўпіы ўсе свае вялікія і вос-трыя зубы. У яго былі круглыя пушыстыя вушы і кудлатая грыва. Гэта быў леў.
Гэта быў Леў! Толькі цяпер Людвік успомніў пра Гулаву паперку, на якой былі намаляваныя знакі Задыяку. Ён так баяўся Рака, што, шчыра кажучы, не спадзяваўся, што здолее прайсці праз яго краіну. I з-за гэтага ён нават забыў пра ўсе астатнія зорныя Дамы.
I вось цяпер перад ім былі Леў і Панна, якія сядзелі побач па два бакі мяжы, што падзяляла іх уладанні, і Людвіку трэба было дамаў-ляцца з абаімі адразу.
У Рэнці, які ўбачыў Ільва адначасова з Людвікам, адразу ўзнікла жаданне кінуцца назад у лес і схавацца. Але Людвік разумеў, што ім усё роўна давядзецца зноў вяртацца сюды, каб перасячы мяжу. Трэба было паспрабаваць неяк праскочыць міма, пакуль Леў яшчэ не зусім прачнуўся, і патрапіць на тэрыторыю Панны, бо, думаў Людвік, такая старая кабета нічога дрэннага зрабіць ім не зможа. Ва ўсякім выпадку з Ільвом яе было не параўнаць.
3 гэтаю думкай Людвік саслізнуў са спіны Рэнці і, моцна ўхапіўшы каня за аброць, ціхенька павёў яго наперад. Леў пэўны час з цікаўнасцю назіраў за імі, потым устаў і салодка пацягнуўся, зноў паказаўшы ўсе свае белыя зубы. Рэнці адразу спалохана чмыхнуў і скочыў наперад, пацягнуўшы хлопчыка за сабой. Людвік паспрабаваў быў сказаць не-шта ветлівае:
— Спадар, спадарыня, дзень добры... Калі можна... Калі вы даз-воліце... Мы спяшаемся...
— Няўжо ты так спяшаешся, што не прынясеш мне з калодзежа трошкі вады? — папрасіла старая.
Людвіку, які перайшоў ужо мяжу, цяпер болей за ўсё хацелася аднаго: скочыць Рэнці на спіну і на ўвесь дых ляцець наперад праз уладанні Панны. Тады яму засталося б прайсці толькі два Дамы зорнай краіны! Ён быў упэўнены, што здолее дагнаць Сонца: свежыя глыбокія сляды сонечнай калясніцы сведчылі, што яна праехала тут зусім ня-даўна, нават кветкі, па якіх пракаціліся колы, яшчэ не паспелі зноў выпрастаць свае прымятыя галоўкі.
Але мы ўжо ведаем, што Людвік быў вельмі добры хлопчык, ён разумеў, што ёсць рэчы, якія часам здаюцца лёгкімі, але старэнькім кабетам іх зрабіць вельмі цяжка — напрыклад, ім цяжка выцягнуць з калодзежа вядро, поўнае вады. Таму хлопец спыніўся і, не выпускаючы з рук аброці, зірнуў назад. Побач з калодзежам, якраз на мяжы паміж Львом і Паннай, стаяла вядро, да ручкі якога была прывязана вяроўка.
Людвік няспешна рушыў назад да калодзежа, цягнучы за сабою Рэнці, які паводзіў сябе зусім як жарабя і яўна не жадаў набліжацца да вялізнага Льва. Людвіку і самому хацелася гэтага не болей, чым Рэнці. Але Леў ляжаў спакойна і ніводным рухам не спрабаваў іх спыніць. Можа, ён не мог выходзіць за межы сваёй краіны? Але гэта было слабае суцяшэнне, бо вядро стаяла якраз на мяжы. Людвік спыніўся. Старая назірала за ім з-пад капюшона. Выгляд у яе быў крыху дурнаваты.
— Як вы думаеце, Леў мне нічога не зробіць? — шэптам спытаўся Людвік.
— Гэтага я не ведаю. Але я дакладна ведаю, што сяджу тут, пад пякучым сонцам, ужо вельмі доўга і чакаю, каб хоць хто-небудзь пры-нёс мне з калодзежа вады і я магла наталіць смагу.
— Добра, пані,— сказаў Людвік,— я зараз толькі знайду да чаго прывязаць каня. Ён вельмі спалоханы.
— Я яго патрымаю,— адказала Панна і пацягнулася жоўтай, страш-най рукой па аброць.
Людвік хацеў ёй запярэчыць, ён лічыў, што жанчына надта слабая і не ўтрымае каня, які ставаў дыбкі і кідаўся, як каралеўскі скакун. Але не паспеў ён разявіць рота, як старая ўжо схапіла аброць, і, на Люд-вікава здзіўленне, Рэнці адразу супакоіўся і парахманеў, апусціўшы галаву і вушы. Старая кіўнула і прамовіла:
— Вунь вядро. Ты калі-небудзь даставаў ваду з калодзежа?
Людвіку ўспомнілася, колькі разоў ён у любое надвор’е цягаў ваду са студні для маці і бабулі ці для той старой, што жыла за лесам, побач са студняй. Потым ён падумаў пра Стральца, Быка і Лікеаса, якія так-сама, як і Леў, здаваліся вельмі страшнымі, але ж нічога дрэннага яму не зрабілі. I тады, глыбока ўздыхнуўшы, Людвік смела падышоў да мяжы, узяў вядро і апусціў яго ў калодзеж. Калі ён яго падняў, вядро было поўнае празрыстай вады, якая крыху выплеснулася цераз край і крышталёвамі пацеркамі рассыпалася па зямлі. Хлопчык паднёс вядро